1 Паверыў я, і таму прамовіў: «Прыніжаны я вельмі».
2 Я ў страху сваім сказаў: «Кожны чалавек ашуканец».
3 Чым жа я аддам Госпаду за ўсё, што Ён аддаў мне?
4 Вазьму келіх збаўлення і прызаву імя Госпада.
5 Аддам абяцанні мае Госпаду перад усім народам Яго.
6 Дарагая ў вачах Госпада смерць Яго святых.
7 Госпадзе, я слуга Твой, і сын служанкі Тваёй. Ты разарваў путы мае.
8 Злажу я Табе пахвальную ахвяру і прызаву імя Госпада.
9 Аддам абяцанні мае Госпаду перад усім народам Яго
10 на панадворку дому Госпада, пасярод цябе, Ерузалім.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Кніга Псальмаў, псальм 115
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.
Публікуецца з дазволу Міжканфесіянальнага хрысціянскага рэлігійнага брацтва
«Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь».
© 2012
