Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

ВЫКЛІКАЕ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «выклікае» сустракаецца 36 разоў у 32 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 5 перакладах: Бокуна, Сёмухі, Станкевіча, праваслаўным, каталіцкім.

ВЫКЛІКАЕ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
І сказаў Саўл паслугачам сваім: «Пашукайце мне жанчыну, якая выклікае духаў; і я пайду да яе, і запытаюся праз яе». І паведамілі яму паслугачы яго: «Ёсць жанчына, якая выклікае духі, у Эн-Доры».

Прыганяе хмары з канца зямлі, выклікае дождж маланкамі; выводзіць Ён вятры з клецяў Сваіх.

Нянавісць выклікае сваркі, а любоў пакрывае ўсе грахі.

Добры розум выклікае ласку, а на шляху несумленных — бездань.

Дапушчаны да цара — разумны слуга, а гнеў выклікае той, хто дзейнічае ганебна.

Мяккі адказ уціхамірвае гнеў, а жорсткая размова выклікае лютасць.

Чалавек запальчывы выклікае сваркі; а той, хто з’яўляецца цярплівым, уціхамірвае спрэчкі.

Чалавек ліхі выклікае сваркі, а той, хто наракае, раз’ядноўвае сяброў.

Вусны бязглуздага змешваюцца са сваркамі, а рот яго выклікае пабоі.

Як рыканне льва — так і гнеў цара, хто яго выклікае — грашыць супраць душы сваёй.

Бо хто добра ўзбівае малако — атрымлівае масла, а хто моцна высмарквае ноздры — выклікае кроў, а хто выклікае гнеў — выклікае сваркі.

Аднак жа Ён Сам, мудры, выклікае ліхоту, а слова Свайго не адменіць. Паўстане супраць дому ліхотнікаў ды супраць тых, хто чыняць дапамогу злачынству.

Як агонь паліць вецце і агонь выклікае кіпенне вады, каб даў пазнаць імя Тваё ворагам Сваім. Перад Табою ўзрушыліся б народы,

Па загадзе Яго множацца воды ў небе, Ён прыносіць хмары з канца зямлі, маланкамі папераджае дождж і выклікае вецер са сховішчаў сваіх.

бо вось, Ён — Той, Хто творыць горы і выклікае вецер, аб’яўляе чалавеку намер яго, выклікае зару і цемру, ходзіць па вышынях зямных; імя Яго — Госпад, Бог Магуццяў”.

Прасіце ў Госпада дажджу ў час, калі дождж спазняецца. Госпад выклікае маланкі і дасць дождж з хмараў кожнай раслінцы ў полі.

Мы знайшлі, што гэты чалавек — зараза і выклікае бунты сярод усіх юдэяў у цэлым свеце, і ён — правадыр секты Назарэйцаў,

Ведайце, што выпрабаванне веры вашай выклікае цярплівасць.

Бо закон выклікае гнеў, а дзе няма закону, там няма і злачынства.

Усё, што выклікае дакаранні, выяўляецца ў святле,

Бо як непрыемна піць асобна толькі віно, падобна ж — і ваду, а наадварот, віно, змяшанае з вадой, — ужо мілае ды выклікае вялікую прыемнасць. Таксама і будова апавядання: захапляе вушы тых, каму прыйдзецца такую кампазіцыю чытаць. На гэтым жа хай будзе канец.

Увайшоўшы ў свой дом, пры ёй супачыну, бо сябраванне з ёю не выклікае прыкрасці, ані сужыцце з ёй не прыносіць мукі, але весялосць і радасць.

выгляд якой выклікае ў неразумных страсць, і любяць яны бяздушную выяву мёртвай статуі.

[Удар па воку выціскае слёзы, і хто закранае сэрца, выклікае прыязь.]

Два роды людзей дапускаюцца грахоў, і трэці выклікае гнеў і загубу:

Дзве рэчы засмуцілі маё сэрца, і трэцяя — выклікае ўва мне гнеў:

Гарачая спрэчка распаляе агонь, і гарачая звадка пралівае кроў, і язык, што дае пасведчанне, выклікае смерць.

Удар бізуна выклікае сіняк, а ўдар языка зломіць косці;

Хто аддае ў навуку сына свайго, той выклікае зайздрасць у ворага, і сярод прыяцеляў будзе ў ім мець славу.

Віно, зашмат выпітае, выклікае шаленства, і гнеў, і загубу вялікую.

Ці ж слёзы ўдавы не сцякаюць па шчацэ, і галашэнне яе не супраць таго, хто іх выклікае?

Сэрца крывадушнае выклікае прыкрасць, і вопытны чалавек адплаціць яму.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter