Біблія » Пераклады » Пераклад Л. Дзекуць-Малея

Да Жыдоў 5 Да Жыдоў 5 разьдзел

1 Бо ўсякі архірэй, спаміж людзе́й выбіра́ны, дзеля людзе́й стаўляецца на тое, што́ Божае, каб прынасіць дары й ахвяры за грахі,
2 каб мог выбачаць няця́млючым і блукаючымся, бо й сам абложаны нядужасьцяй,
3 і дзеля гэтага павінен, як за народ, гэтак і за сябе́, прынасіць ахвяры за грахі.
4 І ніхто сам сабою ня прыймае гэтае чэсьці, але той, хто пакліканы Богам, як і Арон.
5 Гэтак і Хрыстос ня Сам Сябе́ ўславіў, каб быць Архірэем, але Той, Хто сказаў Яму: Ты — Сын Мой, сягоньня Я Цябе́ спарадзіў (Псальм 2:7),
6 як і ў другім ме́сцы кажа: Ты — сьвяшчэньнік наве́к па уставу Мэльхісэдэкаваму (Псальм 109:4).
7 У дні це́ла Свайго Ён з вялікім ля́мантам і сьлязьмі прыносіў малітвы і просьбы к Таму, Хто мог выбавіць Яго ад сьме́рці, і быў выслуханы за пакорлівасьць Сваю.
8 Хоць Ён і Сын, аднак праз мукі паслухмянства навучыўся
9 і, зьвяршоны, зрабіўся для ўсіх, хто Яму паслухмяны, прычынаю ве́чнага збаўле́ньня,
10 названы ад Бога Архірэем па уставу Мэльхісэдэка.
11 Аб Ім нам вялікае слова, ды цяжка яго высказаць, бо вы зрабіліся няздольнымі слухаць.
12 Бо вас, якія, водле часу, мусілі-б быць вучыцяля́мі, трэба йзноў вучыць пачаткаў слоў Божых, і вам патрэбна малако, а ня цьвёрдая страва.
13 Бо ўсякі, хто корміцца малаком, нясьве́дамы ў слове праўды, бо ён — дзіцятка.
14 Дасканалых-жа есьць цьвёрдая страва, тых, у якіх пачуцьці навыкам прывучаны распазнаваць дабро і зло.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Пасланьне Паўлы да Жыдоў, 5 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Лукаш Дзекуць-Малей, Антон Луцкевіч.
© 1931, 1948; у 1985, 1991 унесены праўкі.