1 да Карынфянаў 10 разьдзел
Першае пасланьне да Карынфянаў
Пераклад Анатоля Клышкi → Пераклад Чарняўскага — арыгінал
Бо я не хачу, каб вы не ведалі, браты, што нашы бацькі ўсе былі пад воблакам і ўсе прайшлі праз мора,
Не хацеў бы, браты, каб вы ня ведалі, што нашыя ўсе бацькі, ішлі за воблакам, усе перайшлі праз мора,
і ўсе ў Маісея былі ахрышчаны ў воблаку і ў моры;
дый усе былі ахрышчаны ў (імя) Майсея, у воблаку і моры,
і ўсе елі тую самую духоўную страву;
усе таксама спажывалі тую самую духовую стравы (яду)
і ўсе пілі тое самае духоўнае пітво, бо пілі з духоўнай скалы, што ішла за імі, скала ж была — Хрыстос.
і пілі таксама духовы напітак (пітво). Пілі вось з праводзячай іх духовай скалы, а тая скала — Хрыстус.
Але большасць з іх не ўпадабаў Бог; бо яны палеглі ў пустэльні.
Аднак большасьці з іх не ўпадабаў Бог; ляглі ў пустыні
А гэтыя падзеі сталі прыкладам для нас, каб мы не былі пажадлівыя на ліхое, як захацелі яны.
гэтыя падзеі — фігуры, прыкладам (перасьцярогай) нам, каб не былі мы ахвотныя (скланёныя) да зла, як яны ахвотныя былі.
І не рабіцеся ідалапаклоннікамі, як некаторыя з іх; як напісана: «Народ сеў есці і піць, і ўсталі гуляць».
Ня будзьце таксама ідалахвальцамі, як некаторыя з іх, як напісана: "Засеў народ есьці і піць і падняліся раскашаваць (гуляць)".
І не будзем рабіць распусты, як некаторыя з іх аддаліся распусце, і ў адзін дзень загінула дваццаць тры тысячы.
І нераспуставайма, як яны распуставалі некаторыя з іх, і ў адзін дзень пала іх дваццаць тры тысячы.
І не будзем выпрабоўваць Госпада, як некаторыя з іх выпрабоўвалі і загінулі ад змеяў.
І не спакушайма (не гневайце) Госпада (Хрыстуса), як яны спакушалі (правакавалі), ды пала ад гадзінаў
І не наракайце, як некаторыя з іх наракалі і загінулі ад знішчальніка.
І не наракайце ( марматаць), як некаторыя з іх наракалі, і пагінулі ад нішчыцеля.
А ўсё гэта адбывалася з імі як прыклад, і напісана гэта было для навучання нас, на якіх сышліся канцы вякоў.
Ды ўсё гэта адбылося з імі як запаведзь (прадсказаньне) будучага, і запісана на павучэньне для нас, пражываючых пры канцы вякоў.
Так што той, хто думае, што ён стаіць, няхай глядзіць, каб не ўпасці.
Хай той, каму, кажацца што стаіць, глядзіць, каб ня паў.
Вас напаткала выпрабаванне не іншае, як чалавечае; і верны Бог, Які не дапусціць, каб вы былі выпрабаваны звыш таго, што вы можаце, а створыць разам з выпрабаваннем і выйсце, каб вы маглі вытрымаць.
Пакуса вас наведала (зводзіла) звычайная людзям. Верны Бог і не дапусьціць вас спакушаць больш, чым можаце вытрымаць, але ссылаючы (выстаўляючы на пакусу) пакусу дае сілу яе перадалець, каб маглі выстаяць.
Таму, улюбёныя мае, уцякайце ад ідалапаклонства.
Апрача гэтага, мае найдаражэйшыя, сьцеражыцеся ідалахвальства (ідалам, балванам пакланяцца).
Кажу як разумным: разважце самі, што кажу.
Кажу гэта як людзям растаропным (разумным). Дарэчы, разсудзіце самі тое, што гавару:
Чаша дабраславення, якую мы добраслаўляем, ці не ёсць далучэнне да Крыві Хрыстовай? Хлеб, які ламаем, ці не ёсць далучэнне да Цела Хрыстовага?
Келіх: (чаша) багаславенства, каторы багаславім, ці не ўдзельнічаннем у Крыві Хрыстовай? А хлеб, каторы ломім — ці не ўдзельнічаньнем (саўчасьцем) у Целе Хрыстовым?
Таму што адзін хлеб, то мы, многія, — адно цела; бо мы ўсе супольнікі аднаго хлеба.
Калі адзін хлеб, таму мы многа творым адно Цела. Усе бо мы дзелімся тым самым хлебам.
Паглядзіце на Ізраіля паводле цела; ці тыя, хто есць ахвяры, не саўдзельнікі ахвярніка?
Прыгледзьціся Ізраелю як людзям (як народу). Ці тыя, што ядуць ахвяры (з аўтара) — ня ёсьць удзельнікамі (супольнікамі) аўтара.
Дык што я кажу? Ці прынесенае ў ахвяру ідалу ёсць нешта, ці што ідал ёсць нешта?
Што хачу сказаць? Ці ахвяра мяса, складзена ідалам ёсць чымсь (важная)? Або сам ідал — баговішча ёсьць чымсь (важным)?
Не, але тое, што язычнікі прыносяць у ахвяру, прыносяць у ахвяру дэманам, а не Богу; а я не хачу, каб вы рабіліся саўдзельнікамі дэманаў.
Не! Бо тое, што пагане складаюць у ахвяру — дэманам складаюць ахвяры, а не Богу. А я не хацеў бы, каб вы мелі нешта супольнае з дэманамі.
Не можаце піць чашу Гасподнюю і чашу дэманаў; не можаце быць удзельнікамі стала Госпада і стала дэманаў.
Ня можаце піць з келіха (чашы) Госпада, ды з келіха дэманаў; ня можаце быць удзельнікамі Госпадавага стала і стала дэманаў.
Ці мы выклікаем у Госпада рэўнасць? Ці мы мацнейшыя за Яго?
Ці ж гнявіць Госпада? Ці ж мы дужэйшыя за Яго?
Усё [мне] дазваляецца, але не ўсё на карысць; усё [мне] дазваляецца, але не ўсё будуе.
Усё можна! Але не ўсё карысна (невыпадае, неналежыцца). Усё можна, але не ўсё ўзгадоўвае, будуе.
Няхай ніхто не шукае сваёй карысці, а шукае карысці другога.
Хай ніхто ня гонецца за сваім дабром (карысьцю), але за дабром (карысьцю) бліжняга.
Усё, што прадаецца на мясным рынку, ешце, нічога не высвятляючы — дзеля спакою сумлення.
Дык што на рынку прадаюць — ешце, не сумніваючыся, для спакою сумленьня.
Бо Гасподняя зямля і тое, што яе напаўняе.
Бо Госпадава зямля і ўсё, што яе запаўняе".
Калі хто з бязверных запрашае вас і вы хочаце ісці, то ўсё, што прапануецца вам, ешце, нічога не высвятляючы — дзеля спакою сумлення.
Калі вас запросіць хтосьці з нявернікаў і захочаце пайсьці, дык ешце, што вам пададуць, не сумневаючыся, што да сумленьня.
Але калі хто скажа вам: «Гэта прыносілася ў ахвяру [ідалам]» — не ешце дзеля таго, хто падказаў вам, і дзеля сумлення — [бо Гасподняя зямля і тое, што яе напаўняе].
А калі б хто сказаў: "Гэта было ахвяравана ідалам" — Не ешце з увагі на таго, хто вас перасьцярог ды з увагі на сумленьне.
Сумлення, кажу я, не вашага ўласнага, а другога. Бо навошта мая свабода будзе судзіцца сумленнем другога?
Маю на ўвазе не тваё сумленьне але бліжняга. Чаму ж чужое сумленьне мела б рашаць маю свабоду.
Калі я прымаю што з удзячнасцю, то чаму мяне ліхасловяць за тое, за што дзякую?
Калі я ем што з падзякаю, то чаму мне судзяць (ачарняюць) за тое, за што я дзякую.
Дык, ці ясце вы, ці п’яце, ці што-небудзь робіце — усё рабіце на славу Божую.
Дзеля таго, ці вы ясьцё, ці вы піцё, ці што іншае робіце, усё на хвалу Божую робіце!
Не падавайце спакусы ні іудзеям, ні элінам, ні царкве Божай;
Ня будзьце прычынай згаршэньня ані для Юдэяў, ані для Грэкаў, ані для Касьцёла Божага.
як і я ўсім ва ўсім дагаджаю, шукаючы не сваёй карысці, а карысці многіх, каб яны былі ўратаваны.
Так і я стараюся ва ўсім падабацца, не шукаючы сваёй карысьці, але што карыснае многім, каб іх збавіць (каб былі збаўлены).