Лукаша 24 разьдзел
Паводле Лукаша Сьвятое Дабравесьце
Пераклад Анатоля Клышкi → Дабравесця / «Спадчына»; Клышка
А ў першы дзень тыдня на досвітку прыйшлі яны [і некаторыя з імі], несучы падрыхтаваныя духмянасці.
А ў першы дзень тыдня вельмі рана прыйшлі яны да магілы, несучы падрыхтаваныя духмянасці.
Але знайшлі, што камень адвалены ад магільні,
Але знайшлі, што камень адвалены ад магілы
і, увайшоўшы, не знайшлі цела Госпада Ісуса.
і, увайшоўшы, не знайшлі цела Госпада Ісуса.
І сталася: калі яны былі ў разгубленасці ад гэтага раптам паўсталі перад імі два чалавекі ў бліскучых шатах.
І было: калі яны не ведалі, што пра гэта думаць, вось паўсталі пры іх два мужы ў зіхатлівых шатах.
Калі ж яны, перапалоханыя, схілілі твары да зямлі, тыя сказалі ім: Што вы шукаеце жывога сярод мёртвых?
Калі ж яны спалохаліся і схіпялі твары да зямлі, тыя сказалі ім: «Што вы шукаеце жывога сярод мёртвых?
Яго тут няма, але Ён уваскрэшаны. Успомніце, як Ён казаў вам, калі яшчэ быў Галілеі,
Яго няма, але Ён устаў. Успомніце, як Ён гаварыў вам, калі яшчэ быў у Галілеі,
кажучы пра Сына Чалавечага, што Ён павінен быць выдадзеным у рукі грэшных людзей і быць укрыжаваным і на трэці дзень уваскрэснуць.
кажучы пра Чалавечага Сына: «Трэба Яму быць выдадзеным у рукі грэшных людзей і быць укрыжаваным і трэцяга дня ўваскрэснуць».
І яны ўспомнілі Яго словы.
І яны ўспомнілі Яго словы.
І, вярнуўшыся ад магільні, паведамілі ўсё гэта адзінаццаці і ўсім астатнім.
І, вярнуўшыся ад магілы, абвясцілі ўсё гэта Адзінаццаці і ўсім астатнім.
А былі Магдаліна Марыя, і Іаанна, і Марыя Іякава, і астатнія з імі. Яны расказалі гэта Апосталам,
А былі: Магдалена Марыя, і Іаанна, і Марыя Якаўлева (маці) і астатнія з імі. Яны расказалі гэта апосталам,
і паказаліся ім нібы прыдумкаю гэтыя [іх] словы, і не паверылі ім.
і паказаліся ім трызненнем гэтыя словы, і не паверылі ім.
Але Пётр, устаўшы, пабег да магільні і, нахіліўшыся, бачыць, [што ляжаць] адны кужэльныя палосы; і ён пайшоў назад, дзівячыся, што адбылося.
Але Пятро, устаўшы, пабег да магілы і нахіліўшыся, бачыць адны кужэльныя палосы; і ён пайшоў да сябе, дзівячыся, што адбылося.
І вось два з іх у гэты самы дзень ішлі ў сяло, што ляжала шэсцьдзясят стадыяў ад Іерусаліма, і называлася Эмаус.
І вось двое з іх у гэты ж дзень ішлі ў сяло, што ляжала шэсцьдзесят стадыяў ад Ерусаліма, назва яму Эмаус.
І яны размаўлялі між сабою пра ўсе гэтыя падзеі.
І яны размаўлялі між сабою пра ўсе гэтыя падзеі.
І сталася: калі яны размаўлялі і разважалі, Сам Ісус, наблізіўшыся, пайшоў з імі,
І было: калі яны размаўлялі і абмяркоўвалі, сам Ісус, наблізіўшыся, пайшоў з імі,
вочы ж іх былі стрмліваны, каб не пазнаць Яго.
вочы ж іх былі стрыманы, так што яны не пазналі Яго.
І Ён сказаў ім: Пра што гэта вы гутарыце між сабою ў дарозе? — І яны, сумныя, спыніліся62.
І Ён сказаў ім: «Пра што гэта вы гутарыце між сабою ў дарозе?» І яны спыніліся сумныя.
У адказ жа адзін, імем Кляопа, сказаў Яму: Ты хіба адзін прышлы ў Іерусаліме не ведаеш, што адбылося ў ім у гэтыя дні?
У адказ жа адзін, на імя Кляопа, сказаў Яму: «Ты хіба адзін прышлы ў Ерусаліме не ведаеш, што адбылося ў ім у гэтыя дні?»
І спытаўся ў іх: Што ж такое? — Яны ж сказалі Яму: Ды з Ісусам Назаранінам, Які быў прарок, магутны ў справе і ў слове перад Богам і ўсім народам;
І сказаў ім: «Што ж такое?» Яны ж сказалі Яму: «Пра Ісуса Назараніна, Які быў прарок, магутны ў справе і ў слове перад Богам і ўсім народам;
і як выдалі Яго першасвятары і нашы начальнікі на смяротны прысуд і ўкрыжавалі Яго.
і як выдалі Яго першасвятары і нашы начальнікі на смяротны прысуд і ўкрыжавалі Яго.
А мы спадзяваліся, што Ён Той, Які павінен вызваліць Ізраіля. А да ўсяго гэтага ідзе63 трэці дзень з таго часу, як гэта адбылося.
А мы спадзяваліся, што Ён Той, Які павінен выбавіць Ізраіля. А да ўсяго гэтага ідзе трэці дзень з таго часу, як гэта адбылося.
Але і некаторыя з нашых жанчын уразілі нас: пабываўшы раным рана каля магільні
Але і некаторыя з нашых жанчын здзівілі нас: прыйшоўшы рана да магілы
і не знайшоўшы Яго цела, яны прыйшлі і сказалі, што бачылі і з’явенне Анёлаў, якія кажуць, што Ён жыве.
І не знайшоўшы Яго цела, яны прыйшлі кажучы, што бачылі і з’яўленне анёлаў, якія кажуць, што Ён жывы.
І пайшлі некаторыя з нашых да магільні і знайшлі ўсё так, як і жанчыны сказалі, але Яго не бачылі.
І пайшлі некаторыя з нашых да магілы і знайшлі так, як і жанчыны сказал; Яго ж не бачылі».
І Ён сказаў ім: О, неразважлівыя і марудлівыя сэрцам, каб верыць ва ўсё, што сказалі прарокі!
І Ён сказаў ім: «О безразважныя і лянівыя сэрцам, каб верыць ва ўсё што сказалі Прарокі!
Ці не гэта трэба было перацярпець Хрысту і ўвайсці ў Сваю славу?
Ці не гэта трэба быпо перацярпець Хрысту і ўвайсці ў Сваю славу?»
І, пачаўшы ад Маісея і ад усіх прарокаў, тлумачыў ім ва ўсіх Пісаннях тое, што было пра Яго.
І, пачаўшы ад Майсея і ад ўсіх Прарокаў, тлумачыў ім ва ўсіх Пісаннях, што было пра Яго.
І наблізіліся яны да сяла, куды ішлі, і Ён зрабіў выгляд, што ідзе далей.
І наблізіліся яны да сяла, куды ішлі, і Ён зрабіў выгляд, што ідзе далей.
Але яны затрымлівалі Яго, кажучы: Застанься з намі, бо вечарэе і дзень ужо канчаецца. — І Ён увайшоў, каб застацца з імі.
Але яны затрымлівалі Яго, кажучы: «Застанься з намі бо надвечар і дзень ужо схіліўся. І Ён увайшоў, каб застацца з імі.
І сталася: калі Ён узлёг з імі, то, узяўшы хлеб, дабраславіў і, пераламаўшы, падаваў ім.
І было: калі Ён узпёг з імі, то ўзяўшы хлеб, дабраславіў, і ламаючы, падаваў ім.
І ім адкрыліся вочы, і пазналі Яго; але Ён стаў нябачны для іх.
І ім адкрыліся вочы, і пазналі Яго, але Ён стаў ім нябачны.
І сказалі яны адзін аднаму: Ці не гарэла наша сэрца [ў нас], калі Ён казаў нам у дарозе, калі Ён раскрываў нам Пісанні?
І сказалі яны адзін аднаму: «Ці не палала наша сэрца [ў нас], калі Ён казаў нам у дарозе, калі Ён раскрываў нам Пісанні?»
І, устаўшы, у тую ж гадзіну яны вярнуліся ў Іерусалім і знайшлі ў зборы адзінаццаць Апосталаў і тых, што з імі,
І, устаўшы ў тую ж гадзіну, вярнуліся яны у Ерусалім і знайшлі ў зборы Адзінаццаць і тых, што з імі,
якія казалі, што Госпад сапраўды быў уваскрэшаны і паказаў Сіману.
якія казалі, што Госпад сапраўды ўваскрос і паказаўся Сіману.
А яны расказвалі, што было ў дарозе, і як пазналі Яго ў пераламленні хлеба.
А яны расказалі, што было ў дарозе, і як пазналі Яго ў ламанні хлеба.
А калі яны казалі пра гэта, Ён64 Сам стаў сярод іх і кажа ім: Мір вам!
А калі яны гаварылі пра гэта, ён Сам стаў сярод іх і кажа ім: «Мір вам!»
Яны ж, зжахнуўшыся і перапалохаўшыся, думалі, што бачаць духа.
Яны ж, зжахнуўшыся і перапалохаўшыся, думай, што бачаць духа.
І Ён сказаў ім: Чаго вы ўзрушыліся і чаму сумненні ўваходзяць у вашы сэрцы?
І Ён сказаў ім: «Чаго вы збянтэжыліся і чаму сумненні ўваходзяць у вашы сэрцы?
Паглядзіце на Мае рукі і Мае ногі: гэта Я Сам; памацайце Мяне і паглядзіце, бо дух не мае цела і касцей, Я ж, як бачыце, маю.
Паглядзіце на Мае рукі і на Мае ногі: гэта Я Сам: памацайце Мяне і паглядзіце: дух цела і касцей не мае, Я ж, як бачыце, маю».
І, гэта сказаўшы, Ён паказаў ім рукі і ногі.
І, гэта сказаўшы, Ён паказаў ім рукі і ногі.
Калі ж яны ад радасці яшчэ не верылі і здзіўляліся, Ён сказаў ім: Ці ёсць у вас тут якая яда?
Калі ж яны ад радасці яшчэ не верылі і здзіўляліся, Ён сказаў ім: «Ці ёсць у вас тут якая яда?»
І яны падалі Яму кавалак печанай рыбы; [і пчаліных сотаў].
І яны падалі Яму кавалак печанай рыбы; [і мёду ў сотах]
І, узяўшы, перад імі з’еў.
І, узяўшы, Ён перад імі з’еў.
І сказаў ім: Гэта Мае словы, што Я казаў вам, калі яшчэ быў з вамі: трэба, каб спраўдзілася ўсё, што напісана пра Мяне ў Маісеевым законе, і ў прарокаў, і псалмах.
І сказаў ім: «Гэта Мае словы, што Я казаў вам, калі яшчэ быў з вамі: трэба, каб спраўдзілася усё, што напісана ў Майсеевым законе, і ў Прарокаў, і Псалмах пра Мяне».
Тады Ён адкрыў ім розум для зразумення Пісанняў;
Тады Ён адкрый ім розум для зразумення Пісанняў.
І сказаў ім: Так напісана, што Хрыстос павінен адпакутаваць і ўваскрэснуць з мёртвых на трэці дзень,
І сказаў ім: «Так напісана, каб цярпець Хрысту і ўваскрэснуцщь з мёртвых трэцяга дня,
і каб Яго імем было абвешчана пакаянне дзеля даравання грахоў усім народам, пачынаючы з Іерусаліма.
і каб было абвешчана ў Яго імя пакаянне дзеля адпушчэння грахоў ва ўсіх народаў, пачынаючы з Ерусаліма.
Вы сведкі гэтаму.
Вы сведкі гэтаму.
І [вось] Я пасылаю абяцанае Маім Бацькам на вас; вы ж заставайцеся ў горадзе [Іерусаліме] пакуль не ўмацуецеся65 сілаю з вышыні.
І [вось] Я пасылаю абяцанае Маім Бацькам на вас; вы ж аставайцеся ў горадзе аж пакуль не апранецеся сілаю з вышыні».
І Ён вывеў іх з горада да самай Віфаніі і, падняўшы рукі Свае, добраславіў іх.
І Ён вывеў іх з горада да Віфаніі і, падняўшы рукі Свае, добраславіў іх.
І сталася: калі добраслаўляў іх, Ён аддаліўся ад іх і быў узнесены ў неба.
І было: калі добраславіў іх, Ён аддзяліўся ад іх і ўзнёсся ў неба.
І яны, упаўшы ніцма перад Ім, вярнуліся ў Іерусалім з вялікаю радасцю,
І яны, пакланіўшыся Яму, вярнуліся ў Ерусалім з вялікаю радасцю,
і былі заўсёды у святыні, [хвалячы і] добраслаўляючы Бога. [Амін].
і былі ўвесь час у святыні, добраславячы Бога. [Амін].