Псалтыр 150 псалом

Псалтыр
Пераклад Васіля Сёмухі → Пераклад Чарняўскага 2012

 
 

Алілуя. Хвалеце Бога ў сьвятыні Ягонай; хвалеце Яго на цьвердзі сілы Ягонай.
 
Алілуя! Хваліце Госпада ў свяцілішчы Яго, хваліце Яго на апоры магуцця Яго.

Хвалеце Яго паводле магутнасьці Ягонай, хвалеце Яго паводле мноства велічы Ягонай.
 
Хваліце Яго ў магутнасцях Яго, хваліце Яго паводле мноства велічнасці Яго.

Хвалеце Яго гукам трубным, хвалеце Яго на псалтыры і арфе.
 
Хваліце Яго гукам трубы, хваліце Яго гуслямі і цытрай,

Хвалеце Яго тымпанам і танцам, хвалеце Яго струнамі і арганам.
 
хваліце Яго бубнам і хорам, хваліце Яго на струнах і арганамі,

Хвалеце Яго гучнымі кімваламі, хвалеце Яго кімваламі гучнагалосымі.
 
хваліце Яго на мілагучных цымбалах і на цымбалах грукатлівых: усё, што дыхае, хай хваліць Госпада! Алілуя!

Усё, што дыхае, хай славіць Госпада! Алілуя.