Яна 1 разьдзел
Паводле Яна Сьвятое Дабравесьце
Пераклад Антонія Бокуна → Пераклад Яна Пятроўскага
На пачатку было Слова, і Слова было ў Бога, і Богам было Слова.
На пачатку было Слова, і Слова было ў Бога, і Богам было Слова.
Яно было ў Бога на пачатку.
Яно было ў Бога спрадвеку.
Усё праз Яго сталася, і без Яго нічога не было з таго, што сталася.
Усё празь Яго сталася, і безь Яго нічога ня сталася з таго, што сталася.
У Ім жыцьцё было, і жыцьцё было сьвятлом для людзей.
У Ім было жыцьцё, жыцьцё было сьвятлом для чалавекаў.
І сьвятло ў цемры сьвеціць, і цемра не агарнула яго.
І сьвятло ў цемры сьвеціць, і цемра не агарнула яго.
Быў чалавек, пасланы ад Бога; імя яго Ян.
Быў чалавек, пасланы ад Бога; імя ягонае Ян.
Ён прыйшоў дзеля сьведчаньня, каб сьведчыў пра Сьвятло, каб усе мелі веру праз яго.
Ён прыйшоў дзеля сьведчаньня, каб сьведчыў пра сьвятло, каб усе людзі мелі веру празь Яго.
Ня быў ён сьвятлом, але [прыйшоў,] каб сьведчыць пра Сьвятло.
Ён ня быў Сьвятлом, але быў пасланы, каб сьведчыў пра Сьвятло.
Было Сьвятло праўдзівае, якое прасьвятляе ўсякага чалавека, што прыходзіць у сьвет.
І гэта было праўдзівае Сьвятло, якое сьвеціць кажнаму чалавеку, прыходзячаму на сьвет.
Было Яно ў сьвеце, і сьвет праз Яго стаўся, і сьвет Яго не пазнаў.
Яно было на сьвеце, і сьвет быў учынены празь Яго, і сьвет не пазнаў Яго.
Да сваіх прыйшло, і свае Яго не прынялі.
Ён прыйшоў да сваіх уласных, і свае ўласныя ня прынялі Яго.
А тым, што прынялі Яго, дало Яно ім уладу дзецьмі Божымі стацца, тым, якія вераць у імя Яго,
Але ўсім тым, што прынялі Яго, даў ім слу стацца сынамі Божымі, тым, каторыя веруюць у імя Ягонае.
тым, што не ад крыві, не ад жаданьня цела, не ад жаданьня мужа, але ад Бога нарадзіліся.
Тым, што не ад крыві, не ад жаданьня цела, не ад жаданьня мужа, але ад Бога нарадзіліся.
І Слова Целам сталася, і пасялілася між нас, поўнае ласкі і праўды, і мы бачылі славу Яго, славу, як Адзінароднага ў Айца.
І Слова сталася целам і асялілася між нас, /і бачылі мы славу Ягоную, славу, як адзінароднага ад Айца/, поўнае ласкі і праўды.
Ян сьведчыць пра Яго і ўсклікае, кажучы: «Гэта Той, пра Якога я сказаў: “Той, Які пасьля мяне ідзе, наперадзе мяне стаў, бо раней за мяне быў”».
Ян сьведчыць пра Яго і узвышаным голасам кажа: гэта быў Той, пра Каторага я сказаў, што Той, Каторы ідзе за мною, выперадзіў мяне, бо Ён быў раней за мяне.
І ад поўнасьці Яго ўсе мы прынялі ласку [Божую] за ласкай [Божай].
Бо з паўніні Ягонае ўсе мы прынялі ласку на ласку.
Бо Закон быў дадзены праз Майсея, а ласка [Божая] і праўда сталіся праз Ісуса Хрыста.
Бо права было дадзена праз Майсея, але ласка і праўда сталіся праз Ісуса Хрыста.
Бога ня бачыў ніхто ніколі; Адзінародны Сын, Які ва ўлоньні Айца, Той зьявіў.
Бога ніхто ніколі ня бачыў; адзінародны Сын, Каторы ў улоньні Айца, Ён абъявіў.
І вось сьведчаньне Яна, калі Юдэі з Ерусаліму паслалі сьвятароў і лявітаў, каб спыталіся ў яго: «Хто ты?»
І вось сьведчаньне Янава, . калі Юдэі паслалі зь Ерузаліму гіярэяў і левітаў, каб спыталіся яго: хто ты?
І ён вызнаў, і ня выракся, і вызнаў: «Я — не Хрыстос».
І ён вызнаў, і не запярэчыў; але вызнаў: я ня Хрыстос.
І спыталіся ў яго: «Дык што? Ты — Ільля?» І гаворыць: «Не». «Прарок?» І адказаў: «Не».
І пыталіся ў яго: дык што-ж? ты Ільля? І ён адказаў: не. Прарок? І адказаў: не.
Дык сказалі яму: «Хто ж ты? Каб нам даць адказ тым, якія нас паслалі, што ты кажаш пра самога сябе?»
Дык сказалі яму: хто-ж ты? каб нам даць адказ тым, што паслалі нас: што ты скажаш пра самога сябе:
Ён сказаў: «Я — голас таго, хто кліча ў пустыні: “Прастуйце шлях Госпаду”, як сказаў прарок Ісая».
І сказаў: я голас гукаючага ў пустыні: Прастуйце шлях Госпаду, як сказаў прарок Ісаія.
А пасланыя былі з фарысэяў.
А тыя, што былі пасланыя, былі з фарысэяў.
І яны спыталіся ў яго, і сказалі яму: «Дык чаму ты хрысьціш, калі ты не Хрыстос, ані Ільля, ані прарок?»
І яны спыталіся ў яго, і сказалі яму: чаму ты хрысьціш, калі ты ня Хрыстос, ані Ілія, ані прарок?
Адказаў ім Ян, кажучы: «Я хрышчу вадой, але паўстаў сярод вас Той, Якога вы ня ведаеце;
Ян адказаў ім, кажучы: Я хрышчу вадою; але стаіць сярод вас, Каторага вы ня ведаеце;
гэта Той, Які ідзе за мною, але наперадзе мяне быў, Якому я ня варты разьвязаць рамень сандала Ягонага».
Ён гэта ёсьць, што ідзе за мною, але наперадзе мяне быў, Катораму я не зьяўляюся вартым разьвязаць рамень Ягонага абуцьця.
Сталася гэта ў Бэтабары, за Ярданам, дзе хрысьціў Ян.
Здарылася гэта ў Бэтаніі за Ёрданам, дзе Ян хрысьціў.
На наступны дзень бачыць Ян Ісуса, Які ішоў да яго, і кажа: «Вось Ягня Божае, Які бярэ на Сябе грэх сьвету.
Назаўтра бачыць Ян Ісуса ідучага да яго і кажа: вось Ягня Божае, што здымае грэх сьвету.
Гэта Той, пра Якога я сказаў: “Ідзе за мною Муж, Які наперадзе мяне стаў, бо раней за мяне быў”.
Гэты ёсьць, пра Каторага я сказаў: за мною ідзе Муж, Каторы выперадзіў мяне, бо Ён быў раней за мяне.
І я ня ведаў Яго; але дзеля таго, каб Ён быў зьяўлены Ізраілю, прыйшоў я, хрысьцячы вадою».
І я ня ведаў Яго; але, каб Ён быў выяўлены Ізраэлю, затым я прыйшоў хрысьціць вадою.
І засьведчыў Ян, кажучы: «Я бачыў Духа, Які зыходзіў з неба як голуб і застаўся на Ім.
І сьведчыў Ян, кажучы: я бачыў Духа, зыходзячага зь неба, як голуб, і затрымаўся над Ім.
І я ня ведаў Яго, але Той, Які паслаў мяне хрысьціць вадою, сказаў мне: “На Кім угледзіш Духа, Які зыходзіць і застаецца на Ім, Ён і ёсьць Той, Які хрысьціць Духам Сьвятым”.
І я ня ведаў Яго; але Той, што паслаў мяне хрысьціць вадою, сказаў мне: над кім ты пабачыш зыходзячага Духа і прабываючага над Ім — Гэты і ёсьць Той, што хрысьціць Духам Сьвятым.
І я ўбачыў і засьведчыў, што Ён і ёсьць Сын Божы».
І я бачыў і сьведчыў, што Гэты ёсьць Сын Божы.
На наступны дзень ізноў стаяў Ян і двое з вучняў ягоных.
Назаўтра ізноў стаяў Ян і двух зь ягоных вучняў.
І, угледзеўшы, што ідзе Ісус, ён гаворыць: «Вось, Ягня Божае!»
І, угледзіўшы, што ідзе Ісус, сказаў: вось Ягня Божае!
І пачулі двое вучняў ягоных, як казаў гэта, і пайшлі за Ісусам.
І пачулі двое зь ягоных вучняў, як казаў гэта, і пайшлі за Ісусам.
Ісус жа, павярнуўшыся і ўбачыўшы, што яны ідуць за Ім, кажа ім: «Што шукаеце?» Яны ж сказалі Яму: «Раббі, — што перакладаецца Настаўнік, — дзе жывеш?»
Ісус-жа аглянуўшыся і ўбачыўшы, што ідуць за Ім, кажа ім: што шукаеце? Яны сказалі Яму: Раббі /што значыць — Вучыцель!/, дзе жывеш?
Гаворыць ім: «Прыйдзіце і ўбачыце». Яны пайшлі і ўбачылі, дзе Ён жыве, і засталіся ў Яго той дзень. Было ж каля дзясятае гадзіны.
І Ён сказаў ім: хадзеце і паглядзеце. Яны прыйшлі і пабачылі, дзе Ён жыве, і асталіся ў Яго гэты дзень. Было-ж каля дзесятае гадзіны.
Адзін з двух, якія пачулі ад Яна і пайшлі за Ім, быў Андрэй, брат Сымона Пятра.
Адін з двух, што чулі ад Яна і пайшлі за Ісусам, быў Андрэй, брат Сымона Пётры.
Ён першы знаходзіць брата свайго Сымона і кажа яму: «Мы знайшлі Мэсію, — што перакладаецца Хрыстос».
Ён першы знаходзіць брата свайго Сымона і кажа яму: мы знайшлі Мэссію, што ў перакладзе значыць — Хрыста.
І ён прывёў яго да Ісуса. Ісус жа, глянуўшы на яго, сказаў: «Ты — Сымон, сын Ёны, ты будзеш называцца Кіфа, — што перакладаецца Скала».
І прывёў яго Ісуса. Ісус, паузіраўшыся на яго сказаў: ты Сымон, сын Ёнін; ты названы будзеш Кефас, што перакладзе значыць, камень.
На наступны дзень Ісус хацеў ісьці ў Галілею, і знаходзіць Філіпа, і кажа яму: «Ідзі за Мною».
На другі дзень Ісус хацеў ісьці ў Галілею і знаходзіць Піліппа, і кажа яму: ідзі за Мною.
Філіп жа быў з Бэтсаіды, з гораду Андрэя і Пятра.
Піліпп-жа быў з Бэтсаіды, зь места Андрэявага і Пётравага.
Філіп знаходзіць Натанаэля і кажа яму: «Мы знайшлі Таго, пра Каго пісаў Майсей у Законе і Прарокі, — Ісуса, сына Язэпа, што з Назарэту».
Піліпп знаходзіць Натанаіла і кажа яму: мы знайшлі Таго, пра Каго Майсей пісаў у праве, і прарокі, Ісуса з Назарэту сына Язэпавага.
І сказаў яму Натанаэль: «Ці ж можа быць што добрае з Назарэту?» Гаворыць яму Філіп: «Прыйдзі і паглядзі».
І Натанаіл сказаў яму: ці-ж можа быць з Назарэту што-небудзь добрае? Піліпп кажа яму: ідзі і паглядзі.
Ісус убачыў Натанаэля, які ішоў да Яго, і кажа пра яго: «Вось, сапраўды, Ізраільцянін, у якім няма подступу».
Ісус, пабачыўшы ідучага да Яго Натанаіла, кажа пра яго: вось, запраўды, Ізраэліта, у каторым нямашака ашуканства.
Натанаэль кажа Яму: «Адкуль Ты даведаўся пра мяне?» Адказаў Ісус і сказаў яму: «Раней, чым Філіп паклікаў цябе, калі ты быў пад дрэвам фігавым, Я бачыў цябе».
Натанаіл кажа Яму: скуль Ты ведаеш мяне? Ісус адказваючы яму, сказаў: перад тым, як Піліпп паклікаў цябе, Я бачыў цябе, як ты быў пад фігавым дрэвам.
Адказаў Яму Натанаэль: «Раббі! Ты — Сын Божы! Ты — Валадар Ізраіля!»
Натанаіл адказваючы Яму, сказаў: Раббі Ты — Сын Божы, Ты — Кароль Ізраэля.
Адказаў Ісус і сказаў яму: «Ты верыш, бо Я сказаў табе: “Я бачыў цябе пад дрэвам фігавым”? Угледзіш больш за гэтае».
Ісус, адказваючы, сказаў яму: затым, што Я сказаў табе: Я бачыў цябе пад фігавым дрэвам, — ты верыш? ты пабачыш яшч большыя рэчы, чымся гэтыя.
І кажа яму: «Сапраўды, сапраўды кажу вам: ад цяпер угледзіце неба адчыненае і анёлаў Божых, якія ўзыходзяць і зыходзяць да Сына Чалавечага».
І Ён кажа яму: Запраўды, запраўды кажу вам: адгэтуль будзеце бачыць неба адчыненае і анялаў Божых узыходзячых і зыходзячых на Сына Чалавечага.