Лукаша 5 разьдзел
Паводле Лукаша Сьвятое Дабравесьце
Пераклад Яна Станкевіча → Пераклад Л. Гарошка
І сталася, як людзі ціснуліся да Яго, каб слухаць слова Божае, а Ён стаяў ля возера Ґенісарэцкага,
Сталася як народ цісніўся да Яго, каб пачуць Божае слова, Ён стаяў каля Ганэзарэцкага возера
І абачыў два стругі, ля возера стаячыя, а рыбакі ж былі вышаўшы зь іх і паласкалі сеткі.
і, бачыў две чаўны, якія стаялі каля берагу, а рыбакі, выйшаўшы з іх, мылі сеткі.
І ўвыйшоўшы ў вадзін із стругаў, што быў Сымонаў, прасіў яго адамкнуць троху ад зямлі. І, сеўшы, вучыў гурбы із струга.
Увайшоўшы ў адзін човен, што быў Сымонаў, Ён прасіў яго адплысьці крыху ад берагу, і сеўшы, пачаў вучыць народ з чаўна.
А як перастаў гукаць, кажа Сымону: «Выплыві на глыбіню й закінь сеткі свае на лаўбу».
Калі-ж перастаў вучыць, сказаў Сымону: "Адплыві на глыбіню і закіць твае сеткі для лову".
І, адказуючы, Сымон сказаў Яму: «Вучыцелю, мы цэлую ноч працавалі, і нічога не злавілі; але на слова Твае закіну сетку».
Сымон сказаў Яму ў адказ: "Настаўнік! мы працавалі ўсю ноч і нічога не злавілі, але на Тваё слова закіну сеткі".
Зрабіўшы гэта, яны злавілі вялікую множасьць рыбы, ажно сетка іхная ірвалася.
І зрабіўшы гэтае, яны злавілі вялікую колькасьць рыбы, ажно прарываліся ў іх сеткі.
І кіўнулі сябром, што былі ў другім струзе, каб прышлі памагчы ім; і прышлі, і напоўнілі абодва стругі, ажно пачалі занурацца.
І далі знак сябром, якія былі ў другім чаўне, каб прыйшлі памагчы ім. І прыйшлі напоўнілі абодве чаўны так, што яны пачалі амаль залівацца.
Як Сымон Пётра абачыў гэта, паў Ісусу да каленяў, кажучы: «Адыйдзі ад мяне, Спадару, бо я людзіна грэшная».
Угледзячы гэтае, Сымон-Пятро прыпаў да Ісусавых кален і сказаў: "Адыйдзі ад мяне, Госпадзе, бо я чалавек грэшны".
Бо зуменьне апанавала яго і ўсіх бытых ізь ім ад такога ўлову рыбы, што яны злавілі;
Бо вялікі страх апанаваў яго і ўсіх, што былі з ім дзеля ўлову рыбаў, якіх яны злавілі.
І таксама Якава а Яана, сыноў Зэведэявых, што былі сябрамі із Сымонам. І сказаў Ісус Сымону: «Ня бойся, бо адгэтуль ты будзеш лавіць людзёў».
Таксама і Якуба і Яна Завядзеявых, якія былі супольнікамі Сымона. І сказаў Ісус Сыману: "Ня бойся, ад цяпер будзеш лаўцом людзей".
І выцягнуўшы свае стругі на зямлю, яны, пакінуўшы ўсе, пайшлі за Ім.
І выцягнуўшы абодва чаўны на бераг, пакінулі ўсё і пайшлі за Ім.
І сталася, як Ён быў у вадным ізь местаў, вось, прышоў чалавек поўны праказы, каторы, бачачы Ісуса, паў ніцма й маліў Яго, кажучы: «Спадару, калі хочаш, можаш мяне ачысьціць».
адсутнічае
І выцягнуўшы руку, даткнуўся да яго, кажучы: «Хачу, ачысьціся». І праказа якга зышла зь яго.
адсутнічае
І расказаў яму нікому не казаць, але «йдзі пакажыся сьвятару і абрачы за ачышчэньне свае, як расказаў Масей, на сьветчаньне ім».
адсутнічае
Але тым балей пашыралася дзейка празь Яго, і вялікія гурбы зыходзіліся слухаць і ўздараўляцца ім у сваіх няўздоленьнях.
адсутнічае
Ён жа адыходзіўся на пустыні й маліўся.
адсутнічае
І сталася аднаго з тых дзён, калі Ён вучыў, і сядзелі тамака фарысэі а вучыцелі права, вышлыя з усіх местачкаў Ґалілеі а Юдэі а Ерузаліму, і моц Спадарова была зь Ім, каб уздараўляць іх.
адсутнічае
І вось, прынесьлі на пасьцелі хворага на паляруш, і стараліся ўнесьці яго, і палажыць перад Ім.
адсутнічае
І, не знайшоўшы кудэй унесьці яго, з прычыны гурбы, узьлезьлі на страху і пераз стрэшніцы спусьцілі яго з пасьцеляю на сярэдзіну перад Ісусам.
адсутнічае
І, бачачы веру іхную, сказаў яму: «Чалавеча, дараваны табе грахі твае».
адсутнічае
А кніжнікі а фарысэі пачалі разважаць, кажучы: «Хто гэта, што блявузґае? Хто можа дараваць грахі, апрача аднаго Бога?»
адсутнічае
Пазнаўшы думкі іхныя, Ісус, адказуючы, сказаў ім: «Што вы разважаеце ў сэрцах сваіх?
адсутнічае
Што лацьвей сказаць: "Дараваны табе грахі твае"? ці сказаць: "устань і хадзі"?
адсутнічае
Але каб вы ведалі, што Сын Людзкі мае ўладу на зямлі дараваць грахі (сказаў хвораму на паляруш): «Табе кажу: устань, і вазьмі пасьцелю сваю, і йдзі да дому свайго».
адсутнічае
І зараз ён устаў перад імі, і ўзяў тое, на чым ляжаў, і адышоў да дому свайго, славячы Бога.
адсутнічае
І зумеліся ўсі; і славілі Бога, і, напоўненыя страхам, гукалі: «Чудоўныя рэчы бачылі мы сядні».
адсутнічае
А просьле гэтага вышаў і абачыў мытніка, імям Леў, на мыце седзячага, і сказаў яму: «Ідзі за Імною».
адсутнічае
І, пакінуўшы ўсе, устаўшы, пайшоў за Ім.
адсутнічае
І справіў Яму вялікую чэсьць Леў у доме сваім, і была гурба вялікая мытнікаў і іншых, што ўзьляжалі зь імі.
адсутнічае
Але кніжнікі а фарысэі наракалі, кажучы вучанікам Ягоным: «Чаму вы ясьце а п’іце з мытнікамі а грэшнікамі?»
адсутнічае
І, адказуючы, Ісус сказаў ім: «Не здаровыя патрабуюць лекара, але хворыя.
адсутнічае
Я ня прышоў пагукаць справядлівых, але грэшнікаў да каяты».
адсутнічае
Яны ж сказалі Яму: «Чаму вучанікі Яанавы постуюць часта і чыняць малітвы, таксама й фарысэйскія, а Твае ядуць а п’юць?»
адсутнічае
І Ён сказаў ім: «Ці можаце прысіліць сыноў вясельнага палацу поставаць, пакуль ізь імі малады?
адсутнічае
Але настануць дні, калі адберуць у іх маладога, і тады будуць поставаць тыя дні».
адсутнічае
І сказаў таксама прыпавесьці ім: «Ніхто не аддзірае лапіка ад новага адзецьця, каб прышыць да старога, бо новае падзярэць, і лапік із новага ня годзіцца да старога.
адсутнічае
«І ніхто ня ільлець маладога віна ў старыя скураныя мяхі, бо маладое віно прарвець мяхі, і разальлецца, і мяхі загінуць.
адсутнічае
Але маладое віно маюць ліць у мяхі новыя; і захаваюцца абое.
адсутнічае
І ніхто, піўшы старое, зараз не захоча новага, бо кажа: "старое лепшае"».
адсутнічае