1 Няхай не сумляваецца сэрца вашае; ве́руйце ў Бога і ве́руйце ў Мяне́.
2 У доме Айца Майго многа сьвятліц; каб жа ня гэтак было, сказаў бы Я вам: іду прырыхтаваць вам ме́йсца.
3 І калі пайду і прыгатую вам ме́йсца прыйду ізноў і вазьму вас да Сябе́, каб і вы былі, дзе́ Я.
4 І куды йду, ве́даеце, і дарогу ве́даеце.
5 Кажа Яму Хама: Госпадзі! ня ве́даем, куды йдзе́ш; дык як можам ве́даць дарогу?
6 Ісус сказаў яму: Я і дарога, і праўда і жыцьцё. Ніхто ня прыходзе да Айца, калі не цераз Мяне́;
7 калі б вы пазналі Мяне́, пазналі б і Айца Майго; і ад сяньня ве́даеце Яго і бачылі Яго.
8 Кажа яму Піліп: Госпадзі! пакажы нам Айца і годзе з нас.
9 Кажа яму Ісус: гэтулькі часу Я з вамі, і ты не пазнаў Мяне́, Піліп? Хто бачыў Мяне́, бачыў Айца; як жа ты кажаш: пакажы нам Айца?
10 Ці ж ты ня ве́рыш, што Я у Айцу і Аце́ц у-ва Мне́? Словы, што кажу вам Я, ад Сябе́ не кажу Аце́ц, што ў-ва Мне́, Ен робіць дзе́лы.
11 Ве́рце Мне́, што Я ў Айцу, і Ен у-ва Мне́; каліж не, ве́рце Мне́ па самым учынкам.
12 Запраўды, запраўды кажу вам: хто ве́руе ў Мяне́, будзе рабіць учынкі, якія Я раблю, дый большыя за іх зробіць: бо Я да Айца Майго іду.
13 І чаго папросіце ў імя Мае́, тое зраблю, каб уславіўся Аце́ц у Сыне.
14 Чаго папросіце ў імя Мае́, Я зраблю.
15 Калі любіце Мяне́, споўніце Мае́ запаведзі.
16 І Я ўпрашу Айца, і Ен дасьць вам другога Пяцяшыцеля, каб быў з вамі да ве́ку,
17 Духа праўды, Якога сьве́т ня можа прыняць, бо ня бачыць Яго, а вы ве́даеце Яго, бо Ен з вамі ёсьць і ў вас будзе.
18 Не пакіну вас сіротамі: прыйду да вас.
19 Яшчэ трохі, і сьве́т ужо ня ўбачыць Мяне́, а вы ўбачыце Мяне́, бо Я жыву, і вы жыць будзеце.
20 У той дзе́нь даве́даецеся, што Я ў Айцу, і вы ў-ва Мне́, і Я ў вас.
21 Хто мае запаведзі Мае́ і выпаўняе іх, той любіць Мяне́, а таго, хто любіць Мяне, любіцімець Аце́ц Мой, і Я палюблю Яго і зьяўлюся яму Сам.
22 Кажа Яму Юда (не Іскарыёт): Госпадзі, чаму гэта Ты хочаш зьявіць Сябе́ нам, а ня сьве́ту?
23 І адказаў яму Ісус і сказаў: хто любіць Мяне́, той спаўняе слова Мае́; і Аце́ц Мой палюбіць яго; і Мы прыйдзем да Яго і зробім сялібу ў Яго.
24 Хто ня любіць Мяне́, не выпаўняе слоў Маіх; слова ж, якое вы чуеце, ня ёсьць Мае́, Але Айца, што паслаў Мяне́.
25 Гэтае сказаў Я вам, пакуль Я з вамі.
26 Пяцяшыцель жа, Дух Сьвяты, Якога пашле́ Аце́ц у імя Мае́, навучыць вас усяго і напомніць вам усё, што Я казаў вам.
27 Мір пакідаю вам, мір Мой даю вам; даю ж вам ня так, як сьве́т дае́: няхай не сумляваецца сэрца вашае і не баіцца.
28 Вы чулі, што Я сказаў вам: іду ад вас і прыйду да вас. Калі б вы любілі Мяне́, то ўце́шыліся бы, што Я сказаў: іду да Айца, бо Аце́ц Мой большы за Мяне́.
29 І сказаў Я вам цяпе́р — пе́рш, чым сталася, каб вы паве́рылі, як станецца.
30 Ужо нямнога Мне́ гаварыць з вамі; бо йдзе́ князь гэтага сьве́ту і ў-ва Мне́ ня мае нічога.
31 Але, каб сьве́т ве́даў, што Я люблю Айца, і, як загадаў Мне́ Аце́ц, так раблю, — устаньце, пойдзем адгэтуль.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Паводле Іоана Сьвятое Эвангельле, 14 разьдзел
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.
Public Domain — народны здабытак.
Лукаш Дзекуць-Малей, Антон Луцкевіч. Выдання 1926−1928 гадоў.
