Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

НАВЕК — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «навек» сустракаецца 61 раз у 60 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 5 перакладах: Сёмухі, Дзекуць-Малея, праваслаўным, Клышкi, Сабілы і Малахава.

НАВЕК

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
І зноў сказаў Бог Майсею: «Гэта скажаш сынам Ізраэля: “Той, Хто ёсць, Бог бацькоў вашых, Бог Абрагама, Бог Ізаака і Бог Якуба паслаў мяне да вас; гэта імя ў Мяне навек, і гэта памятны Мой знак з пакалення ў пакаленне”.

Захавайце слова гэтае праўдзівае ў сябе і ў дзяцей сваіх навек.

І хай Аарон носіць імёны сыноў Ізраэля на нагрудніку судовым, на сваім сэрцы, калі будзе ўваходзіць у свяцілішча; гэта памяць перад Госпадам навек.

І будуць яны знакамі і адзнакамі на табе і на нашчадках тваіх навек.

Скрытае належыць Госпаду, Богу нашаму, а адкрытае — нам і сынам нашым аж навек, каб спаўнялі мы ўсе словы гэтага закону.

Ён пабудуе дом імю Майму, і Я ўмацую пасад валадарства яго навек.

І хай услаўлена будзе навек імя Тваё, і хай кажуць: “Госпад Магуццяў ёсць Бог над Ізраэлем”. І дом паслугача Твайго, Давіда, будзе моцна стаяць перад Табою,

Таму меч не адступіць ад дому твайго навек за тое, што ты пагардзіў Мною і ўзяў жонку Урыі Хетэя, каб была тваёй жонкай”.

Затым сказаў Давід: «Нельга, каб хтосьці нёс каўчэг Божы, апрача левітаў, якіх выбраў Госпад, каб насіць яго і паслугаваць каля яго навек».

І з імі былі Геман і Ідытун і астатнія выбраныя, па імю вызначаныя, каб дзякавалі Госпаду: «Бо навек міласэрнасць Яго».

І ўстанавіў Ты народ Твой Ізраэль народам Сваім навек; і Ты, Госпадзе, стаў яго Богам.

Дык хай трывае і славіцца імя Тваё аж навек ды каб гаварылася: “Госпад Магуццяў ёсць Богам Ізраэля, ёсць Богам для Ізраэля; і дом Давіда, паслугача Твайго, будзе трываць перад Табою”.

Ён пабудуе дом імю Майму, ды ён будзе Мне сынам, і Я буду яму бацькам; і ўмацую прастол валадарства яго над Ізраэлем навек”.

Сыны Амрама: Аарон і Майсей. І Аарон быў выдзелены, каб складаць ахвяры найсвяцейшыя, ён і сыны яго навек: і каб ён успальваў перад абліччам Госпада, і паслугаваў Яму ды дабраслаўляў імя Яго навек.

Ды ўмацую яго валадарства навек, калі будзе трымацца Маіх прыказанняў і законаў, як і сёння”.

Дык цяпер перад абліччам усяго Ізраэля, супольнасці Госпада, калі чуе Бог наш, пільнуйце ды трымайцеся ўсіх прыказанняў Госпада, Бога вашага, каб займець добрую зямлю і перадаць яе навек у спадчыну вашым сынам, якія пасля вас жыць будуць.

А ты, сыне мой Саламон, ведай Бога бацькі твайго і служы Яму шчырым сэрцам ды ахвотнаю душой; бо Госпад пранікае ва ўсе сэрцы ды пазнае ўсе намеры розуму: калі будзеш шукаць Яго — знойдзеш, а калі адвернешся ад Яго — адпіхне цябе навек.

О Госпадзе, Божа Абрагама, і Ізаака, і Ізраэля, бацькоў нашых, захавай навек гэтую волю сэрца іх; і хай заўсёды сэрца іх ставіцца да Цябе з пашанаю.

а я пабудаваў дом на пражыванне Табе, каб абжыўся Ты там навек».

Хай будзе дабраславёны Госпад, Бог твой, Які захацеў пасадзіць цябе на прастол Свой царом Госпада, Бога твайго! Бо мілуе Бог твой Ізраэль і хоча захаваць яго навек, таму паставіў Цябе царом над ім, каб чыніў ты суд і справядлівасць».

Ці не ведаеце, што Госпад, Бог Ізраэля, даў уладу Давіду над Ізраэлем навек, яму і сынам яго па запавеце солі?

Ці не Ты, Божа наш, выгнаў жыхароў гэтай зямлі перад народам Тваім, Ізраэлем, і даў яе навек нашчадкам Абрагама, сябра Твайго?

Цяпер не заглушайце сэрцаў вашых, як бацькі вашыя. Падайце рукі Госпаду і прыходзьце ў святыню Яго, якую Ён асвяціў навек; служыце Госпаду, Богу вашаму, каб адвярнуўся ад вас гнеў абурэння Яго.

Дык цяпер не давайце дачок сваіх за жонак сынам іх, і дачок іх не бярыце за жонак сынам вашым; і не шукайце запавету з імі і дабрабыту іх аж навек, каб вы сталі моцнымі і спажывалі тое, што добрае на гэтай зямлі, і пакінулі ў спадчыну сынам вашым навекі”.

І левіты: Ешуа, і Кадмігэль, Бані, Гасабнія, Сэрэбія, Годыя, Сэбанія, Пэтагія сказалі: «Устаньце і дабраславіце Госпада, Бога вашага, спакон веку і навек, ды дабраславіце велічнае імя славы Яго, вышэй за ўсякае дабраславенне і хвалу!

І быў вызначаны адзін дзень помсты ва ўсіх правінцыях, гэта значыць трынаццаты дзень дванаццатага месяца, які завецца Адар. 12а Як загадаў ён ім карыстацца сваімі законамі ў кожным горадзе, і дапамагаць ім, і абыходзіцца з іх ворагамі і праціўнікамі, як яны жадаюць, у адзін дзень 12б ва ўсім царстве Артаксэркса, у чатырнаццаты дзень дванаццатага месяца, гэта значыць Адара. 12в Гэта копія ліста: 12г «Вялікі цар Артаксэркс перасылае прывітанне ста дваццаці сямі правінцыям ад Індыі да Этыёпіі, сатрапам ды ўсім, хто падначальваецца нашаму загаду. 12д Многія з-за надзвычайнай ласкавасці князёў і пашаны, якая была на іх ускладзена, падняліся ў пыху; 12дж і не толькі спрабуюць яны ўціскаць царскіх падданых, але і чыняць падкопы, узнёсшыся ў дадзенай ім славе, тым, хто даў яе. 12дз І не задавольваюцца яны атрыманнем ад людзей падзякі, але з-за пахвальбы сваёй не ведаюць дабра, фанабэрыстыя, а таксама думаюць, што могуць ухіліцца ад волі Бога, Які ўсё ведае і ненавідзіць ліха. 12е Часта ж і многія, надзеленыя ўладаю, з-за парады прыяцеляў, якім даручаны справы, становяцца ўдзельнікамі праліцця нявіннае крыві і ўцягваюцца ў непапраўныя беды, 12ё калі яны лжывымі і пераваротнымі падкопамі падманваюць шчырую спагадлівасць кіраўнікоў. 12ж Гэта можна бачыць як на даўніх гісторыях, так і на тых, якія на вачах паказваюць, што адбываецца з-за пошасці тых, хто ўладарыць ганебна. 12з Адсюль у далейшым трэба забяспечыць супакой ува ўсіх правінцыях. 12і Калі рашаем справы супярэчныя, якія перад вачамі, рашаем заўсёды з найспагаднейшаю ўвагаю. 12й Бо Аман, сын Амадата, мацэдонец, і чужы персам па крыві, і вельмі далёкі ад нашае дабраты, быў прыняты намі як госць. 12к І ўдастоіўся ён такой зычлівасці, якую адносна ўсяго маем народа, што бацькам нашым быў ён публічна называны, ды паважалі яго ўсе заўсёды, як другую асобу па цару. 12л Ён падняўся да такой пыхлівасці і нахабнасці, што меў намер пазбавіць нас і царства, і жыцця. 12м Бо жадаў нашага захавальніка і заўсёднага дабрадзея Мардахэя і беззаганную суправіцельніцу нашага царства Эстэр з усім іх народам нейкімі хітрымі і лжывымі махінацыямі давесці да загубы; 12н гэтак думаючы, спадзяваўся ён, што, забіўшы іх, наладзіць засаду ў час нашай бездапаможнасці і дзяржаву персаў перадаць мацэдонцам. 12о Мы ж знайшлі юдэяў сярод людзей, асуджаных на найгоршую смерць, без аніякай віны, наадварот, народам, які кіруецца найбольш справядлівымі законамі, 12п і сынамі найвышэйшага, і найвялікшага, і жывога заўсёды Бога, спагаднасць Якога да нас і да нашых продкаў — гэта царства, пабудаванае ў найлепшым парадку. 12р І добра зробіце, калі не будзеце глядзець на лісты, прысланыя Аманам, сынам Амадата, 12с ён за гэтае злачынства быў павешаны на шыбеніцы перад брамай гэтага горада, гэта значыць Сузаў, ён, які чыніў падкопы разам з усім родам сваім, бо Бог, Які ўсім валодае, неўзабаве аддаў яму за тое, што ён заслужыў. 12т А копію гэтага эдыкта, які цяпер пасылаем, памясціце ва ўсіх гарадах, каб дазволена было юдэям карыстацца сваімі законамі. 12у Маеце ім дапамагчы супраць тых, якія ў час бяды на іх нападуць, каб яны маглі абараніцца чатырнаццатага дня дванаццатага месяца, які завецца Адар. 12ў Гэты бо дзень, прызначаны на загубу выбранага народа, абярнуў Бог Усемагутны ў радасць ім. 12ф Дык і вы між вашых святаў гэты дзень майце за асаблівы ды святкуйце яго з вялікай радасцю, 12х каб цяпер і ў будучым быў ён для нас і прыхільных персаў збаўленнем, а для тых, якія наладжваюць засаду на нас, — памяткай загубы. 12ц Кожны ж горад і правінцыя, якая не захоча быць удзельнікам гэтае ўрачыстасці, згіне няхай ад меча ды агню; ды так хай будзе знішчана, каб быць недаступнай не толькі людзям, але каб таксама звярам і птушкам навек застацца агіднай. Бывайце».

Ты, Госпадзе, абароніш нас і ад гэтага роду навек захаваеш.

хто грошы свае не дае на ліхвярства і хабару супраць бязвіннага не прымае. Той, хто так робіць, не пахіснецца навек.

А я сказаў у бестурботнасці маёй: «Не пахіснуся навек».

Ты падтрымаў мяне дзеля бязвіннасці і паставіў мяне перад Табою навек.

Так, як мы спачулі, так і пабачылі ў горадзе Бога Магуццяў, у горадзе нашага Бога, Бог заснаваў яго навек.

У Табе, Госпадзе, маю надзею: не пасаромлюся навек.

Алілуя. Вызнавайце Госпада, бо Ён добры, бо навек міласэрнасць Яго.

дом бо пакінуты, мнагалюдны горад абязлюдзеў; Афэл і Баган сталіся пячорамі навек: радасцю для дзікіх аслоў, выганам для статкаў,

Яны адказалі: «Не будзем піць віна, бо Ёнадаб, сын Рэхаба, наш бацька, загадаў нам, кажучы: “Не піце віна навек ані вы, ані сыны вашы.

Чаму навек хочаш пра нас забыцца, чаму на доўгія дні Ты нас пакідаеш?

Я ператвару цябе ў нікчэмнасць, і ты перастанеш існаваць, і будуць шукаць цябе, і ніколі не знойдуць навек”, — кажа Госпад Бог».

І будуць жыць на зямлі, якую даў Я слузе Майму, Якубу, на якой жылі бацькі іх; і на ёй жыць будуць яны і сыны іх, і сыны сыноў іх аж у вечнасць, і Давід, паслугач Мой, будзе іх валадаром навек.

Выдаю дэкрэт, каб на ўсім абсягу майго царства шанавалі і трымцелі перад Богам Даніэля: бо Ён ёсць Бог жывы і трывае на векі; і Валадарства Яго не будзе знішчана, і ўлада Яго — аж навек.

і зраблю кульгавых рэштаю, і таго, хто пакутаваў, зраблю народам магутным». І будзе валадарыць над імі Госпад на гары Сіён з гэтага часу і навек.

Калі б, аднак, хто блюзніў супраць Духа Святога, той не атрымае адпушчэння навек, але будзе мець вечнае асуджэнне».

і Я буду прасіць Айца, і іншага Суцяшальніка дасць вам, каб заставаўся з вамі навек,

раз’юшаныя віры марскія, што пеняцца сваёю брыдотаю, блукаючыя зоркі, для якіх бясконцасць цемрадзі навек захавана.

Можа быць, што ён адлучыўся толькі на кароткі час дзеля таго, каб ты ўзяў яго навек,

куды за нас як папярэднік увайшоў Ісус, на ўзор Мэльхісэдэха стаўшыся Першасвятаром навек.

Ён жа, склаўшы адну ахвяру за грахі, навек сядзіць праваруч Бога,

І памятайце пра дзейнасць бацькоў, што яны зрабілі ў пакаленнях сваіх ды заслужыце вялікую славу і імя навек.

і што юдэі і святары згадзіліся, каб Сімон быў у іх правадыром і першасвятаром навек, пакуль не з’явіўся здавераны прарок,

ды цяпер, Святы, Госпадзе ўсяе святасці, захавай навек неспаганеным дом гэты, які нядаўна быў ачышчаны».

бо Ты трываеш навек, і мы вечна гінем.

Выправіў бо я вас са смуткам і плачам, а верне мне вас Бог з радасцю і пацехай навек.

Зрабіла ты ўсё гэта сваёю рукой, зрабіла дабро Ізраэлю, і спадабалася гэта Богу. Будзь дабраславёная, жанчына, у Бога Усемагутнага навек». І сказаў увесь народ: «Хай так будзе, хай так будзе!»

Сцеражыся ліхога чалавека, бо ён спрычыняе беды; каб ён часам не наклаў на цябе плямы навек.

упарадкаваў навек іх дзеянні, ды валаданне іх па прызначэннях іх. Не адчуваюць голаду і не пакутуюць, ды не спыняюцца ў сваёй дзейнасці.

Агулам усё стварыў Той, Хто жыве вечна. Адзіны Бог будзе апраўданы і застанецца непераможным Валадаром навек.

затым разалью вучэнне, як прароцтва, ды пакіну яго ў пакаленнях навек і не спынюся перадаваць нашчадкам іх аж у век святы.

І, калі толькі ўвойдзеш у спальню, вазьмі частку печані рыбы і сэрца, і пакладзі на попел каджэння. І пах разойдзецца, і дэман яго пачуе ды ўцячэ, і не з’явіцца каля яе зусім навек.

І ён адказаў яму: «Калі каго мучыць дэман або найгоршы дух, то спалі сэрца і печань рыбы перад мужчынам або жанчынай, і ўцячэ ад іх усякая напасць, і не прыступіцца да іх навек.

І ён сказаў ім: «Не бойцеся! Супакой з вамі. Бога дабраслаўляйце навек.

Праклятыя ўсе, хто гаворыць благое слова. Праклятыя будуць усе, хто нішчыць цябе і бурыць муры твае, дый усе, хто разбурае вежы твае і паліць памяшканні твае. І дабраславёныя будуць усе, хто баіцца Цябе, навек.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter