Мацьвея 6 разьдзел
Паводле Мацьвея Сьвятое Дабравесьце
Пераклад Анатоля Клышкi → Пераклад Л. Гарошка
Асцерагайцеся [ж] выстаўляць сваю праведнасць10 перад людзьмі, каб яны бачылі вас: а як не, няма вам узнагароды ад вашага Бацькі, што ў нябёсах.
Сьцеражэцеся рабіць вашыя пабожныя ўчынкі перад людзьмі, каб яны бачылі вас, бо тады ня будзе вам нагароды ад вашага Айца што ў небе.
Дык, калі даеш міласціну, не трубі перад сабою, як робяць крывадушнікі ў сінагогах і на вуліцах, каб праслаўлялі іх людзі. Сапраўды кажу вам: яны спаўна атрымліваюць сваю узнагароду.
Дык вось, калі даеш міласьціну, ня трубі перад сабою, як робяць крывадушнікі ў бажніцах і навуліцах, каб іх выхвалялі людзі. Сапраўды кажу вам: яны ўжо атрымоўваюць сваю нагароду.
А ты, калі даеш міласціну, — няхай твая левая рука не ведае, што робіць твая правая,
У цябе-ж, калі ты дорыш, няхай твая левая рука ня ведае, што робіць твая правая,
каб твая міласціна была ў таямніцы, і твой Бацька, Які бачыць у таямніцы, аддасць табе [яўна].
каб тваё дарэньне было ўтоена і твой Айцец, Які бачыць утоенае, аддасьць табе.
І калі моліцеся, не будзьце як крывадушнікі, таму што яны любяць маліцца, стоячы ў сінагогах і на рагах вуліц, каб паказаць сябе людзям; сапраўды кажу вам, [што] яны спаўна атрымліваюць сваю ўзнагароду.
І калі моліцеся, ня будзьце як крывадушнікі, якія любяць у бажніцах і стоючы на скрыжаваньнях вуліцаў маліцца, каб паказацца перад людзьмі. Сапраўды кажу вам, што яны ўжо атрымоўваюць сваю нагароду.
А ты, калі молішся, увайдзі ў свой пакой і, зачыніўшы дзверы свае, памаліся твайму Бацьку, што ў таямніцы; і твой Бацька, Які бачыць у таямніцы, аддасць табе [яўна].
Ты-ж калі молішся, увайдзі ў тваё памешканьне, і зачыніўшы дзьверы, памаліся твайму Айцу, Які Сам утоены, і твой Айцец, бачучы ўтоенае, аддасьць табе.
А молячыся, не кажыце пустога, як язычнікі; бо яны думаюць, што ў сваім шматслоўі будуць пачутыя;
А молячыся, не гавары лішняга, як пагане, бо яны думаюць, што ў сваім многаслоўі будуць выслуханы.
дык не прыпадабняйцеся да іх, бо ваш Бацька ведае, у чым вы маеце патрэбу, перш чым вы ў Яго папросіце.
Ня будзьце падобнымі да іх, бо ваш Айцец ведае, чаго вам трэба, перш, чым папросіце ў Яго.
Вы ж маліцеся так: Татухна наш, Які ў нябёсах! Няхай асвяціцца Тваё імя;
Малецеся-ж вось як: Ойча наш, Каторы ёсьць у небе! Сьвяціся імя Тваё,
няхай прыйдзе Царства Тваё, няхай здзейсніцца воля Твая як у небе, так і на зямлі.
будзь воля Твая, як на небе, так і на зямлі.
Хлеб наш надзённы дай нам сёння;
Хлеба нашага штодзённега дай нам сягоньня.
і даруй нам нашы правіны, як і мы даравалі11 нашым вінаваўцам;
І адпусьці нам грахі нашы, як і мы адпушчаем вінаватым нашым.
і не дай нам паддацца спакусе, але збаў нас ад ліхога12. [Бо Тваё ёсць Царства, і сіла, і слава навекі. Амін].
І ня ўводзь нас у спакусу, але збаў нас ад злога. (Амін).
Бо калі вы даруеце людзям іх правіны, даруе і вам Бацька ваш Нябесны;
Бо калі вы дароўваеце людзям іхныя правіны, дык і ваш Айцец, што ў Небе, даруе вам;
а калі вы не даруеце людзям [іх правінаў], то і ваш Бацька не даруе вашых правінаў.
а калі не даруеце людзям іхных правінаў, дык і ваш Айцец не даруе вам вашых правінаў.
А калі посціце, не рабіце, як крывадушнікі панурыя; бо яны напускаюць на сябе пануры погляд, каб паказаць людзям, што посцяць. Сапраўды кажу вам, [што] яны ўжо атрымліваюць сваю ўзнагароду.
Калі вы посьціце, ня будзьце панурымі, як тыя крывадушнікі, бо яны робяць сумнымі свае абліччы, каб паказацца перад людзьмі, што посьцяць. Сапраўды кажу вам, яны ўжо атрымоўваюць сваю нагароду.
А ты, калі посціш, памаж сваю галаву і памый свой твар,
А ты калі посьціш, памаж тваю галаву і ўмыў тваё аблічча,
каб з’явіцца ў пасце не перад людзьмі, а перад тваім Бацькам, Які ў таямніцы; і твой Бацька, Які бачыць у таямніцы, аддасць табе [яўна].
каб не паказваць перад людзьмі, што посьціш, але твайму Айцу, што ўтоены, і твой Айцец бачучы ўтоенае, узнагародзіць цябе яўна.
Не збірайце сабе скарбаў на зямлі, дзе моль і ржа нішчаць і дзе зладзеі падкопваюць і крадуць:
Ня зьбірайце сабе скарбаў на зямлі, дзе молі і ржа іх нішчаць, і дзе зладзеі падкопваюцца і крадуць,
а збірайце сабе скарбы на небе, дзе ні моль, ні ржа не нішчаць і дзе зладзеі не падкопваюць і не крадуць;
але зьбірайце сабе скарбы на небе, дзе ні молі, ні ржа ня нішчаць і дае зладзеі не падкопваюцца і не крадуць.
бо дзе твой13 скарб, там будзе і тваё14 сэрца.
Бо дзе ёсьць ваш скарб, там будзе і вашае сэрца.
Светач цела — вока. Дык калі тваё вока будзе простае, усё тваё цела будзе светлае;
Сьветачам твайго цела ёсьць вока. Вось-жа, калі тваё вока будзе яснае, ды і ўсё тваё цела будзе прасьветленае.
калі ж тваё вока будзе ліхое, усё тваё цела будзе цёмнае. Дык калі святло, што ў табе, — цемра, то якая ж вялікая цемра?
Калі-ж тваё вока будзе, дык і ўсё тваё цела будзе ў цемры. І вось, калі сьвятло што ў табе ёсьць цемра, дык якая-ж цемра сама?
Ніхто не можа служыць двум гаспадарам: бо ці аднаго будзе ненавідзець, а другога — любіць, ці аднаго будзе трымацца, а другім будзе пагарджаць. Не можаце Богу служыць і мамоне15.
Ніхто ня можа служыць двом паном, бо ці аднаго будзе любіць, а другога ненавідзець, ці аднаму пачне спрыяць, а аб другім ня дбаць. Ня можаце Богу служыць і мамоне.
Таму кажу вам: не турбуйцеся пра ваша жыццё, што есці [ці што піць], і ні пра ваша цела, у што адзецца. Хіба жыццё не большае за яду, і цела за адзенне?
Дзеля гэтага кажу вам: ня турбуйцеся аб вашай душы, што вам есьці, ці што піць; ні дзеля вашага цела, у што адзецца. Ці-ж душа ня больш за ежу і цела за адзежу?
Паглядзіце на нябесных птушак, што не сеюць, не жнуць, не збіраюць у свірны, а ваш Нябесны Бацька корміць іх. Хіба вы не важнейшыя за іх?
Паглядзеце на нябесных птушак, якія ня сеюць, ні жнуць і ня зьбіраюць у сьверны, але ваш Нябесны Айцец корміць іх; хіба-ж вы ня лепшыя за іх?
Хто з ж вас, турбуючыся, можа дабавіць да свайго росту хоць бы адзін локаць16?
Ды-й хто-ж з вас сваею турботаю можа дадаць сабе росту хоць на адзін локаць?
І пра адзенне што турбуецеся? Паглядзіце на палявыя лілеі, як яны растуць: не працуюць, ні прадуць;
І аб адзеньнні чаго турбуецеся? паглядзеце на палявыя лілеі, як яны растуць; не працуюць, не прадуць,
кажу ж вам, што нават Саламон ва ўсёй сваёй славе не адзяваўся так, як кожная з іх.
а Я кажу вам, што і Саламон ува ўсёй сваёй славе не адзяваўся так, як кожная з іх.
Калі ж палявую траву, што ёсць сёння, а заўтра будзе кінутая ў печ, Бог так прыбірае, то ці ж не тым болей адзене вас, малаверы!
Калі-ж палявую траву, якая сёньня ёсьць, а заўтра будзе ўкінена ў печ, Бог гэтак адзявае, дык ці-ж не балей таго вас, малаверныя?
Дык не турбуйцеся і не кажыце: «Што нам есці?» або «Што нам піць?», або «У што адзявацца?».
Дык вось ня турбуйцеся, кажучы: што будзем есьці, ці што піць, ці ў вошта адзенемся?
Бо ўсяго гэтага шукаюць язычнікі; бо ваш Нябесны Бацька ведае, што вы маеце патрэбу ва ўсім гэтым.
Бо ўсяго гэтага шукаюць пагане; ды і Айцец ваш нябесны ведае, што ўсё гэтае вам патрэбнае.
Шукайце ж перш Царства [Божага] і Яго праведнасці. І ўсё гэта дадасца вам.
Шукайце-ж перш Божага Валадарства і ягонае праўды, а тое ўсё прыложыцца вам.
Дык не турбуйцеся пра заўтра: бо заўтра само патурбуецца пра сябе; даволі для кожнага дня сваёй трывогі.
Дык турбуйцеся залішне аб заўтрашнім, бо заўтрашні дзень сам будзе турбавацца аб сабе. Даволі для кожнага дня свае бяды.