Біблія » Пераклады » Выдання 1926−1928 гадоў Л. Дзекуць-Малея 2x

Іоана 7 Эвангельле Іоана 7 разьдзел

1 Пасьля гэтага Ісус хадзіў па Галіле́і; па Юдэі не хаце́ў хадзіць, бо Іудеі шукалі, як бы забіць Яго.
2 Блізка ж было сьвята Іудеўская кучкі.
3 Тады браты Яго сказалі Яму: ідзі адгэтуль і пайдзі ў Юдэю, каб і вучні Тваі бачылі дзе́яньні, якія Ты чыніш.
4 Бо ніхто ня робіць нічога ўкрадкам, але сам стараецца быць вядомым. Калі робіш гэткае, дык пакажы Сябе́ сьве́ту;
5 бо і браты Яго ня ве́равалі ў Яго.
6 Ісус жа сказаў ім: Мой часяшчэ ня прыйшоў, а для вас заўсёды час;
7 вас сьве́т ня можа ненавідзець, а Мяне́ ненавідзіць, бо Я сьве́дчу аб ім, што ўчынкі яго благія.
8 Ідзе́це вы на гэтае сьвята, а Я яшчэ не пайду на гэтае сьвята, бо Мой час яшчэ не настаў.
9 І, сказаўшы гэтае ім застаўся ў Галіле́і.
10 Але, як пайшлі браты Яго, тады і Ен пайшоў на сьвята, ня яўна, але як-быццам патайна.
11 Іудеі ж шукалі Яго на сьвяце і пыталіся: дзе́ Ен?
12 І многа шуму было дзеля Яго ў народзе: адны казалі, што Ен добры, а другія казалі: не́, бо зводзіць народ.
13 Але ж ніхто не гаварыў аб Ім яўна, бо баяліся Іудееў.
14 У палове ж сьвяга ўвайшоў Ісус у царкву і навучаў.
15 І дзівіліся Іудеі, кажучы: як Ен ве́дае Пісаньні, ня вучыўшыся?
16 Ісус жа адказаў ім і сказаў: Мае́ вучэньне не Мае́, але Паслаўшага Мяне́;
17 хто хоча волю Яго чыніць, той даве́даецца аб навуцы, ці ад Бога яна, ці Я Сам ад Сябе́ гавару.
18 Хто гаворыць сам ад сябе́, той шукае для сябе́ славы, а хто шукае славы Паслаўшага яго, той праведны, і няма ў ім няпраўды.
19 Ці ня даў вам Майсе́й закону, І ніхто ня жыве́ па закону. За што хочаце забіць Мяне́?
20 Народ адказаў: ці ня бес у Табе́? Хто імкне́цца забіць Цябе́?
21 Ісус казаў дале́й: адно дзе́ла зрабіў Я, і вы ўсе́ дзівуецеся;
22 Майсе́й даў вам абразаньне; хоць яно і не ад Майсе́я, але ад бацькоў, і ў суботу вы абразаеце чалаве́ка;
23 калі ў суботу абразаецца чалаве́к, каб ня быў парушаны закон Майсе́яў, — чаму ж нездаволены вы Мною, што Я аздаравіў чалаве́ка ў суботу?
24 Ня судзіце па выгляду, але судзіце судом справядлівым.
25 Іншыя ж з ерузалімцаў казалі: ці ж гэта ня Той, Якога шукаюць, каб забіць?
26 Вось Ен кажа яўна, і нічога ня кажуць Яму; ці не пераканаліся начальнікі, што Ен запраўды Хрыстос?
27 Але мы ве́даем Яго, адкуль Ен; калі ж прыйдзе Хрыстос, ніхто ня будзе ве́даць, адкуль Ен.
28 І крыкнуў тады Ісус у царкве́, навучаючы і кажучы: і Мяне́ ве́даеце, і ве́даеце адкуль Я, і прыйшоў Я ня Сам ад Сябе́, але праўдзівы Той, што послаў Мяне́, ды Яго вы ня ве́даеце;
29 Я ве́даю Яго, бо Я ад Яго і Ен паслаў Мяне́.
30 І шукалі, як бы ўзяць Яго, але ніхто не ўзлажыў на Яго рукі, бо яшчэ ня прыйшоў Яго час.
31 Многія ж з народу ўве́равалі ў Яго і казалі: калі прыйдзе Хрыстос, няўжо ж Ен зробіць больш цудаў, чымся гэты зрабіў?
32 Чулі фарысэі такія гутаркі аб Ім у народзе; і паслалі фарысэі і архірэі слуг сваіх, каб узялі Яго.
33 Ісус жа сказаў ім: яшчэ нядоўга Мне́ быць з вамі, і пайду да Паслаўшага Мяне́.
34 Будзеце шукаць Мяне́ і ня знойдзеце, і дзе́ буду Я, туды вы ня можаце прыйсьці,
35 І гаварылі Іудеі паміж сабою: куды Ен хоча йсьці, што мы ня знойдзем Яго? Ці не да грэцкага рассяле́ньня хоча йсьці і навучаць грэкаў?
36 Што маюць значыць гэтыя словы, якія Ен сказаў: будзеце шукаць Мяне́ і ня знойдзеце, і дзе́ буду Я, туды вы ня можаце прыйсьці?
37 У апошні ж вялікі дзе́нь сьвята Ісус стаяў і клікаў, кажучы: хто смагу мае, йдзі да Мяне́ і пі.
38 Хто ве́руе ў Мяне́, у таго, як сказана ў Пісаньні, з жывата пацякуць рэкі вады жывое.
39 Гэтае сказаў Ен аб Духу, якога ме́ліся прыняць ве́руючыя ў Яго; бо ня было йшчэ на іх Духа Сьвятога, бо ня быў яшчэ Ісус услаўлены.
40 Многія з народу, чуўшы гэтыя словы, казалі: запраўды, Ен прарок.
41 Другія гаварылі: гэта Хрыстос. А іншыя гаварылі: ці ж з Галіле́і прыйдзе Хрыстос?
42 Ці ж ня сказана ў Пісаньні, што Хрыстос прыйдзе з сяме́ньня Давідавага і Віфлее́му, з сяла, скуль быў Давід?
43 Дык вось узьнялася аб Ім у людзе́й спрэчка.
44 Некаторыя ж зіх хаце́лі ўзяць Яго, але ніхто не падняў на Яго рукі.
45 І вярнуліся слугі да архірэяў і фарысэяў, і тыя спыталіся: чаму вы не прывялі Яго?
46 Слугі адказалі: ніколі чалаве́к не гаварыў так, як гэты чалаве́к.
47 Фарысэі сказалі ім: няўжо ж і вас зьвялі?
48 Ці паве́рыў у Яго хто з начальнікаў і фарысэяў?
49 Бо пракляты гэты народ, што ня ве́дае закону.
50 Кажа ім Нікадэм, адзін з іхніх, што прыходзіў быў да Яго ўначы:
51 ці судзіць закон наш чалаве́ка, ня выслухаўшы пе́рш яго іне даве́даўшыся, што ён робіць?
52 На гэтае́ адказалі і сказалі яму: ці і ты не з Галіле́і? пашукай і пабач, што з Галіле́і прарок ня прыходзіў.
53 І разыйшліся да дому.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Паводле Іоана Сьвятое Эвангельле, 7 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Лукаш Дзекуць-Малей, Антон Луцкевіч. Выдання 1926−1928 гадоў.