Лікі 33 разьдзел
Лікі
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Яна Станкевіча
Гэта месцы прыпынку сыноў Ізраэля, якія выйшлі з Егіпта дружынамі на чале з Майсеем і Ааронам
І во падарожжы сыноў Ізраелявых, каторыя вышлі ізь зямлі Ягіпецкае па войсках сваіх, пад рукою Масея а Аарона.
і якіх Майсей запісаў па месцы лагераў, з якіх яны па загадзе Госпада выходзілі. Вось гэтыя месцы.
І апісаў Масей выхады ў падарожжы іхныя, подле слова СПАДАРОВАГА, і во падарожжы іхныя подле выхадаў іхных:
Вось, у першы месяц, пятнаццатага дня першага месяца вырушылі сыны Ізраэля з Рамэсаса, у другі дзень Пасхі, ведзеныя рукой Узвышняга на вачах усіх егіпцян,
І крануліся яны з Рамесэсу першага месяца, на пятнанцаты дзень першага месяца; на другі дзень Пасхі вышлі сынове Ізраелявы пад рукою высокай на ачох усяго Ягіпту.
калі яны хавалі ўсіх сваіх першародных, забітых Госпадам, калі Ён учыніў суд над іх багамі,
А Ягіпцяне хавалі ўсіх першакоў, каторых зразіў СПАДАР. СПАДАР зрабіў суды над багамі іхнымі.
і расклаліся лагерам у Сукоце.
І крануліся сынове Ізраелявы з Рамесэсу, і разьлягліся табарам у Сукофе.
А з Сукота прыбылі яны ў Этам, што на самай мяжы пустыні.
І крануліся із Сукофу, і разьлягліся табарам у Ефаме, што на краю пустыні.
Адтуль вырушыўшы, прыбылі ў Пігахірот, што каля Баал-Сэфона, ды расклаліся лагерам перад Магдолам.
І крануліся зь Ефаму, і зьвярнуліся да Пі-Гагірофу, каторы перад Ваал-Цэфонам, і разьлягліся табарам перад Міґдолам.
Выйшаўшы з Пігахірота, перайшлі яны сярэдзінай мора ў пустыню і тры дні ішлі пустыняй, і расклаліся лагерам у Мары.
І крануліся ад Гагірофу, і прайшлі сярод мора на пустыню, і йшлі тры дні дарогі пустынёю Ефам, і разьлягліся табарам у Меры.
А выйшаўшы з Мары, прыбылі ў Элім, дзе было дванаццаць крыніц водных і семдзесят пальмаў; і там расклаліся лагерам.
І крануліся зь Меры, і прышлі да Еліму; у Еліме ж двананцаць жаролаў вады і семдзясят пальмаў, і разьлягліся там табарам.
Выйшаўшы з Эліма, расклаліся лагерам каля Чырвонага мора.
І крануліся зь Еліму, і разьлягліся табарам ля Чырвонага мора.
А выйшаўшы ад Чырвонага мора, яны расклаліся лагерам у пустыні Сін;
І крануліся ад Чырвонага мора, і разьлягліся табарам на пустыні Сын.
а адтуль выйшаўшы, яны прыбылі ў Дафку.
І крануліся з пустыні Сын, і разьлягліся табарам у Дофцы.
А выйшаўшы з Дафкі, яны разлажыліся лагерам у Алусе.
І крануліся з Дофкі, і разьлягліся табарам ўв Алушы.
А выйшаўшы з Алуса, паставілі палаткі ў Рэфідыме, дзе не было вады для піцця;
І крануліся з Алушы, і разьлягліся табарам у Рэфідыме, і ня было там вады люду піць.
а выйшаўшы з Рэфідыма, яны расклаліся лагерам у пустыні Сінай.
І крануліся з Рэфідыму, і разьлягліся табарам на пустыні Сынайскай.
Але яны вырушылі і з пустыні Сінай і прыбылі ў Кіброт-Гатаву;
І крануліся з пустыні Сынайскае, і разьлягліся табарам у Кіброт-Гатааве.
а вырушыўшы з Кіброт-Гатавы, яны расклаліся лагерам у Асэроце.
І крануліся з Кіброт-Гатаавы, і разьлягліся табарам у Гацэрофе.
А з Асэрота прыбылі ў Рэтму;
І крануліся з Гацэрофу, і разьлягліся табарам у Рыфме.
а выйшаўшы з Рэтмы, яны сталі лагерам у Рэмон-Парэсе.
І крануліся з Рыфмы, і разьлягліся табарам у Рымнон-Парэцу.
Выйшаўшы адтуль, яны прыбылі ў Лебну;
І крануліся з Рымнон-Парэцу, і разьлягліся табарам у Ліўне.
пасля Лебны сталі лагерам у Рэсе;
І крануліся зь Ліўны, і разьлягліся табарам у Рысе.
А выйшаўшы з Рэсы, прыбылі ў Каалату,
І крануліся з Рысы, і разьлягліся табарам у Кегелафе.
адкуль выйшаўшы, паставілі палаткі на гары Сэфар.
І крануліся з Кегелафы, і разьлягліся табарам на гары Шэфер.
Затым, выйшаўшы ад гары Сэфар, яны прыйшлі ў Араду;
І крануліся ад гары Шэфер, і разьлягліся табарам у Гарадзе.
адтуль выйшаўшы, сталі лагерам у Мацэлоце.
І крануліся з Гарады, і разьлягліся табарам у Макелофе.
Выйшаўшы з Мацэлота, прыйшлі ў Тагат;
І крануліся з Макелофу, і разьлягліся табарам у Тагафе.
пасля Тагата сталі лагерам у Тарэ.
І крануліся з Тагафу, і разьлягліся табарам у Тэразе.
Адтуль выйшаўшы, яны паставілі палаткі ў Мэтцы,
І крануліся з Тэрагу, і разьлягліся табарам у Міфцы.
а пасля Мэткі яны сталі лагерам у Хэсмоне;
І крануліся зь Міфкі, і разьлягліся табарам у Гашмоне.
выйшаўшы з Хэсмоны, прыбылі ў Мацэрот.
І крануліся з Гашмоны, і разьлягліся табарам у Мосэрофе.
А пасля Мацэрота яны сталі лагерам у Бэнэ-Якане;
І крануліся з Мосэрофы, і разьлягліся табарам у Бене-Яакане.
і, выйшаўшы з Бэнэ-Якана, прыбылі да гары Гадгад;
І крануліся зь Бене-Яакану, і разьлягліся табарам у Гор-Гаґідґадзе.
выйшаўшы адтуль, паставілі палаткі ў Етэбаце.
І крануліся з Гор-Гаґідґаду, і разьлягліся табараім у Ётвафе.
І з Етэбаты прыбылі ў Эброну; а
І крануліся ад Ётвафы, і разьлягліся табарам у Аўроне.
выйшаўшы з Эброны, расклаліся лагерам у Эцыён-Гебэры.
І крануліся з Аўрону, і разьлягліся табарам у Ецон-Ґаверу.
Адтуль выбраўшыся, прыбылі ў пустыню Сін, або Кадэс.
І крануліся зь Ецон-Ґаверу, і разьлягліся табарам на пустыні Цын, яна ж Кадэш.
Выйшаўшы з Кадэса, паставілі палаткі на гары Гор, на самай мяжы зямлі Эдома.
І крануліся з Кадэшу, і разьлягліся табарам на гары Гор, ля канца зямлі Едомскае.
Па загадзе Госпада Аарон, святар, узышоў на гару Гор і там памёр у саракавым годзе па выхадзе сыноў Ізраэля з Егіпта, у першы дзень пятага месяца,
І ўзышоў Аарон сьвятар на гару Гор подле слова СПАДАРОВАГА, і памер там саракавога году па выходзе сыноў Ізраелявых ізь зямлі Ягіпецкае, пятага месяца, на першы дзень месяца.
маючы сто дваццаць тры гады, калі памёр на гары Гор.
Аарону было сто дваццаць тры гады, як памер на гары Гор.
Цар Арада, хананеец, які жыў у Нагэбе, у зямлі Ханаан, пачуў у той час, што прыбылі сыны Ізраэля.
І пачуў Канаанянін, кароль Арада, а ён жыў на паўдні ў зямлі Канаанскай, што йдуць сынове Ізраелявы.
І выйшаўшы з гары Гор, яны сталі лагерам у Салмоне;
І крануліся яны ад гары Гор, і разьлягліся табарам у Цалмоне.
выйшаўшы адтуль, яны прыбылі ў Пунон.
І крануліся з Цалмону, і разьлягліся табарам у Пуноне.
З Пунона выйшлі і прыбылі ў Абот.
І крануліся з Пунону і разьлягліся табарам у Овофе.
З Абота прыбылі ў Еабарым, што на мяжы Мааба.
І крануліся з Овофу, і разьлягляліся табарам у Іім-Аварыме, на граніцах Моаву.
А выйшаўшы з Еабарыма, яны паставілі палаткі ў Дыбонгадзе;
І крануліся з Ііму, і разьлягліся табарам у Дывон-Ґадзе.
выйшаўшы адтуль, сталі лагерам у Элман-Дэблатаіме.
І крануліся з Дывон-Ґаду, і разьлягліся табарам у Алмон-Дыўлафаіме.
А выйшаўшы з Элман-Дэблатаіма, прыбылі пад гару Абарым, насупраць Нэба.
І крануліся з Алмон-Дыўлафаіму, і разьлягліся табарам на горах Аварымскіх перад Нево.
А выйшаўшы з гор Абарым, прыйшлі на раўніны Мааба, над Ярданам, насупраць Ерыхона;
І крануліся з гор Аварымскіх, і разьлягліся табарам на раўнінах Моаўскіх ля Ёрдану, супроці Ерыхону.
там расклаліся лагерам на мясцовасці ад Бэт-Есімота аж да Абэл-Сітыма на раўнінах Мааба.
Яны разьлягліся табарам ля Ёрдану ад Беф-Ешгімофу аж да Аве-Шытыму на раўнінах Моаўскіх.
Там сказаў Госпад Майсею:
І гукаў СПАДАР Масею на раўнінах Моаўскіх ля Ёрдану, кажучы:
«Загадай сынам Ізраэля і скажы ім: “Калі пяройдзеце раку Ярдан і ўвойдзеце ў зямлю Ханаан, —
«Гукай сыном Ізраелявым і скажы ім: як пярэйдзеце перазь Ёрдан да зямлі Канаанскае,
выганіце перад сабою ўсіх жыхароў той зямлі, паламайце ўсіх іх ідалаў ды разбіце ўсе статуі, і ўсе ўзгоркі спусташыце.
То пражаніце ўсіх жыхараў зямлі ад віду свайго, і зьнішчыце ўсі хвіґуры іхныя, і ўсі літыя балваны іхныя зьнішчыце, і ўсі вышыні іхныя разбурыце.
Завалодайце зямлёй і абжывайцеся на ёй, бо Я даў яе вам ва ўласнасць;
І вазьміце ў дзяржаньне зямлю, асяліцеся на ёй, бо вам Я даў зямлю гэтую дзяржаць яе.
яе падзяліце паміж вашымі пакаленнямі: большаму пакаленню дайце большую частку, меншаму — меншую; як жэрабя выпадзе, так паміж усімі хай будзе падзелена ўласнасць; па пакаленнях і родах хай будзе яна падзелена.
І возьмеце на спадак зямлю жэрабям подле радзімаў сваіх: чысьленаму павялічча спадак, а нячысьленаму паменшча спадак; на каторае месца каму падзець жэрабя, тое яму й будзе; подле плямёнаў айцоў сваіх вазьміце сабе спадкі.
Калі ж не захочаце выгнаць жыхароў зямлі гэтай, і калі яны застануцца, будуць яны вам як церні ў вачах вашых і як калючкі ў баках вашых, будуць яны ўціскаць вас у зямлі пражывання вашага;
Калі ж вы не пражаніце жыхараў зямлі ад сябе, то будзе, што засталыя зь іх будуць цернямі ачом вашым і бадзюлькамі баком вашым, і будуць ціснуць вас на зямлі, на каторай вы жывіце.
і тады, што Я меркаваў ім зрабіць, вам зраблю”».
І тады, што Я думаў зрабіць ім, зраблю вам».