Мацьвея 23 разьдзел
Паводле Мацьвея Сьвятое Дабравесьце
Пераклад Яна Станкевіча → Пераклад Чарняўскага 2003
Тады Ісус пачаў гукаць грудом а вучанікам Сваім,
Тады звярнуўся Ісус да людзей і да вучняў Сваіх,
Кажучы: «На пасадзе Масеявым селі кніжнікі а фарысэі;
кажучы: «На пасадзе Майсеевым заселі кніжнікі і фарызеі.
Дык усе, што-лень яны кажуць вам дзяржаць, дзяржыце й рабіце; але подле ўчынкаў іхных не рабіце, бо яны кажуць, а ня робяць:
Дык усё, што яны вам скажуць, рабіце і захоўвайце, але паводле ўчынкаў іх не рабіце; бо яны вучаць, а не робяць.
Вяжуць цяжары цяжкія а нязручныя і кладуць на плечы людзём, а самы ня хочуць і палцам крануць іх;
Бо яны вяжуць цяжкія і непасільныя бярэмі ды ўскладаюць на плечы людзей, а самі і пальцам сваім не хочуць іх зрушыць.
Усі ж учынкі свае робяць, каб бачылі іх людзі; пашыраюць начэльнікі і доўжаць кутасы адзецьцяў сваіх;
Яны робяць усе свае справы, каб людзі іх бачылі: пашыраюць філактэрыі свае і павялічваюць махры адзення свайго,
І любяць першыя месцы на чэсьцях, і пярэднія лаўкі ў бажніцах,
яны любяць першыя месцы за абедам і першыя лаўкі ў сінагогах,
І здарованьні на рынках, і каб звалі іх людзі: "Раббі, раббі!’
і прывітанні на рынку, ды каб іх людзі называлі: «Раббі».
А вы не завіцеся рабінамі, бо адзін правадыр у вас — Хрыстос, усі ж вы — браты;
Вы ж не называйце сябе раббі, бо Настаўнік ваш адзін, а вы ўсе — браты.
І айцом не завіце нікога на зямлі, бо адзін у вас Айцец, каторы на нябёсах;
Ані айцом сабе не называйце нікога на зямлі, бо адзін Айцец ваш, нябесны.
І не завіцеся правадырамі, бо адзін у вас Правадыр — Хрыстос.
Ані настаўнікамі не называйце сябе, бо адзін ваш Настаўнік — Хрыстос.
Вялікшы з вас хай будзе вам слуга;
Хто большы з вас, будзе вашым слугой.
Бо хто павышае сябе, тый паніжаны будзе; а хто паніжае сябе, тый павышаны будзе.
Бо хто сябе ўзвышае, той будзе прыніжаны, а хто сябе прыніжае, будзе ўзвышаны.
«Бяда вам кніжнікі а фарысэі, двудушнікі, бо замыкаеце гаспадарства нябёснае перад людзьмі; бо самы ня ўходзіце і тых, што хочуць увыйсьці, ня пушчаеце.
Гора вам, кніжнікі і фарызеі, крывадушнікі, што зачыняеце Валадарства Нябеснае перад людзьмі. Вы і самі не ўваходзіце, і тым, што ўваходзяць, не дазваляеце ўвайсці. (14)
Бяда вам кніжнікі а фарысэі, двудушнікі, што зьядаеце дамы ўдовіны, ды пад прыклепам даўгое малітвы, — за тое адзяржыце большае засуджэньне.
Гора вам, кніжнікі і фарызеі, крывадушнікі, што аб’язджаеце мора і сушу, каб зрабіць хоць аднаго празелітам. А калі ім станецца, вы робіце яго сынам пекла, удвая горшым за сябе.
Бяда вам кніжнікі а фарысэі, двудушнікі, што абходзіце мора й сушу, каб прыдбаць аднаго новага верніка; і як ён стане таковым, робіце яго сынам ґегенны, удвая горшым за сябе.
Гора вам, сляпыя правадыры, што кажаце: «Хто прысягае святыняй, гэта нічога, а калі хто прысягае золатам святыні, той вінаваты».
«Бяда вам, правадыры нявісныя, каторыя кажаце: "Калі хто прысягае на дом Божы, то дарма; а калі хто прысягае золатам дому Божага, то вінен’.
Неразумныя і сляпыя! Што ж большае: золата ці святыня, якая ўсвячае золата?
Дурныя а нявісныя! што большае: золата ці дом Божы, пасьвячаючы золата?
І: «Хто прысягае алтаром, гэта нічога, а хто прысягае ахвярай, што на ім, той вінаваты».
Таксама: "Калі хто прысягае на аброчнік, то дарма; калі ж хто прысягае на дар, што на ім, то вінен’.
Сляпыя! Што ж большае: ахвяра ці алтар, які асвячае ахвяру?
Дурныя а нявісныя і што большае: дар ці аброчнік, пасьвячаючы дар?
Дык вось, хто прысягае алтаром, прысягае ім ды ўсім, што на ім.
Дык хто прысягае на аброчнік, прысягае на яго і на ўсе, што на ім;
І хто прысягае святыняй, той прысягае ёй ды Тым, Хто ў ёй самой жыве.
І хто прысягае на дом Божы, прысягае на яго й Жывучага ў ім;
А хто прысягае небам, прысягае пасадам Божым і Тым, Хто сядзіць на ім.
І хто прысягае на неба, прысягае на пасад Божы і Седзячага на ім.
Гора вам, кніжнікі і фарызеі, крывадушнікі, што бераце дзесяціну з мяты, кропу і кмену, а не звярнулі ўвагі на тое, што важнейшае ў законе: суд, міласэрнасць і веру. Гэта належала зрабіць, і таго не пакідаць.
«Бяда вам, кніжнікі а фарысэі, двудушнікі, што даіце дзесяціну зь мяты, кропу а кмену, і пакінулі цяжшае ў Законе: суд, міласэрдзе а веру; гэта належыла рабіць, і гэнага не пакідаць.
Сляпыя правадыры, што працэджваеце камара, а праглынаеце вярблюда!
Правадыры нявісныя, што цэдзіце камара, а вярблюда глытаеце!
Гора вам, кніжнікі і фарызеі, крывадушнікі, бо абмываеце тое, што звонку чары і місы, а ўнутры поўныя здзерства ды нячыстасці.
«Бяда вам, кніжнікі а фарысэі, двудушнікі, што чысьціце звонку коўні а місы, прымеж таго ўнутры поўныя дзярлівасьці а няўзьдзержлівасьці.
Фарызей сляпы! Ачысці перш знутры чару і місу, каб і тое, што звонку, стала чыстым.
Фарысэю нявісны! ачысьці ўперад нутр коўні а місы, каб чыстай была й навоннасьць іх.
Гора вам, кніжнікі і фарызеі, крывадушнікі, бо вы падобныя да магіл пабеленых, што звонку выглядаюць прыгожымі, а ўнутры поўныя касцей мёртвых і ўсякай брыдоты.
«Бяда вам, кніжнікі а фарысэі, двудушнікі, што падобныя да пабяляных грабоў, каторыя знадворку здаюцца харошыя, а ўнутры поўныя касьцей памерлых і ўсялякае брыды.
Так і вы звонку здаецеся людзям справядлівымі, а ўнутры поўныя крывадушнасці і беззаконня.
Гэтак і вы з выгляду здаіцеся людзём справядлівымі, а ўнутры поўныя двудушнасьці а бяспраўя.
Гора вам, кніжнікі і фарызеі, крывадушнікі, што будуеце магілы прарокам і аздабляеце помнікі справядлівым,
«Бяда вам, кніжнікі а фарысэі, двудушнікі, што становіце грабы прарокам, і прыбіраеце помнікі справядлівых,
і кажаце: «Каб мы жылі ў дні бацькоў нашых, не былі б саўдзельнікамі іх [у праліванні] крыві прарокаў».
І кажаце: "Калі б мы былі за дзён айцоў нашых, то ня былі б сябрамі іх у крыві прарокаў’.
І так вы самі сведчыце, што вы — сыны тых, што забілі прарокаў.
Гэткім парадкам вы самы на сябе сьветчыце, што вы сынове тых, каторыя прарокаў пазабівалі.
І вы дапаўняеце мерку бацькоў вашых.
Дапаўняйце ж і вы меру айцоў сваіх.
Змеі, гадзючыя вырадкі! Як жа вы пазбегнеце пякельнага прысуда?
«Гады, родзе, яшчарыны! як уцячыцевы ад засуджэньня да Ґегенны?
Таму вось Я пасылаю да вас прарокаў, і мудрых, і кніжнікаў, і адных з іх вы заб’еце, і ўкрыжуеце, а іншых будзеце бічаваць у сінагогах вашых, ды будзеце гнаць іх з горада ў горад,
«Затым, вось, Я пасылаю да вас прарокаў а мудрыцоў а кніжнікаў; і вы іншых заб’іце а ўкрыжуеце, а іншых будзеце біць у школах сваіх і гнаць ізь места да места.
аж спадзе на вас уся кроў справядлівых, што разлітая па зямлі, ад крыві справядлівага Абэля аж да крыві Захарыі, сына Барахіі, якога вы забілі між святыняй і алтаром.
Так прыйдзе на вас уся кроў справядлівая, разьлітая на зямлі, ад крыві Авеля справядлівага аж да крыві Захары Варашонка, каторага вы забілі памеж дому Божага і аброчніка.
Сапраўды кажу вам: спадзе гэта ўсё на пакаленне гэтае.
Запраўды кажу вам, усе гэта прыйдзе на род гэты.
Ерузалім, Ерузалім, што забіваеш прарокаў ды камянуеш тых, якія да цябе пасланы. Колькі разоў хацеў Я сабраць сыноў тваіх, як кураводка збірае пісклянят сваіх пад крылы, а ты не захацеў.
«Ерузаліме, Ерузаліме, што забіваеш прарокаў і камянуеш пасланых да цябе; колькі разоў Я хацеў зьберці дзеці твае, як кураводка зьбірае кураняты свае пад крылы, і вы не захацелі!
Вось, застаецца вам дом ваш пусты.
Вось, застанецца вам дом вашы пусты.
Бо кажу вам: Не ўбачыце Мяне датуль, пакуль не скажаце: «Блаславёны, Хто прыходзіць у імя Госпада».
Бо кажу вам: ніяк не абачыце Мяне адгэтуль, пакуль не гукніце: "Шчасьлівы Йдучы ў імя Спадарова!’»