Лукаша 6 разьдзел

Паводле Лукаша Сьвятое Дабравесьце
Пераклад Яна Станкевіча → Пераклад Л. Гарошка

 
 

І сталася ў другую сыботу па першай, што Ён ішоў пераз збожжа, і вучанікі Ягоныя каласавалі а елі, расьціраючы рукамі.
 
адсутнічае

Некатрыя ж із фарысэяў сказалі ім: «Чаму вы робіце, чаго ня маеце права рабіць у сыботы?»
 
адсутнічае

І, адказуючы, Ісус сказаў ім: «Хіба вы ня чыталі, што зрабіў Давід, як прагнуў, і былыя зь ім?
 
адсутнічае

Як ён увыйшоў да Дому Божага, і ўзяў а еў пакладзены хлеб, і даў таксама былым ізь ім, каторага ня меў права есьці ніхто, апрача адных сьвятароў?»
 
адсутнічае

І сказаў ім: «Сын Людзкі ё спадар і сыботы».
 
адсутнічае

І сталася таксама іншае сыботы, што Ён увыйшоў у бажніцу й вучыў. І быў там чалавек, у каторага правая рука была адсохшы.
 
адсутнічае

А кніжнікі а фарысэі ўважліва назіралі за Ім, ці ўздарове ў сыботу, каб знайсьці за што абжалаваць Яго.
 
адсутнічае

Але Ён ведаў думкі іхныя. І кажа чалавеку, што меў адсохлую руку: «Устань а стань на сярэдзіне» І ён устаў і стаў.
 
адсутнічае

І сказаў ім Ісус: «Папытаюся Я ў вас адно: ці подле права належа ў сыботу дабро ці ліха рабіць? душу выбавіць ці загубіць?»
 
адсутнічае

І, глянуўшы навокал на ўсіх іх, кажа чалавеку таму: «Выцягні руку сваю». І ён зрабіў гэтак; і стала рука ягоная здаровая, як другая.
 
адсутнічае

А яны аж шалелі, і гукалі адзін аднаму, што ім зрабіць Ісусу.
 
адсутнічае

І сталася тых дзён, што Ён пайшоў на гару маліцца, і прабыў усю ноч на малітве Богу.
 
адсутнічае

І, як настаў дзень, пагукаў вучанікаў Сваіх і абраў зь іх двананцацёх, кагорых і назваў апосталамі:
 
адсутнічае

Сымона, каторага й назваў Пётрам, і Андрэя, брата ягонага, Якава а Яана, Піліпа а Варфаламея,
 
адсутнічае

Мацьвея а Хаму, Якава Алфеявага а Сымона, званага Зылотам,
 
адсутнічае

Юду Якававага а Юду Іскарыёта, што потым стаў ізраднікам.
 
адсутнічае

І ісступіўшы зь імі, стаў на раўніне, і груд чысьленых вучанікаў Ягоных, і множасьць вялікая люду з усяе Юдэі а зь Ерузаліму а з узморскіх Тыру а Сыдону, што прышлі паслухаць Яго і ўздаравіцца з хваробаў сваіх,
 
І выйшоўшы з імі, Ён стаў на роўным мейсцы. І там была вялікая грамада Ягоных вучняў і мноства народу з усяе Іудэі і Ерузаліму і прыморскіх местаў Тыры і Сыдону,

І мучаныя нячыстымі духамі; і былі ўздараўляны.
 
што прыйшлі паслухаць Яго і пазбыцца сваіх немачаў, і тыя што цярпелі ад нячыстых духаў; і аздараўляліся.

І ўвесь груд стараўся даткнуцца да Яго, бо моц выходзіла зь Яго і ўздараўляла ўсіх.
 
І ўвесь народ стараўся дакрануцца да Яго, бо ад Яго выходзіла сіла і аздараўляла ўсіх.

А Ён, узьняўшы вочы Свае на вучанікаў Сваіх, мовіў: «Шчасьлівыя ўбогія, бо ваша ё гаспадарства Божае.
 
І Ён, узьняўшы Свае вочы на Сваіх вучняў, гаварыў: шчасьлівыя ўбогія, бо вашае ёсьць Божае Валадарства.

Шчасьлівыя прагнучыя цяпер, бо насыцецеся. Шчасьлівыя плачучыя цяпер, бо будзеце сьміяцца.
 
Шчасьлівыя галодныя цяпер, бо насыціцеся. Шчасьлівыя, што плачаце цяпер, бо засьмеяцеся.

Шчасьлівыя будзеце, калі вас будуць людзі ненавідзіць, і калі вылучаць вас, і будуць ганьбіць, і выкінуць імя вашае, як благое, за Сына Людзкога.
 
Шчасьлівыя вы, калі вас зьненавідзяць людзі і калі прагоняць вас і будуць зьневажаць вас і выкінуць вашае імя, як зло, дзеля Сына Чалавечага.

Цешчася таго дня а весяліцеся, бо, гля, заплата вашая вялікая на небе. Гэтак айцове іхныя рабілі прарокам.
 
Радуйцеся ў той дзень і весялецеся, бо вялікая вашая нагарода на небе. Так іхныя бацькі паступалі з прарокамі.

«Але бяда вам, багатым! бо вы адзяржалі пацеху сваю.
 
Наадварот, гора вам, багатым, бо вы ўжо дасталі вашую ўцеху.

Бяда вам, каторыя насыціўшыся! бо прагнуць будзеце. Бяда вам, што сьмяіцеся цяпер! бо смуціцца а плакаць будзеце.
 
Гора вам, перасычаным цяпер, бо будзеце галадаваць. Гора вам, што цяпер сьмеяцеся, бо будзеце сумаваць і плакаць.

Бяда вам, калі добра гукаць будуць праз вас усі людзі! бо гэтак рабілі айцове іхныя хвальшывым прарокам.
 
Гора вам, калі аб вас будуць добра гаварыць усе людзі, бо так паступалі з фальшывымі прарокамі іхныя бацькі".

«Але кажу вам, каторыя слухаеце: любіце непрыяцеляў сваіх; добра рабіце тым, што ненавідзяць вас;
 
Але вам, што слухаеце, кажу: Любеце ворагаў вашых, чынеце дабро тым, што вас ненавідзяць;

Дабраслаўце тых, што вас праклінаюць, і маліцеся за тых, што наругаюцца вам.
 
багаславеце тых, што вас праклінаюць і малецеся за тых, што вас крыўдзяць.

І таму, хто вытне цябе па шчаццэ, падстаў і другую; і таму, хто возьме тваю вопратку, не барані й адзежы.
 
Таму, хто б’е цябе па шчацэ, настаў і другую, і таму, хто адымае ў цябе вопратку, не барані, ўзяць і кашулю.

«Дай кажнаму, хто просе ў цябе, і з таго, хто возьме твае, не спаганяй назад.
 
Кожнаму, хто просіць у цябе, дай, і ад таго, хто ўзяў тваё, не спаганяй.

І як хочаце, каб вам людзі рабілі, рабіце падобна вы ім.
 
І як вы хочаце, каб вам рабілі людзі, так і вы рабеце ім.

Бо калі любіце тых, каторыя любяць вас, якая вам падзяка? бо й грэшнікі любяць тых, што любяць іх.
 
І калі любіце тых, што вас любяць, якая вам за гэта падзяка? Бо-ж і грэшнікі любяць тых, што іх любяць.

І калі робіце дабро тым, каторыя робяць дабро вам, якая падзяка вам? бо й грэшнікі робяць тое самое.
 
І калі вы робіце дабро тым, што вам робяць дабро, якая вам за гэта падзяка? Бо-ж і грэшнікі гэтак робяць.

І калі пазычаеце тым, з каторых спадзяіцеся спагнаць, якая вам падзяка? бо нават грэшнікі пазычаюць грэшнікам, каб спагнаць толькі ж.
 
І калі пазычаеце тым, ад каго спадзеяцеся атрымаць назад, якая вам за гэта падзяка? Бо-ж і грэшнікі пазычаюць грэшнікам, каб дастаць назад гэтулькі-ж.

«Але вы любіце непрыяцеляў сваіх, і добра рабіце, і пазычайце, не спадзяючыся стуль нічога; і заплата вашая будзе вялікая, і будзеце дзецьмі Навышняга; бо Ён добры да няўдзячных а благіх.
 
Але вы любеце ворагаў вашых, і рабеце дабро і пазычайце, не чакаючы звароту; і будзе вам вялікая нагарода, і будзеце сынамі Вышняга, бо Ён добы і да няўдзячных і да ліхіх.

Дык будзьце міласэрныя, як і Айцец вашы міласэрны.
 
Дык будзьце-ж міласэрнымі, як і Айцец ваш ёсьць міласэрны.

Ня судзіце, і ня будзеце суджаны; не засуджайце, і ня будзеце засуджаны; даруйце, і вам даруюць.
 
Ня судзеце і ня будзеце суджаны; не асуджайце і ня будзеце асуджаны; даруйце і вам будзе дарована;

Дайце, і вам дадуць: мераю добраю, уцісьненаю а ўтрэсенаю і з коптарам дадуць людзі ў вулоньне вашае; бо якой мераю мераеце, такой адмераюць вам».
 
давайце і вам будзе дадзена; меру добрую, нетоптаную і ўтрэсеную і з коптурам адсыплюць вам у лона вашае; бо якою мераю мераеце, такою і вам будзе адмерана".

І сказаў ім прыпавесьць: «Ці можа нявісны вадзіць нявіснога? ці не абодва ўваляцца ў яму?
 
адсутнічае

«Вучанік ня вышшы за вучыцеля, але кажны, удасканаліўшыся, будзе, як вучыцель ягоны.
 
адсутнічае

«І што глядзіш ты на стрэмку ў воку брата свайго, а бярна ў воку сваім ня цеміш?
 
адсутнічае

Альбо, як можаш сказаць брату свайму: Браце! дай, выму стрэмку з вока твайго; калі сам ня бачыш бярна ў воку сваім? Двудушніча! выкінь сьпярша бярно з вока свайго, і тады абачыш выразьліва, як выняць стрэмку з вока брата свайго.
 
адсутнічае

«Бо добрае дзерва ня родзе благога плоду, альбо благое дзерва ня родзе плоду добрага.
 
адсутнічае

Бо кажнае дзерва пазнаюць із плоду ягонага; бо зь церня не абіраюць фіґаў ані з чупчыньніку не абіраюць вінных ягадаў.
 
адсутнічае

«Добрая людзіна з добрага скарбу сэрца свайго выносе добрае, а благая людзіна з благога скарбу сэрца свайго выносе благое; бо ад збытку сэрца гукаюць вусны.
 
адсутнічае

«І чаму вы гукаеце Мяне: "Спадару, Спадару", а ня робіце таго, што Я кажу?
 
адсутнічае

Кажны, што прыходзе да Мяне, і слухае словы мае, і поўне іх, Я пакажу вам, да каго падобны.
 
адсутнічае

Ён падобны да чалавека, што, становячы дом, капаў а ўглыбіўся а паклаў под на скале; і, як сталася паводка, плынь чханула на тый дом, але не магла захістаць яго, бо быў закладзены на скале.
 
адсутнічае

Але тый, што пачуў, але не зрабіў, падобны да чалавека, што бяз поду пастанавіў дом на зямлі, на каторы чханула плынь, і якга ён паваліўся; і разьвярненьне таго дому было вялікае».
 
адсутнічае