Лікі 5 разьдзел
Лікі
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Яна Станкевіча
І прамовіў зноў Госпад да Майсея:
І гукаў СПАДАР Масею, кажучы:
«Загадай сынам Ізраэля выдаліць з лагера ўсіх пракажаных, хворых на выцёкі і апаганеных ад нябожчыка.
«Раскажы сыном Ізраелявым, каб выслалі з табару ўсіх пракажаных, і ўсіх маючых вытакі, і кажнага, што стаў нячысты ад мертвае душы.
Як мужчыну, так і жанчыну выдаліце з лагера, каб не паганілі лагера, дзе Я жыву паміж вамі».
Ад мужчыны й да жонкі вышліце, вонкі табару вышліце іх, і ня будуць плюгавіць яны табараў сваіх, што Я жыву пасярод іх».
Так і зрабілі сыны Ізраэля і выдалілі іх па-за лагер, як загадаў Госпад Майсею.
І зрабілі так сынове Ізраелявы, і выслалі іх вонкі з табару; як казаў СПАДАР Масею, так і зрабілі сынове Ізраелявы.
Далей загадаў Госпад Майсею, кажучы:
І Гукаў СПАДАР Масею, кажучы:
«Скажы сынам Ізраэля: “Калі мужчына або жанчына зграшыць як-небудзь, як здараецца сярод людзей, і парушыць загад Госпадаў, то будзе той чалавек вінаваты;
«Гукай сыном Ізраелявым: мужчына альбо жонка, калі яны зробяць адзін із грахоў людзкіх, выступяць супроці СПАДАРА, і вінна будзе душа тая;
і няхай прызнаюць грэх свой і аддадуць сам капітал і пятую частку таму, перад кім зграшылі.
Дык няхай выспавядаюцца з грэху свайго, каторы яны зрабілі, і верне за віну сваю ў галоўнай суме, і пятую часьць дадасьць да тога, і дасьць таму, супроці каго завініўся.
А калі ў яго няма нашчадка, хай аддасць Госпаду асвяціць гэта, хай будзе гэта святару, апрача барана, што ахвяруецца на ўміласціўленне, каб быць ачышчальнай ахвярай.
І калі ў чалавека няма сваяка, каб зьвярнуць за віну яму, то за віну зьвернецца СПАДАРУ; хай будзе гэта сьвятару звыш барана ласкіўчыненьня, каторым ён дастане яму ласкіўчыненьне.
Таксама ўсякае каштаванне святых рэчаў, якія прыносяць сыны Ізраэля, належыць святару;
І ўсялякі дар із усіх сьвятасьцяў сыноў Ізраелявых, каторыя яны абракаюць, сьвятару, яму належа.
і ўсё, што ахвяруецца ў свяцілішча ад кожнага чалавека і перадаецца ў рукі святара, будзе яго”».
І пасьвячэньне кажнага чалавека яму будзе. Усе, што дасьць чалавек сьвятару, ягонае ё».
І сказаў Госпад Майсею, кажучы:
І гукаў СПАДАР Масею, кажучы:
«Пагавары з сынамі Ізраэля і скажы ім: “Муж, жонка якога распуснічала і, ашукваючы мужа,
«Гукай сыном Ізраелявым і скажы ім: калі якога мужа жонка іступіла з дарогі, і хвальш учыніла супроці яго,
спала з чужым мужчынам, і муж яе пра гэта не ведае, а яна дапусцілася нячыстасці, і сведкаў на гэта няма, бо не заспелі яе ў час распусты,
І паляжаў хто зь ёю ляжаньням насеньня, і гэта было ўтоена ад аччу мужа ейнага і схавана, і яна сплюгавіцца, ня будзе на яе сьветкі ані будзе засьпета,
калі дух падазрэння ахапіў мужа супраць яго жонкі, якая або сапраўды спракудзілася, або пераследуецца памылковым падазрэннем,
І пройдзе над ім дух завісьці, і ён будзе завідзець жонку сваю, як яна сплюгаўлена; альбо пройдзе над ім дух завісьці, і ён будзе завідзець жонку сваю, як яна ня сплюгаўлена:
хай прывядзе ён яе да святара і складзе ў ахвяру за яе дзесятую частку эфы мукі ячменнай. Хай не вылье на яе алею, ані пакладзе кадзіла, бо гэта ахвяра падазрэння, ахвяра, што мае выявіць віну.
Дык хай прывядзець тый муж жонку сваю да сьвятара, і прынясець дар ейны за яе дзясятую часьць ефы ячнае мукі; але ня ўзьлівае на яе алівы, і не кладзець кадзіла, бо гэта аброк завісьці, аброк успаміну, прыпамінаючы бяспраўе.
Такім чынам хай прывядзе яе святар і паставіць перад Госпадам;
І дабліжа яе сьвятар, і пастанове яе перад від СПАДАРОЎ;
і хай возьме ён святой вады ў гліняным посудзе і трошкі зямлі з падлогі скініі і ўкладзе ў ваду.
І возьме сьвятар сьвятое вады ў гліняную судзіну, і з пылу, каторы будзе на мосьце вітальні, возьме сьвятар і паложа ў ваду;
І калі паставіць святар жанчыну перад Госпадам, ён мае агаліць галаву яе і пакласці на яе рукі ахвяру выяўлення, або падазрэння; ваду ж найгарчэйшую, у якой ён злучыў праклён з закляццем, святар будзе трымаць у руцэ.
І пастанове сьвятар жонку перад від СПАДАРОЎ, і адкрые галаву жончыну, і дасьць ёй на далоні аброк успаміну, — аброк завісьці гэта, у руццэ ж у сьвятара будзе гаркая вада кляцьбы;
Тады закляне жанчыну і скажа ёй: “Калі чужы мужчына не ляжаў з табой, і калі не адхілілася ты ад свайго мужа і не апаганілася на пустым ложку мужа, тады вада найгарчэйшая, у якой я злучыў праклёны, не прынясе табе шкоды,
І прывядзець яе сьвятар да прысягі, і скажа жонцы: "Калі ніхто не ляжаў із табою, і ты не зьвярнула на нечысьць супроці мужа свайго, то не пашкодзе табе гэтая гаркая а кляцьбяная вада;
калі, аднак, адхілілася ты ад свайго мужа, і апаганілася, і лягла з іншым мужчынам, а не твой муж ляжаў з табой, —
А калі ты адвярнулася ад мужа свайго й калі ты сплюгавілася, і калі хто ляжаў із табою апрача мужа твайго, —
тады святар пракляне жанчыну прысягай праклёну: “Хай аддасць цябе Госпад праклёну і клятве ў народзе тваім; ды хай чэзне ўлонне тваё і апухне жывот твой.
Тады сьвятар хай прывядзець жонку да прысягі прысягаю кляцьбы, і скажа сьвятар жонцы: — Няхай зробе табе СПАДАР на кляцьбу а на выкляцьце меж народу твайго, і хай зробе СПАДАР лядзьве твае апалымі і жывот твой апохлым;
Хай вада праклёну пранікне ў нутро тваё, каб апух жывот твой ды апала ўлонне тваё”. І жанчына адкажа: “Амін, амін”.
І хай пройдзе вада гэтая кляцьбяная ў нутр твой, каб апох жывот і апала лядзьве". І скажа жонка: "Амін, амін".
І хай напіша святар на скрутку гэтыя праклёны, а пасля змые іх вадою найгарчэйшаю,
І напіша сьвятар кляцьбу гэтую ў кнізе, і змые яе гаркой вадою;
і дасць выпіць жанчыне горкую ваду, у якую ён сабраў праклёны, і хай пранікне ў яе вада праклёну, што спрычыніць горкі боль;
І дасьць жонцы выпіць гаркую кляцьбяную ваду, і ўвыйдзе ў яе вада кляцьбяная, на гарчыню.
хай возьме святар з рук жанчыны ахвяру падазрэння, і ўзніме яе перад Госпадам, і складзе яе на ахвярнік;
І возьме сьвятар із рук жонкі дар завісьці, і будзе нахінаць дар туды-сюды перад відам СПАДАРА, і дабліжа яго да аброчніка.
хай возьме з яе поўную жменю ахвяры, што прыносіцца на памяць, і хай спаліць яе на ахвярніку; а затым хай дасць жанчыне выпіць вады найгарчэйшай.
І возьме сьвятар жменю з дару ўспаміну ейнага з хлебнага аброку, і будзе кадзіць на аброчніку, і потым дасьць жонцы выпіць вады.
Калі вып’е жанчына яе, то калі абвінавачваная ў чужаложстве, яна сапраўды сябе абняславіла, занядбаўшы мужа свайго, хай вада праклёну пранікне ў яе, выклікаючы горкі боль. Улонне яе ападзе, і жывот апухне, і хай будзе тая жанчына праклятаю ва ўсім народзе сваім.
І як дасьць напіцца вады, і будзе, калі яна нячыстая й зрабіла выступ супроці мужа свайго, увыйдзе ў яе гаркая кляцьбяная вада на гарчыню ёй, і апохне жывот ейны, і ападуць лядзьве ейныя, і будзе гэтая жонка кляцьбою сярод народу свайго.
Калі тая жанчына не абняславіла сябе, але была чыстай, то хай застанецца непашкоджанай і хай нараджае дзяцей”».
А калі жонка ня сплюгавілася й чыстая яна, дык будзе нявінная і будзе запладняцца насеньням.
Гэта закон адносна падазрэння, калі жонка адхіліцца ад свайго мужа і абняславіць сябе
Гэта права завісьці, як жонка адвернецца ад мужа свайго й сплюгавіцца,
і калі муж яе, пабуджаны духам рэўнасці, прывядзе яе да аблічча Госпада, а святар споўніць для яе ўсё, што прадпісана;
Альбо як у мужу пройдзе дух завісьці, і ён будзе завідзець жонку сваю: і ён пастанове жонку перад відам СПАДАРОВЬМ, і ўчыне зь ёю сьвятар усе подле гэтага права.
хай муж яе будзе без віны, а тая жонка хай адкажа за грэх свой.
І будзе муж нявінны ад бяспраўя, а тая жонка панясець бяспраўе свае».