1 Песня ўзыходжання. Давідава. Узвесяліўся я тым, што сказалі мне: «Пойдзем у дом Госпадаў».
2 Ужо стаяць ногі нашы ў тваіх брамах, Ерузалім.
3 Ерузалім, што быў пабудаваны як горад увесь заключаны ў адно цэлае.
4 Туды прыходзяць пакаленні, пакаленні Госпада, па законе Ізраэля, каб праслаўляць імя Госпада.
5 Бо там пастаўлены стальцы на суд, стальцы дому Давідава.
6 Прасіце таго, што [прыносіць] супакой Ерузаліму: «Хай жывуць у супакоі тыя, што любяць Цябе!
7 Хай будзе супакой у Тваіх мурах, бяспека ў палацах Тваіх!»
8 Дзеля братоў маіх і блізкіх маіх прамоўлю: «Супакой Табе!»
9 Дзеля дому Госпада Бога нашага буду прасіць табе дабра.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Кніга Псальмаў, псальм 121

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь

Публікуецца з дазволу Міжканфесіянальнага хрысціянскага рэлігійнага брацтва
«Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь».
© 2012