Дзеі 27 разьдзел
Дзеі Сьвятых Апосталаў
Пераклад Яна Станкевіча → Пераклад Чарняўскага — арыгінал
Як пастаноўлена было плысьці нам да Італі, перадалі Паўлу й некатрых іншых вязьняў сотніку палку Аўґуставага, наймя Юль.
Калі было вырашана плысці нам у Італію, аддалі Паўла і разам з ім іншых вязняў Юлію, сотніку кагорты Аўгуста.
Тады, узышоўшы на караб адраміцкі, каб плысьці ля местаў аскіх, мы паплылі. З намі быў Арыстарх Македонянін із Салуня.
Селі мы на Гадрамытэйскі карабель, каторы меў плысці каля ўзбярэжжаў Азіі, а затым адплылі мы. 3 намі быў Арыстарх, Мацэдонец з Тэсалёнікаў.
Назаўтрае прыбылі да Сыдону. Юль жа абходзіўся з Паўлам добра і дазваляў яму хадзіць да прыяцеляў, каб апекаваліся ім.
На другі дзень прыплылі ў Сыдон, Юлій жа, які па людску абыходзіўся з Паўлам, пазволіў яму пайсці да прыяцеляў ды заагледзіцца ў дарогу.
І, выплыўшы стуль, плылі ля Кіпры, бо вятры былі праціўныя.
Адсюль паплылі мы ўздоўж Кіпру, таму што былі праціўныя вятры.
І, пераплыўшы мора супроці Кілікі а Памфілі, прыбылі да Міры Ліцкае.
Пераплылі мора каля Цыліцыі і Памфіліі ды прыбылі ў Мыру, што ў Ліцыі.
Там сотнік знайшоў караб аляксандрыскі, што плыў да Італі, і пасадзіў нас на яго.
Там сотнік знайшоў александрыйскі карабель у Італію і памясціў нас на ім.
І памалу плывучы шмат дзён, і ледзь даплыўшы супроці Кніда — вятры ня прыялі нам — мы даплылі аж да Крыту ля Сальмона.
Праз многа дзён плывучы памалу, заледзь апынуліся наўпроць Кніду, з прычыны неспрыяльнага ветру, мы падплылі да Крыту каля Салямона.
І, плывучы зь цяжкасьцяй міма яго, прыбылі на адно месца, званае Добрая Прыстань, ад каторае было блізка места Лясэя.
Плывучы з трудом уздоўж яе берагоў мы дабраліся да аднаго месца, званага Добры Порт /Прыстань/, каля япога быў горад Лясая.
І мінула шмат часу, і плаўба была ўжо небясьпечная, бо й пост ужо мінуў, дык Паўла радзіў,
Калі прайшло многа часу і плаванне сталася ўжо небяспечным і таму, што ўжо прайшоў пост, Павал перасцерагаў іх,
Кажучы ім: «Мужы, я бачу, што плаўба будзе із шкодаю а зь вялікаю стратаю ня толькі накладу а караблю, але таксама нашаму жыцьцю».
кажучы ім: "Людзі, я прадбачваю, што плаванне становіцца. небяспечным ды згубным не толькі для грузу і карабля, але і для нашага жыцця."
Сотнік, адылі, валей верыў штырніку а собсьніку карабля, чымся сказанаму Паўлам.
Але сотнік верыў болей стырніку і гаспадару карабля,чымся словам Паўла.
А як Прыстань ня была прытарнавана да зімаваньня, бальшыня радзіла плысьці стуль, каб, калі магчыма, як-колечы дасягчы Фэніку Крыцкага, ськіраванага на паўночны ўсход і паўднявы ўсход, і перазімаваць.
А калі порт /прыстань/ не падаваўся для зімавання /зімоўкі/, большасць рашыла адплысці ад туль, спадзяючыся дабрацца неяк на празімоўку ў порт Фэнікс, на Крыце, выстаўленага на паўдзённа і паўночныя ветры.
А як лагодна павеяў паўднявы вецер, думалі, што дасяглі мэты, паднялі калатоўку й паплылі ўздоўж Крыту, блізка берагу.
Калі падуў паўдзённы вецер, яны думаючы выканаць свой намер, яны адправіліся і паллылі ўздоўж берагоў Крыста.
Але неўзабаве ўдырыў у яго гураґан, званы эўроклідон.
Але незадоўга наляцеў на яго бурны вецер, званы аўраквілон.
І як караб схапіла, ён ня мог працівіцца ветру, і мы аддаліся яму й панесьліся.
Калі карабель быў падхоплены і но мог плысці проціў ветру, здаўшы карабель на. вецер і хвалі панеслі нас.
І, набегшы зь ветрам на абточак, званы Кляўда, мы ледзь маглі кіраваць, каб удзяржаць лодку;
Апынуўшыся каля нейкага вострава, званага Каўда, з трудом падхапілі мы ратунковую лодку.
Сьцягнуўшы яе, ужывалі сяродкаў абвязаваць караб; тады, баючыся, каб не набегчы на Сырт, спусьцілі ветразі і гэтак насіліся.
Калі яна ўцягнута была, маракі забяспечылі карабль, абцягваючы яго вяроўкамі. Баючыся, каб не папасці ў сытру (на мель), спусцілі парус, так здаліся на хвалі.
І, як бура нас кідала, назаўтрае выкідаґлі наклад.
А калі сільная бура кідала наміі пачалі на заўтра выкідваць груз,
А пазаўтра сваімі рукамі выкідалі карабельныя снасьці.
а трэцяга дня сваімі рукамі выкінулі некаторыя прылады карабля.
Ані сонца, ані зоры не паказаваліся шмат дзён, і немалая бура напірала на нас; наапошку ўся надзея ратунку шчэзла.
А калі праз многа дзён ані сонца не паказвалася, ані зоркі, а буралом шалеў, чэзла ўжо ўсякая надзея нашага выратавання.
І як доўга ўзьдзержаваліся ад ежы, тады Паўла, стаўшы пасярод іх, сказаў: «Мужы, надабе было паслухаць мяне і не адплываць ад Крыту, і ня мелі б гэтае шкоды ані страты.
А калі яны ўжо есці не хацелі, казаў ім Павал, стаўшы між іх: "Трэба было слухаць мяне і не адплываць ад Крыту і не выстаўляцца на гэтую нядолю і шкоду.
А цяпер раджу вам асьмеліцца, бо ня будзе страты жыцьця каго-колечы з вас, адно карабля:
А Цяпер раю вам не траціць настрою, бо ніхто з вас не згіне, апрача толькі карабля.
Бо стаў ля мяне гэтае ночы Ангіл Бога, Чый я і Катораму служу, кажучы:
У гэту ноч аб'явіўся мне анёл Божы, катораму належу, ды катораму служу, ён сказаў:
"Ня бойся, Паўле, ты маеш стаць перад цэсарам, і вось, Бог падараваў цябе ўсімі тымі, што плывуць із табою".
"Не бойся, Паўле, трэба табе стануць перад Цэзарам. Бог табе падараваў усіх, што плывуць разам з табою."
Затым, мужы, асьмельцеся, бо я веру Богу, што будзе так, як імне сказана.
Дык будзь добрай думкі, бо надзеюся ў Богу, што будзе так, як мне сказана."
Але мы маем наткнуцца на нейкі абток».
Мы мусім даплысці да нейкага вострава."
І як мінула чатырнанцатая ноч, як мы былі ношаны па Адры, каля поўначы, плаўбіты дапушчалі, што бліжацца да яко-колечы зямлі.
А ў чатырнаццатую ноч, калі нас кідала па Адрыятыку, здавалася маракам каля поўначы, што падплываюць да нейкай сухмені /сушы/, зямлі.
І, памераўшы глыбіню, знайшлі дваццаць сажняў; а крыху далей, ізноў памераўшы, знайшлі пятнанцаць сажняў.
Дык спусцілі шнур з волавам і ўстанавілі, што дваццаць сажаняў. Далей спусціўшы, устанавІлі пятнаццаць сажаняў.
Баючыся, каб ня лучыць на скальныя меецы, кінулі із штырна чатыры калатоўкі і нецярпліва чакалі дня.
Баючыся, каб не папасці на скалістыя мясцы, кінулі з кармы чатыры якары ды чакалі світання.
Як жа плаўбіты, манючыся ўцячы з карабля, спусьцілі на мора лодку пад прыклепам, быццам хочуць кінуць калатоўкі зь пераду,
Калі маракі, стараючыся ўцячы з карабля, спусцілі лодку на мора па водам хочучы спераду закінуць якар,
Паўла сказаў сотніку а жаўнерам: «Калі гэтыя не застануцца на караблю, вы ня можаце ўратавацца».
Павал сказаў сотніку і жаўнерам: "Калі яны не застануцда на караблі, вы не зможыце выратавацца."
Тады жаўнеры адцялі паварозы лодкі, і яна апала.
Тады жаўнеры парэзалі вяроўкі ад лодкі ды пазволілі зваліцца ў мора.
І на додніцы Паўла ўмаўляў іх ізьесьці, кажучы: «Сядні чатырнанцаты дзень, як вы, у спадзяваньню, застаіцеся бязь ежы, нічога не паспытаўшыся.
Калі пачынала днець, Павал заахвачваў усіх пасіліцца: "Сёння ўжо чатырнаццаты дзень, як вы чакаеце не еўшы і не маючы нічога ў губе.
Затым прашу вас ізьесьці: гэта паможа ратунку вашаму, бо ані волас із галавы вашае ні ў кога не загіне».
Дык прашу вас пасіліцеся. Гэта прычыніцца да вашага выратавання, заручаюся, ніводнаму з вас волас з галавы не спадзе."
І, сказаўшы гэта, узяў хлеб, і, падзякаваўшы Богу, у прытомнасьці ўсіх разламіў, і пачаў есьці.
Па гэтых словах узяў хлеб, падзякаваў Богу на віду ўсіх і адламаўшы пачаў есці.
Тады ўсі, асьмеліўшыся, пачалі есьці.
Яны тады ўсе ўспакоіліся ды самі прынялі ежў.
Было ж усіх нас на караблю дзьвесьце семдзясят шэсьць душ.
А было ўсіх нас на караблі дзвесце семдзесят шасцёх людзей.
І, пад’еўшы, палягчалі караб, выкідаючы пшонку ў мора.
Калў наеліся, аблягчылі карабель, выкідваючы пшаніцу ў мора.
І, як разаднела, зямлі не пазналі, адно ўгледзелі нейкую затоку із спусклястым берагам, да каторае й наважылі, калі магчыма, ськіраваць караб.
Калі развіднела, не пазналі зямлі, відзелі аднак нейкі заліў, з плоскімі берагамі, да каторых хацелі давесці карабель.
І, выцягнуўшы калатоўкі, паплылі па мору; у тым самым часе, разьвязаўшы паварозы штырна і падняўшы малую ветразь ізь ветрам, ськіраваліся да берагу.
Паадразалі якары і пакінулі іх у моры. Развязалі стыры паставілі пад вецер ды скіравалі да берага.
І як лучылі на тое месца, ідзе два моры сходзяцца, караб спыніўся на мельстыні. Пярэдні канец карабля, удырыўшыся, стаў нярухома, зад жа ламіўся сілаю хваляў.
Папаліся аднак на мель і асадзІлі на ёй карабель . Дзюба жа карабля ўвязшы, астаўся нерухома, а карма разбівалася сілаю мора.
Жаўнеры зрадзіліся забіць вязьняў, каб хто-колечы, выплыўшы, ня ўцёк.
Жаўнеры былі дагаварыўшыся пазабіваць вязняў, каб хто даплыўшы да берау — не ўцёк.
Але сотнік, манячыся выратаваць Паўлу, забараніў ім гэты заме́р і казаў умеючым плаваць кінуцца першым, каб выплысьці на зямлю.
Але сотнік, хочучы ўхаваць Паўла, забараніў ім. А тым, што ўмелі плаваць — загадаў, каб першыя кінуліся ў ваду ды выйшлі на зямлю /на бераг/.
Засталыя ж некатрыя на дошках, некатрыя на кавалках карабля; і гэтак сталася, што ўсі выратаваліся на зямлю.
А іншыя /рэшта/, хто на дошках або на частках карабля дабраліся на зямлю.