Да Галятаў 4 разьдзел
Пасланьне да Галятаў
Пераклад Анатоля Клышкi → Пераклад Чарняўскага — арыгінал
Але я кажу: спадкаемец, пакуль ён непаўналетні, нічым не адрозніваецца ад раба, хоць ён і гаспадар усяго,
1 Кажу вам: пакуль спадчыньнік малалетні, ён нічуць ня розьніцца ад нявольніка, хоць ён і гаспадар над усім.
але знаходзіцца пад апекунамі і домакіраўнікамі да часу, вызначанага бацькам.
Ён знаходзіцца праз вызначаны час пад уладай апякуноў і начальнікаў.
Так і мы, калі былі дзецьмі, былі ў нявольніцтве ў стыхій свету;
Так і мы, пакуль мы былі дзецьмі, былі падпарадкаваны ўзьдзеяньням акружаючага сьвету.
але прыйшла паўната часу, Бог паслаў Свайго Сына, Які нарадзіўся ад жанчыны, нарадзіўся пад законам,
А калі прыйшоў намечаны Богам час, паслаў Ён свайго Сына, народжанага жанчынай, народжанага пад законам,
каб Ён выкупіў падзаконных, каб мы атрымалі ўсынаўленне.
каб выбавіў тых, якія былі пад законам, каб такім чынам і мы атрымалі ўсынаўленьне.
А таму што вы — сыны, то Бог паслаў у нашы4 сэрцы Духа Свайго Сына, які ўсклікае: Авва, Татухна!
А дзеля таго, што з'яўляецеся сынамі (дзецьмі) , саслаў Бог Духа Сына свайго ў сэрцы вашы: які кліча Абба,-Ойча.
Так што ты ўжо не раб, а сын; а калі сын, то і нашчадак праз Бога5.
Так што не слуга ўжо ён, але сын. А калі сын, дык і спадчыньнік з волі Божай.
Але тады, не ведаючы Бога, вы былі ў рабстве ў тых, хто з прыроды не багі.
Праўда раней ня зналі вы Бога, служылі ідалам, якія па сутнасьці не з натуры Божай.
Цяпер жа, пазнаўшы Бога, ці хутчэй, пазнаныя Богам, як жа вы зноў вяртаецеся да слабых і бедных стыхій, якім зноў нанова хочаце аддацца ў рабства?
Цяпер жа, калі вы ўжо пазналі Бога і самі пазнаныя Богам, чаго вяртаецеся да ліхіх акружаючых рэчаў, якім зноў хочаце падчыніцца.
Вы прытрымліваецеся дзён, месяцаў, пораў і гадоў.
Паглядзіце на дні, месяцы, час і гады.
Баюся за вас, ці не марна я працаваў у вас.
Думаю, што бясплодна працую ў вас.
Будзьце як я; бо і я, як вы; браты, малю вас; вы мяне нічым не пакрыўдзілі;
Браты, прашу вас, будзьце, як і я, і я стаўся бо такім, як вы. Нічым вы мяне ня скрыўдзілі.
і вы ведаеце, што я ў немачы цела добравесціў вам першы раз;
Ведаеце ж, як з прычыны хваробы цела затрыманы раней ужо апавяўчаў вам Эвангелію і, не зважаючы на маю кволасьць, якая была для вас спакусаю, не пагрэбавалі мною і не адпіхнулі, але прынялі мяне як пасланца Божага, як самога Езуса Хрыстуса.
і тым, што было ў маім целе выпрабаваннем для вас, вы не пагарджалі і не адкінулі з грэбаваннем, а як Анёла Божага прынялі мяне, як Хрыста Ісуса.
Дзе ж тады тое ваша шчасьце. Завяраю вас, калі б гэта было магчыма, дык вочы сабе павырывалі б і аддалі б іх мне.
Дык дзе ж тое шчасце ваша? Бо я сведчу вам, што, калі б было можна, вы вырвалі б вочы свае і далі б мне.
Дык ворагам стаўся я вам за тое, што казаў вам праўду?
Так ці зрабіўся я вашым ворагам, кажучы вам праўду?
Клапоцяцца яны аб вас не з дабра, але адарваць вас ад нас хочуць, каб аб іх вы рупіліся.
Тыя рупяцца пра вас не з добрых намераў, а хочуць вас адлучыць, каб вы рупіліся аб іх.
Добрая рэўнасць у добрым заўсёды,
Добра ж рупіцца аб добрым заўсёды, а не толькі тады, калі я знаходжуся ў вас.
але не тады, калі я знаходжуся паміж вас. Дзеткі мае, зноў вас народжваю ў муках, пакуль уфармуецца ў вас Хрыстус.
Дзеці мае, якіх я зноў у пакутах нараджаю, пакуль не выявіцца ў вас Хрыстос;
Хацеў бы пабываць у вас у гэты момант ды зьмяніць голас свой, бо не ведаю, што з вамі рабіць.
я хацеў бы цяпер быць у вас і змяніць мой голас, таму што я не магу зразумець вас.
Скажыце мне, што вы хочаце жыць пад законам, і закону вы не разумееце?
Скажыце мне тыя, хто хоча быць пад законам, ці ж вы не чуеце закона?
Напісана ёсьць, што Абрагам меў двух сыноў, аднаго з нявольніцай, другога з вольнай.
Бо напісана, што ў Аўраама было два сыны: адзін ад служанкі і адзін ад вольнай.
Але той, што з нявольніцы, з волі цела нарадзіўся, а той, што з вольнай, праз абяцаньне.
Але той, што ад служанкі, быў народжаны паводле цела, а той, што ад вольнай, — праз абяцанне.
Гэта праз алегорыю параўнаньне сказана. Абазначае яно два запаветы адзін, што на гары Сіёнскай, гэта той, што нявольнікаў родзіць-Агар,
У гэтым ёсць іншасказанне: бо гэта два запаветы, адзін — ад гары Сінай, што нараджае дзяцей для рабства, гэта Гагар.
А гара Сінай у Арабіі і адпавядае цяперашняму Ерузаліму, і зьняволена з сынамі сваімі.
Гагар жа ёсць гара Сінай у Аравіі; і адпавядае яна цяперашняму Іерусаліму, бо ён у рабстве са сваімі дзецьмі.
Той жа Ерузалім, што ўгары знаходзіцца,-вольны і з яўляецца маткай нашай.
А вышні Іерусалім вольны, гэта наша6 маці;
Напісана бо: "Цешся няплодная, якая ня родзіш, гамані і крычы, якая не мучаешся, бо ў кінутай больш дзяцей, чым у той якая мае мужа".
бо напісана: «Узвесяліся, бясплодная, якая не нараджала, усклікні і закрычы, якая не пакутавала родамі, бо шмат дзяцей у адзінокай, а не ў той, якая мае мужа».
Мы ж, браты, па Iзааку дзецьмі абяцаньня з'яўляемся.
Вы ж, браты, — дзеці абяцання, як Ісаак.
Але як і тады той, што па волі цела нарадзіўся, прасьледваў таго, які паводле духа, так і цяпер.
Але як тады народжаны паводле цела гнаў таго, хто ад Духу, так і цяпер.
А што кажа Пісьмо Сьвятое? "Выгані няволіцу і яе сына, бо не будзе спадчыньнікам сын няволіцы разам з сынам вольнай.
Але што кажа Пісанне?: «Выгані служанку і яе сына; бо ў ніякім разе сын служанкі не будзе спадкаемцам разам з сынам вольнай».
Дык вось, браты, мы дзеці не няволіцы, але вольнай.
Таму, браты, мы дзеці не служанкі, а вольнай.