Лукаша 20 разьдзел

Паводле Лукаша Сьвятое Дабравесьце
Пераклад Яна Станкевіча → Пераклад а. Сяргея Сурыновіча

 
 

І сталася аднаго з тых дзён, як Ён навучаў люд у сьвятыні і абяшчаў дабравесьць, што найвышшыя сьвятары а кніжнікі із старцамі прышлі
 

І сказалі Яму, кажучы: «Скажы нам, якой уладаю Ты гэта робіш, альбо хто даў Табе ўладу гэтую?».
 

А Ён, адказуючы, сказаў ім: «Папытаюся й Я ў вас адно, і скажыце Імне:
 

Хрэст Яанаў зь нябёс быў ці ад людзёў?»
 

І яны разважалі мяжсобку, кажучы: «Калі скажам: "Зь нябёс", Ён скажа: "Чаму ж вы не паверылі яму?".
 

А калі скажам: "Ад людзёў", увесь люд укамянуе нае, бо яны пераканаўшыся, што Яан быў прарока».
 

І адказалі, што ня ведаюць скуль.
 

І Ісус сказаў ім: «Не скажу й Я вам, якой уладаю гэта раблю».
 

І пачаў Ён казаць люду прыпавесьць гэтую: «Адзін чалавек засадзіў вінішча, і выдаў яго вінаром, і пакінуў край на даўгі час.
 

І ўпару паслаў да вінароў слугу, каб яны далі яму з пладоў вінішча, але вінары, набіўшы яго, адаслалі бязь нічога.
 

І ўзноў паслаў другога слугу, але яны, набіўшы яго таксама й зьняважыўшы, адаслалі бязь нічога.
 

І ўзноў паслаў трэйцяга, але яны й яго ранілі й выгналі.
 

І сказаў спадар вінішча: "Што імне рабіць? Пашлю любовага сына свайго; хіба, абачыўшы яго, замеюць звагу".
 

Але вінары, абачыўшы яго, разважалі мяжсобку, кажучы: "Гэта спадкаемца; забіма яго, каб спадак быў нашы".
 

І, выпхнуўшы яго вонкі зь вінішча, забілі. Дык што спадар вінішча зробе ім?
 

Прыйдзе, і выгубе тых вінароў, і аддасьць вінішча іншым». Пачуўшы гэта, яны сказалі: «Крый, Божа!».
 

Але Ён, глянуўшы на іх, сказаў: Дык што ё гэта, што напісана: "Камень, каторы адхінулі будаўнічыя, тый стаў галавою вугла".
 

Кажны, хто зваліцца на гэты камень, разаб’ецца; а на каго ён зваліцца, таго зьмяжджуле».
 

І тае ж гадзіны шукалі найвышшыя сьвятары а кніжнікі накласьці рукі на Яго, бо ведалі, што празь іх сказаў Ён гэтую прыпавесьць, але баяліся люду.
 

І, назіраючы, паслалі падкупленых людзёў, што прыдаваліся справядлівымі, каб тыя маглі злавіць Яго ў мове, так што яны маглі б выдаць Яго ўраду а ўладзе намееьніка.
 

І тыя пыталіся ў яго, кажучы: «Вучыцелю, мы ведаем, што Ты праўдзіва гукаеш а навучаеш і не зважаеш на асобы, але ў праўдзе дарогі Божае навучаеш;
 

Належа нам даваць падачкі цэсару ці не?»
 

Але, зацеміўшы падход іхны, Ён сказаў ім: «Чаму спакушаеце Мяне?
 

Пакажыце імне дынар; чый на ім абраз а напіс?» І, адказуючы, яны сказалі: «Цэсараў».
 

Ён жа сказаў ім: «Дык аддавайце цэсарава цэсару, а Божае — Богу».
 

І не маглі злавіць Яго ў слове перад людам, і, дзівуючыся з адказу Ягонага, змоўклі.
 

І некатрыя із садукеяў, што пярэчаць быцьцю ўскрысеньня, папыталіся ў Яго,
 

Кажучы; «Вучыцелю, Масей напісаў нам, што калі чый брат, маючы жонку, памрэць бязьдзетны, брат ягоны мае ўзяць жонку і ўзьняць насеньне брату свайму.
 

Было сямёх братоў. Першы, ажаніўшыся, памер бязьдзетным.
 

І другі ўзяў тую жонку, і памер бязьдзетны.
 

І трэйці ўзяў яе, і падобна таксама сямёх, не пакінулі дзяцей і памерлі.
 

І просьле ўсіх памерла таксама жонка.
 

Дык у ўскрысеньню каторага зь іх будзе яна жонкаю, бо сямёх мелі яе за жонку?»
 

І Ісус сказаў ім: «Сынове гэтага веку жэняцца й выходзяць замуж;
 

Але тыя, што будуць уважаныя за гожых таго веку і ўскрысеньня зь мертвых ані жэняцца, ані замуж выходзяць;
 

Бо ані памерці ўжо ня могуць, бо яны роўныя з ангіламі, і ё сынамі Божымі, будучы сынамі ўскрысеньня.
 

А што памерлыя ўскрэснуць, і Масей паказаў у Кусьце, як назваў Спадара Богам Абрагама а Богам Ісака а Богам Якава.
 

Бог жа ня ё Бог мертвых, але жывых, бо ўсі Яму жывыя».
 

І некатрыя з кніжнікаў, адказуючы, сказалі: «Вучыцелю, Ты добра сказаў».
 

І ўжо ня важыліся праз што-колечы пытацца ў Яго.
 

Ён жа сказаў ім: «Як кажуць, што Хрыстос мае быць сын Давідаў?
 

А сам Давід кажа ў кнізе псальмаў: "Сказаў Спадар Спадару майму: сядзі па правіцы Маёй,
 

Пакуль не пастанаўлю непрыяцеляў Тваіх казулькаю пад ногі Твае".
 

Значыцца, Давід завець Яго Спадаром, дык як жа Ён сын ягоны?».
 

І як увесь люд слухаў, Ён сказаў вучанікам Сваім:
 

«Сьцеражыцеся кніжнікаў, каторыя любяць хадзіць у даўгім адзецьцю, і любяць здарованьні на таргох, і пярэднія седавы ў бажніцах, і першыя месцы на вячэрах,
 

Каторыя зжыраюць дамы ўдоваў пад прыклепам даўгіх малітваў. Яны адзяржаць стродшы суд».