Лукаша 23 разьдзел
Паводле Лукаша Сьвятое Дабравесьце
Пераклад Яна Станкевіча → Пераклад Л. Гарошка
І ўся множасьць іх, устаўшы, павялі Яго да Пілата.
адсутнічае
І пачалі жалаваць на Яго, кажучы: «Мы знайшлі, што Гэты псуець народ наш і бароне даваць падачкі цэсару, кажучы, што Ён сам Хрыстос, Кароль».
адсутнічае
Пілат жа папытаўся ў Яго, кажучы: «Ці Ты кароль Юдэйскі?» І, адказуючы, Ён сказаў яму: «Ты кажаш».
адсутнічае
І Пілат сказаў найвышшым сьвятаром а гурбе: «Я не знаходжу выступу ў гэтым чалавеку».
адсутнічае
Але яны ўпіраліся, кажучы: «Ён узрушае люд, навучаючы па ўсёй Юдэі, пачынаючы ад Ґалілеі аж дагэтуль».
адсутнічае
Пілат жа, пачуўшы «Ґалілея», папытаўся, ці гэты чалавек быў Ґалілеянін.
адсутнічае
І даведаўшыся, што Ён быў прысуду Гірадавага, адаслаў Яго да Гірада, каторы сам таксама быў у Ерузаліме тых дзён.
адсутнічае
Гірад, абачыўшы Ісуса, вельма ўсьцешыўся, бо даўно жадаў бачыць Яго, бо чуў шмат празь Яго і спадзяваўся бачыць які-колечы знак, учынены Ім.
адсутнічае
І шмат пытаўся ў Яго, але Ён нічога яму не адказаў.
адсутнічае
А найвышшыя сьвятары а кніжнікі стаялі і заўзята жалавалі на Яго.
адсутнічае
І Гірад із воямі сваімі ўлегцы замеў Яго, і, насьміяўшыся зь Яго, накінуўшы на Яго белае адзецьце, адаслаў назад да Пілата.
адсутнічае
І сталі таго дня Пілат і Гірад прыяцельмі мяжсобку, бо ўперад яны былі ў непрыязьньстве із сабою.
адсутнічае
А Пілат, пагукаўшы найвышшых сьвятароў а дзяржаўцаў а люд,
адсутнічае
Сказаў ім: «Вы прывялі да мяне Гэтага Чалавека, як узрушаючага люд; і вось, я выпытаў Яго перад вамі і не знайшоў нічога выступнага ў Гэтым Чалавеку ў тым, у чым жалуеце на Яго;
адсутнічае
Ані Гірад, бо я паслаў вас да яго, і вось, нічога вартага сьмерці ня зроблена Ім.
адсутнічае
Дык, пакараўшы, звольню Яго».
адсутнічае
Ён быў абавязаны звольніць ім аднаго на сьвята.
адсутнічае
Але яны закрычэлі разам із усім грудам, кажучы: «Вон ізь Ім! вазьмі гэтага! а вывальні нам Вараўву»,
адсутнічае
Каторы быў пасаджаны ў вязьніцу за бунт, узьняты ў месьце, і за ўбіўства.
адсутнічае
Дык Пілат ізноў загукаў, зычачы звольніць Ісуса.
адсутнічае
Але яны, адказуючы, крычэлі: «Укрыжуй, укрыжуй Яго!»
адсутнічае
І ён сказаў ім трэйці раз: «Што ж благога ўчыніў Ён? я не знайшоў у Ім ніякае прычыны да сьмерці. Дык, пакараўшы, звольню Яго».
адсутнічае
Але яны былі ўпорыстыя, вялікімі галасамі просячы, каб Ён быў укрыжаваньг. І перамаглі галасы іхныя а найвышшых сьвятароў.
адсутнічае
І Пілат рассудзіў досыць учыніць жаданьню іхнаму.
адсутнічае
І ён звольніў, каго яны прасілі, каторы за бунт а ўбіўства быў пасаджаны ў вязьніцу, а Ісуса выдаў на іх волю.
адсутнічае
І як павялі Яго, то, няўшы нейкага Сымона Кірынеяніна, з поля йдучага, узлажылі крыж на яго, каб нёс за Ісусам.
адсутнічае
І йшлі за Ім вялікія множасьці люду а жанок, каторыя плакалі а галасілі па Ім.
адсутнічае
А Ісус, абярнуўшыся да іх, сказаў: «Дачкі ерузалімскія, ня плачча па Імне, але плачча па самых сабе а па дзяцёх сваіх;
адсутнічае
Бо вось, надыходзяць дні, каторых скажуць: "Шчасьлівыя бясплодныя а ўлоньне, што не радзіла, і пелькі, што не саілі!"
адсутнічае
Тады пачнуць казаць горам: "Зваліцеся на нас!" і ўзгоркам: "Дакрыйце нас!"
адсутнічае
Бо калі на сакаўным дзерве гэта дзеецца, што будзе на сухім?»
адсутнічае
Вялі зь ім на сьмерць і двух іншых, ліхадзеяў.
адсутнічае
І як прышлі на месца, званае Чарэпнішча, там укрыжавалі Яго і ліхадзеяў, аднаго паправе, а другога палеве.
адсутнічае
І казаў Ісус: «Войча, даруй ім, бо ня ведаюць, што робяць». І, дзелячы адзецьце Ягонае, кідалі на жэрабя.
адсутнічае
І стаяў люд, гледзячы; і старцы таксама насьміхаліся, кажучы: «Іншых спасаў, няхай спасець Самога Сябе, калі Ён Хрыстос, абранец Божы».
І стаяў народ і глядзеў. Насьміхаліся-ж разам з імі і начальнікі, кажучы: "Другіх ратаваў, няхай выратуе Самога Сябе, калі Ён Хрыстос, выбраны Божы".
Таксама й жаўнеры насьміхаліся зь Яго, падыходзячы, і падаючы Яму воцат,
Таксама і жаўнеры зьдзекаваліся з Яго падыходзячы і падносячы Яму воцат,
І кажучы: «Калі Ты Кароль Юдэйскі, спасі Сябе Самога».
ды кажучы: "Калі Ты кароль юдэйскі, выбаві Самога Сябе".
І быў над Ім надпіс грэцкімі а рымскімі а гэбрэйскімі літарамі: «Гэта Кароль Юдэйскі».
І быў над Ім напіс, напісаны па грэцку, па рымску і па жыдоўску: Гэты ёсьць кароль юдэйскі.
Адзін із павешаных ліхадзеяў блявузґаў на Яго, кажучы: «Калі ты Хрыстос, спасі Сябе й нас».
Адзін з павешаных разбойнікаў зьневажаў Яго, кажучы: "Калі Ты Хрыстос, выратуй Сябе і нас".
Але другі, адказуючы, зганіў яго, кажучы: «Ці не баішся Бога, ты, што пад тым самым рассудкам?
Другі-ж наадварот сунімаў яго ды гаварыў: "Ці-ж ты не баішся Бога, калі і сам засуджаны на тое-ж?
І мы запраўды справядліва, бо адзяржалі справядлівую заплату за тое, што мы зрабілі; а Ён нічога благога не зрабіў».
І мы засуджаны справядліва, бо дасталі належнае за нашыя ўчынкі, а Ён нічога дрэннага не зрабіў".
І сказаў Ісусу: «Успомні Мяне, Спадару! як прыйдзеш да гаспадарства Свайго».
І сказаў Ісусу: "Успамяні аба мне, Госпадзе, як прыйдзеш у Тваё Валадарства!"
І сказаў яму Ісус: «Запраўды кажу табе, сядні будзеш із Імною ў раю».
І сказаў яму Ісус: "Сапраўды кажу табе: Сёньня-ж будзеш са Мною ў раю".
І было каля шостае гадзіны, і сталася цемнь па ўсёй зямлі аж да гадзіны дзявятае.
адсутнічае
І сонца зацьмела, і запона ў сьвятыні разьдзерлася па сярэдзіне.
адсутнічае
І Ісус, загукаўшы вялікім голасам, сказаў: «Войча, у рукі Твае аддаю дух Мой!» І, сказаўшы гэта, выпусьціў дух.
адсутнічае
Сотнік жа, бачачы, што сталася, уславіў Бога, кажучы: «Запраўды чалавек гэты быў справядлівы».
адсутнічае
І ўсі гурбы, што зышліся на гэту відаль, бачачы, што сталася, білі сябе ў грудзі, зварачаючыся.
адсутнічае
ўсі, што зналі Яго, стаялі воддаль, таксама жанкі, што прапушчалі Яго з Ґалілеі, глядзелі на ўсе гэта.
адсутнічае
І вось, чалавек, на ймя Язэп, райца, муж добры а справядлівы, —
адсутнічае
Ён не згаджаўся з радаю а ўчынкам ейным, — з Арымафеі, места юдэйскага, што таксама чакаў гаспадарства Божага,
адсутнічае
Прыступіўшы да Пілата, прасіў цела Ісусавага.
адсутнічае
І, зьняўшы яго, завярнуў яго ў цянюсенькае палатно, і паклаў яго ў гробе, высечаным у скале, ідзе яшчэ ніхто ня быў ніколі пакладзены.
адсутнічае
І быў гэта дзень прыгатовы, а сыбота наставала.
адсутнічае
І пайшлі жанкі, што прышлі зь Ім із Ґалілеі, глядзець гробу і як цела Ягонае клалася.
адсутнічае
І, зьвярнуўшыся, прыгатавалі пахі а масьці, і заставаліся супакойныя ў сыботу подле расказаньня.
адсутнічае