Лікі 7 разьдзел
Лікі
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Яна Станкевіча
Калі Майсей пабудаваў скінію, і ўзняў яе, і памазаў яе, і асвяціў яе з усімі яе прыналежнасцямі, таксама ахвярнік і ўсе яго прыналежнасці,
І было таго дня, як Масей скончыў станавіць вітальню, і памазаў яе, і пасьвяціў яе а ўсе судзьдзе яе, і аброчнік а ўсе судзьдзе яго, і памазаў іх і пасьвяціў іх;
тады князі Ізраэля і галовы родаў, якія былі пастаўлены на чале кожнага пакалення, якія былі пералічаны,
Тады дабліжыліся князі Ізраелявы, галавы дому айцоў сваіх, яны князі плямёнаў, каторыя стаялі над тымі, што былі палічаныя,
прынеслі дары перад аблічча Госпада: шэсць крытых вазоў і дванаццаць валоў. Прынеслі па адным возе ад двух кіраўнікоў і па адным воле ад кожнага; і паставілі гэта перад скініяй.
І прынесьлі аброкі свае перад відам СПАДАРА, шэсьць накрытых калясьнікоў і двананцаць валоў, па адным калясьніку ад двух князёў і па адным валу ад кажнага, і дабліжылі гэта перад вітальню.
І сказаў Госпад Майсею:
І гукаў СПАДАР Масею, кажучы:
«Вазьмі гэта ад іх, каб яны спраўлялі службу ў палатцы сустрэчы, і перадай гэта левітам адпаведна парадку іх паслугі».
«Вазьмі ад іх; няхай будуць на работу пры службе будану збору; і аддай іх Левітам, кажнаму чалавеку подле службы іх».
Дык узяў Майсей вазы і валоў і аддаў іх левітам.
І ўзяў Масей калясьнікі а валы, і аддаў іх Левітам.
Адпаведна іх патрэбам сынам Гэрсона даў два вазы і чатыры валы.
Два калясьнікі й чатыры валы аддаў сыном Гірсонавым, подле службы іхнае.
Восем валоў і чатыры другія вазы даў сынам Мэрары, адпаведна іх абавязкам пад наглядам Ітамара, сына Аарона святара.
І чатыры калясьнікі й восьмі валоў аддаў сыном Мераравым, подле службы іхнае, пад наглядам Іфамара, сына Аарона, сьвятара.
А сынам Кагата не даў валоў і вазоў, бо яны служылі ў свяцілішчы і насілі грузы на сваіх плячах.
А сыном Когафовым ня даў, бо служба сьвятыні на іх, на плячох яны маюць насіць.
Такім чынам на пасвячэнне ахвярніка ў дзень намашчэння прынеслі кіраўнікі сваю ахвяру перад ахвярнікам.
І дабліжылі князі на пасьвячэньне аброчніка таго дня, як ён быў памазаны; і дабліжылі князі аброкі свае да аброчніка.
І сказаў Госпад Майсею: «Хай кіраўнікі па адным штодзень прыносяць свае дары на пасвячэнне ахвярніка».
І сказаў СПАДАР Масею: «Па адным князю ў дзень, па адным князю ў дзень хай абракаюць аброкі свае на пасьвячэньне аброчніка».
У першы дзень прынёс сваю ахвяру Наасон, сын Амінадаба, з пакалення Юды.
І быў абракаючым першага дня свой аброк Наасон Амінадавёнак ад плямені Юдзінага.
І ў ёй былі срэбраная міса ў сто трыццаць сікляў вагі, срэбраная чара ў семдзесят сікляў вагі, па вазе святыні, абедзве напоўнены былі пшанічнаю мукой, запраўленай алеем, на ахвяру з ежы,
І аброк ягоны быў: адна срэбная міса вагою сто трыццаць, адна срэбная крапельная чара семдзясят сыкляў, подле сыклю сьвятыні, абедзьве поўныя ценькае мукі, рашчыненай на аліве, на аброк хлебны,
залатая чара ў дзесяць сікляў золата, напоўненая кадзілам,
Ложка адна дзесяцёх сыкляў, залатая, поўная кадзіла,
адзін бычок ад статка, баран і гадавалае ягня ў ахвяру цэласпалення,
Адно цялё-бычок, адзін баран, адзін аднагодні баранчык на ўсепаленьне,
і казёл у ахвяру за грэх;
Адно казянё на аброк за грэх,
і ў ахвяру прымірэння два валы, пяць бараноў, пяць казлоў і пяць аднагадовых ягнят: гэта — ахвяра Наасона, сына Амінадаба.
На аброк супакойны два з буйнога статку, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагодніх баранчыкаў. Гэта аброк Наасона Амінадавёнка.
У другі дзень прынёс Натанаэль, сын Суара, князь з пакалення Ісахара,
На другі дзень дабліжыў Нафанаель Цуаронак, князь плямені сыноў Іссасхаровых.
місу срэбраную ў сто трыццаць сікляў вагі, срэбраную чару ў семдзесят сікляў вагі, па вазе святыні, абедзве напоўненыя пшанічнай мукой, запраўленай алеем, у ахвяру з ежы,
Ён дабліжыў дар свой: адну срэбную місу вагою сто трыццаць, адну срэбную крапельную чару семдзясят сыкляў, подле сыклю сьвятыні, абедзьве поўныя ценькае мукі, рашчыненае на аліве, на аброк хлебны,
залатую чару ў дзесяць сікляў вагі, напоўненую кадзілам;
Адну залатую ложку зь дзесяцёх сыкляў, поўную кадзіла,
аднаго бычка ад статка, барана і аднагадовае ягня ў ахвяру цэласпалення,
Адно цялё-бычка, аднаго барана, аднаго аднагодняга баранчыка, на ўсепаленьне,
і казла ў ахвяру за грэх;
Адно казянё на аброк за грэх,
і ў ахвяру прымірэння двух валоў, пяць бараноў, пяць казлоў і пяць аднагадовых ягнят: гэта была ахвяра Натанаэля, сына Суара.
І на аброк супакойны два з буйнога статку, пяць казлоў, пяць аднагодніх баранчыкаў. Гэта аброк Нафанаеля Цуаронка.
У трэці дзень князь сыноў Забулона, Эліяб, сын Гэлона,
На трэйці дзень князь сыноў Завулонавых Еляў Гелонёнак.
прынёс місу срэбраную ў сто трыццаць сікляў вагі, чару срэбраную ў семдзесят сікляў вагі, па вазе святыні, абедзве напоўненыя пшанічнай мукой, запраўленай алеем, у ахвяру з ежы,
Дар ягоны: адна срэбная міса вагою сто трыццаць сыкляў, адна крапельная срэбная чара семдзясят сыкляў, подле сыклю сьвятыні, абедзьве поўныя ценькае мукі, рашчыненае на аліве, на аброк хлебны,
залатую чару ў дзесяць сікляў вагі, напоўненую кадзілам,
Адна залатая ложка зь дзесяцёх сыкляў, поўная кадзіла,
бычка ад статка, барана і аднагадовае ягня ў ахвяру цэласпалення
Адно цялё-бычок, адзін баран, адзін аднагодні баранчык, на ўсепаленьне,
і казла ў ахвяру за грэх;
Адно казянё на аброк за грэх,
і двух валоў, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагадовых ягнят у ахвяру прымірэння: гэта — ахвяра Эліяба, сына Гэлона.
І на аброк супакойны два з буйнога статку, пяць казлоў, пяць аднагодніх баранчыкаў. Гэта аброк Елява Гелонёнка.
У чацвёрты дзень князь сыноў Рубэна, Элісур, сын Сэдэура,
На чацьверты дзень князь сыноў Рувінавых Еліцур Шэдэўронак.
прынёс місу срэбраную ў сто трыццаць сікляў вагі, срэбраную чару ў семдзесят сікляў вагі, па вазе святыні, абедзве напоўненыя пшанічнай мукой, запраўленай алеем, у ахвяру з ежы,
Дар ягоны: адна срэбная міса вагою сто трыццаць сыкляў, адна срэбная крапельная чара семдзясят сыкляў, подле сыклю святыні, абедзьве поўныя ценькае мукі, рашчыненае на аліве, на аброк хлебны,
залатую чару ў дзесяць сікляў вагі, напоўненую кадзілам,
Адна залатая ложка зь дзесяцёх сыкляў, поўная кадзіла,
аднаго бычка са статка, барана і аднагадовае ягня ў ахвяру цэласпалення,
Адно цялё-бычок, адзін баран, адзін аднагодні баранчык, на ўсепаленьне,
і казла ў ахвяру за грэх;
Адно казянё на аброк за грэх,
і двух валоў, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагадовых ягнят у ахвяру прымірэння: гэта была ахвяра Элісура, сына Сэдэура.
І на аброк супакойны два з буйнога статку, пяць казлоў і пяць аднагодніх баранчыкаў. Гэта дар Еліцура Шэдэўронка.
У пяты дзень князь сыноў Сімяона Саламіэль, сын Сурысадая,
На пяты дзень князь сыноў Сымонавых Шэлумель Цурышаддаёнак.
прынёс місу срэбраную ў сто трыццаць сікляў вагі, срэбраную чару ў семдзесят сікляў вагі, па вазе святыні, абедзве напоўненыя мукой пшанічнай, запраўленай алеем, у ахвяру з ежы,
Дар ягоны: адна срэбная міса вагою сто трыццаць сыкляў, адна крапельная срэбная чара семдзясят сыкляў, подле сыклю сьвятыні, абедзьве поўныя ценькае мукі, рашчыненае на аліве, на аброк хлебны,
залатую чару ў дзесяць сікляў вагі, напоўненую кадзілам,
Ложка адна зь дзесяцёх сыкляў залатая, поўная кадзіла,
аднаго бычка са статка, барана і аднагадовае ягня ў ахвяру цэласпалення,
Адно цялё-бычок, адзін баран, адзін аднагодні баранчык, на ўсепаленьне,
і казла ў ахвяру за грэх;
Адно казянё на аброк за грэх,
двух валоў, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагадовых ягнят у ахвяру прымірэння: гэта была ахвяра Саламіэля, сына Сурысадая.
І на аброк супакойны два з буйнога статку, пяць бараноў, пяць казлоў і пяць аднагодніх баранчыкаў. Гэта дар Шэлумеля Цурышаддаёнка.
У шосты дзень князь сыноў Гада Эліясаф, сын Дэуэля,
На шосты дзень князь сыноў Ґадовых Елясаф Дэгуелёнак.
прынёс місу срэбраную ў сто трыццаць сікляў вагі, срэбраную чару ў семдзесят сікляў вагі, па вазе святыні, абедзве напоўненыя мукой пшанічнай, запраўленай алеем, у ахвяру з ежы,
Дар ягоны: адна срэбная міса вагою сто трыццаць сыкляў, адна крапельная срэбная чара семдзясят сыкляў, подле сыклю святыні, абедзьве поўныя ценькае мукі, рашчыненае на аліве, на аброк хлебны,
залатую чару ў дзесяць сікляў вагі, напоўненую кадзілам,
Адна залатая ложка зь дзесяцёх сыкляў, поўная кадзіла,
і аднаго бычка са статка, барана і аднагадовае ягня ў ахвяру цэласпалення,
Адно цялё-бычок, адзін баран, адзін аднагодні баранчык, на ўсепаленьне,
і казла ў ахвяру за грэх;
Адно казянё на аброк за грэх,
і двух валоў, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагадовых ягнят у ахвяру прымірэння: гэта была ахвяра Эліясафа, сына Дэуэля.
І на аброк супакойны два з буйнога статку, пяць казлоў і пяць аднагодніх баранчыкаў. Гэта дар Елясафа Дэгуелёнка.
У сёмы дзень князь сыноў Эфраіма Элісама, сын Аміюда,
На сёмы дзень князь сыноў Яхрэмавых Елішама Амігудзёнак.
прынёс місу срэбраную ў сто трыццаць сікляў вагі, срэбраную чару ў семдзесят сікляў вагі, па вазе святыні, абедзве напоўненыя мукой пшанічнай, запраўленай алеем, у ахвяру з ежы,
Аброк ягоны: адна срэбная міса вагою сто трыццаць сыкляў, адна крапельная срэбная чара семдзясят сыкляў, подле сыклю сьвятыні, абедзьве поўныя ценькае мукі, рашчыневае на аліве, на аброк хлебны,
залатую чару ў дзесяць сікляў вагі, напоўненую кадзілам,
Адна залатая ложка зь дзесяцёх сыкляў, поўная кадзіла,
аднаго бычка са статка, барана і аднагадовае ягня ў ахвяру цэласпалення,
Адно цялё-бычок, адзін баран, адзін аднагодні баранчык, на ўсепаленьне,
і казла ў ахвяру за грэх;
Адно казянё на аброк за грэх,
і двух валоў, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагадовых ягнят у ахвяру прымірэння: гэта была ахвяра Элісамы, сына Аміюда.
І на аброк супакойны два з буйнога статку, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагодніх баранчыкаў. Гэта аброк Елішамы Амігудзёнка.
У восьмы дзень князь сыноў Манасы Гамаліэль, сын Падасура,
На восьмы дзень князь сыноў Манасавых Ґамалель Педацуронак.
прынёс місу срэбраную ў сто трыццаць сікляў вагі, срэбраную чару ў семдзесят сікляў вагі, па вазе святыні, абедзве напоўненыя мукой пшанічнай, запраўленай алеем, у ахвяру з ежы,
Аброк ягоны: адна срэбная міса вагою сто трыццаць сыкляў, адна крапельная срэбная чара семдзясят сыкляў, подле сыклю сьвятыні, абедзьве поўныя ценькае мукі, рашчыненае на аліве, на аброк хлебны,
залатую чару ў дзесяць сікляў вагі, напоўненую кадзілам,
Адна залатая ложка зь дзесяцёх сыкляў, поўная кадзіла,
аднаго бычка са статка, барана і аднагадовае ягня ў ахвяру цэласпалення,
Адно цялё-бычок, адзін баран, адзін аднагодні баранчык, на ўсепаленьне,
і казла ў ахвяру за грэх;
Адно казянё на аброк за грэх,
і двух валоў, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагадовых ягнят у ахвяру прымірэння: гэта была ахвяра Гамаліэля, сына Падасура.
І на аброк супакойны два з буйнога статку, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагодніх баранчыкаў. Гэта аброк Ґамалеля Педацуронка.
У дзевяты дзень князь сыноў Бэньяміна, Абідан, сын Гедэона,
На дзявяты дзень князь сыноў Веняміновых Авідан Гідэонёнак.
прынёс місу срэбраную ў сто трыццаць сікляў вагі, срэбраную чару ў семдзесят сікляў вагі, па вазе святыні, абедзве напоўненыя мукой пшанічнай, запраўленай алеем, у ахвяру з ежы,
Аброк ягоны: адна срэбная міса вагою сто трыццаць сыкляў, адна крапельная срэбная чара семдзясят сыкляў, подле сыклю сьвятыні, абедзьве поўныя ценькае мукі, рашчыненае на аліве, на аброк хлебны,
і залатую чару ў дзесяць сікляў вагі, напоўненую кадзілам,
Адна залатая ложка зь дзесяцёх сыкляў, поўная кадзіла,
і аднаго бычка са статка, барана і аднагадовае ягня ў ахвяру цэласпалення,
Адно цялё-бычок, адзін баран, адзін аднагодні баранчык, на ўсепаленьне,
і казла ў ахвяру за грэх;
Адно казянё на аброк за грэх,
і двух валоў, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагадовых ягнят у ахвяру прымірэння: гэта была ахвяра Абідана, сына Гедэона.
І на аброк супакойны два з буйнога статку, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагодніх баранчыкаў. Гэта аброк Авідана Ґідэонёнка.
У дзесяты дзень князь сыноў Дана Ахіязэр, сын Амісадая,
На дзясяты дзень князь сыноў Дановых Агіезэр Амішаддаёнак.
прынёс місу срэбраную ў сто трыццаць сікляў вагі, срэбраную чару ў семдзесят сікляў вагі, па вазе святыні, абедзве напоўненыя мукой пшанічнай, запраўленай алеем, у ахвяру з ежы,
Аброк ягоны: адна срэбная міса вагою сто трыццаць сыкляў, адна крапельная срэбная чара семдзясят сыкляў, подле сыклю сьвятыні, абедзьве поўныя ценькае мукі, рашчыненае на аліве, на аброк хлебны,
залатую чару ў дзесяць сікляў вагі, напоўненую кадзілам,
Адна залатая ложка зь дзесяцёх сыкляў, поўная кадзіла,
аднаго бычка са статка, барана і аднагадовае ягня ў ахвяру цэласпалення,
Адно цялё бычок, адзін баран, адзін аднагодні баранчык, на ўсепаленьне,
і казла ў ахвяру за грэх;
Адно казянё на аброк за грэх,
і двух валоў, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагадовых ягнят у ахвяру прымірэння: гэта была ахвяра Ахіязэра, сына Амісадая.
І на аброк супакойны два з буйнога статку, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагодніх баранчыкаў. Гэта аброк Агіезэра Амішаддаёнка.
У адзінаццаты дзень князь сыноў Асэра Пэгіэль, сын Акрана,
На адзінанцаты дзень князь сыноў Ашэравых Пагіель Охранёнак.
прынёс місу срэбраную ў сто трыццаць сікляў вагі, срэбраную чару ў семдзесят сікляў вагі, па вазе святыні, абедзве напоўненыя мукой пшанічнай, запраўленай алеем, у ахвяру з ежы,
Аброк ягоны: адна срэбная міса вагою сто трыццаць сыкляў, адна крапельная срэбная чара семдзясят сыкляў, подле сыклю сьвятыні, абедзьве поўныя ценькае мукі, рашчыненае на аліве, на аброк хлебны.
залатую чару ў дзесяць сікляў вагі, напоўненую кадзілам,
Адна залатая ложка зь дзесяцёх сыкляў, поўная кадзіла,
аднаго бычка са статка, барана і аднагадовае ягня ў ахвяру цэласпалення,
Адно цялё-бычок, адзін баран, адзін аднагодні баранчык, на ўсепаленьне,
і казла ў ахвяру за грэх;
Адно казянё на аброк за грэх,
і двух валоў, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагадовых ягнят у ахвяру прымірэння: гэта была ахвяра Пэгіэля, сына Акрана.
І на супакойны два з буйнога статку, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагодніх баранчыкаў. Гэта дар Пагіеля Охранёнка.
У дванаццаты дзень князь сыноў Нэфталі Ахіра, сын Энана,
На двананцаты дзень князь сыноў Неффалімовых Агіра Енанёнак.
прынёс місу срэбраную ў сто трыццаць сікляў вагі, срэбраную чару ў семдзесят сікляў вагі, па вазе святыні, абедзве напоўненыя мукой пшанічнай, запраўленай алеем, у ахвяру з ежы,
Аброк ягоны: адна срэбная міса вагою сто трыццаць сыкляў, адна крапельная срэбная чара семдзясят сыкляў, подле сыклю сьвятыні, абедзьве поўныя ценькае мукі, рашчыненае на аліве, на аброк хлебны,
залатую чару ў дзесяць сікляў вагі, напоўненую кадзілам,
Адна залатая ложка зь дзесяцёх сыкляў, поўная кадзіла,
аднаго бычка са статка, барана і аднагадовае ягня ў ахвяру цэласпалення,
Адно цялё-бычок, адзін баран, адзін аднагодні баранчык, на ўсепаленьне,
і казла ў ахвяру за грэх;
Адно казянё на аброк за грэх,
і двух валоў, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагадовых ягнят у ахвяру прымірэння: гэта была ахвяра Ахіра, сына Энана;
І на аброк супакойны два з буйнога статку, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагодніх баранчыкаў. Гэта аброк Агіры Енанёнка.
а было прынесена ад князёў Ізраэля на пасвячэнне ахвярніка, у дзень яго намашчэння: дванаццаць срэбраных міс, дванаццаць срэбраных чар, дванаццаць залатых чар,
Во дары пры пасьвячэньню аброчніка, у дзень памазаньня яго, ад князёў Ізраелявых: срэбных місаў двананцаць, крапельных срэбных чараў двананцаць, залатых ложак двананцаць;
так што кожная міса важыла сто трыццаць сікляў срэбра, а кожная чара — семдзясят, гэта значыць увогуле ўсіх пасудзінаў са срэбра было дзве тысячы чатырыста па вазе святыні;
Па сто трыццаць сыкляў срэбла ў кажнай місе і па семдзясят у кажнай крапельнай чары; усяго срэбла ў гэтых судзінах дзьве тысячы чатырыста сыкляў, подле сыклю сьвятыні.
чар залатых, напоўненых кадзілам, было дванаццаць; кожная чара важыла дзесяць сікляў, па вазе святыні, гэта значыць было ўсяго сто дваццаць сікляў золата;
Залатых ложак двананцаць, поўных кадзіла, дзесяць у кажнай ложцы, подле сыклю сьвятыні; усяго золата ў ложках сто дваццаць сыкляў.
усіх бычкоў са статка для цэласпалення было дванаццаць, дванаццаць бараноў, дванаццаць аднагадовых ягнят і ўзліванняў да іх і дванаццаць казлоў у ахвяру за грэх.
Увесь буйны статак на ўсепаленьне: двананцаць валоў, двананцаць бараноў, двананцаць аднагодніх баранчыкаў, а пры іх хлебны аброк; і на аброк за грэх двананцаць казлоў;
Усіх валоў у ахвяру прымірэння было дваццаць чатыры, шэсцьдзесят бараноў, шэсцьдзесят казлоў і шэсцьдзесят аднагадовых ягнят: яны былі прынесены на пасвячэнне ахвярніка, калі ён быў намашчоны.
І ўсяго із статку буйнога аброку супакойнага дваццаць чатыры валы, шасьцьдзясят бараноў, шасьцьдзясят казлоў, шасьцьдзясят аднагодніх баранчыкаў. Гэта дары пры пасьвячэньню аброчніка просьле памазаньня яго.
І калі Майсей уваходзіў у палатку сустрэчы, каб гаварыць з Госпадам, чуў ён голас, што гаварыў з ім з па-над перамольні, што была над каўчэгам сведчання паміж двума херубінамі, адтуль казаў Ён яму.
І як Масей уходзіў у будан збору, каб гутарыць ізь Ім, чуў голас, гукаючы яму зь века, каторае над скрыняю сьветчаньня памеж двух херуваў, і Ён гукаў яму.