1 Алілуя! Хваліце Госпада ў свяцілішчы Яго, хваліце Яго на апоры магуцця Яго.
2 Хваліце Яго ў магутнасцях Яго, хваліце Яго паводле мноства велічнасці Яго.
3 Хваліце Яго гукам трубы, хваліце Яго гуслямі і цытрай,
4 хваліце Яго бубнам і хорам, хваліце Яго на струнах і арганамі,
5 хваліце Яго на мілагучных цымбалах і на цымбалах грукатлівых: усё, што дыхае, хай хваліць Госпада! Алілуя!
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Кніга Псальмаў, псальм 150
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.
Публікуецца з дазволу Міжканфесіянальнага хрысціянскага рэлігійнага брацтва
«Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь».
© 2012
