Лукаша 4 разьдзел
Паводле Лукаша Сьвятое Дабравесьце
Пераклад Яна Станкевіча → Пераклад Л. Гарошка
Ісус жа, поўны Духа Сьвятога, зьвярнуўся да Ёрдану і быў паведзены Духам на пустыню.
Ісус поўны Сьватога Духа вярнуўся з Іардану і быў паведзены Духам у пустыню;
Сорак дзён быў спакушаны д’явалам і нічога ня еў тых дзён; а па сканчэньню іх запрагнуў.
і там праз сорак дзён Ён быў спакушваны д’яблам. І нічога ня еў у тыя дні. А калі яны споўніліся, Ён пачуў голад.
І сказаў Яму д’явал: «Калі Ты Сын Божы, раскажы гэтаму каменю, каб стаў букаткаю».
І сказаў Яму д’ябал: "Калі Ты Сын Божы, дык скажы гэтаму каменю, каб ён стаўся хлебам".
А Ісус адказаў яму, кажучы: «Напісана, што не адным хлебам будзе жыць людзіна, але кажным словам Божым».
Адказаў яму Ісус: "Напісана, што не адным хлебам жыве чалавек, але ўсякім словам Божым".
І, павёўшы Яго на высокую гару, ён паказаў Яму ўсі гаспадарствы сьвету ў часіне часу.
І ўзьвёў Яго д’ябал на высокую гару ды паказаў Яму ў імгненьні часу ўсе валадарствы сьвету,
І сказаў Яму д’явал: «Усю гэтую ўладу дам Табе і славу іх, бо яна дана імне, і, каму я хачу, даю яе.
і сказаў Яму: "Дам Табе ўсю гэтую ўладу і славу іх, бо яна аддана мне, і а каму хачу, даю яе.
Дык Ты, калі паклонішся імне, усе будзе Твае».
Дык калі Ты паклонішcя мне, то ўсё будзе Тваё".
А Ісус, адказуючы, сказаў яму: «Ідзі вон ад Мяне, шайтане, бо напісана: "Спадару Богу свайму кланяцца будзеш і Яму аднаму служыць".»
Ісус сказаў яму ў адказ: "Напісана: Госпаду Богу твайму кланяйся і Яму аднаму служы".
Тады павёў Яго да Ерузаліму, і пастанавіў Яго на крэйцы сьвятыні, і сказаў Яму: «Калі Ты Сын Божы, ськінься адгэтуль далоў;
І павёў Яго ў Ерузалім ды паставіў Яго на крыле сьвятыні і сказаў Яму: "Калі Ты Сын Божы, кінься адгэтуль уніз;
Бо напісана: "Ангілам Сваім раскажа празь Цябе, каб Цябе сьцераглі;
бо напісана: Анёлам Сваім загадаю аб табе, каб цябе сьцераглі,
І на руках панясуць Цябе, каб ня выцяў аб камень нагі Свае".»
на руках панясуць цябе, каб ты не скалечыў аб камець твае нагі".
І, адказуючы, сказаў яму Ісус: «Сказана: "Не спакушай Спадара Бога Свайго".»
І адказваючы Ісус сказаў яму: "Сказана: Не спакушай Госпада Бога твайго".
І як д’явал скончыў усі спакусы, адышоў ад Яго да часу.
І скончыўшы ўсё кушэньне, адыйшоў ад Яго д’ябал да часу.
А Ісус зьвярнуўся ў моцы Духа да Ґалілеі; і разышліся дзейкі празь Яго па ўсёй акалічнай зямлі.
І вярнуўся Ісус у сіле Духа ў Гелілею і разыйшлася чутка аб Ім па ўсёй ваколіцы.
І Ён вучыў у бажніцах іхных, і ўсі яго ўслаўлялі.
І Ён навучаў ў іхных бажніцах і ўсе славілі Яго.
І прышоў да Назарэту, ідзе быў выгадаваны, і ўвыйшоў, подле звычаю Свайго, у дзень сыботні да бажніцы, і ўстаў чытаць.
І прыйшоў у Назарэт, дзе быў выхаваны, і ўвайшоў паводля свайго звычаю ў суботні дзень у бажніцу і ўстаў чытаць.
І падана Яму кніга Ісаі прарокі. Рашчыніўшы кнігу, знайшоў месца, ідзе было напісана:
І падалі Яму кнігу Прарока Ісаіі. І Ён, разгарнуўшы кнігу, знайшоў мейсца, дзе было напісана:
«Дух Спадароў над Імною, бо памазаў Мяне абяшчаць дабравесьць бедным, паслаў Мяне ўздараўляць патрышчаных сэрцам, абяшчаць выбаўленьне палоненікам і зьвярненьне відзеньня нявісным, выпусьціць зьмяжджуленых на свабоду,
"Дух Гасподні на Мне, бо памазаў Мяне дабравясьціць бедным і паслаў Мяне абвяшчаць палонным вызваленьне і сьляпым паварот зору; выпусьціць прыгнобленых на волю.
Абяшчаць прымальны год Спадароў».
І абвяшчаць год Гасподняга зьмілаваньня".
І, зачыніўшы кнігу, і аддаўшы паслугачаму, сеў; і вочы ўсіх, што былі ў бажніцы, былі ўцемленыя ў Яго.
І зачыніўшы кнігу, аддаў слузе ды сеў. І вочы ўсіх у бажніцы былі зьвернены на Яго.
І Ён пачаў казаць ім: «Сядні споўнілася гэтае пісьмо ў вушох вашых».
І Ён пачаў гаварыць ім: "Сёньня збылося гэтае пісаньне ў вашых вушах".
І ўсі пасьветчылі Яму, і дзіваваліся із словаў ласкі, што выходзілі з вуснаў Ягоных, і гукалі: «Ці ня сын гэта Язэпаў?»
І ўсе засьведчылі Яму гэта. І дзівіліся са словаў ласкі, што выходзілі з Ягоных вуснаў і гаварылі: "Ці гэта ня сын Язэпа?"
І Ён сказаў ім: «Напэўна скажаце Імне прыказь гэтую: "Лекару, уздароў самога сябе; тое, што мы чулі, што сталася ў Капернауме, учыні таксама тутака, у родным месцу Сваім".»
І сказаў ім: "Вы напэўна скажаце мне прыказку" "Лекару, вылеч самога сябе", зрабі і тут у тваёй бацькаўшчыне, тое, што мы чулі, сталася ў Капэрнауме".
І сказаў: «Запраўды кажу вам: ніякага прарокі ня прыймаюць у родным краю сваім.
І сказаў: "Сапраўды кажу вам: ніводзін прарок ня прыймаецца добра ў сваёй бацькаўшчыне!
Але кажу вам праўду: шмат удоваў было ў Ізраелю за дзён Ільлі, як нябёсы былі зачыненыя тры гады шэсьць месяцаў, як вялікая галадоў была па ўсёй зямлі;
Па праўдзе кажу вам: Было многа ўдоваў ў Ізраілі ў дні Ільлі, калі неба было зачынена тры гады і шэсьць месяцаў, так што зрабіўся вялікі голад ува ўсёй зямлі;
Але да ні воднае зь іх ня быў пасланы Ільля, адно да Сарэпты Сыдонскае да жонкі ўдавы.
і да ніводнае з іх ня быў пасланы Ільля, а толькі да аўдавелае жанчыны ў Сарэпту Сыдонскую.
І шмат пракажаных было ў люду Ізраельскім за Елісэя прарокі, і ні водзін ізь іх не ачысьціўся, адно Нааман Сыранін».
І было многа пракажонных у Ізраілі за прарока Елісея, і ніводзін з іх не ачысьціўся акрамя Нэемана сірыйца".
І напоўніліся ўсі ў бажніцы гневам, пачуўшы гэта.
І пачуўшы гэтае ўсе ў бажніцы напоўніліся гневам;
І, устаўшы, здалілі Яго вонкі зь места, і павялі аж на верх узгорку, на каторым места іхнае было пастаноўлена, каб ськінуць Яго;
і ўстаўшы, выгналі Яго вон з места і павялі на край гары, на каторым было пабудована іхняе места, каб скінуць Яго.
Але Ён, прайшоўшыся сярод іх, адышоў.
Але Ён, прайшоўшы сярод іх, пайшоў.
І прышоў да Капернауму, места Ґалілейскага, і вучыў іх па сыботах.
адсутнічае
І дзіваваліся вельма з навукі Ягонае, бо ўладная была мова Ягоная.
адсутнічае
І быў у бажніцы чалавек, што меў нячыстага духа д’явальскага, і ён загукаў вялікім голасам,
адсутнічае
кажучы: «Ах, што нам да Цябе, Ісусе Назарэцкі? Ты прышоў загубіць нас; знаю Цябе, хто Ты, сьвяты Божы».
адсутнічае
Але Ісус зганіў яго, кажучы: «Змоўкні й выйдзі зь яго». І нячысьцік, кінуўшы яго пасярэдзіне, вышаў зь яго, не пашкодзіўшы яму.
адсутнічае
І ўсі былі зумеўшыся, і гукалі мяжсобку, кажучы: «Што за слова гэта! бо з уладаю а магутнасьцяй расказуе нячыстым духом, і яны выходзяць».
адсутнічае
І разыходзілася дзейка празь Яго па ўсіх месцах аколіцы.
адсутнічае
І вышаўшы з бажніцы, Ён увыйшоў у дом Сымонаў; цешча ж Сымонава была хворая на вялікую гаручку; і прасілі Яго за яе.
адсутнічае
І, стаўшы над ёю, Ён зганіў трасцу; і пакінула яе. І яна, якга ўстаўшы, паслугавала ім.
адсутнічае
Заходам сонца, усі, што мелі хворых на розныя хваробы, прыводзілі іх да Яго; і Ён, ускладаючы на кажнага зь іх рукі, уздараўляў іх.
адсутнічае
І нячысьцікі таксама выходзілі із шмат каго, крычучы й кажучы: «Ты Хрыстос, Сын Божы». А Ён, ганячы, не дазваляў ім гукаць, бо яны ведалі, што Ён Хрыстос.
адсутнічае
Як жа быў дзень, Ён, вышаўшы, пайшоў на пустыннае месца, і гурба шукала Яго і, прышоўшы да Яго, зьдзержавала Яго, каб не адходзіў ад іх.
адсутнічае
Але Ён сказаў ім: «Я маю шырыць дабравесьць гаспадарства Божага таксама іншым местам, бо на тое Я пасланы».
адсутнічае
І абяшчаў у бажніцах Ґалілейскіх.
адсутнічае