Ісаі 36 разьдзел
Кніга прарока Ісаі
Пераклад Яна Станкевіча → Пераклад Чарняўскага 2012
Сталася чатырнанцатага году, караля Гэзэкі, узышоў Сэнахірыў, кароль Асырскі, на абаронныя месты юдэйскія і ўзяў іх.
І сталася: у чатырнаццатым годзе валадарання цара Эзэкіі, наехаў Санхэрыб, цар асірыйцаў, на ўсе ўмацаваныя гарады юдэйскія і захапіў іх.
І паслаў кароль Асырскі Рабшака з Лахішу да Ерузаліму да караля Гэзэкі зь вялікім войскам; і ён стаў ля вадаводу вышняе копані ля гасьцінца валельнага поля.
І паслаў цар асірыйскі рабсака з вялікім войскам у Ерузалім супраць цара Эзэкіі, і спыніўся ён пры канале Верхняй крыніцы, на дарозе Поля Валюшніка.
Тады вышлі да яго Елякім Гілчанок, дамавер, а Шэўна, пісар, а Ёаг Асафёнак, дзеяпісьменьнік.
І выйшлі да яго Эліякім, сын Хэлькіі, загадчык палаца, Собна, пісар, і Ёах, сын Асафа, дзееапісальнік.
І сказаў ім Рабшак: «Скажыце цяпер Гэзэку: "Гэтак кажа кароль вялікі, кароль Асырскі: ’Што гэта за спадзева, на каторую ты спадзяешся?
Рабсак пачаў гаварыць: «Скажыце Эзэкіі: так кажа вялікі цар, цар асірыйцаў: “Што ж гэта за надзея, на якую ты спадзяешся?
Я кажу — на адны толькі словы вуснаў, але рада а сіла патрэбныя да вайны; дык на каго ты спадзяешся, што паўстаеш супроці мяне?
Ты сказаў: “Слова з вуснаў — гэта рада і сіла да бою”. На каго цяпер ты спадзяешся, бо ўзбунтаваўся ты супраць мяне?
Гля ты спадзяешся на падпору наломленае гэтае трысьціны, на Ягіпет, каторая, калі хто апіраецца на яе, увыйдзе яму ў даланю і прабадзець яе. Гэткі фараон, кароль Ягіпецкі, усім, што спадзяюцца на яго.
Вось, ты спадзяешся на гэтую надламаную палку трысняговую, на Егіпет; калі абапрэцца на яе чалавек, яна ўваб’ецца ў руку яго і праб’е яе: гэткі фараон, цар Егіпта, да ўсіх, хто на яго спадзяецца.
А калі скажаш імне: "На СПАДАРА, Бога свайго, мы спадзяемся", то хіба Ён ня тый, каторага ўзвышшы а аброчнікі зьняў Гэзэка й сказаў Юдзе а Ерузаліму: "Перад гэтым аброчнікам кланяйцеся"?’"
А калі мне адкажаш: “У Госпадзе, Богу нашым, паклалі надзею”, — то ці ж Ён не ёсць Той, Якога вышыні і ахвярнікі пазносіў Эзэкія ды сказаў Юдзе і Ерузаліму: “Перад гэтым ахвярнікам будзеце пакланяцца”?
Дык дай заруку спадару майму, каралю Асырскаму, і я дам табе дзьве тысячы коні, калі ты із свайго боку можаш даць коньнікаў на іх.
А цяпер прысягні гаспадару майму, цару асірыйцаў, і я дам табе дзве тысячы коней, калі зможаш падабраць для іх ездакоў з ліку тваіх.
Ды як аддаліш від адзінага вайводцы з найменшых слугаў спадара майго і здасіся на Ягіпет дзеля цялежак а коньнікаў?
А якім чынам ты адвернеш аблічча хоць аднаго з найменшых слуг гаспадара майго? Але ты спадзяешся на Егіпет, на калясніцы і конніцу!
І цяпер ціж я без СПАДАРА ўзышоў на гэты край, каб зьнішчыць яго? СПАДАР сказаў імне: "Ідзі на гэты край і зьнішч яго"».
Дык вось, ці ж не без волі Госпада пайшоў я на зямлю гэтую, каб спустошыць яе? Госпад сказаў мне: “Узыдзі на зямлю гэтую і спустош яе”».
Тады Елякім а Шэўна а Ёаг сказалі Рабшаку: «Гукай, калі ласка, да слугаў сваіх паарамску, бо мы цямім, але ня гукай да нас юдэйскаю моваю ў вушы люду, што на сьцяне».
І сказалі рабсаку Эліякім, Собна і Ёах: «Гавары слугам тваім па-арамейску, бо разумеем, не гавары да нас па-гебрайску ў прысутнасці людзей, якія ёсць на мурах».
І сказаў Рабшак: «Ціж мой спадар паслаў мяне да спадара твайго а да цябе сказаць гэтыя словы? Ці не да людзёў, што сядзяць на сьцяне, каб мелі есьці нечысьць сваю і піць моч сваю з вамі?»
Але рабсак адказаў: «Ці ж да гаспадара твайго і да цябе паслаў мяне гаспадар мой, каб мне сказаць усе гэтыя словы? Ці ж найперш не да людзей, якія сядзяць на мурах, каб есці свой кал і піць сваю мачу разам з вамі?»
Тады Рабшак стаў і крычэў вялікім голасам паюдэйску, кажучы: «Слухайце словы караля вялікага, караля Асырскага!
І ўзняўся рабсак, і закрычаў моцным голасам па-гебрайску, і сказаў: «Слухайце словы вялікага цара, цара асірыйцаў!
Гэтак кажа кароль: "Няхай ня зводзе вас Гэзэка, бо ён ня можа выратаваць вас.
Гэта кажа цар: “Хай вас не зводзіць Эзэкія, бо ён не зможа вас уратаваць.
І няхай Гэзэка не надзеіць вас на СПАДАРА, кажучы: "СПАДАР напэўна вывальне нас; гэтае места ня будзе аддана ў руку караля Асырскага’.
Хай не надае вам Эзэкія надзею на Госпада, завяраючы: “Ратуючы, Госпад вызваліць нас; не будзе выдадзены гэты горад у рукі цара асірыйцаў!”
Ня слухайце Гэзэкі, бо гэтак кажа кароль Асырскі: "Зрабіце дабраславенства з імною, і выйдзіце да мяне, і ежча кажны зь віна свайго, і кажны зь фіґаў сваіх, і піце кажны ваду з копані свае,
Не слухайце Эзэкію, бо так кажа цар асірыйцаў: “Заключыце са мною пагадненне і выйдзіце да мяне; і будзеце есці кожны з свайго вінаградніку і кожны з свайго дрэва фігавага, ды будзеце піць ваду кожны з сваёй студні,
Пакуль я ня прыйду й не вазьму вас да зямлі, падобнае да зямлі вашае, зямлі збожжа а віннога соку, зямлі хлеба а вінішчаў’.
пакуль не прыйду і не забяру вас у зямлю такую ж, як і ваша зямля, зямлю збожжа і віна, зямлю хлеба і вінаграднікаў”.
Хай не ўмаўляе вам Гэзэка, кажучы: "СПАДАР вывальне нас’. Ці выратавалі багі народаў кажны зямлю сваю з рукі караля Асырскага?
Толькі Эзэкія хай вас не падманвае, кажучы: “Госпад нас выратуе”. Ці ж багі народаў выратавалі кожны сваю зямлю ад рукі цара асірыйцаў?
Ідзе багі Гамафу а Арпаду? ідзе багі Сэфарваіму? і ці вывальнілі яны Самару ад рукі мае?
Дзе ж багі Эмата і Арпада? Дзе ж багі Сэпарваіма? Ці ж уратавалі Самарыю з рукі маёй?
Хто ё меж усіх багоў гэтых земляў, што вывальнілі б землі свае ад рукі мае, каб СПАДАР мог вывальніць Ерузалім ад рукі мае?"»
Якія ж з усіх багоў гэтых земляў уратавалі зямлю сваю ад рукі маёй? Ці ж і Ерузалім уратуе Госпад ад рукі маёй?»
Але яны маўчэлі і нічога яму не адказавалі, бо было каралеўскае расказаньне, кажучы: «Не адказуйце яму».
І маўчалі яны, і не адказалі яму ані слова; бо загадаў ім цар, кажучы: «Не адказвайце яму!»
І прышлі Елякім Гілчанок, дамавер, а Шэўна, пісар, а Ёаг Асафёнак, дзеяпісьменьнік, да Гэзэкі з разьдзертым адзецьцям, і сказалі яму словы Рабшаковы.
Дык прыйшлі Эліякім, сын Хэлькіі, які быў загадчыкам палаца, і Собна, пісар, і сын Асафа, Ёах, з ліку ўпаўнаважаных, — да Эзэкіі, раздзёршы адзенне і перадалі яму словы рабсака.