Лукаша 20 разьдзел
Паводле Лукаша Сьвятое Дабравесьце
Пераклад Антонія Бокуна → Пераклад Антонія Бокуна
І сталася, калі ў адзін з тых дзён Ён навучаў народ у сьвятыні і дабравесьціў, прыйшлі першасьвятары і кніжнікі са старшынямі

і сказалі Яму, кажучы: «Скажы нам, якою ўладаю Ты гэтае робіш, ці хто даў Табе ўладу гэтую?»

Адказваючы, Ён сказаў ім: «Спытаюся і Я ў вас адно слова, і скажыце Мне:

Хрышчэньне Янава з неба было ці ад людзей?»

Яны ж разважалі між сабою, кажучы: «Калі скажам: “З неба”, — Ён скажа: “Чаму тады вы не паверылі яму?”
Яны ж разважалі між сабою, кажучы: «Калі скажам: “З неба”, Ён скажа: “Чаму тады вы не паверылі яму?”
А калі скажам: “Ад людзей”, — увесь народ паб’е нас камянямі, бо ён упэўнены, што Ян — гэта прарок».
А калі скажам: “Ад людзей”, увесь народ паб’е нас камянямі, бо ён упэўнены, што Ян — гэта прарок».
І адказалі: «Ня ведаем адкуль».
І адказалі: «Ня ведаем адкуль».
І сказаў ім Ісус: «Тады Я не скажу вам, якою ўладаю гэта раблю».
І сказаў ім Ісус: «Тады Я не скажу вам, якою ўладаю гэтае раблю».
Пачаў жа Ён гаварыць да народу гэткую прыповесьць: «Адзін чалавек пасадзіў вінаграднік, і здаў яго вінаградарам, і выехаў на доўгі час.

І ў свой час паслаў да вінаградараў слугу, каб яны далі яму пладоў з вінаградніку, але вінаградары, зьбіўшы яго, адаслалі ні з чым.

Яшчэ паслаў іншага слугу; але яны і гэтага, зьбіўшы і зьняважыўшы, адаслалі ні з чым.

Яшчэ паслаў трэцяга; але яны і таго, зраніўшы, выгналі.

І сказаў гаспадар вінаградніку: “Што мне рабіць? Пашлю сына майго ўлюбёнага. Можа, убачыўшы яго, пасаромеюцца”.

Убачыўшы ж яго, вінаградары разважалі між сабою, кажучы: “Гэта спадкаемца; пойдзем, заб’ем яго, каб нашаю сталася спадчына”.

І, выгнаўшы яго вон з вінаградніку, забілі. Дык што зробіць з імі гаспадар вінаградніку?

Прыйдзе і выгубіць вінаградараў гэтых, і аддасьць вінаграднік другім». Тыя, што чулі гэтае, сказалі: «Няхай ня станецца!»

А Ён, глянуўшы на іх, сказаў: «Што тады значыць тое, што напісана: “Камень, які адкінулі будаўнікі, стаўся галавой вугла”?

Усякі, хто ўпадзе на гэты камень, разаб’ецца, а на каго ён упадзе, таго раздушыць».

І шукалі ў гэтую гадзіну першасьвятары і кніжнікі, каб налажыць на Яго рукі, але баяліся народу, бо зразумелі, што пра іх сказаў Ён гэтую прыповесьць.

І, сочачы за Ім, паслалі шпегаў, якія ўдавалі сябе за праведнікаў, каб яны падлавілі Яго на слове, каб выдаць Яго начальству і ўладзе ваяводы.

І тыя спыталіся ў Яго, кажучы: «Настаўнік! Мы ведаем, што Ты слушна гаворыш і навучаеш, і не глядзіш на аблічча, але паводле праўды шляху Божаму навучаеш.
І тыя спыталіся ў Яго, кажучы: «Настаўнік! Мы ведаем, што Ты слушна гаворыш і навучаеш, і не глядзіш на аблічча, але паводле праўды шляху Божага навучаеш.
Ці належыцца плаціць падатак цэзару, ці не?»

А Ён, бачачы подступ іхні, сказаў ім: «Чаму вы Мяне спакушаеце?

Пакажыце Мне дынар. Чый на ім вобраз і надпіс?» Яны, адказваючы, сказалі: «Цэзараў».

Ён жа сказаў ім: «Дык аддавайце тое, што цэзарава, цэзару, а што Божае, — Богу».

І не маглі падлавіць Яго на слове перад народам, і, зьдзівіўшыся адказу Ягонаму, замоўклі.

Прыйшоўшы ж, некаторыя з садукеяў, якія пярэчаць, што ёсьць уваскрасеньне, спыталіся ў Яго,

кажучы: «Настаўнік! Майсей напісаў нам: “Калі памрэ нечый брат, які меў жонку, і памрэ бязьдзетным, дык брат ягоны мае ўзяць жонку ягоную і аднавіць насеньне брату свайму”.

Было сем братоў; і першы, узяўшы жонку, памёр бязьдзетным.

І ўзяў другі тую жанчыну, і той памёр бязьдзетным.

І трэці ўзяў яе, і таксама ўсе сем, і не пакінулі дзяцей, і памерлі.

Пасьля ўсіх памерла і жанчына.
Пасьля ўсіх памерла і жанчына.
Дык пры ўваскрасеньні каторага з іх будзе яна жонкаю? Бо сямёра мелі яе за жонку».

І адказваючы, сказаў ім Ісус: «Сыны веку гэтага жэняцца і выходзяць замуж;

а тыя, якія вартыя дасягнуць таго веку і ўваскрасеньня з мёртвых, ня жэняцца і замуж не выходзяць,

бо памерці ўжо ня могуць, бо яны роўныя анёлам і сыны Божыя, калі сталіся сынамі ўваскрасеньня.

А што мёртвыя ўваскрэснуць, і Майсей паказаў каля глогу, калі назваў Госпада Богам Абрагама, і Богам Ісаака, і Богам Якуба.
А што мёртвыя ўваскрэснуць, і Майсей паказаў ля глогу, калі назваў Госпада Богам Абрагама, і Богам Ісаака, і Богам Якуба.
Ён ня ёсьць Бог мёртвых, але жывых, бо ў Яго ўсе жывыя».
Ён ня ёсьць Бог мёртвых, але жывых: бо ў Яго ўсе жывыя».
Адказваючы, некаторыя з кніжнікаў сказалі: «Настаўнік! Ты добра сказаў».

І ўжо не адважваліся ні пра што пытацца ў Яго. Ён жа сказаў ім:

«Чаму кажуць, што Хрыстос ёсьць Сын Давіда?

А сам Давід кажа ў кнізе псальмаў: “Сказаў Госпад Госпаду майму: "Сядзь праваруч Мяне,
А сам Давід кажа ў кнізе псальмаў: “Сказаў Госпад Госпаду майму: Сядзь праваруч Мяне,
пакуль пакладу ворагаў Тваіх як падножжа ног Тваіх"”.
пакуль пакладу ворагаў Тваіх як падножжа ног Тваіх”.
Дык Давід называе Яго Госпадам, і як жа Ён — сын ягоны?»

І калі ўвесь народ слухаў, Ён сказаў вучням Сваім:

«Сьцеражыцеся кніжнікаў, якія хочуць хадзіць у доўгіх шатах, і любяць вітаньні на рынках, і першыя месцы ў сынагогах і ўзьлягаць на першых месцах на вячэрах,

якія аб’ядаюць дамы ўдоваў і дзеля віду доўга моляцца. Яны атрымаюць цяжэйшы прысуд».