1 Спаганяйце любоў, рупцеся пра духовыя дары, асабліва пра дар праракаваньня.
2 Хто гаворыць, ня людзям гаворыць, але Богу (па майму — той, хто гаворыць, не ад імя людзей гаворыць, але ад Бога). Ніхто бо ня чуе яго, (не разумее) бо ён пад дзеяньнем Духа разказвае тайны.
3 Той, хто праракуе, пракуе людзям; на настаўленьне, або для заахвоты або для пацяшэньня.
4 Хто гаворыць языком — самога сябе настаўляе, а хто праракуе — супольнасьць хрысьціянскую (касьцёл) фармуе.
5 Хачу, каб вы ўсе гаварылі — зналі мовы, але лепш, каб праракавалі. Важней бо праракаваць як знаць мовы, хіба што тлумачыў бы, каб сабраньне (касьцёл) хрысьціян атрымала павучэньне.
6 Што вам, браты, з таго, каб я прыйшоў бы да вас і знаў мовы, што вам памагло б, хіба што буду гаварыць да вас, аб'яўляючы штосьці, або павучаючы, або праракуючы, або цікавячы вас навукай.
7 Падобна бывае з мёртвымі (бяздушнымі) і нетрумэнтамі, каторыя звучаць; ці то жалейка, ці то гуслі: калі яны не падавалі выразных звукаў, як можна тады разрозьніць, ці гэта звук жалейкі, ці гусляў?
8 Калі б гэтак сурма (труба) падасьць невыразны звук, дык хто будзе шыкавацца да бою?
9 Так маецца справа з вамі. Калі вы будзеце знаць мовы, але не выразна вымаўляць словы, дык хто ж можа зразумець, што вы гаворыце? Такая гаворка на вецер!
10 Хто знае колікі розных моў на сьвеце? Але кожная мае значэньне, важнасьць.
11 Калі я аднак ня буду разумець, што слова значыць, буду для прамоўцы дзікаром, а прамоўца для мяне будзе дзікаром.
12 Таксама і вы, калі дбала шукаеце дароў Духа, дык узбагачайцеся імі для пабудовы хрысьціянскай супольнасьці (абшчыны, касьцёла).
13 Дык калі хто карыстаецца з дару моваў, хай моліцца, каб змоў (праўды Божыя) выясьніць.
14 Калі бо я малюся дзякуючы дару моваў, дух мой моліцца, але розум ня мае карысьці (нядзейнічыць).
15 Дык што рабіць? Буду маліцца духам але і таксама розумам; буду сьпяваць духам, буду такжа спяваць розумам (зразумела).
16 Дарэчы, калі ты будзеш багаславіць духам (у духу), як жа на тваё багаславеньне адкажа: "Амэн" хтосьці пастароньні, каторы не разумее, што ты гаворыш?
17 Ты, праўда, прыгожа падзяку складаеш, але іншы ня мае карысьці.
18 Дзякую Богу, што я з вас усіх найлепш валадаю мовамі.
19 Усё ж такі на сабраньні хрысьціян (касьцёле) ахватней скажу пяць слоў сваім розумам (зразумела, абдумана), каб павучыць іншых, нячым дзесяць тысяч слоў па (дары) знаньню моваў (незразумела).
20 Браты! Ня будзьце дзецьмі неразумнымі, але будзьце немоўлямі адносна зла, а розумам будзьце дарослымі.
21 У Законе напісана: "Буду прамаўляць да гэтага народу чужымі мовамі і іншымі вуснамі але яны і тады не паслухаюць Мяне" кажа Госпад.
22 Дык вось дар моваў ёсьць знакам не для веручых, але для паганаў; прароцтва жа не для паганаў, але для веручых.
23 Дык калі сабярэцца ўвесь сход (касьцёл), сабраньне (збор) хрысьціянаў, ды ўсе пачнуць карыстацца дарам моваў, а ў той час увойдуць простыя людзі поруч паганы, ці ж ня скажуць, што вы выдураецеся?
24 А калі ўсё ж праракуюць, а ў той час прыйдзе якісь паганец аба просты чалавек, дык будзе ён усімі перасьцярэжаны ды асуджаны.
25 Тайнікі яго сэрца адкрыюцца, затым ён паўшы на твар (вобліч), паклоніцца Богу, прызнаючы: "Сапраўды Бог з вамі!"
26 Дык што ж, браты? Калі зьбіраецеся разам (збор), кожны з вас мае або дар сьпяваньня гімнаў, або дар навучання, або дар аб'яваў будучага, або дар моваў, або выясненьня: усё гэта хай памагае на пабудову хрысьціянскае супольнасьці.
27 Калі хто мае дар моваў, дык гавораць па чарзе двух, найбольш трох, а адзін хай тлумачыць.
28 Калі б не было перакладчыка, ды хай гавораць на сходзе, але хай сам сабе і Богу.
29 Прарокі хай прамаўляюць па двух, або па трох, іншыя ж хай гэта выясьняюць (разглядаюць).
30 Калі ж каму іншаму з седзячых дасца аб'яўленьне, дык хай першы замоўкне.
31 Такім спосабам можаце праракаваць усе — адзін па другім, каб усе былі павучаны і абадзёраны на духу.
32 Духовыя ж дары прарокаў паслухмяныя прарокам.
33 Бо Бог — ня Бог разрухі але супакою. Як гэта адбываецца на ўсіх сьвятых сабраньнях (касьцёлах).
34 Жанчыны на гэтых сабраньнях павінны маўчаць, бо не пазваляецца ім гаварыць, бо яны падчынены, як Закон загадвае.
35 Калі хочуць чагосьці навучыцца, хай пытаюцца ў мужоў сваіх дома. Нельга жанчыне прамаўляць на сабраньні.
36 Ці ж ад вас выйшла Слова Божае? Або ці да вас толькі прыйшло?
37 Калі каму кажацца, што ён прарок, або што мае духовыя дары, дык хай ведае, што гэта, што вам пішу — гэта загад Госпадаў.
38 А калі б хто гэтага не прызнаў, ён сам ня будзе прызнаны.
39 Так вось, браты мае, рупцеся пра дар праракаваньня, ды не бараніце карыстацца з дару моваў.
40 Ды хай усё адбываецца дастойна і парадкам.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Першае пісьмо да Карынтіянам, 14 разьдзел
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.