Біблія » Пераклады » Пераклад Чарняўскага — арыгінал

1 да Карынтіянам 10 1-е пісьмо да Карынтіянам 10 разьдзел

1 Не хацеў бы, браты, каб вы ня ведалі, што нашыя ўсе бацькі, ішлі за воблакам, усе перайшлі праз мора,
2 дый усе былі ахрышчаны ў (імя) Майсея, у воблаку і моры,
3 усе таксама спажывалі тую самую духовую стравы (яду)
4 і пілі таксама духовы напітак (пітво). Пілі вось з праводзячай іх духовай скалы, а тая скала — Хрыстус.
5 Аднак большасьці з іх не ўпадабаў Бог; ляглі ў пустыні
6 гэтыя падзеі — фігуры, прыкладам (перасьцярогай) нам, каб не былі мы ахвотныя (скланёныя) да зла, як яны ахвотныя былі.
7 Ня будзьце таксама ідалахвальцамі, як некаторыя з іх, як напісана: "Засеў народ есьці і піць і падняліся раскашаваць (гуляць)".
8 І нераспуставайма, як яны распуставалі некаторыя з іх, і ў адзін дзень пала іх дваццаць тры тысячы.
9 І не спакушайма (не гневайце) Госпада (Хрыстуса), як яны спакушалі (правакавалі), ды пала ад гадзінаў
10 І не наракайце ( марматаць), як некаторыя з іх наракалі, і пагінулі ад нішчыцеля.
11 Ды ўсё гэта адбылося з імі як запаведзь (прадсказаньне) будучага, і запісана на павучэньне для нас, пражываючых пры канцы вякоў.
12 Хай той, каму, кажацца што стаіць, глядзіць, каб ня паў.
13 Пакуса вас наведала (зводзіла) звычайная людзям. Верны Бог і не дапусьціць вас спакушаць больш, чым можаце вытрымаць, але ссылаючы (выстаўляючы на пакусу) пакусу дае сілу яе перадалець, каб маглі выстаяць.
14 Апрача гэтага, мае найдаражэйшыя, сьцеражыцеся ідалахвальства (ідалам, балванам пакланяцца).
15 Кажу гэта як людзям растаропным (разумным). Дарэчы, разсудзіце самі тое, што гавару:
16 Келіх: (чаша) багаславенства, каторы багаславім, ці не ўдзельнічаннем у Крыві Хрыстовай? А хлеб, каторы ломім — ці не ўдзельнічаньнем (саўчасьцем) у Целе Хрыстовым?
17 Калі адзін хлеб, таму мы многа творым адно Цела. Усе бо мы дзелімся тым самым хлебам.
18 Прыгледзьціся Ізраелю як людзям (як народу). Ці тыя, што ядуць ахвяры (з аўтара) — ня ёсьць удзельнікамі (супольнікамі) аўтара.
19 Што хачу сказаць? Ці ахвяра мяса, складзена ідалам ёсць чымсь (важная)? Або сам ідал — баговішча ёсьць чымсь (важным)?
20 Не! Бо тое, што пагане складаюць у ахвяру — дэманам складаюць ахвяры, а не Богу. А я не хацеў бы, каб вы мелі нешта супольнае з дэманамі.
21 Ня можаце піць з келіха (чашы) Госпада, ды з келіха дэманаў; ня можаце быць удзельнікамі Госпадавага стала і стала дэманаў.
22 Ці ж гнявіць Госпада? Ці ж мы дужэйшыя за Яго?
23 Усё можна! Але не ўсё карысна (невыпадае, неналежыцца). Усё можна, але не ўсё ўзгадоўвае, будуе.
24 Хай ніхто ня гонецца за сваім дабром (карысьцю), але за дабром (карысьцю) бліжняга.
25 Дык што на рынку прадаюць — ешце, не сумніваючыся, для спакою сумленьня.
26 Бо Госпадава зямля і ўсё, што яе запаўняе".
27 Калі вас запросіць хтосьці з нявернікаў і захочаце пайсьці, дык ешце, што вам пададуць, не сумневаючыся, што да сумленьня.
28 А калі б хто сказаў: "Гэта было ахвяравана ідалам" — Не ешце з увагі на таго, хто вас перасьцярог ды з увагі на сумленьне.
29 Маю на ўвазе не тваё сумленьне але бліжняга. Чаму ж чужое сумленьне мела б рашаць маю свабоду.
30 Калі я ем што з падзякаю, то чаму мне судзяць (ачарняюць) за тое, за што я дзякую.
31 Дзеля таго, ці вы ясьцё, ці вы піцё, ці што іншае робіце, усё на хвалу Божую робіце!
32 Ня будзьце прычынай згаршэньня ані для Юдэяў, ані для Грэкаў, ані для Касьцёла Божага.
33 Так і я стараюся ва ўсім падабацца, не шукаючы сваёй карысьці, але што карыснае многім, каб іх збавіць (каб былі збаўлены).
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Першае пісьмо да Карынтіянам, 10 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.