Яна 6 разьдзел
Паводле Яна Сьвятое Дабравесьце
Пераклад Праваслаўнай Царквы → Пераклад Чарняўскага — арыгінал
Пасля гэтага пайшоў Іісус на той бок мора Галіле́йскага, Тыверыя́дскага;
Затым Езус пайшоў за Галілейскае або Тэбэрядзкае мора.
і за Ім ішло мноства народу, таму што бачылі цу́ды Яго, якія Ён рабіў над хворымі.
А ішоў за ім вялікі натоўп людзей, бо бачылі цуды, дакананыя над хворымі.
І ўзышоў на гару Іісус і там сядзе́ў з вучнямі Сваімі.
Затым Езус узыйшоў на гару і сеў там з Сваімі вучнямі.
А набліжа́лася Пасха, свята Іудзейскае.
Збліжалася Пасха, сьвяточны дзень Юдэйскі.
Іісус, узвёўшы вочы і ўбачыўшы, што мноства народу ідзе да Яго, кажа Філіпу: дзе нам купíць хле́ба, каб яны паелí
Калі Езус падняў вочы і ўбачыў ідучы да Сябе вялікі натоўп людзей сказаў Філіпу: "Скуль купіў хлеба, каб маглі яны пад'есьці?"
Казаў жа Ён гэта, выпрабо́ўваючы яго, бо Сам ведаў, што́ ме́ўся зрабіць.
А гаварыў, каб выпрабаваць іх, бо Сам ведаў, што меў зрабіць.
Адказаў Яму Філіп: на дзвесце дына́рыяў не хопіць ім хлеба, каб кожны з іх хоць трохі атрыма́ў.
Адказаў яму Філіп: "Дзьвесьце дынараў ня хопіць купіць ім хлеба, каб кожын з іх атрымаў хоць крыху".
Кажа Яму адзін з вучняў Яго, Андрэй, брат Сíмана Пятра:
Сказаў Яму адзін з Яго вучняў Андрэй, брат Сымона Пятра:
ёсць тут адзін хлопчык, які ма́е пяць хлябо́ў ячме́нных і дзве ры́біны; але што́ гэта для такога мноства?
"Ёсьць што праўда адзін юнак, які мае пяць ячменных хлябоў, і дзьве рыбы, але што гэта на так шмат людзей?"
І сказаў Іісус: загада́йце лю́дзям узле́гчы. Было́ ж многа травы на тым месцы. І вось узляглí людзі ў колькасці каля пяці тысяч.
Затым сказаў ім Езус: "Загадайце людзям сесьці". А было на тым месцы многа травы. Дык так села мужчын каля пяці тысяч.
Узяў жа хлябы́ Іісус і, узнёсшы падзя́ку, разда́ў вучням, а вучні — тым, што ўзляжа́лі; таксама і рыбы, колькі хто хацеў;
Тады Езус узяў хлябы, учыніў падзяку і раздаў седзячым; падобна і рыб, колькі хто хацеў.
і калі насы́ціліся, сказаў вучням Сваім: збяры́це кавалкі, якія засталíся, каб нічога не прапа́ла.
А калі наеліся, загадаў вучням Сваім: "Сабярыце астаткі (кавалкі), каб не змарнаваліся".
І сабра́лі яны і напо́ўнілі дванаццаць кашо́ў кава́лкамі ад пяці хлябо́ў ячме́нных, якія засталíся ў тых, што елі.
Дык сабралі з пяці хлябоў ячменных і налажылі дванаццаць кашоў кускамі, якія засталіся па тых, што елі.
Тады людзі, якія бачылі цуд, зро́блены Іісусам, сказалі: Ён сапраўды́ Той Прарок, што павíнен прыйсцí ў свет.
Людзіж тыя, бачачы цуд, учыніўшы Хрыстом казалі: "Сапраўды гэта Прарок, які меў прыйсьці на сьвет".
Іісус жа, даве́даўшыся, што хо́чуць прыйсцí, каб сілаю ўзяць Яго і зрабіць царом, адышоў ізноў на гару́ адзін.
А Езус пазнаўшы, што меліся прыйсьці, ўзяць Яго і абвясьціць каралём, удаліўся Сам адзін на гару.
Калі ж настаў вечар, спусціліся вучні Яго да мора
А калі зьвечарэла, вучні Ягоны спусьціліся над мора.
і, увайшоўшы ў лодку, паплылí на той бок мора ў Капернау́м. І ўжо сцямне́ла, а Іісус не прыхо́дзіў да іх;
Улезшы ў лодкі паплылі на другі бераг у Кафарнаўм. Затым сьцямнела ўжо, а Езус не вяртаўся да іх.
і мора з-за таго, што дзьмуў моцны вецер, хвалява́лася.
Мора пачало бурліць, бо дуў моцны вецер.
Праплы́ўшы каля дваццацí пяці ці трыццацí ста́дый, яны ўбачылі Іісуса, Які ішоў па моры і набліжа́ўся да лодкі, і спало́халіся;
Дык калі адплылі за дваццаць пяць або і трыццаць стадыяў, увідзілі Езуса ідучага па мору і падыходзячага да лодкі. Дык спалохаліся.
але Ён сказаў ім: гэта Я, не бойцеся.
Але Езус сказаў ім: "Гэта я, ня бойцеся".
Яны хацелі ўзяць Яго ў лодку; і адразу лодка прыста́ла да берага, куды яны плылí.
Дык узялі Яго тады ў лодку, а лодку незадоўга прыплыла да берагу, да якога яны плылі.
На другі дзень народ, які стаяў па той бок мора, убачыў, што там не было́ іншай лодкі, апрача́ адной той, у якую ўвайшлі вучні Яго, і што Іісус не ўвахо́дзіў з вучнямі Сваімі ў лодку, але вучні Яго адплылí адны;
Назаўтра, калі натоўп застаўшыся за морам, замеціў, што не было там другой лодкі, толькі адна, ды што Езус ня сеў у лодку з Сваімі вучнямі, а што вучні адплылі самі.
і іншыя лодкі прыплылí з Тыверыя́ды блізка да таго месца, дзе елі хлеб, калі Гасподзь узнёс быў падзя́ку;
А іншыя жа лодкі падплылі ад Тыбэр'яд блізка месца, дзе спажывалі хлеб, дзе Госпад падзяку складаў.
калі ўбачылі людзі, што там няма ні Іісуса, ні вучняў Яго, то ўвайшлі самі ў лодкі і паплылí ў Капернау́м, шука́ючы Іісуса,
Калі затым натоўп убачыў, што там няма Езуса ані Ягоных вучняў, селі ў лодкі і прыплылі ў Кафарнаўм, шукаючы Езуса.
і, знайшо́ўшы Яго на тым баку мора, сказалі Яму: Раввí! калі Ты сюды прыбы́ў?
Затым знайшоўшы Езуса за морам, сказалі Яму: "Вучыцелю, калі сюды прыбыў?"
У адказ ім Іісус сказаў: праўду, праўду кажу вам: вы шукаеце Мяне не таму, што бачылі цуды, а таму, што елі хлеб і насы́ціліся;
У адказ сказаў ім Езус: "Сапраўды, сапраўды кажу вам, што шукаеце Мяне не таму, што вы відзілі цуды, але што вы елі хлеб і наеліся.
дба́йце не пра ежу тле́нную, а пра ежу, што застае́цца на жыццё вечнае, якое дасць вам Сын Чалавечы, бо Айцец вы́значыў Яго пяча́ццю Сваёю, Бог.
Рупцеся не пра ежу, якая прападае, але якая прычыняецца да жыцьця вечнага, якое даець вам Сын Чалавечы, бо на Ім палажыў пячаць Сваю Айцец Бог".
Яны ж сказалі Яму: што́ нам рабіць, каб здзяйсня́ць спра́вы Божыя?
Сказалі тады Яму: "Што маем рабіць, каб спаўняць чыны, справы Божыя?"
У адказ Іісус сказаў ім: вось спра́ва Божая: каб вы веравалі ў Таго, Каго паслаў Ён.
А Езус адказаў ім: "Гэта справа Божая, каб верылі ў Таго, Каго Ён паслаў".
Яны ж сказалі Яму: якое Ты зробіш знаме́нне, каб мы ўбачылі і паверылі Табе? што́ Ты здзе́йсніш?
Тады складалі Яму: "Дык што за цуд учыніш, каб мы ўбачылі і ўверылі Табе? Што зробіш?"
айцы нашы елі ма́нну ў пусты́ні, як напíсана: «хлеб з неба даў ім есці».
Бацькі нашыя елі манну ў пустыні, як напісана: "Хлеб з неба даў ім да яды (Вых. 16:4; Пс. 77:24).
Сказаў жа ім Іісус: праўду, праўду кажу вам: не Маісей даў вам хлеб з неба, а Айцец Мой дае вам з неба хлеб íсцінны;
Сказаў тады ім Езус: "Сапраўды, сапраўды кажу вам, не Майсей даў вам хлеб з неба, але Айцец Мой дае вам праўдзівы хлеб з неба.
бо хлеб Божы — гэта Той, Хто сыхо́дзіць з неба і дае́ жыццё свету.
Бо гэты вось хлеб Божы, які з неба сыйшоў, дае жыцьцё сьвету.
Яны ж сказалі Яму: Госпадзі! заўсёды давай нам хлеб гэты.
Затым сказалі Яму: "Госпадзе, дай нам заўсёды гэтага хлеба". Сказаў ім Езус:
І сказаў ім Іісус: Я — хлеб жыцця́; хто прыхо́дзіць да Мяне, не зве́дае голаду, і хто веруе ў Мяне, не будзе мець сма́гі ніколі;
"Я Хлеб Жыцця, хто прыходзіць да Мяне, ня будзе чуць голаду, а хто верыць у Мяне, ніколі смагнуць ня будзе.
але Я сказаў вам, што і бачылі вы Мяне, і не веруеце;
Казаў жа Я вам і бачылі Мяне, а ня верыце.
усё, што дае Мне Айцец, да Мяне пры́йдзе, і таго, хто прыхо́дзіць да Мяне, Я не вы́ганю вон,
Усё, што дае Мне Айцец да Мяне прыйдзе, а хто да Мяне прыходзіць ня выкіну проч.
бо Я сышоў з неба не дзе́ля таго, каб чынíць волю Сваю, але волю Айца, Які паслаў Мяне;
Бо Я сыйшоў з неба, каб не сваю волю чыніць, але волю Таго, Хто Мяне паслаў.
а воля Айца, Які паслаў Мяне, у тым, каб з усяго, што Ён даў Мне, Я нічога не загубíў, але ўваскрасíў гэта ў апошні дзень;
А волай Айца, Які Мяне паслаў, каб Я нічога не ўтраціў з таго, што Ён Мне даў, але гэта ўскрасіў у апошні дзень.
воля Таго, Хто паслаў Мяне, у тым, каб кожны, хто бачыць Сы́на і веруе ў Яго, меў жыццё вечнае, і Я ўваскрашу́ яго ў апошні дзень.
А гэта воля Айца Майго, Які Мяне паслаў, каб кожны, хто глядзіць на Сына і верыць у Яго, меў жыцьцё вечнае і Я яго ўскрашу ў апошні дзень".
Абу́рыліся тады Іудзеі на Яго за тое, што Ён сказаў: «Я ёсць хлеб, які сышоў з неба»,
Дык (шэмралі) наракалі Юдэі на Езуса, што Ён сказаў: "Я хлеб сыйшоўшы з неба".
і гаварылі: ці не Іісус гэта, сын Іосіфаў, бацьку і Маці Якога мы ведаем? як жа Ён кажа: «з неба Я сышоў»?
Ды казалі: "Ці ж гэта не Езус, сын Юзэфа, Якога бацьку і маці знаем? Дык як жа можа Ён казаць: "Сыйшоў з неба".
На гэта Іісус сказаў ім: не абура́йцеся паміж сабою;
У адказ сказаў ім Езус: "Не наракайце між сабой:
ніхто не можа прыйсцí да Мяне, калі Айцец, Які паслаў Мяне, не прывядзе́ яго, і Я ўваскрашу́ яго ў апошні дзень;
Ніхто ня можа прыйсьці да Мяне, калі яго не пацягне Айцец, як Мяне паслаў, ды Я яго ўваскрашу ў апошні дзень.
напíсана ў прарокаў: і будуць усе наву́чаны Богам. Кожны, хто пачуў ад Айца і навучы́ўся, прыхо́дзіць да Мяне;
Напісана Прарокамі: І будуць усе вучнямі Божымі (Із. 54:13) (Ер. 31:33). Кожны, хто пачуў ад Айца і навучыўся, прыходзіць да Мяне.
гэта не значыць, што Айца бачыў нехта, апрача́ Таго, Хто ад Бога: Ён бачыў Айца.
Гэта ня значыць быццам хто Айца відзеў, бо толькі Той, Хто ад Бога, Той відзеў Айца.
Праўду, праўду кажу вам: хто веруе ў Мяне, ма́е жыццё вечнае.
Сапраўды, сапраўды кажу вам: Хто верыць у Мяне, мае жыцьцё вечнае.
Я — хлеб жыцця́;
Я хлеб жыцьця.
айцы вашы елі ма́нну ў пусты́ні і паме́рлі;
Бацькі вашыя елі манну ў пустыні і паўміралі.
а хлеб, які сыхо́дзіць з неба, такі, што той, хто яго есць, не памрэ;
А гэты хлеб, які з неба сыходзіць, каб кожны, хто яго есьці будзе, не памёр.
Я — хлеб жывы́, які сышоў з неба; хто есць хлеб гэты, жыць будзе вечна; і хлеб, які Я дам, ёсць Плоць Мая, якую Я аддам за жыццё свету.
Я хлеб жывы, які з неба сыйшоў.
І спрача́ліся між сабою Іудзеі, гаво́рачы: як можа Ён даць нам Плоць Сваю есці?
Хто б еў гэты хлеб, жыць будзе вечна, а хлеб, які Я дам яму, ёсьць целам Маім за жыцьцё сьвету.
Іісус жа сказаў ім: праўду, праўду кажу вам: калі не будзеце есці Пло́ці Сына Чалавечага і піць Крывí Яго, то жыцця́ не будзеце мець у сабе;
Дык спрачаліся Юдэі між сабою і казалі: Як жа Ён можа нам даць цела сваё на яду?
хто есць Маю́ Плоць і п’е Маю́ Кроў, той мае жыццё вечнае, і Я ўваскрашу́ яго ў апошні дзень;
Сказаў затым ім Езус: Сапраўды, сапраўды кажу вам: калі б вы ня елі цела Сына Чалавечага ды не пілі крыві Ягонай, ня будзеце мець жыцьця ў сабе.
бо Плоць Мая́ сапраўды́ ёсць ежа, і Кроў Мая́ сапраўды́ ёсць пітво;
Хто есьць Цела Маё і п'е кроў Маю, мае жыцьцё вечнае, і Я яго ўскрашу ў апошні дзень.
хто есць Маю́ Плоць і п’е Маю́ Кроў, той ува Мне застае́цца і Я ў ім;
Бо Цела Маё праўдзіва ежа, а Кроў Мая ёсьць праўдзіва пітвом.
як пасла́ў Мяне жывы́ Айцец і Я жыву́ Айцом, так і той, хто есць Мяне, жыць будзе Мною;
Хто есьць цела Маё ды п'е кроў Маю, у ва Мне прабывае, а Я ў ім.
гэта і ёсць хлеб, які сышоў з неба; не так, як айцы вашы елі ма́нну і паме́рлі; хто есць хлеб гэты, жыць будзе вечна.
Як Мяне паслаў жывы Айцец і Я жыву для Айца, ды хто есьць Мяне, дык і той будзе жыць для Мяне.
Гэта сказаў Ён у сінагозе, навучаючы ў Капернау́ме.
Гэта хлеб, які з неба сыйшоў, не як бацькі вашыя елі манну і паўміралі. Хто есьць гэты хлеб, будзе жыць вечна.
І многія з вучняў Яго, пачуўшы гэта, сказалі: жу́дасныя гэта словы; хто можа іх слухаць?
Гэта казаў навучаючы ў сынагодзе ў Кафарнаўме.
Іісус жа, ве́даючы ў Сабе, што абура́юцца гэтым вучні Яго, сказаў ім: хіба́ гэ́та вас спакуша́е?
Дык многа з вучняў Яго, чуючы гэта, казала: жорсткая (цьвёрдая) гэта мова і хто яе слухаць можа?
А што, калі ўбачыце Сына Чалавечага, Які ўзыхо́дзіць туды, дзе быў ране́й?
А Езус, ведаючы, што наракалі на гэта вучні Ягоныя, сказаў ім: Гэта вас горшыць (зводзіць)?
дух дае жыццё, плоць не прыно́сіць нія́кай кары́сці; словы, якія Я кажу́ вам, ёсць дух і жыццё;
А што ж тады, калі ўвідзіце Сына Чалавечага ўзыходзячага туды, дзе перш быў?
але ёсць сяро́д вас некато́рыя, што не веруюць. Бо ведаў ад пачатку Іісус, хто няве́руючыя і хто вы́дасць Яго,
Дух ёсьць тым, хто ажыўляе, цела нічым не паможа. Словы, якія я вам сказаў — духам ёсьць і жыцьцём.
і сказаў: дзе́ля таго Я і гаварыў вам, што ніхто не можа прыйсцí да Мяне, калі не будзе яму да́дзена Айцом Маім.
Аднак ёсьць між вамі такія, што ня вераць. Бо ведаў Езус ад пачатку, хто ў гэта ня верылі і хто меў Яго выдаць.
З таго часу многія з вучняў Яго адышлí і ўжо не хадзíлі з Ім.
Далей казаў: Дзеля таго і сказаў, што ніхто ня можа прыйсьці да Мяне, калі б яму не было дадзена Айцом Маім.
Сказаў тады Іісус двана́ццаці: ці не хочаце і вы адысцí?
Ад той хвіліны многа вучняў Ягоных адыйшло ды ўжо з Ім не хадзілі.
Адказаў Яму Сíман Пётр: Госпадзі! да каго мы по́йдзем? Ты ма́еш сло́вы жыцця́ вечнага,
Дык спытаўся Езус Дванаццаці: "Ці і вы маніцеся пакінуць Мяне?"
і мы ўве́равалі і спазна́лі, што Ты Хрыстос, Сын Бога жывога.
Адказаў тады Яму Сымон-Пётр: "Госпадзе, да каго ж пойдзем? Ты маеш словы жыцьця вечнага.
Адказаў ім Іісус: ці не Я вас дванаццаць абра́ў? але адзін з вас — дыявал.
Мы ж уверылі і пераканаліся, што Ты Хрыстус, Сын Божы".
Гаварыў жа Ён пра Іуду Сíманавага Іскарыёта, бо той меўся вы́даць Яго, бу́дучы адным з двана́ццаці.
Адказаў ім Езус: "Ці не Дванаццаць вас выбраў? А адзін з вас шатанам".