1 Хвалі, Ерузалім, Госпада, выслаўляй Бога твайго, Сіён.
2 Бо Ён умацаваў засаўкі брамаў тваіх, дабраславіў сыноў тваіх у табе.
3 Ён усталёўвае супакой як межы твае і да сытасці корміць цябе пшаніцаю.
4 Пускае прырачэнне Сваё на зямлю, хутка ляціць Яго слова.
5 Ён дае снег, быццам воўну, іней, быццам попел, рассыпае.
6 Кідае градам Сваім, як крошкамі [хлеба]; хто ўтрывае перад сцюжаю Яго?
7 Пашле Ён слова Сваё, і растопіць іх; павее вецер Яго, і пацякуць воды.
8 Ён абвяшчае слова сваё Якубу, справядлівасці і загады Свае — Ізраэлю.
9 Ніводнаму народу не зрабіў так, і не аб’явіў ім сваіх прысудаў. Алілуя.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Кніга Псальмаў, псальм 147

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь

Публікуецца з дазволу Міжканфесіянальнага хрысціянскага рэлігійнага брацтва
«Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь».
© 2012