Выслоўяў Саламонавых 7 разьдзел
Кніга выслоўяў Саламонавых
Пераклад Антонія Бокуна → Пераклад Чарняўскага 2017
Сыне мой, прыймі словы мае і захоўвай у сабе прыказаньні мае.
Сыне мой, беражы размовы мае і пастановы мае схавай у сабе.
Захоўвай прыказаньні мае і жыві, і закон мой — як зрэнку вока твайго.
Спаўняй настаўленні мае, каб жыў; захоўвай закон мой, як зрэнку вока свайго.
Навяжы іх на пальцы твае, напішы іх на табліцах сэрца твайго.
Завяжы іх на пальцах сваіх, напішы іх на табліцы сэрца свайго.
Скажы мудрасьці: «Ты — сястра мая», і розум назаві сябрам,
Кажы мудрасці: «Ты сястра мая» і разважлівасць заві сяброўкай,
каб яны захавалі цябе ад чужой жонкі, ад чужаніцы, што гаворыць словы лісьлівыя.
каб захавала яна цябе ад чужой жонкі і ад чужой жанчыны, што гаворыць свае салодкія словы.
Вось, глядзеў я праз вакно дому свайго, праз краты свае,
Бо праз акно дома свайго, праз краты гляджу я і назіраю за маладымі;
і ўбачыў сярод неразумных, заўважыў сярод маладых людзей юнака легкадумнага,
бачу я сярод моладзі юнака неразумнага,
як праходзіў вуліцай каля рогу яе, як ішоў дарогаю ў дом яе,
які ідзе па вуліцы каля яе вугла і ідзе паблізу дарогі да дому яе,
у поцемках, у позьні час, у начной цемры і змроку.
упоцемку, калі дзень падыходзіць да вечара, у самай імгле і ў тумане.
І вось выходзіць насустрач яму жанчына, у распусным адзеньні, з падступным сэрцам,
І вось спяшаецца яму насустрач жанчына ў распусным адзенні і з хітрым сэрцам,
галасьлівая і нястрыманая, ногі яе не бываюць у доме яе:
гаваркая і нястрыманая, што не выносіць супакой і не можа ўтрымаць ног сваіх у хаце сваёй:
ці то на вуліцы, ці то на плошчы, і на кожным рагу растаўляе пасткі.
то на плошчах, то на вуліцах каля вуглоў расстаўляе яна пасткі.
І схапіла яго, цалавала яго, і з бессаромным тварам казала яму:
І мілуе яна схопленага і расцалаванага юнака, з юрлівым тварам гаворачы:
«У мяне ахвяра мірная, сёньня споўніла абяцаньні мае,
«Я прынесла ахвяру на здароўе, сёння я выканала зарокі свае,
таму выйшла на спатканьне табе, прагнула бачыць аблічча тваё і знайшла цябе.
таму выйшла табе насустрач, жадаючы цябе бачыць, — і знайшла цябе.
Дыванамі я заслала ложак мой, шматколернымі тканінамі з Эгіпту,
Дыванамі заслала я сваю пасцель, тканінамі рознакаляровымі з Егіпта,
пакой мой пасыпала мірам, альвасам і цынамонам.
Апрыскала я спальню сваю мірай, альясам і карыцаю.
Прыйдзі, будзем цешыцца пяшчотамі да раніцы, атрымліваць асалоду ад каханьня.
Прыходзь, будзем упівацца ўцехамі, да раніцы цешыцца любоўю.
Бо няма мужа ў доме, выбраўся ў далёкую дарогу,
Бо няма мужа ў доме маім, пусціўся ў вельмі далёкую дарогу;
капшук з грашыма ўзяў з сабою, у дзень поўні месяца мае вярнуцца дамоў».
пояс грошай узяў з сабою, вернецца ён да дому свайго ў дзень поўні».
Мноствам ласкавых словаў прывабіла яго, лісьлівасьцю вуснаў сваіх зьвяла яго.
Прывабіла яна яго шматлікімі размовамі і заманіла яго ліслівасцю вуснаў сваіх.
Ён адразу пайшоў за ёю, як вол, ведзены на зарэз, як бязглузды, на ланцугу ведзены на пакараньне,
Бязглузды, ідзе ён за ёй, як вол, якога вядуць на зарэз; як алень заблытваецца ён ў сіле,
аж пакуль страла праб’е вантробы яго; як птушка, што кідаецца ў сіло, і ня ведае, што на загубу яе.
пакуль страла не пранзае печань яго; як птушка, што спяшаецца да сіла і не ведае, што рашаецца справа жыцця.
Дык цяпер, дзеці, паслухайце мяне, і зважайце на словы вуснаў маіх.
Такім чынам, цяпер, сыне мой, слухай мяне і зважай на размовы вуснаў маіх.
Няхай не схіляецца сэрца тваё да шляхоў яе, і не блукай па сьцежках яе,
Хай не ўтрымаецца розум твой на дарогах яе, і хай не падманваюць цябе сцежкі яе,
бо шматлікія пакалечаныя ёю, і мноства магутных яна загубіла.
бо многіх зваліла яна параненымі, і нават вельмі моцныя людзі былі загубленыя ёю:
Дом ейны — шлях у пекла, які вядзе ў сутарэньні сьмерці.
дом яе — дарогі ў пекла, што вядуць у глыбіні смерці.