Мацьвея 7 разьдзел
Паводле Мацьвея Сьвятое Дабравесьце
Пераклад Анатоля Клышкi → Пераклад Л. Гарошка
Не судзіце, каб вас не судзілі;
Ня судзеце, каб вас ня судзілі;
бо якім судом судзіце, такім будуць судзіць вас; і якою мерай мераеце, такою вам адмераюць.
бо якім судом судзіце, такім і вас будуць судзіць; і якою мераю мераеце, гэткаю і вам адмераць.
Што ж ты бачыш парушынку, што ў воку твайго брата, а бервяна ў сваім воку не заўважаеш?
І чаму ты глядзіш на цярушынку ў воку твайго брата, а калоды ў сваім воку не заўважваеш?
Або як ты скажаш свайму брату: «Дай я выму парушынку з твайго вока»; а вось у тваім воку — бервяно?
Або як ты можаш сказаць твайму брату: дай я выму цярушынку з твайго вока, а вось у сваім воку калода?
Крывадушнік, вымі спярша бервяно са свайго вока, а тады ўбачыш, як выняць парушынку з вока твайго брата.
Крывадушнік! Выкінь перш калоду з свайго вока і тады ўбачыш, як дастаць цярушынку з вока твайго брата.
Не давайце святога сабакам і не кідайце вашых перлаў перад свіннямі, каб яны не растапталі іх сваімі нагамі і, павярнуўшыся, не разадралі вас.
Не давайце сьвятога сабакам і ня кідайце сваіх пэрлаў перад сьвіньнямі, каб іх не патапталі сваімі нагамі і, адвярнуўшыся не разарвалі вас.
Прасіце і дадуць вам; шукайце і знойдзеце; стукайце і адчыняць вам.
Прасеце і дасца вам; шукайце і знойдзеце; стукайце і адчыняць вам.
Бо кожны, хто просіць, атрымлівае, і хто шукае, знаходзіць, і таму, хто стукае, адчыняць.
Бо кожны, хто просіць, атрымоўвае; і хто шукае, знайходзіць; і хто стукаецца, таму адчыняць.
Ці ёсць між вас чалавек, які, калі яго сын папросіць хлеба, падасць яму камень?
Ці ёсьць між вамі чалавек, у якога калі сын папросіць хлеба, ён даў-бы яму камень?
Або калі папросіць рыбы, падасць яму змяю?
Ці калі папросіць рыбы, даў-бы яму зьмяю?
Дык калі вы, будучы ліхімі, умееце даваць добрыя дары сваім дзецям, — тым болей ваш Бацька, Які ў нябёсах, дасць дабрага тым, хто просіць у Яго.
Дык калі вы будучы кепскімі, умееце даваць добрыя дары вашым дзецям, дык на колькі больш ваш Айцец што ў небе, дасьць добрае тым, што просяць у Яго.
Дык усё, што вы хочаце, каб рабілі вам людзі, тое і вы рабіце ім; бо гэта закон і прарокі.
Вось-жа ўсё, што хочаце, каб вам рабілі людзі, дык тое рабеце і вы ім; бо ў гэтым закон і прарокі.
Уваходзьце праз вузкую браму; бо шырокая брама і прасторная дарога вядуць на пагібель і шмат хто ўваходзіць праз іх.
Уваходзьдзе праз цесныя вароты, бо шырокія вароты і прасторны той шлях, што вядуць да загубы, і шмат хто ўвайходзіць імі;
Якая17 цесная брама і вузкая дарога, што вядзе ў жыццё, і мала хто знаходзіць яе.
бо цесныя вароты і вузкі той шлях, што вядуць у жыцьцё, і мала такіх, што знайходзяць яго.
Асцерагайцеся лжэпрарокаў, якія прыходзяць да вас у авечай шкуры, а ўсярэдзіне яны — драпежныя ваўкі;
Сьцеражэцеся манлівых прарокаў, якія прыходзяць да вас у авечай скуры, а ўсярэдзіне яны драпежныя ваўкі.
З іх пладоў пазнаеце іх. Ці збіраюць з цярноўніку вінаград або з дзядоўнікаў фігі?
Па іхных пладох пазнаеце іх. Ці зьбіраюць з цярноўніка вінаград, або з асоту фігі?
Так кожнае добрае дрэва родзіць добрыя плады; а нягоднае дрэва родзіць благія плады:
Гэтак усякае добрае дрэва дае і плады добрыя, а дрэннае дрэва і плады дае дрэнныя.
не можа добрае дрэва радзіць благія плады, ні дрэва нягоднае радзіць добрыя плады.
Ня можа добрае дрэва даваць дрэнных пладоў, ані дрэннае дрэва даваць добрых пладоў.
Кожнае дрэва, што не родзіць добрага плоду, высякаюць і кідаюць у агонь.
Усякае дрэва, якое не дае добрага плоду, сьсякаюць і кідаюць у агонь.
Дык з іх пладоў пазнаеце іх.
Дык па іхных пладох пазнаюць іх.
Не кожны, хто Мне кажа: «Госпадзе! Госпадзе!» увойдзе ў Царства Нябёсаў, а той, хто выконвае волю Майго Бацькі, Які ў нябёсах.
Ня ўсякі, што кажа Мне: Госпадзе! Госпадзе! увойдзе ў Нябеснае Валадарства, але той, хто выконвае волю майго Айца, што ёсьць у небе.
Шмат хто скажа Мне ў той дзень: «Госпадзе! Госпадзе! Ці ж не Тваім імем мы прарочылі, і ці не Тваім імем дэманаў выганялі, і ці не Тваім імем шмат цудаў зрабілі?».
Многія скажуць Мне ў той дзень: "Госпадзе, Госпадзе! Ці-ж не Тваім іменем мы прарочылі? Ці-ж не Тваімі іменем выганялі чартоў? і ці-ж не Тваім іменем чынілі многія цуды?"
І тады аб’яўлю ім: «Я ніколі не ведаў вас; адыдзіце ад Мяне, хто чыніць беззаконне».
І тады скажу ім: "Я ніколі ня ведаў вас; адыдзеце ад Мяне вы, што чыніце бясчынствы".
Дык кожны, хто чуе гэтыя Мае словы і выконвае іх, прыпадобніцца да разважлівага чалавека, што збудаваў свой дом на скале;
Вось-жа кожны, хто слухае гэтыя Мае словы і выконвае іх, прыраўноўваецца да мудрага чалавека, які пабудаваў свой дом на камені.
і пайшоў дождж, і падступілі рэкі, і падзьмулі вятры, і абрынуліся на той дом; ды ён не ўпаў, бо быў ён закладзены на скале.
І лінуў дождж, і разьліліся рэкі, і падзьмулі вярты і паімчаліся на той дом; і ён ня ўпаў, бо быў пастаўлены на камені.
А кожны, хто чуе гэтыя Мае словы і не выконвае іх, прыпадобніцца да неразумнага чалавека, які збудаваў свой дом на пяску;
А ўсякі, хто слухае Мае словы і ня выконвае іх, падобны да неразумнега чалавека, які пабудаваў свой дом на пяску.
і пайшоў дождж, і падступілі рэкі, і падзьмулі вятры, і абрынуліся на той дом; і ён упаў, і яго падзенне было вялікае.
І лінуў дождж, і разьліліся рэкі, і падзьмулі вятры, і наляглі на той дом, і ён заваліўся, і ягоная руіна была вялікая.
І сталася, калі Ісус закончыў гэтыя словы, натоўпы дзівіліся Яго навуцы;
І сталася, калі Ісус скончыў гэтыя словы, народ дзівіўся з Ягонае навукі,
бо Ён вучыў іх, як Той, Хто мае ўладу, а не як іх кніжнікі [і фарысеі].
бо Ён вучыў, як той, хто мае ўладу, а не так, як іхныя кніжнікі і фарысэі.