Лукаша 12 разьдзел
Паводле Лукаша Сьвятое Дабравесьце
Пераклад Яна Станкевіча → Пераклад Л. Гарошка
Прымеж таго, як зьберліся тысячы груду, ажно ціснулі адны адных, Ён пачаў казаць найперш вучанікам Сваім: «Сьцеражыцеся закісі фарысэйскае, каторая ё двудушнасьць.
адсутнічае
Бо няма нічога закрытага, што не адкрылася б, і тайнага, чаго не даведаліся б.
адсутнічае
Затым тое, што вы гукалі ў цямноце, пачуюць у сьвятліні; і што шапталі ў пакоях, будзе агалошана на стрэхах.
адсутнічае
«І кажу вам, прыяцелям Сваім: ня бойцеся тых, што забіваюць цела, а потым ня маюць нічога балей зрабіць.
адсутнічае
Але скажу вам, каго баяцца: бойцеся таго, хто, па забіцьцю, мае ўладу укінуць у пеклу; але, кажу вам, таго бойцеся.
адсутнічае
«Ці ня пяць вераб’ёў прадаюць за два пенязі? і ні водзін ізь іх не забыты ў Бога.
адсутнічае
А нават валасы на галаве вашай усі палічаны. Дык ня бойцеся; вы дарожшыя за шмат вераб’ёў.
адсутнічае
«Але кажу вам: хто вызнае Мяне перад людзьмі, таго Сын Людзкі вызнае перад ангіламі Божымі.
адсутнічае
А хто запрэцца Мяне перад людзьмі, таго адракуцца перад ангіламі Божымі.
адсутнічае
І кажнаму, хто скажа слова на Сына Людзкога, будзе даравана яму, але хто блявузґае на Духа Сьвятога, таму ня будзе даравана.
адсутнічае
«І калі прывядуць вас да бажніцаў а да старцоў а да ўлады, не клапаціцеся як альбо што вам адказаць, альбо што сказаць:
адсутнічае
Бо Сьвяты Дух навуча вас тае ж гадзіны, што маеце казаць».
адсутнічае
І адзін із груду сказаў Яму: «Вучыцелю, скажы брату майму, каб ён падзяліў з імною спадак».
Нехта з грамады сказаў Яму: "Настаўнік, скажі майму брату, каб ён падзяліўся са мною спадчынаю".
Але Ён сказаў яму: «Чалавеча, хто прызначыў Мяне за судзьдзю альбо за дзельніка памеж вас?»
Ён-жа сказаў таму чалавеку: "Хто паставіў Мяне судзіць, ці дзяліць вас?"
І сказаў ім: «Глядзіце, сьцеражыцеся гальлівасьці, бо жыцьцё чалавечае не залежа ад дастатку нечага, каторы ён мае».
Пры гэтым сказаў ім: "Глядзеце сьцеражэцеся прагавітасьці на багацьце, бо жыцьцё чалавека не залежыць ад ягоных дастаткаў, якія мае".
І сказаў ім прыпавесьць, кажучы: «Зямля аднаго багатыра дала добры ўрод.
І сказаў ім прыповесьць. "Аднаму багатаму чалавеку вельмі добра ўрадзіла на полі.
І ён разважаў сам із сабою, кажучы: "Што імне рабіць? бо я ня маю месца, ідзе скласьці плады свае".
І ён разважаў з сабою: "Што мне рабіць? Некуды мне злажыць майго ўраджаю.
І сказаў: "Во, што зраблю: разбуру сьвірны свае, і пастанаўлю большыя, і там памяшчу ўрод свой а маемасьць сваю,
І сказаў: Вось што зраблю: разьбяру мае сьвірны і пабудую большыя і зьбяру туды ўвесь мой дабытак.
І скажу душы сваёй: душа, шмат дабра маеш складзенага на шмат год; супачывай, еж, пі, весяліся".
І скажу маёй душы: "Душа! многа дабра ляжыць у мяне на шмат гадоў; спачывай, еж, пі і весяліся".
Але Бог сказаў яму: "Дурню, гэтае ночы душу тваю вымагуць ад цябе, дык каму дастанецца тое, што ты прыдбаў?".
Але Бог сказаў яму: "Неразумны! ў гэтую ноч тваю душу возьмуць ад цябе; каму-ж дастанецца тое, што ты прыдбаў?"
Гэтак, хто зьбірае скарбы свае, але не багаты ў Богу».
Так бывае з тым, хто зьбірае багацьце для сябе, а не ў Бога багацее".
І сказаў вучанікам Сваім: «Затым кажу вам: не клапаціцеся праз жыцьцё свае, што будзеце есьці, ані празь цела, у што адзецца.
адсутнічае
Жыцьцё большае за ежу, і цела — за адзежу.
адсутнічае
Паглядзіце на груганы: яны ня сеюць ані жнуць, ня маюць стопак ані сьвірнаў, і Бог жыве іх; колькі ж лепшыя вы за птушкі?
адсутнічае
І хто з вас, клапоцячыся, можа дадаць росту сабе адзін локаць?
адсутнічае
Дык калі найменшага гэтага ня можаце зрабіць, нашто клапаціцца праз засталае?
адсутнічае
«Паглядзіце на лілі, як яны растуць: не працуюць ані прадуць; але кажу вам, што Салямон у вусёй славе сваёй не адзяваўся, як адна зь іх.
адсутнічае
Дык калі Бог так адзяець траву, што сядні ё на полю, а заўтра будзе ўкінена ў печ; пагатове вас, малаверныя.
адсутнічае
«І ня шукайце, што будзеце есьці альбо што піць, і не клапаціцеся,
адсутнічае
Бо гэтага ўсяго шукаюць народы гэтага сьвету, а ваш Айцец ведае, чаго вам надабе.
адсутнічае
Але валей шукайце гаспадарства Божага, а ўсе гэта дадасца вам.
адсутнічае
«Ня бойся, чародка! бо падабалася Айцу вашаму даць вам гаспадарства.
"Нябойся малая грамадка, бо ваш Айцец упадабаў даць вам валадарства.
Прадавайце маемасьць сваю і давайце ўбожыны. Гатуйце сабе мяхі нестарэючыя, скарб на нябёсах, каторы ня гіне, ідзе злодзей ня бліжыцца ані моль ня псуець;
Прадавайце вашыя маемасьці і давайце міласьцівыя ахвяры. Гатыйце сабе нестарэючыя мяшкі, скарб, які ня ўбывае на нябёсах, куды злодзей не дабіраецца і дзе моль ня псуе.
Бо йдзе скарб вашы, там і сэрца вашае будзе.
Бо дзе ваш скарб, там будзе і вашае сэрца.
«Няхай сьцёгны вашы будуць падперазаныя і лянпы гаручыя:
Няхай будуць вашыя паясьніцы падпяразаныя і сьветачы запаленыя;
І вы будзеце падобныя да людзёў, што чакаюць спадара свайго, калі ён зьвернецца зь вясельля, каб, як ён прыйдзе а пастукае, зараз адамкнуць яму.
і вы падобныя да людзей, якія чакаюць павароту свайго гаспадара з вясельля, каб як прыйдзе і пастукае, ураз адчыніць яму.
Шчасьлівыя слугі тыя, каторых спадар, прышоўшы, засьпее чукавых; запраўды кажу вам, што ён падпяражацца, і пасадзе іх, і, падходзячы, будзе паслугаваць ім.
Шчасьлівыя тыя слугі, якіх гаспадар прыйшоўшы знойдзе на нагах; сапраўды кажу вам: ён падпяражацца і пасадзіць іх за стол, ды падыйшоўшы пачне служыць ім.
І калі ў другую, і калі ў трэйцюю варту прыйдзе, і засьпее так — шчасьлівыя слугі тыя.
І калі-б прыйшоў у другую варту і ў трэцюю варту, і знайшоў бы іх так, то шчасьлівыя гэныя слугі.
«І тое ведайце, што калі б гаспадар дому ведаў, каторае гадзіны прыйдзе злодзей, ён ня спаў бы і не дазволіў бы падкапацца пад дом свой.
Вы ведаеце, што калі-б гаспадар дому ведаў ў якую гадзіну прыйдзе злодзей, дык ня спаў бы і ня даў-бы падкапацца пад свой дом;
Затым таксама будзьце гатовы, бо Сын Людзкі прыйдзе тае гадзіны, калі ня думаеце».
будзьце-ж гатовыя і вы, бо Сын Чалавечы прыйдзе ў гадзіне, у якой не спадзеецеся".
Тады Пётра сказаў Яму: «Спадару, Ты гукаеш прыпавесьць нам, ці таксама ўсім?»
Тады сказаў Яму Пятро: “Госпадзе, ці да нас гаворыш гэтую прыповесьць, ці да ўсіх?"
І Спадар сказаў: «Дык хто ё тый верны а мудры дамавер, каторага Спадар пастанавіў над чэлядзяй Сваёй, даваць дзель ежы ў пару?
Госпад-жа сказаў: "Каторы, думаеш ты, верны і разумны эканом, каторага гаспадар паставіў над сваімі слугамі, раздаваць ім у свой час дзялянку хлеба?
Шчасьлівы слуга, каторага спадар ягоны, прышоўшы, засьпее так робячы.
Шчасьлівы той слуга, якога ягоны гаспадар прыйшоўшы знойдзе, што робіць гэта;
Запраўды кажу вам, што прызнача яго за загадніка над усёй маемасьцяй сваёй.
Сапраўды кажу вам, што паставіць яго над усёю сваею маемасьцю.
Але калі слуга скажа ў сэрцу сваім: "Спадар мой позьніцца прысьці"; і пачнець біць слугаў а служэбкі, і есьці а піць а п’янчыцца,
Калі-ж той слуга скажа ў сэрцы сваім: спозьніцца мой гаспадар; і пачне біць слугаў і служанак ды есьці, і піць, і ўпівацца;
То прыйдзе спадар слугі таго дня, калі ён не спадзяецца, і гадзіны, што ён ня ведае, і патнець яго, і прызнача яму дзель ізь нявернымі.
то прыйдзе гаспадар гэнага слугі ў той дзень, калі ён не спадзяецца і ў гадзіну, у якой ня ведае, і аддучыць яго, і ўчыніць яму адзін лёс і нявернымі.
Слуга ж тый, што ведаў волю спадара свайго, і не прыгатаваўся ані зрабіў подле волі ягонае, будзе шмат біты.
Той-жа слуга, які ведаў волю свайго гаспадара і ня быў гатовы, і не рабіў паводля ягонае волі, будзе цяжка біты,
А каторы ня ведаў і зрабіў гожае біцьця, будзе біты мала. Бо каму шмат дана, з таго будзе шмат вымагацца; і каму шмат паручылі, з таго балей спаганяць будуць.
а каторы ня ведаў і зрабіў вартае кары, будзе біты менш. І ад кожнага, каму дана многа, і вымагацца будзе многа, а каму многа даручана, ад таго будуць больш дамагацца".
«Агонь прышоў Я пусьціць на зямлю, і як хацеў бы, каб ён ужо загарэўся!
"Агонь прыйшоў Я кінуць на зямлю і як хацеў-бы, каб ён ужо разгарэўся!
Хрыстом Я маю хрысьціцца, і як Я тамуюся, пакуль гэта зьдзеецца!
Я павінен хрысьціцца хрышчэньнем і як Мне цяжка, пакуль гэтае ня зьдзейсьніцца.
«Ці думаеце, што Я прышоў даць супакой на зямлі? Не, кажу вам, але баржджэй падзел.
Ці думаеце вы, што Я прыйшоў даць мір на зямлю? Не, кажу вам, але разьдзяленьне.
Бо адгэтуль пяцёх у вадным доме будуць падзяліўшыся: тры супроці двух, і два супроці трох.
Бо ад цяпер, дзе пяцёра ў адным доме, і там падзеляцца; трое проці двух і двое проці трох;
Будуць падзяліўшыся: айцец супроці сына, і сын супроці айца; маці супроці дачкі, і дачка супроці маці; сьвякрывя супроці нявесткі, і нявестка супроці сьвякрыві»,
бацька будзе проці сына і сын проці свайго бацьці; маці проці дачкі і дачка проці маткі; сьвякроў проці свае нявесткі і нявестка проці свае сьвякрові".
Сказаў жа й груду: «Як вы бачыце хмару, што падыймаецца із захаду, зараз кажаце: "Будзе лівун"; і дзеецца гэтак.
адсутнічае
І як паўднявы вецер вее, кажаце: "Будзе гарачыня"; і бывае.
адсутнічае
Двудушнікі! від неба й зямлі вы ведаеце як адрозьневаць, але як гэта ё, што ня можаце адрозьневаць гэтага часу?
адсутнічае
Але і чаму нават па самых сабе ня судзіце, што справядлівае?
адсутнічае
«Як ты йдзеш да старца з праціўнікам сваім, на дарозе пастарайся вывальніцца ад яго, каб ён ня прывёў цябе да судзьдзі, а судзьдзя не аддаў цябе паслугачаму, а паслугачы ня ўкінуў цябе ў вязьніцу.
адсутнічае
Кажу табе: ня выйдзеш стуль, пакуль не заплаціш да апошняга пенязя.
адсутнічае