Біблія » Пераклады » Пераклад Чарняўскага 2002

Лічбаў 29 Лічбаў 29 разьдзел

1 У першы дзень сёмага месяца хай будзе ў вас сьвятое сабраньне; у той дзень не рабіце ніякай работы, бо дзень гэты — дзень трубнага гуку.
2 Складзіцё ахвяру цэлапаленьня на мілы пах Госпаду: аднаго бычка, барана і сем ягнят аднагадовых безь ніякай заганы,
3 а таксама ахвяру зь яды: пшанічную муку, запраўленую алеем; тры дзесятыя (эфы) на аднаго бычка, дзьве дзесятыя на барана,
4 і адну дзесятую на кожнае ягнё.
5 Наастатак казла як ахвяру за грэх, для ачышчэньня вашага.
6 Апрача ахвяры цэлапаленьня на пачатак месяца разам з ахвяраю зь яды і апрача штодзённай ахвяры цэлапаленьня, лучна з ахвяраю зь яды і вадкасьці, складайце іх на мілы пах Госпаду.
7 У дзесяты дзень таго сёмага месяца адбудзецца сьвятое сабраньне і пост; нельга рабіць у той дзень ніякай работы.
8 У ахвяру цэлапаленьня на мілы пах Госпаду складзіцё бычка, барана і сем гадавых ягнят без заганы,
9 у дадатак ахвяру зь яды: пшанічную муку, запраўленую алеем; тры дзесятыя (эфы) на бычка, дзьве дзесятыя на барана,
10 і адну дзесятую на кожнае зь сямі ягнят.
11 Таксама разам казла ў ахвяру за грэх, апрача таго, што ахвяроўваюць за праступак дзеля ачышчэньня і штодзённага цэлапаленьня разам з ахвярамі зь яды і вадкасьці, на мілы пах Госпаду.
12 У пятнаццаты дзень сёмага месяца адбудзецца сьвятое сабраньне. Нельга ў той дзень рабіць ніякай работы. Будзеце сьвяткаваць сем дзён сьвята Госпада.
13 У ахвяру цэлапаленьня складзіцё на мілы пах Госпаду трынаццаць бычкоў, два бараны, чатырнаццаць ягнят гадавых без заганы.
14 У дадатак ахвяру зь яды: пшанічную муку, запраўленую алеем, тры дзесятыя (эфы) на кожнага бычка; дзьве дзесятыя на кожнага барана,
15 і па адной дзесятай на кожнае з чатырнаццаці ягнят.
16 І казла ў ахвяру за грэх, ня лічачы штодзённай ахвяры цэлапаленьня і ахвяраў зь яды і вадкасьці.
17 У другі дзень (прынесіцё) дванаццаць бычкоў, два бараны і чатырнаццаць аднагадовых ягнят без заганы.
18 У дадатак ахвяру зь яды і вадкасьці, лучна з ахвярай з бычкоў, бараноў і ягнят, адпаведна да іх лічбы, паводле пастановы.
19 Таксама казла ў ахвяру за грэх, ня лічачы штодзённай ахвяры цэлапаленьня, ахвяраў зь яды і вадкасьці.
20 У трэці дзень: адзінаццаць бычкоў, два бараны і чатырнаццаць гадавых ягнят без заганы.
21 У дадатак ахвяру зь яды і ахвяры вадкія, лучна з ахвярамі з бычкоў, бараноў і ягнят, адпаведна да іх лічбы, паводле пастановы.
22 Таксама казла ў ахвяру за грэх, ня лічачы пастаяннай ахвяры цэлапаленьня і ахвяраў зь яды і з вадкасьцяў.
23 У чацьвёрты дзень: дзесяць бычкоў, два бараны і чатырнаццаць аднагадовых ягнят без заганы.
24 У дадатак ахвяру зь яды і ахвяры вадкія, лучна з ахвярамі з бычкоў, бараноў і ягнят, адпаведна да іх лічбы, паводле пастановы.
25 Таксама казла ў ахвяру за грэх, ня лічачы штодзённай ахвяры цэлапаленьня і ахвяраў зь яды і з вадкасьцяў.
26 У пяты дзень: дзевяць бычкоў, два бараны і чатырнаццаць аднагадовых ягнят без заганы.
27 У дадатак ахвяру зь яды і ахвяры вадкія, лучна з ахвярамі з бычкоў, бараноў і ягнят, адпаведна лічбы, паводле пастановы.
28 Таксама казла ў ахвяру за грэх, ня лічачы пастаяннай ахвяры цэлапаленьня і ахвяраў зь яды і з вадкасьцяў.
29 У шосты дзень: восем бычкоў, два бараны і чатырнаццаць аднагадовых ягнят без заганы.
30 У дадатак ахвяру зь яды і ахвяры вадкія, лучна з ахвярамі з бычкоў, бараноў і ягнят, адпаведна да іх лічбы, паводле пастановы.
31 Таксама казла ў ахвяру за грэх, ня лічачы пастаяннай ахвяры цэлапаленьня і ахвяраў зь яды і з вадкасьцяў.
32 У сёмы дзень: сем бычкоў, два бараны і чатырнаццаць аднагадовых ягнят без заганы.
33 У дадатак ахвяру зь яды і ахвяры вадкія, лучна з ахвярамі з бычкоў, бараноў і ягнят, адпаведна да іх лічбы, паводле пастановы.
34 Таксама казла ў ахвяру за грэх, ня лічачы пастаяннай ахвяры цэлапаленьня і ахвяраў зь яды і з вадкасьцяў.
35 У восьмы дзень адбудзецца сьвятое сабраньне; ня будзеце ніякай работы рабіць у той дзень.
36 І складзіцё цэлапаленьне на мілы пах Госпаду: аднаго бычка, аднаго барана і сем аднагадовых ягнят без заганы.
37 У дадатак ахвяру зь яды і ахвяры вадкія, лучна з ахвярамі з бычкоў, бараноў і ягнят, адпаведна да іх лічбы, паводле пастановы.
38 Таксама казла ў ахвяру за грэх, ня лічачы пастаяннай ахвяры цэлапаленьня і ахвяраў зь яды і з вадкасьцяў.
39 Гэтыя ахвяры маеце складаць Госпаду пад час вашых сьвятаў, незалежна ад таго, што ахвяруеце паводле вашых шлюбаваньняў, або як дабравольныя дары на ахвяры цэлапаленьня, на ахвяры зь яды, з вадкасьцяў, поруч на ахвяры прымірэньня».
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Кніга Лічбаў, 29 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.