Яна 5 разьдзел
Паводле Яна Сьвятое Дабравесьце
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Л. Гарошка
Пасля гэтага быў дзень святочны ў юдэяў, і Ісус прыйшоў у Ерузалім.
Пасьля гэтага было жыдоўскае сьвята і прыйшоў Ісус у Ерузалім.
А ў Ерузаліме ёсць ля Авечай брамы купальня, якая па-гебрайску завецца Бэтсата, якая мае пяць прысенкаў.
Ёсьць-жа ў Ерузаліме ля авечых варотаў купальня, якая па жыдоўску называецца Вітэзда. Яна мае пяць прысенкаў.
У іх ляжала шмат хворых, сляпых, кульгавых, ссохлых, чакаючых руху вады.
Там ляжала мноства нядужых, сьляпых, кульгавых, ссохлых, што чакалі парушэньня вады.
Бо Анёл Госпадаў час ад часу сыходзіў у купальню і ўзрушваў ваду, і той, хто першы ўваходзіў па ўзрушэнні вады, аздараўляўся, якой бы ні быў апанаваны немаччу.
Бо анёл Гасподні час ад часу зыходіў у купальню і хваляваў ваду; і хто першы ўвайходзіў ў яе пасьля ўсхваляваньня, той аздараўлаўся, на якую-б хваробу ён не хварэў.
І быў там адзін чалавек, што хварэў трыццаць восем гадоў.
І быў там нейкі чалавек, які хварэў ужо трыццаць восьмае лета.
Калі Ісус убачыў, што той ляжаў, ды даведаўся, што ён ужо доўгі час хварэе, спытаўся ў яго: «Ці хочаш быць здаровы?»
Калі Ісус пабачыў яго ляжачым, уведаў, што ён ляжыць ужо доўгі час у хваробе; кажа яму: Ці хочаш быць здаровым?
Хворы адказаў Яму: «Госпадзе, не маю чалавека, каб мяне ўкінуў у купальню, калі ўзварухнецца вада; бо калі я сам прыходжу, хто іншы перада мной уваходзіць».
Нядужы адказаў Яму: так Госпадзе! але ня маю чалавека, які спусьціў-бы _______ _______ _______.
Кажа яму Ісус: «Падыміся, вазьмі ложак свой і хадзі».
адсутнічае
І адразу стаў здаровым чалавек той, і ўзяў ложак свой, і хадзіў. А была субота ў гэты дзень.
адсутнічае
Дык казалі юдэі таму, хто аздаравіўся: «Сёння субота, нельга табе насіць ложак твой».
адсутнічае
А ён адказаў ім: «Той, Хто аздаравіў мяне, сказаў мне: “Вазьмі ложак свой ды хадзі”».
адсутнічае
Дык пыталі ў яго: “Што гэта за Чалавек, Які табе сказаў: “Вазьмі ложак і хадзі”»?
адсутнічае
А той, хто быў аздароўлены, не ведаў, Хто гэта быў; бо Ісус адышоўся ад людзей, што сабраліся ў тым месцы.
адсутнічае
Потым знайшоў яго Ісус у святыні і сказаў яму: «Вось, ты паздаравеў; ужо болей не грашы, каб не здарылася табе што горшае».
адсутнічае
Пайшоў той чалавек і паведаміў юдэям, што Ісус — Той, Хто зрабіў яго здаровым.
адсутнічае
Таму пераследавалі юдэі Ісуса, каб забіць Яго, бо Ён рабіў такое ў суботу.
адсутнічае
Але Ісус адказаў ім: «Айцец Мой дагэтуль робіць так, і Я раблю».
адсутнічае
Дзеля таго тым больш шукалі юдэі, як забіць Яго, бо Ён не толькі парушаў суботу, але і Бога называў Айцом Сваім, раўняючы сябе з Богам.
адсутнічае
І вось, адказаў ім Ісус і сказаў: «Сапраўды, сапраўды кажу вам: Сын не можа нічога зрабіць Сам ад Сябе, але толькі тое, што бачыць, як Айцец робіць; бо што Ён робіць, тое таксама Сын робіць.
адсутнічае
Бо Айцец любіць Сына і паказвае Яму ўсё, што Сам робіць, і яшчэ большыя за гэтыя пакажа Яму справы, каб вы дзівіліся.
адсутнічае
Бо як Айцец уваскрашае памерлых і ажыўляе, так і Сын, каго хоча, ажыўляе.
адсутнічае
Бо Айцец нікога не судзіць, але ўвесь суд перадаў Сыну,
адсутнічае
каб усе шанавалі Сына, як шануюць Айца. Хто не шануе Сына, не шануе таксама Айца, Які паслаў Яго.
адсутнічае
Сапраўды, сапраўды кажу вам: хто слухае Маё слова ды верыць Таму, Хто Мяне паслаў, мае жыццё вечнае, ды не ідзе на суд, але ад смерці перайшоў да жыцця.
адсутнічае
Сапраўды, сапраўды кажу вам: надыходзіць час, ды нават ужо надышоў, калі мёртвыя пачуюць голас Сына Божага, і тыя, што пачуюць, ажывуць.
адсутнічае
Бо як Айцец мае жыццё Сам у Сабе, так і Сыну даў мець жыццё ў Сабе Самім;
адсутнічае
ды даў Яму ўладу судзіць, бо Ён — Сын Чалавечы.
адсутнічае
Не дзівіцеся таму, бо надыходзіць гадзіна, у якую ўсе, што ў магілах, пачуюць голас Яго,
адсутнічае
і тыя, што добра рабілі, пойдуць да ўваскрашэння жыцця, а тыя, што блага рабілі, — да ўваскрашэння суда.
адсутнічае
Сам ад Сябе Я нічога не магу рабіць; суджу так, як чую, ды суд Мой справядлівы, бо не шукаю Маёй волі, але волі паслаўшага Мяне Айца.
адсутнічае
Калі Я Сам сведчу аб Сабе, сведчанне Маё ня ёсць праўдзівае;
адсутнічае
бо ёсць Іншы, Хто сведчыць пра Мяне, і ведаю, што сведчанне пра Мяне, якое Ён прадстаўляе, праўдзівае.
_____ іншы, што сьведчыць аба Мне, і Я ведаю, што праўдзівае тое сьведчаньне, якім Ён сьведчыць аба Мне.
Вы пасылалі да Яна, і ён сведчыў праўду;
Вы пасылалі да Яна, і ён засьведчыў аб праўдзе.
але Я не ад чалавека прымаю сведчанне, а кажу гэта, каб вы былі збаўлены.
Я-ж не ад чалавека прыймаю сьведчаньне, але кажу гэта, каб вы спасьліся.
Ён быў свяцільняй, якая гарыць і свеціць, але вы толькі хвілінку захацелі пацешыцца святлом яго.
Той быў сьветачам, які гарэў і сьвяціў, вы хацелі часіну пацешыцца пры ягоныя сьвятле.
Але Я маю сведчанне большае за Яна; вось, справы, якія Мне Айцец даручыў, каб Я выканаў іх, і самі справы, якія Я раблю, сведчаць пра Мяне, што Айцец Мяне паслаў.
Я маю сьведчаньне большае за Янава, бо дзяньні, якія Айцец даў Мне выканаць, самыя тыя дзеяньні, што Я чыню, сьведчаць аба Мне, што Айцец паслаў Мяне.
Ды і Айцец, Які Мяне паслаў, Сам засведчыў пра Мяне. Але вы голасу Яго ніколі не чулі і аблічча Яго не бачылі,
І Айцец, Які паслаў Мяне, Сам засьведчыў аба Мне. А вы ані Ягонага голасу ніколі ня чулі, ані ня бачылі Ягонага аблічча,
і слова Яго не маеце ў сабе трывала, бо вы не верыце Таму, Каго Ён паслаў.
і ня маеце Ягонага слова, якое-б прабывала ў вас, бо ня верыце Таму, Каго Ён паслаў.
Разгледзьце Пісанні, бо вы думаеце, што маеце ў іх жыццё вечнае; а яны — гэта тое, што сведчыць пра Мяне.
Дасьледыйце Пісаньні, бо вы думаеце праз іх мець вечнае жыцьцё, і яны сьведчаць аба Мне.
Але да Мяне не хочаце ісці, каб мець жыццё.
Але вы ня хочаце прыйсьці да Мяне, каб мець жыцьцё.
Славы ад людзей не прымаю,
Славы ад людзей не бяру,
але вас Я спазнаў, што любові да Бога ў сабе не маеце.
але Я пазнаў вас, што ня маеце ў сабе любові да Бога.
Я прыйшоў у імя Айца Майго, і вы не прымаеце Мяне; а, калі б хто іншы прыйшоў у сваё імя, таго прымеце.
Я прыйшоў у імя Майго Айца, і няпрыймаеце Мяне, а калі-б другі прыішоў у сваё імя, таго-б прынялі.
Як жа можаце верыць вы, што хвалу прымаеце адзін ад аднаго, а хвалы, што ад адзінага Бога, не шукаеце?
Як вы можаце верыць, калі бераце славу адзін ад аднаго, а славы, што ад Адзінага Бога, ня шукаеце?
Не думайце, што Я вас буду вінаваціць перад Айцом; ёсць той, хто будзе вінаваціць вас: Майсей, на якога вы спадзеяцеся.
Ня думайце, што Я буду абвіняць вас перад Айцом; ёсьць на вас абвінаваўца Майсей, на якога вы спадзеяцеся.
Бо каб вы верылі Майсею, дык паверылі б вы і Мне; бо ён пра Мяне пісаў.
Бо калі-б верылі Майсею, то верылі-б і Мне, бо ён пісаў аба Мне.
Але калі вы пісанням яго не верыце, дык як жа паверыце словам Маім?»
Калі-ж ня верыце ягоным пісаньням, як паверыце Маім словам?