Ісаі 29 разьдзел

Кніга прарока Ісаі
Пераклад Яна Станкевіча → Пераклад Чарняўскага 2012

 
 

Бяда. Арэлю, Арэлю, месту, ідзе жыў Давід. Дабаўляй год да году; няхай сьвяты йдуць колам.
 
Гора табе, Арыэлю, Арыэлю, горад, які аперазаў мурам Давід! Дадайце год да года, урачыстасці хай бягуць!

Яшчэ Я навяду гароту на Арэль, і там будуць стогны а смутак, і будзе ён Імне, як Арэль.
 
А Я вазьму ў аблогу Арыэль, і будзе смутак і жаль, і будзе ён мне, як Арыэль.

І Я разьлягуся супроці цябе навокал, і аблягу станьмі, і пастанаўлю супроці цябе гарады.
 
І атачу цябе наўкола, быццам шар, і насыплю перад табою вал, і пастаўлю ўмацаванні для тваёй аблогі.

І будзеш паніжаны, і будзеш гукаць спад зямлі, і мова твая будзе нізкая спад пылу, і голас твой будзе, як выгуканьніка памерлых спад зямлі, і будзеш ціўкаць мову сваю спад пылу.
 
Упакорышся, з зямлі гаварыць будзеш, і з пылу будуць ледзьве чутныя словы твае, і будзе голас твой, як бы піск з зямлі, і з бруду словы твае будуць гучаць мармытаннем.

І будзе, як ценькі пыл, множасьць чужаземцаў тваіх і, як ўмецьце, што разьлятаецца, множасьць тыраноў; але, гэта будзе неўспадзеўкі, якга.
 
І будзе, як пыл сыпкі, мноства тваіх ворагаў і, як рассыпаная мякіна, мноства крыўдзіцеляў.

Ад СПАДАРА войскаў будзе кара громам а трасеньням а вялікім гукам, віхром а бураю а поламям жаручага цяпла.
 
Станецца гэта раптам, неспадзявана, будзеш наведаны Госпадам Магуццяў, грымотамі, землятрусам, страшэнным грукатам, віхурай і навальніцай, і полымем агню знішчальнага.

І будзе, як сьненьне, ночная здань, множасьць усіх народаў, што ваююць із Арэлям, нават усі, што ваююць ізь ім і гарадамі ягонымі, уціскаюць яго.
 
І будзе, як сон аб’яўлення начнога, мноства ўсіх народаў, якія супраць Арыэля выступаюць, ды ўсе, хто супраць яго ваююць, супраць умацаванняў яго, — і ёсць яго прыгнятальнікі.

І будзе, як галодны сьніць, быццам ён есьць, але прачыхаецца, і душа ягоная пустая; і як усьмяглы сьніць, быццам ён п’ець, але прачыхаецца, і вось, ён млявы, і душа ягоная ўсьмягшы; так будзе з множасьцяй усіх гэтых народаў, што ваююць із гарою Сыёнам.
 
І, як галоднаму сніцца, што ён есць, але калі абудзіцца, то нутро яго пустое, ды як сніцца засмагламу, што п’е, а як толькі абудзіцца, гэтак сама пакутуе ад смагі, — так будзе з мноствам усялякіх народаў, якія выступаюць супраць гары Сіён.

Адвалакайце й дзівіцеся, прыдавайцеся нявіснымі і занявісьнейце. Яны п’яныя, але не ад віна, хістаюцца, але не ад хмельнага напітку;
 
Аслупянейце і задзівіцеся, аслепніце ды будзьце сляпымі, ап’янейце, але не ад віна, хістайцеся, але не ад ап’янення.

Бо СПАДАР выліў на вас дух глыбокага сну й закрыў вочы вашыя, прарокаў а галоўных вашых, відзеньнікаў прыкрыў.
 
Бо напусціў на вас Госпад духа сну, заплюшчыў вочы вашы, а галовы вашы накрыў.

І сталася вам кажная відзень, як словы запячатаванае кнігі, каторую даюць пісьменнаму, кажучы: «Чытай гэта, калі ласка»; але ён кажа: «Не магу, бо яна запячатаваная».
 
І будзе вам кожнае аб’яўленне, як словы запячаткаванай кнігі, якую далі б умеючаму чытаць, кажучы: «Чытай яе», адкажа: «Не магу, бо яна запячатана».

І даюць кнігу няпісьменнаму, кажучы: «Чытай гэта, калі ласка»; але ён адказуе: «Я няпісьменны».
 
І дадуць кнігу таму, хто не ўмее чытаць і скажуць яму: «Чытай!», а ён адкажа: «Не ўмею чытаць».

І сказаў Спадар: «Затое, што бліжыцца люд гэты ротам сваім і сьціць Мяне вуснамі сваімі, а сэрца ягонае далёка ад Мяне, і боязьнь ягоная Мяне ё вывучанае людзкое расказаньне;
 
І сказаў Госпад: «Таму, што народ гэты шануе Мяне толькі вуснамі ды славіць Мяне толькі языком, але сэрца іх далёка ад Мяне і страх іх адносна Мяне — як завучанае правіла людзей,

Дык вось, Я павялічу чудоўнае з гэтым людам, чудоўнае а чудоўнае, і загублю мудрасьць мудрыцоў ягоных, і розум разважных схаваецца».
 
таму, вось, Я яшчэ раз учыню здзіўленне гэтаму народу — цудам вялікім і дзівосным: загублю мудрасць мудрых, і кемлівасць разумных знішчу».

Бяда тым, што глыбака хаваюцца, каб затаіць ізраду ад СПАДАРА, і каторых учынкі ў цемрадзі, і каторыя кажуць: «Хто бача нас, і хто знае нас?»
 
Гора тым, якія глыбока хаваюць намеры свае перад Госпадам, якіх справы схаваныя ў цемры, і якія кажуць: «Хто бачыць нас ды хто знае нас?»

О крутадушнасьць вашая! Ціж ганчара цануюць аднолькава з глінаю? ціж выраб скажа майстру свайму: «Ён не зрабіў мяне»? або ціж твор скажа стварыцелю свайму: «Ён ня цяме»?
 
Пераваротнае вашае думанне! Ці ж можа быць ганчар зраўняны з глінай, ці ж можа твор сказаць творцы свайму: «Не зрабіў ты мяне», а гаршок, можа, скажа ганчару свайму: «Не ўмееш»?

Ціж яшчэ ў найменшым часе Лібан не абернецца ў сад, і сад ня будуць мець за лес?
 
Ці ж ужо не ў кароткім і хуткім часе Лібан абернецца садам, а сад будуць лічыць пералескам?

І пачуюць таго дня глухія словы кнігі, і зь цемрадзі а цемні вочы нявісных абачаць.
 
І ў той дзень глухія пачуюць словы кнігі, а вочы сляпых з туману і цемры стануць бачыць.

І павялічыцца лагодных радасьць у СПАДАРУ, і бедныя меж людзёў будуць цешыцца ў сьвятым Ізраелявым;
 
І акажуць пакорныя радасць у Госпадзе, а найбяднейшыя з людзей будуць цешыцца ў Святым Ізраэлі;

Бо няма ўжо ўцісканьніка, і загінуў насьміханьнік, і адцяты ўсі чукавыя да бяспраўя,
 
бо знік той, хто быў мацнейшы, звёўся насмешнік ды вынішчаны ўсе, хто ганяліся за ліхоццем,

З каторых прычыны чалавек грэша словам, і становяць пасадку на тога, хто правуецца ў браме, і адпіхаюць справядлівага ашукаю.
 
якія прымушалі людзей грашыць словам і ставілі падножку таму, хто патрабаваў суда ў браме, і справядлівага абкідвалі неадпаведнымі словамі.

Затым СПАДАР, што адкупіў Абрагама, гэтак кажа дому Якававаму: «Цяпер Якаў ня будзе паганбены, і цяпер від ягоны ня будзе бляды;
 
Таму вось што кажа Госпад да дому Якуба, які адкупіў Абрагама: «А цяпер не засаромеецца Якуб і не зарумяніцца твар яго,

Бо, як абача сярод сябе дзеці свае, учынак рук Маіх, то яны будуць сьвяціць імя Мае, і пасьвяцяць Сьвятога Якававага, і Бога Ізраелявага будуць баяцца.
 
але, калі ўбачыць творы рук Маіх, то ў асяроддзі сваім усвяціць імя Маё і ўсвяцяць Святога Якубава, і баяцца будуць Бога Ізраэля,

Блудзячыя ж духам стануць разумнымі, і наракаючыя прыймуць навуку».
 
і збачэнцы духоўныя пазнаюць мудрасць, а непакорныя спазнаюць навуку».