Біблія » Пераклады » Пераклад Чарняўскага 2002

Лічбаў 17 Лічбаў 17 разьдзел

1 Сказаў зноў Госпад Майсею:
2 «Скажы сынам Ізраэля і вазьмі ад іх па кію ад кожнага пакаленьня, ад усіх князёў пакаленьняў, дванаццаць кіёў. Напішы імя кожнага на кіі.
3 А на кіі левітаў напішы імя Аарона. Будзе па адным кіі на князя кожнага пакаленьня.
4 І палажы іх у Палатцы Сустрэчы перад Каўчэгам Сьведчаньня, дзе Я з табою сустракаюся.
5 Каго зь іх Я выбяру, таго кій закрасуе, і гэтак спыню Я нараканьні сыноў Ізраэля, каторымі яны наракаюць на вас».
6 Загадаў вось Майсей сынам Ізраэля, і далі яму ўсе князі кіі ад кожнага пакаленьня. Было дванаццаць кіёў, і кій Аарона паміж іх.
7 Гэтыя кіі палажыў Майсей перад Госпадам у Палатцы Сустрэчы.
8 Калі на другі дзень увайшоў Майсей у Палатку Сустрэчы, убачыў, што закрасаваў кій Аарона з пакаленьня Левія, выпусьціў пупышкі, закрасаваў і зрадзіў сьпелыя мігдалы.
9 Дык вынес Майсей ад аблічча Госпада ўсе кіі да ўсіх сыноў Ізраэля. Яны ўбачылі, і кожны ўзяў свой кій.
10 І Госпад сказаў Майсею: «Кій Аарона палажы назад перад Каўчэгам Сьведчаньня, каб захаваўся як знак супраць збунтаваных. Спыні такім чынам нараканьні іх перада Мною, каб не загінулі».
11 І Майсей зрабіў, як загадаў яму Госпад.
12 Дык сказалі сыны Ізраэля Майсею: «Мы прападаем, гінем, усе паміраем!
13 Хто толькі прыступіцца да Скініі Госпада, памірае. Ці ўсе мы да апошняга будзем вынішчаны?»
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Кніга Лічбаў, 17 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.