Лукаша 11 разьдзел
Паводле Лукаша Сьвятое Дабравесьце
Пераклад Яна Станкевіча → Пераклад Л. Гарошка
І сталася, як Ён на адным месцу маліўся, і перастаў, што адзін із вучанікаў ягоных сказаў Яму: «Спадару, навучы нас маліцца, як і Яан навучыў вучанікаў сваіх».
І сталася, як Ён маліўся ў адным мейсцы, калі скончыў, адзін з Ягоных вучнаў сказаў Яму: "Госпадзе, навучы нас маліцца, як і Ян навучыў сваіх вучняў".
І Ён сказаў ім: «Калі моліцеся, кажыце: "Войча наш, Каторы ёсьць у небе! сьвяціся імя Твае; прыйдзі гаспадарства Твае; будзь воля Твая, як на небе, так на зямлі.
Ён сказаў ім: "Калі моліцеся, гаварэце: Ойча наш, няхай сьвяціцца імя Тваё, няхай прыйдзе Валадарства Тваё.
Хлеба нашага штадзеннага дай нам што дня;
Хлеб наш штодзёшна: дай нам сёньня
І даруй нам грахі нашыя, бо й мы даруем кажнаму даўжбіту нашаму; і ня ўводзь нас на спакусу, але збаў нас ад злога"».
і даруй нам нашы грахі, бо і мы даруем кожнаму, хто нам вінен. І ня ўводзь нас у спакусу".
І сказаў ім: «Каторы з вас будзе мець прыяцеля, і прыйдзе да яго а поўначы, і скажа яму: "Прыяцелю, пазыч імне тры букаткі;
І сказаў ім: "Калі нехта з вас, маючы прыяцеля, прыйдзе да яго а поўначы і скажа яму: "Сябра! пазыч мне тры баханкі хлеба,
Бо прыяцель мой з дарогі зайшоўся да мяне, і я ня маю нічога пасуліць яму".
бо мой прыяцель зайшоў да мяне з дарогі і мне няма чаго даць яму".
А тый з хаты адкажа й скажа: "Не парушай мяне; дзьверы ўжо замкнёны, і дзеці мае з імною ў ложку; не магу ўстаць і даць табе".
А той з хаты скажа яму: "Ня турбуй мяне, бо ўжо дзьверы замкнёны і мае дзеці са мною ў пасьцелі; не магу ўстаць і даць табе".
І кажу вам, хоць ён ня ўстане й ня дасьць яму з прыязьні; з начэпнасьці ягонае, адылі, устаўшы, дасьць яму, колькі патрабуе.
Кажу-ж вам, калі ён ня ўстане і ня дасьць яму дзеля дружбы з ім, дык дзеля ягонае дакучлівасьці ўстане і дасьць яму, колькі яму патрэбна.
І Я кажу вам: прасіце, і дасца вам; шукайце, і знойдззеце; стукайце, і адчыняць вам;
І Я кажу вам: прасеце і будзе вам дадзена; шукайце і знойдзеце; стукайце і адчыняць вам;
Бо кажны, хто просе — адзержуе; і хто шукае — знаходзе; і таму, хто стукае — адчыняюць.
бо ўсякі, хто просіць — атрымлівае; і хто шукае — знайходзіць; і хто стукае, таму адчыняць.
«І калі б у каторага з вас айца сын папрасіў хлеба, ці падасьць яму камень? альбо рыбы, ці падасьць яму гада замест рыбы?
Хто з вас бацькоў, калі сын папросіць у вас хлеба, дасьць яму камень? Ці калі папросіць рыбы — дасьць яму зьмяю замест рыбы?
Альбо, калі папросе яйца, ці падасьць яму скарпіёна?
Або калі папросіць яйка, няўжо дасьць яму скарпіёна?
Дык калі вы, благія, умееце даваць добрыя падаркі дзяцём сваім, пагатове Айцец нябёсны дасьць Духа Сьвятога тым, што ў Яго просяць».
Дык вось, калі вы, будучы дрэннымі, умееце даваць добрыя дарункі вашым дзецям, дык тымбольш Айцец, што ў небе, дасьць Сьвятога Духа тым, што просяць у Яго".
І Ён выгнаў нячысьціка, каторы быў немы; і сталася, як нячысьцік вышаў, што немы гукаў; і груд дзіваваўся.
адсутнічае
Але некатрыя зь іх гукалі: «Ён выганяе нячысьцікаў сілаю веельзэвула, князя нячысьцікаў».
адсутнічае
А іншыя, спакушаючы, прасілі ў яго знаку зь неба.
адсутнічае
Але Ён, ведаючы падумкі іхныя, сказаў ім: «Кажнае гаспадарства, падзеленае само ў сабе, пусьцее; і дом, падзелены сам у сабе, валіцца.
адсутнічае
Калі шайтан таксама падзеліцца сам у сабе, як устое гаспадарства ягонае? А вы гукаеце, што Я веельзэвулам выганяю чартоў.
адсутнічае
І калі Я веельзэвулам выганяю нячысьцікаў, то сынове вашыя кім выганяюць? Дык яны будуць вам судзьдзямі.
адсутнічае
Але калі Я палцам Божым выганяю нячысьцікаў, прышло да вас гаспадарства Божае.
адсутнічае
Калі дужасіл, узброіўшыся, сьцеражэць палац свой, у бясьпечнасьці маемасьць ягоная.
адсутнічае
Але калі дужшы за яго нападзець на яго і пераможа яго, ён адбярэць у яго ўсю зброю ягоную, на каторую ён спадзяваўся, і падзеле заграбленае ў яго.
адсутнічае
Хто ня з Імною, тый супроці Мяне; і хто ня зьбірае зь Імною, раськідае.
адсутнічае
«Як нячысты дух выйдзе зь людзіны, ходзе па сухіх месцах, шукаючы супачынку, і, не знаходзячы, кажа: "Зьвярнуся да дому свайго, скуль вышаў".
адсутнічае
І, прышоўшы, знойдзе яго падмеценым а прыбраным.
адсутнічае
Тады йдзець і бярэць сямёх іншых духоў, негаднейшых за сябе; і, увыйшоўшы, жывуць там. І апошняе таму чалавеку горшае за першае».
адсутнічае
І сталася, як Ён гукаў гэта, што адна жонка з груду ўзьняла голас свой і сказала яму: «Дабраславёнае ўлоньне, што насіла Цябе, і пелькі, каторыя Ты ссаў».
І сталася як Ён гаварыў гэтае, якаясьці жанчыка азваўшыся з народу сказала Яму: шчасьлівае лона, што насіла Цябе і грудзі, якія Ты ссаў!
А Ён сказаў: «Але дабраславеншыя ж тыя, што слухаюць слова Божае і дзяржаць яго».
А Ён сказаў: шчасьлівыя тыя, што чуюць Слова Божае і захоўваюць яго.
Як жа люд ціснуўся, Ён пачаў гукаць: «Род гэты ліхі; яны знаку шукаюць, і знак ня Дасца яму, апрача знаку Ёны прарокі;
адсутнічае
Бо, як Ёна быў знакам Нінявянам, так і Сын Людзкі будзе знакам гэтаму роду.
адсутнічае
«Караліца паўднявая паўстане на суд ізь людзьмі роду гэтага і засудзе іх, бо яна прышла з канцоў зямлі слухаць мудрасьць Салямонаву; і во, вялікшы за Салямона тут.
адсутнічае
Нінявяне паўстануць на суд із родам гэтым і засудзяць яго, бо яны пакаяліся на казань Ёніну; і во, вялікшы за Ёну тут.
адсутнічае
Ніхто, засьвяціўшы лянпу, не станове яе ў патайным месцу ані пад карэц, але на падстаноўку, каб праходзячыя бачылі сьвятліню.
адсутнічае
Лянпа цела ё вока; дык, калі вока твае здаровае, то і ўсе цела твае поўнае зырчыні; але калі благое, цела твае таксама поўнае цямноты.
адсутнічае
Дык уважай, каб сьвятліня, што ёсьць у табе, ня была цямнотаю.
адсутнічае
А калі ўсе цела твае зыркае, бяз часьці цемнага, усе будзе зыркае, як калі лянпа, сьвецячы, зьзяе».
адсутнічае
І, як Ён гукаў, адзін фарысэй прасіў яго палуднаваць ізь ім; Ён прышоў і ўзьлёг ля столу.
адсутнічае
І фарысэй зьдзіваваўся, як абачыў, што Ён ня мыўся перад палудням.
адсутнічае
І Спадар сказаў яму: «Цяпер вы, фарысэі, чысьціце навоннасьць коўняў а місаў, але нутр вашы поўны грабяжу а нягоднасьці.
адсутнічае
Неразумныя! ці ня тый, што ўчыніў навоннае, учыніў і нутраное?
адсутнічае
Але валей давайце ўбожыну з таго, што маеце, і вось, усе ў вас будзе чыстае.
адсутнічае
Але бяда вам, фарысэі! бо вы даіце дзесяціну зь мяты, руты і ўсялякага зельля, але абмінаеце суд а любоў Божую; гэта належыла рабіць, і гэнага не пакідаць.
адсутнічае
Бяда вам, фарысэі! бо вы любіце першыя месцы ў бажніцах і здарованьні на таргох.
адсутнічае
Бяда вам, кніжнікі а фарысэі, двудушнікі! бо вы, як грабы нявідомыя, і людзі ходзяць над імі, ня ведаючы гэтага».
адсутнічае
Тады адзін із праўнікаў, адказуючы, казаў Яму: «Вучыцелю! гэта кажучы, Ты й нас зьневажаеш».
адсутнічае
І Ён сказаў: «І вам, праўнікі, бяда, бо вы цяжарыце людзёў цяжарамі нявыноснымі, а самы адным палцам сваім не датыкаецеся да цяжараў.
адсутнічае
Бяда вам! бо вы будуеце помнікі прарокам, а айцове вашы забілі іх.
адсутнічае
Дык вы сьветчыце, што пацьвярджаеце ўчынкі айцоў вашых, бо яны запраўды забілі іх, а вы будуеце ім помнікі.
адсутнічае
Затым і Мудрасьць Божая сказала: "Я пашлю ім прарокаў а апосталаў, і зь іх заб’юць, і будуць перасьледаваць;"
адсутнічае
Каб кроў усіх прарокаў, разьлітая ад закладзінаў сьвету, была спагнана з гэтага роду,
адсутнічае
Ад крыві Авеля аж да крыві Захары, што загінуў памеж аброчніку й Дому. Запраўды кажу вам, яна будзе спагнана з роду гэтага.
адсутнічае
Бяда вам праўнікі! бо вы ўзялі ключы веды; самы ня ўвыйшлі і ўходзячым пераказілі».
адсутнічае
Як Ён гукаў ім гэта, кніжнікі а фарысэі пачалі надта націскаць на Яго, каб прысіліць Яго гукаць шмат праз што,
адсутнічае
Цікуючы на Яго і імкнучыся схапіць што-лень із вуснаў Ягоных, каб магчы абвінаваць Яго.
адсутнічае