1 Паэма. Давідава, калі быў ён у пячоры. Маленне.
2 Голасам маім усклікаю я да Госпада, голасам маім малю я Госпада;
3 Перад Ім выліваю я лямантаванне маё, і бяду маю перад Ім абвяшчаю.
4 Калі дух мой ува мне марнее, Ты знаеш маю дарогу. На дарозе, па якой я іду, крадком схавалі пятлю на мяне.
5 Гляджу направа і бачу, і няма нікога, хто б пазнаў мяне, хто паклапаціўся б пра жыццё маё.
6 Клічу я да Цябе, Госпадзе; кажу: «Ты — прыбежышча маё; удзел мой на зямлі жывых».
7 Пачуй маленне маё, бо прыніжаны я надзвычайна. Вызвалі мяне ад пераследнікаў маіх, бо сталі яны дужэйшымі за мяне.
8 Выведзі душу маю з вязніцы, каб вызнаваць мне імя Тваё; акружаць мяне справядлівыя, калі Ты дасі мне адплату.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Кніга Псальмаў, псальм 141
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.
Публікуецца з дазволу Міжканфесіянальнага хрысціянскага рэлігійнага брацтва
«Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь».
© 2012
