Лукаша 7 разьдзел
Паводле Лукаша Сьвятое Дабравесьце
Пераклад Міхася Міцкевіча → Пераклад Л. Гарошка
Калі-ж скончыў усе мовы Свае да народу, які слухаў Яго, то ўвайшоў у Капернаум.
адсутнічае
Быў там у аднаго сотніка хворы, ужо пры сьмерці, слуга, які быў любы яму.
адсутнічае
Пачуўшы пра Ісуса, сотнік паслаў да Яго старшыняў юдэйскіх, прасіць Яго, каб прыйшоў ацаліць слугу ягонага.
адсутнічае
І яны, прыйшоўшы да Ісуса, моцна прасілі Яго, кажучы: — ён дастойны, каб Ты зрабіў яму гэта.
адсутнічае
Бо ён любіць народ наш, і пабудаваў нам сынагогу.
адсутнічае
Ісус пайшоў з імі; і калі Ён быў ужо недалёка ад дома, паслаў да Яго сотнік прыяцеляў сказаць Яму: ня турбуйся, Госпадзе, бо недастойны я, каб Ты ўвайшоў пад стрэху маю;
адсутнічае
Дзеля таго й сябе самога ня лічыў я дастойным прыйсьці да Цябе, але скажы толькі слова, і ачуняе слуга мой.
адсутнічае
Бо і я падуладны чалавек, але, маю й падуладных мне воінаў, і кажу аднаму — пайдзі! — і ён ідзе, і другому — прыйдзі! — і прыйходзіць, і слузе майму — зрабі тое! — і робіць.
адсутнічае
Пачуўшы гэтае, Ісус зьдзівіўся й, абярнуўшыся да народу, які йшоў за Ім, сказаў: — папраўдзе кажу вам, і ў Ізраілі не знайшоў Я такой веры.
адсутнічае
Пасланцы-ж, вярнуўшыся дадому, засталі слугу, які быў хворы, у добрым здароўі.
адсутнічае
І сталася потым: ішоў Ён у места называнае Наін, і з Ім ішлі вучні Ягоныя й мноства народу.
Пасля гэтага Ісус пайшоў у места называнае Наін. І з Ім ішлі многія з Ягоных вучняў і мноства народу.
Калі-ж зблізіліся да мястовае брамы, вось выносяць нябожніка, адзінага сына ў маці, а яна была ўдавою; і многа народу йшло з ёю з места.
Калі Ён падыйшоў да варотаў места, тут выносілі памёршага адзінага сына ў маткі, а яна была ўдава. І шмат народу йшло за ёю з места.
Убачыўшы яе, Гаспод зьміласэрдзіўся над ёю й сказаў: — ня плач.
Угледзеўшы яе, Госпад злітаваўся над ёю ды сказаў ёй: ня плач.
І, падышоўшы, дакрануўся да насілак, і насільшчыкі спыніліся, і Ён сказаў: — юнача, табе кажу ўстань!
І падыйшоўші дакрануўся да насілкаў; тыя што несьлі затрымаліся. І Ён сказаў: хлопча, табе кажу: устань!
І нябожчык устаў, сеў і пачаў гаварыць; і аддаў яго Ісус маці ягонай.
Умёршы падняўшыся сеў і пачаў гаварыць; і аддаў яго Ісус ягонай маці.
Праняў-жа ўсіх страх, і славілі Бога, кажучы: — вялікі прарок паўстаў між намі, і Бог наведаў народ Свой.
І ўсіх зьняў страх, і славілі Бога, кажучы: вялікі прарок паўстаў між намі і Бог адведаў свой народ.
І разыйшлося слова гэтае пра Яго па ўсёй Юдэі й па ўсім навакольлі.
адсутнічае
І паведамілі Яна вучні ягоныя пра ўсё гэтае.
адсутнічае
Паклікаўшы двух вучняў сваіх, Ян паслаў іх да Ісуса спытацца: — ці Ты Той, Хто павінен прыйсьці, ці чакаць нам іншага?
адсутнічае
І, прыйшоўшы да Ісуса, яны сказалі: — Ян Хрысьціцель паслаў нас да Цябе спытацца: ці Ты Той, Хто павінен прыйсьці, ці іншага чакаць нам?
адсутнічае
У той-жа час Ён шматлікіх ацаліў ад нядугаў і цярпеньняў, і злых духаў, і многім сьляпым вярнуў зрок.
адсутнічае
І ў адказ Ісус сказаў ім: — ідзеце, паведайце Яну, што вы бачылі й чулі: сьляпыя празраюць, кульгавыя ходзяць, пракажоныя ачышчаюцца, глухія стаюцца чуткімі, мёртвыя ўваскрасаюць, ўбогія дабравесьцяць.
адсутнічае
І шчасьлівы той, хто не зьняверыцца ўва Мне.
адсутнічае
Калі-ж вучні Янавыя адайшлі пачаў гаварыць народу пра Яна: — чаго вы хадзілі глядзець у пустыню? ці трысьцінку, ветрам калыханую?
адсутнічае
Дык каго глядзець хадзілі вы? ці чалавека адзетага ў мяккія адзеньні? але тыя, якія пышна адзяюцца й жывуць у раскошы, знайходзяцца ў палацах каралеўскіх.
адсутнічае
Дык каго глядзець хадзілі вы? ці прарока? так, кажу вам, і больш за прарока.
адсутнічае
Гэта ёсць той пра каго напісана: — вось Я пасылаю ангела Майго прад абліччам Тваім, які пракладзе шлях Твой перад Табою.
адсутнічае
І кажу вам: з народжаных жанчынамі няма большага прарока за Яна Хрысьціцеля; але меншы у Ўладарстве Божым больш за яго.
адсутнічае
І, выслухаўшы Яго, увесь народ і мытнікі ўславілі праўду Божую, хрысьцячыся хрышчэньнем Янавым.
адсутнічае
Фарысеі-ж і законьнікі зьняважылі волю Божую для іх, і ня хрысьціліся ў яго.
адсутнічае
І сказаў Гаспод: — да каго прыраўнаю людзей роду гэтага, і да каго яны падобныя.
адсутнічае
Яны падобныя да дзяцей, якія сядзяць на рынку й пераклікаюцца між сабою, кажучы: — мы гралі вам на пішчалках, а вы не танцавалі! — а мы жалобу сьпявалі і вы ня плакалі.
адсутнічае
Вось прыйшоў Ян Хрысьціцель, — ні хлеба ня есьць, ні віна ня п'е, — і кажаце: ён мае злыдуха.
адсутнічае
Прыйшоў Сын Чалавечы — есьць і п'е, — і кажаце: гэты чалавек абжора й п'яніца — сябра мытнікаў і грэшнікаў.
адсутнічае
І апраўдана мудрасьць праз усіх дзецей яе.
адсутнічае
Аднойчы адзін з фарысеяў запрасіў Яго на пачастунак; і Ён, увайшоўшы, прысеў пры стале.
Нехта, з фарысэяў запрасіў Ісуса, каб еў з ім разам. І Ён увайшоў у дом фарысэя і ўзьлёг. І вось жанчына з таго места, якая была грэшніцаю, даведаўшыся, што Ён спачывае ў доме фарысэя, прынесла алябастраваю судзіну з алеем;
І вось адна жанчына з таго места, якая была грэшніцай, дачуўшыся, што Ён супачывае ў доме фарысея, прынясла алябастравы слоік міра.
і стаўшы з-заду ля Ягоных ног і плачучы, пачала абліваць Ягоныя ногі сьлязамі і выціраць валасамі свае галавы, і цалавала Ягоныя ногі і мазала алеем.
І стануўшы ззаду у ногах Ягоных і, плачучы, пачала абліваць сьлязьмі ногі Яго й выціраць валасамі галавы сваёй, і цалавала ногі Яго й намашчвала мірам.
Бачучы гэтае, фарысэй, што запрасіў Яго, казаў сам да сябе: "Калі-б Ён быў прарок, дык-бы ведаў, хто і якая жанчына дакранаецца да Яго, бо яна грэшніца".
Бачачы гэта, фарысей, які запрасіў Яго, разважаў сам у сабе: калі-б Ён быў прарок, то пэўна ведаў-бы, хто й якая жанчына дакранаецца да Яго, бо яна грэшніца.
Зьвярнуўшыся да яго, Ісус сказаў, "Сымон, Я маю штосьці сказаць табе". Ён кажа: "Скажы, Настаўнік".
Ісус, адазваўшыся да яго, сказаў: — Сыман! Я маю нешта сказаць табе; ён кажа: — скажы, Вучыцель.
Ісус сказаў: "У аднаго пазыкадаўца было двох даўжнікоў; адзін быў вінен пяцьсот дынараў, а другі пяцьдзесят.
Ісус сказаў: — нехта пазычыў двом грошы — аднаму пяцьсот дынараў, а другому пяцьдзясят.
Але як яны ня мелі чым аддаць, ён дараваў абодвым. Скажы, каторы з іх будзе больш любіць яго?"
І калі яны ня мелі чым аддаць, дараваў абодвум; скажы-ж, каторы з іх больш узьлюбіць яго.
Сымон адказаў: "Думаю, той, катораму болей дараваў". Ён сказаў яму: "Ты справядліва рассудзіў".
Сыман адказаў: — думаю той, катораму больш дараваў; і Ён сказаў яму: — разважыў ты добра.
І зьвярнуўшыся да жанчыны, сказаў Сымону: "Ці бачыш гэтую жанчыну? Я ўвайшоў у твой дом і ты ня даў Мне вады на ногі, а яна сьлязамі абліла Мне ногі і выцерла сваімі валасамі.
І зьвярнуўшыся да жанчыны, сказаў Сыману: — бачыш ты гэтую жанчыну? Я ўвайшоў у дом твой, і ты вады Мне на ногі ня даў, а яна сьлязьмі абліла ногі Мне, і валасамі галавы сваей ацерла;
Ты цалаваньня Мне ня даў, а яна, як толькі Я прыйшоў, не перастае цалаваць мае ногі.
Ты цалунку Мне ня даў, а яна, ўсьцяж не перастае цалаваць ногі Мае;
Ты галавы Мне маслам не памазаў, а яна алеем памазала мае ногі.
Ты галавы Мае не памазаў алеем, а яна мірам намасьціла ногі Мае.
Дзеля гэтага кажу табе, даруюцца многія яе грахі за тое, што яна многа ўзьлюбіла, а каму мала даруецца, той мала любіць".
Дзеля таго кажу табе: даруюцца многія грахі яе за тое, што ўзьлюбіла многа; а каму мала даруецца, той мала любіць.
А ёй сказаў: "Адпускаюцца табе грахі".
Ёй-жа сказаў: — адпушчаюцца грахі табе.
І тыя, што спачывалі разам з Ім, пачалі гаварыць у сабе: "Хто Ён такі, што і грахі адпускае?"
Тыя-ж, якія былі разам з Ім за сталом, пачалі разважаць у сабе: — Хто Ён гэткі, што й грахі адпушчае?
Ён-жа сказаў жанчыне: "Вера твая спасла цябе; ідзі з мірам".
Ён-жа сказаў жанчыне: — вера твая выбавіла цябе; ідзі ў супакоі.