Лукаша 10 разьдзел
Паводле Лукаша Сьвятое Дабравесьце
Пераклад Яна Станкевіча → Пераклад Л. Гарошка
Просьле гэтага Спадар прызначыў іншых семдзясят і паслаў іх па двух перад відзеньням Сваім да кажнага места а месца, куды Сам маніўся йсьці.
Пасьля гэтага Госпад выбраў і другіх семдзесят двох і паслаў іх па двох перад сваім абліччам у кожнае места і мейсца, куды меўся прыйсьці Сам.
І сказаў ім: «Жніво запраўды вялікае, але работнікаў мала; дык маліце Спадара, каб выправіў работнікаў да жніва Свайго.
І сказаў ім: "Жніва багатае, а работнікаў мала, дык прасеце гаспадара жніва, каб паслаў работнікаў на сваё жніва.
Ідзіце; вось, Я пасылаю вас, як ягняты памеж ваўкоў.
Ідзеце! Я пасылаю вас, як ягнят сярод ваўкоў.
Не нясіце із сабою ані хатуля, ані капшука, ані вобую, і нікога не здароўце на дарозе.
Не бярэце ні хатылая, ні торбы, ні абутку, і нікога ў дарозе ня вітайце.
І ў які дом увыйдзеце, найперш скажыце: "Супакой дому гэтаму".
У якую ж хату ўвойдзеце, перш кажэце: "Мір гэтаму дому!"
І калі будзе там сын супакою, супакой ваш супачыне на ім; калі не, ён зьвернецца да вас.
І калі там будзе сын міру, то спачне на ім ваш мір; а калі не, дык вернецца да вас.
І ў тым самым доме заставайцеся, ядучы й п’ючы тое, што ё ў іх, бо гожы работнік заплаты свае; не пераходзьце з дому да дому.
У доме-ж тым аставайцесе, ежце і пеце, што ў іх ёсьць, бо работнік варт свае платы. Не пераходзьдзе з дому ў дом.
І да якога места прыйдзеце, і прыймуць вас, ежча, што пастановяць перад вамі.
І калі прыйдзеце ў якое места і прымуць вас, ежце, што вам дадуць
І ўздараўляйце хворых у ім, хто ёсьць у ім, і кажыце ім: "Бліжыцца да вас гаспадарства Божае".
і аздараўляйце хворых, што знайходзяцца там, і кажэце ім: "Прыблізілася да вас Божае Валадарства".
Калі ж увыйдзеце ў якое места, і ня прыймуць вас, то, вышаўшы на вуліцу, скажыце:
Калі-ж прыйдзеце ў якое места і ня прыймуць вас, дык выйшаўшы на вуліцу, скажэце:
"І пыл, прыліплы да нас ізь места вашага, страсаем вам із ног нашых; ведайце, адылі, што дабліжылася да вас гаспадарства Божае".
"Нават пыл, што прыліп да нас ад вашага места, абтрасаем вам; аднак ведайце, што наблізілася да вас Божае Валадарства".
Але кажу вам, што Садоме таго дня лацьвей будзе, чымся месту таму.
Кажу-ж вам, што Садоме будзе лепеў у той дзень, чымся гэткаму месту".
«Бяда табе, Хоразыне! Бяда табе Віфсаіда! бо калі б магучыя ўчынкі сталіся ў Тыру а Сыдоне, якія сталіся ў вас, яны даўно пакаяліся б, седзячы ў зрэб’ю а попеле.
адсутнічае
Але лацьвей будзе Тыру а Сыдону на судзе, чымся вам.
адсутнічае
І ты, Капернауме, што аж да неба ўзьняўся, аж да пеклы ськінены будзеш.
адсутнічае
Хто слухае вас, слухае Мяне; і хто грэбуе вамі, грэбуе Імною; а хто грэбуе Імною, грэбуе Тым, хто паслаў Мяне».
адсутнічае
Семдзясят зьвярнуліся з радасьцяй, кажучы: «Спадару! навет нячысьцікі паддаюцца нам у імя Твае».
І семдзесят двух вучнаў вярнўліся з радасьцю ды гарарылі: "Госпадзе! і нячыстыя духі слухаюцца нас дзеля Твайго імені".
Ён жа сказаў ім: «Я бачыў шайтана, што, як маланьня, валіўся зь неба.
Ён-жа сказаў ім: "Я бачыў шатана, які спадаў з неба, як маланка;
Во, даю вам уладу таптаць гады а скарпіёны і ўсю моц непрыяцельскую, і нішто ніяк вам не пашкодзе.
вось-жа даю вам уладу туптаць зьмеяў і скарпіёнаў і ўсю варожую моц, і нічога не пашкодзіць вам;
Ня цешчася, адылі, з таго, што духі вам паддаюцца; але валей цешчася з таго, што ймёны вашыя напісаныя на нябёсах».
аднак-жа ня радуйцеся з таго, што духі пакараюцца вам, але радуйцеся з таго, што вашыя імёны запісаны на нябёсах".
Тае ж гадзіны Ісус цешыўся ў Духу Сьвятым і сказаў: «Дзякую Табе, Войча, Спадару неба й зямлі, што Ты схаваў гэта ад мудрых а разумных і аб’явіў гэта бязьлеткам. Але, Войча, бо так зьлюб было Табе.
адсутнічае
«Усе перадана Імне Айцом Маім; і ніхто ня ведае, хто ё Сын, апрача Айца; і хто ё Айцец, апрача Сына, і каму Сын хоча аб’явіць».
адсутнічае
І, зьвярнуўшыся да вучанікаў, сказаў ім апрыч: «Шчасьлівыя вочы, каторыя бачаць, што вы бачыце!
адсутнічае
Бо кажу вам, што шмат якія прарокі а каралёве хацелі бачыць, што вы бачыце, але ня бачылі, і чуць, што вы чуеце, але ня чулі».
адсутнічае
І вось, адзін праўнік устаў і, спакушаючы Яго, сказаў: «Вучыцелю! што я маю рабіць, каб спала імне жыцьцё вечнае?»
Таго часу адзін законьнік прыступіўся да Ісуса і, спакушаючы Яго, сказаў: Настаўнік, што мне рабіць, каб атрымаць вечнае жыцьцё?
І Ён сказаў яму: «У законе што напісана? як чытаеш?»
А Ён сказаў яму: у законе што напісана? як чытаеш?
А ён, адказуючы, сказаў: «Любі Спадара Бога свайго з усяго сэрца свайго, і з усяе душы свае, із усяе сілы свае, і з усяе думкі свае, і прыяцеля свайго, як самога сябе».
Ён сказаў у адказ: узьлюбі Госпада Бога твайго ўсім сэрцам тваім, і ўсёю душою тваею, і ўсею моцаю тваею, і ўсім разуменьнем тваім, і бліжняга твайго, як самога сябе.
І сказаў яму: «Добра ты адказаў; гэтак рабі, і будзеш жыць».
Ісус сказаў яму: добра ты адказаў; так рабі і будзеш жыць.
Але ён, хочучы аправіцца, кажа Ісусу: «А хто мой прыяцель?»
Але ён, хочучы апраўдаць сябе, сказаў Ісусу: а хто мой бліжні?
І, адказуючы, Ісус сказаў: «Адзін чалавек ішоў зь Ерузаліму да Ерыхону і лучыў памеж разбойнікаў, каторыя зьдзерлі зь яго адзецьце, і ранілі, і адышлі, пакінуўшы яго паў мертвага.
На гэта сказаў Ісус: нейкі чалавек сходзіў з Ерузаліму ў Ерыхон і папаўся разбойнікам, якія забралі ў яго ўсё, ранілі яго і пайшлі, пакінуўшы яго ледзь жывым.
І прыгадзілася, што тудэй зыходзіў адзін сьвятар і, згледзіўшы яго, прайшоў другім бокам.
Здарэньнем адзін сьвятар ішоў тэй дарогаю і ўгледзеўшы яго, прайшоў міма.
Падобна й Левіт, быўшы на тым месцу, падышоў, паглядзеў і прайшоў другім бокам.
Таксама і лявіт, быўшы на тым мейсцы, падыйшоў, паглядзеў і пайшоў міма.
Але Самаранін якісь, падарожжуючы, лучыў на яго і, абачыўшы яго, зжаліўся над ім.
Самаранін-жа нейкі, ідучы, найшоў на яго, і ўгледзеўшы, зьлітаваўся.
І падышоў да яго, завязаў раны яму, узьліўшы алівы а віна; і, пасадзіўшы яго на стачыну сваю, прывёз яго да заезду і заапекаваўся ім.
І падыйшоўшы перавязаў яму раны, паліўшы алеем і віном; і пасадзіў яго на свайго асла, перавёз у заезд ды паклапаціўся аб ім.
А назаўтрае, ад’яжджаючы, выняў два дынары, даў гаспадару і сказаў яму: "Заапякуйся ім; і што балей выдасі, я, як зьвярнуся, аддам табе".
А на другі дзень ад’язджаючы дастаў два дынары, даў гаспадару заезду і сказаў яму: даглядай яго і калі выдасі што болей, дык я вярнуўшыся аддам табе.
Дык каторы з гэтых трох, здаецца табе, прыяцель таму, хто лучыў памеж разбойнікаў?»
Хто з гэтых трох, думаеш ты, быў бліжнім таму, што папаўся разбойнікам?
І ён сказаў: «Тый, што зьмілаваўся над ім». І сказаў яму Ісус: «Ідзі, і ты рабі таксама».
Ён-жа сказаў: той, што зьлітаваўся над ім. Тады Ісус сказаў яму: Ідзі і ты рабі таксама.
І сталася, як ішлі, што Ён увыйшоў да аднаго сяла.
І здарылася ў часе падарожжа Ён увайшоў у вёску і там жанчына на імя Марта прыняла Яго ў свой дом.
Жонка ж адна, імям Мархва, прыняла Яго да дому. І ў яе была сястра, званая Марыя, каторая села ля ног Ісусавых і слухала слова Ягонае.
У яе была сястра на імя Марыя, якая села ля Ісусавых ног і слухала Ягонае слова.
Але Мархва клапатала каля шмат паслугі, а, падышоўшы да Яго, сказала: «Спадару; ці не парушае Цябе, што сястра мая пакінула мяне адну паслугаваць? Дык скажы ёй, каб памагла імне».
Марта-ж клапацілася аб вялікай паслузе і, падыйшоўшы, сказала: "Госпадзе! ці-ж Цябе ня рупіць, што мая сястра пакінула мяне адну прыслугоўваць? Скажы ёй, каб памагла мне".
І, адказуючы, сказаў ёй Ісус: «Мархва! Мархва! ты рупішся а клапоцішся праз шмат што;
Ісус-жа сказаў ёй у адказ: "Марта, Марта! ты турбуешся і клапоцішся аб многім,
Але з мала чаго аднаго надабе. І Марыя абрала добрую дзель, каторая ня будзе аднята ад яе».
а патробна толькі адно. Марыя-ж выбрала добрую частку, якая не адымецца ад яе".