Псалтыр 63 псалом

Псалтыр
Пераклад Васіля Сёмухі → Пераклад Чарняўскага 2012

 
 

Кіроўцу хору. Псальма Давідава.
 
Кіраўніку хору. Псальм. Давідаў.

Пачуй, Божа, голас мой у малітве маёй; ад страху ворага душу маю аслані.
 
Выслухай, Божа, голас мой у роздуме маім; ад страху непрыяцеля ўсцеражы душу маю.

Ахавай мяне ад намыслаў падступных, ад бунту злыдняў,
 
Захавай мяне ад зборышча ліхадзеяў, ад мноства тых, што чыняць несправядлівасць.

якія язык свой навастрылі, як меч; напнулі лук свой — слова зьедлівае,
 
Яны востраць, быццам меч, языкі свае, накіравалі стрэлы свае, атрутныя словы,

каб употай страляць у беззаганнага; яны зьнянацку страляюць па ім, і не баяцца.
 
каб употай працяць стралой беззаганнага. Знянацку стрэляць яны ў яго і не пабаяцца.

Яны ўмацавалі сябе ў намеры ў ліхім; змовіліся таемна сеткі паставіць; казалі: хто іх убачыць?
 
Умацавалі яны ў сабе нягодны намер. Змовіліся яны, каб патаемна наставіць сеці, сказалі: «Хто ўбачыць іх?»

Яны крыўды шукаюць, віжуюць і сочаць і падкопваюцца да нутра чалавечага і да глыбіняў сэрца.
 
Выдумляюць яны злачынствы, ажыццяўляюць прыдуманыя намеры. Унутранае чалавека і сэрца яго — бездань.

Але Бог паб’е іх стралою: зьнянацку будуць яны пацэлены.
 
І Бог паб’е іх стрэламі; знянацку з’явяцца раны Яго.

Языком сваім яны заб’юць самі сябе; усе, хто іх бачыць, адыдуць ад іх.
 
І зрабіў Ён бяссільнымі языкі іх. Адвернуць галовы ўсе, хто ўбачыць іх.

І збаяцца ўсе людзі, і абвесьцяць дзею Божую, і зразумеюць, што гэта дзея Яго.
 
І кожны чалавек будзе баяцца; і будуць абвяшчаць справы Божыя і будуць асэнсоўваць учынкі Яго.

А праведны ўзьвесяліцца ў Богу і на Яго спадзявацца будзе; і пахвалены будуць усе справядлівыя сэрцам!
 
Узвесяліцца справядлівы ў Госпадзе і будзе мець у Ім надзею, і ўслаўлены будуць усе праўдзівыя сэрцам.