1 Калі Майсей збудаваў Скінію і памазаў яе, і пасьвяціў яе і ўсе ейныя прыналежнасьці, і памазаў іх, і пасьвяціў іх,
2 тады прыйшлі князі Ізраэля, галовы паасобных іхніх родаў, начальнікі пакаленьняў, якія стаялі на чале перапісу,
3 і прынесьлі дары свае перад Госпада: шэсьць крытых вазоў і дванаццаць валоў, па адным возе ад двух начальнікаў і па аднаму валу ад кожнага, і паставілі гэта перад Скініяй.
4 І сказаў Госпад Майсею:
5 «Вазьмі гэта ад іх; хай будзе гэта на абслугу Палаткі Сустрэчы. Разьдзялі гэта паміж левітамі адпаведна да іх паслугі».
6 І ўзяў Майсей вазы і валы, і аддаў іх левітам.
7 Адпаведна да іх паслугі сынам Гершона даў два вазы і чатыры валы.
8 Восем валоў і чатыры вазы даў сынам Мэрары, адпаведна да іхняй паслугі, якую мелі спаўняць пад наглядам Ітамара, сына Аарона сьвятара.
9 А сынам Кегата ня даў нічога, бо яны мелі апякавацца рэчамі найсьвяцейшымі і насіць іх на сваіх плячах.
10 У дзень пасьвячэньня і памазаньня ахвярніка прынесьлі начальнікі свае дары перад ахвярнікам.
11 І сказаў Госпад Майсею: «Хай адзін з начальнікаў штодзень прыносіць свае дары на пасьвячэньне ахвярніка».
12 У першы дзень прынёс свой дар Нахшон, сын Амінадаба, з пакаленьня Юды.
13 Ягоным дарам ахвярным былі серабраная міса ў сто трыццаць сыкляў вагі, таксама серабраная чаша ў семдзесят сыкляў вагі, па вазе сьвятыні. Абедзьве напоўненыя былі пшанічнаю мукой, запраўленай алеем, на ахвяру зь яды,
14 залатая чаша ў дзесяць сыкляў залатой вагі, напоўненая кадзілам,
15 адзін бычок, баран і гадавое ягнё ў ахвяру цэлапаленьня,
16 казёл у ахвяру за грэх,
17 і наастатак у ахвяру прымірэньня два валы, пяць бараноў, пяць казлоў і пяць аднагадовых ягнят. Гэта быў ахвярны дар Нахшона, сына Амінадаба.
18 У другі дзень прынёс дар ахвярны Натанаэль, сын Цуара, князь з пакаленьня Ісахара.
19 Ён прынёс місу серабраную ў сто трыццаць сыкляў вагі, серабраную чашу ў семдзесят сыкляў вагі, па вазе сьвятыні, абедзьве напоўненыя пшанічнай мукой, запраўленай алеем, у ахвяру зь яды,
20 залатую чашу ў дзесяць сыкляў вагі, напоўненую кадзілам;
21 аднаго бычка, барана і аднагадовае ягнё ў ахвяру цэлапаленьня,
22 казла ў ахвяру за грэх,
23 і ў ахвяру прымірэньня двух валоў, пяць бараноў, пяць казлоў і пяць аднагадовых ягнят. Гэта ахвяра Натанаэля, сына Цуара.
24 У трэці дзень (прынёс дар ахвярны) князь сыноў Забулёна Эліяб, сын Гэлёна.
25 Ён ахвяраваў місу серабраную ў сто трыццаць сыкляў вагі, чашу серабраную ў семдзесят сыкляў вагі, па вазе сьвятыні, абедзьве напоўненыя пшанічнай мукой, запраўленай алеем, у ахвяру зь яды,
26 залатую чашу ў дзесяць сыкляў вагі, напоўненую кадзілам,
27 маладога бычка, барана і аднагадовае ягнё ў ахвяру цэлапаленьня,
28 казла ў ахвяру за грэх,
29 і двух валоў, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагадовых ягнят у ахвяру прымірэньня. Гэта ахвяра Эліяба, сына Гэлёна.
30 У чацьвёрты дзень (прынёс дар ахвярны) князь Рубэна Эліцур, сын Шэдэура.
31 Ён ахвяраваў місу серабраную ў сто трыццаць сыкляў вагі, серабраную чашу ў семдзесят сыкляў вагі, па сыклю сьвятыні, абедзьве напоўненыя пшанічнай мукой, запраўленай алеем, у ахвяру зь яды,
32 залатую чашу ў дзесяць сыкляў вагі, напоўненую кадзілам,
33 аднаго бычка, барана і аднагадовае ягнё ў ахвяру цэлапаленьня,
34 казла ў ахвяру за грэх,
35 двух валоў, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагадовых ягнят у ахвяру прымірэньня. Гэта была ахвяра Эліцура, сына Шэдэура.
36 У пяты дзень (прынёс дар ахвярны) князь сыноў Сымона Шэлюміэль, сын Цурышадая.
37 Ён ахвяраваў місу серабраную ў сто трыццаць сыкляў вагі, серабраную чашу ў семдзесят сыкляў вагі, па вазе сьвятыні, абедзьве напоўненыя мукой пшанічнай, запраўленай алеем, у ахвяру зь яды,
38 залатую чашу ў дзесяць сыкляў вагі, напоўненую кадзілам,
39 аднаго бычка, барана і аднагадовае ягнё ў ахвяру цэлапаленьня,
40 казла ў ахвяру за грэх,
41 двух валоў, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагадовых ягнят у ахвяру прымірэньня. Гэта была ахвяра Шэлюміэля, сына Цурышадая.
42 У шосты дзень (прынёс дар ахвярны) князь сыноў Гада Эліясаф, сын Дэўэля.
43 Ён ахвяраваў місу серабраную ў сто трыццаць сыкляў вагі, серабраную чашу ў семдзесят сыкляў вагі, па вазе сьвятыні, абедзьве напоўненыя мукой пшанічнай, запраўленай алеем, у ахвяру зь яды,
44 залатую чашу ў дзесяць сыкляў вагі, напоўненую кадзілам,
45 аднаго бычка, барана і аднагадовае ягнё ў ахвяру цэлапаленьня,
46 казла ў ахвяру за грэх,
47 двух валоў, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагадовых ягнят у ахвяру прымірэньня. Гэта была ахвяра Эліясафа, сына Дэўэля.
48 У сёмы дзень (прынёс дар ахвярны) князь сыноў Эфраіма Элішама, сын Амігуда.
49 Ён ахвяраваў місу серабраную ў сто трыццаць сыкляў вагі, серабраную чашу ў семдзесят сыкляў вагі, па вазе сьвятыні, абедзьве напоўненыя мукой пшанічнай, запраўленай алеем, у ахвяру зь яды,
50 залатую чашу ў дзесяць сыкляў вагі, напоўненую кадзілам,
51 аднаго бычка, барана і аднагадовае ягнё ў ахвяру цэлапаленьня,
52 казла ў ахвяру за грэх,
53 двух валоў, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагадовых ягнят у ахвяру прымірэньня. Гэта была ахвяра Элішамы, сына Амігуда.
54 У восьмы дзень (прынёс дар ахвярны) князь сыноў Манасы Гамаліэль, сын Пэдагсура.
55 Ён ахвяраваў місу серабраную ў сто трыццаць сыкляў вагі, серабраную чашу ў семдзесят сыкляў вагі, па вазе сьвятыні, абедзьве напоўненыя мукой пшанічнай, запраўленай алеем, у ахвяру зь яды,
56 залатую чашу ў дзесяць сыкляў вагі, напоўненую кадзілам,
57 аднаго бычка, барана і аднагадовае ягнё ў ахвяру цэлапаленьня,
58 казла ў ахвяру за грэх,
59 двух валоў, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагадовых ягнят у ахвяру прымірэньня. Гэта была ахвяра Гамаліэля, сына Пэдагсура.
60 У дзевяты дзень (прынёс дар ахвярны) князь сыноў Бэн'яміна Абідан, сын Гідэоні.
61 Ён ахвяраваў місу серабраную ў сто трыццаць сыкляў вагі, серабраную чашу ў семдзесят сыкляў вагі, па вазе сьвятыні, абедзьве напоўненыя мукой пшанічнай, запраўленай алеем, у ахвяру зь яды,
62 залатую чашу ў дзесяць сыкляў вагі, напоўненую кадзілам,
63 аднаго бычка, барана і аднагадовае ягнё ў ахвяру цэлапаленьня,
64 казла ў ахвяру за грэх,
65 двух валоў, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагадовых ягнят у ахвяру прымірэньня. Такая была ахвяра Абідана, сына Гідэоні.
66 У дзесяты дзень (прынёс дар ахвярны) князь сыноў Дана Ахіезэр, сын Амішадая.
67 Ён ахвяраваў місу серабраную ў сто трыццаць сыкляў вагі, серабраную чашу ў семдзесят сыкляў вагі, па вазе сьвятыні, абедзьве напоўненыя мукой пшанічнай, запраўленай алеем, у ахвяру зь яды,
68 залатую чашу ў дзесяць сыкляў вагі, напоўненую кадзілам,
69 аднаго бычка, барана і аднагадовае ягнё ў ахвяру цэлапаленьня,
70 казла ў ахвяру за грэх,
71 двух валоў, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагадовых ягнят у ахвяру прымірэньня. Гэта была ахвяра Ахіезэра, сына Амішадая.
72 У адзінаццаты дзень (прынёс дар ахвярны) князь сыноў Асэра Пагіэль, сын Акрана.
73 Ён ахвяраваў місу серабраную ў сто трыццаць сыкляў вагі, серабраную чашу ў семдзесят сыкляў вагі, па вазе сьвятыні, абедзьве напоўненыя мукой пшанічнай, запраўленай алеем, у ахвяру зь яды,
74 залатую чашу ў дзесяць сыкляў вагі, напоўненую кадзілам,
75 аднаго бычка, барана і аднагадовае ягнё ў ахвяру цэлапаленьня,
76 казла ў ахвяру за грэх,
77 двух валоў, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагадовых ягнят у ахвяру прымірэньня. Гэта была ахвяра Пагіэля, сына Акрана.
78 У дванаццаты дзень (прынёс дар ахвяры) князь сыноў Нэфталі Ахіра, сын Энана.
79 Ён ахвяраваў місу серабраную ў сто трыццаць сыкляў вагі, серабраную чашу ў семдзесят сыкляў вагі, па вазе сьвятыні, абедзьве напоўненыя мукой пшанічнай, запраўленай алеем, у ахвяру зь яды,
80 залатую чашу ў дзесяць сыкляў вагі, напоўненую кадзілам,
81 аднаго бычка, барана і аднагадовае ягнё ў ахвяру цэлапаленьня,
82 казла ў ахвяру за грэх,
83 двух валоў, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагадовых ягнят у ахвяру прымірэньня. Гэта была ахвяра Ахіры,сына Энана.
84 Вось дары ад князёў Ізраэля пры пасьвячэньні ахвярніка, у дзень яго памазаньня: дванаццаць серабраных місаў, дванаццаць серабраных чашаў, дванаццаць залатых чашаў.
85 Кожная міса важыла сто трыццаць сыкляў серабра, а кожная чаша — семдзесят.
86 Чашаў залатых, напоўненых кадзілам, было дванаццаць; кожная чаша важыла дзесяць сыкляў, па вазе сьвятыні. Агульны цяжар золата чашаў складаў сто дваццаць сыкляў.
87 Агульная лічба жывёлы, прызначанай для цэлапаленьня, была: дванаццаць бычкоў, дванаццаць бараноў, дванаццаць аднагадовых ягнят, з дадаткам належных ахвяраў зь яды, і дванаццаць казлоў у ахвяру за грэх.
88 Агульная лічба быдла, прызначанага ў ахвяру прымірэньня, складала: дваццаць чатыры валы, шэсьцьдзесят бараноў, шэсьцьдзесят казлоў і шэсьцьдзесят аднагадовых ягнят. Гэта былі (дары) на пасьвяту ахвярніка, калі ён быў памазаны.
89 Калі Майсей уваходзіў у Палатку Сустрэчы, каб гаварыць з Госпадам, чуў ён голас, які гаварыў яму з-над накрыўкі, каторая была над Каўчэгам Сьведчаньня паміж двума хэрубімамі. Адтуль казаў Ён яму.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Кніга Лічбаў, 7 разьдзел
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.
