Лікі 7 разьдзел
Лікі
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Антонія Бокуна
Калі Майсей пабудаваў скінію, і ўзняў яе, і памазаў яе, і асвяціў яе з усімі яе прыналежнасцямі, таксама ахвярнік і ўсе яго прыналежнасці,
І сталася ў дзень, калі Майсей скончыў будаваць Сялібу і памазаў яе, і пасьвяціў яе і ўсе прыналежнасьці ейныя, і ахвярнік, і ўсе прылады ягоныя, і памазаў іх, і пасьвяціў іх,
тады князі Ізраэля і галовы родаў, якія былі пастаўлены на чале кожнага пакалення, якія былі пералічаны,
прыйшлі князі Ізраіля, галовы дамоў бацькоў сваіх, князі пакаленьняў, якія стаялі на чале перапісаных,
прынеслі дары перад аблічча Госпада: шэсць крытых вазоў і дванаццаць валоў. Прынеслі па адным возе ад двух кіраўнікоў і па адным воле ад кожнага; і паставілі гэта перад скініяй.
і прынесьлі дары свае перад аблічча ГОСПАДА: шэсьць крытых вазоў і дванаццаць валоў, па адным возе ад двух князёў і па аднаму валу ад кожнага, і паставілі гэта перад Сялібай.
І сказаў Госпад Майсею:
І сказаў ГОСПАД Майсею:
«Вазьмі гэта ад іх, каб яны спраўлялі службу ў палатцы сустрэчы, і перадай гэта левітам адпаведна парадку іх паслугі».
«Вазьмі [гэта] ад іх; і няхай будзе на службу пры Намёце Спатканьня. І дасі гэта лявітам адпаведна да іх паслугі».
Дык узяў Майсей вазы і валоў і аддаў іх левітам.
І ўзяў Майсей вазы і валоў, і аддаў іх лявітам.
Адпаведна іх патрэбам сынам Гэрсона даў два вазы і чатыры валы.
Адпаведна да іх паслугі сынам Гершона даў два вазы і чатыры валы.
Восем валоў і чатыры другія вазы даў сынам Мэрары, адпаведна іх абавязкам пад наглядам Ітамара, сына Аарона святара.
Восем валоў і чатыры вазы даў сынам Мэрары, адпаведна да іхняй паслугі пад наглядам Ітамара, сына Аарона сьвятара.
А сынам Кагата не даў валоў і вазоў, бо яны служылі ў свяцілішчы і насілі грузы на сваіх плячах.
А сынам Кегата ня даў нічога, бо іх паслуга пры [рэчах] сьвятых, каб насіць іх на рамёнах сваіх.
Такім чынам на пасвячэнне ахвярніка ў дзень намашчэння прынеслі кіраўнікі сваю ахвяру перад ахвярнікам.
І прынесьлі князі дары свае на пасьвячэньне ахвярніка перад ахвярніка ў дзень пасьвячэньня ягонага.
І сказаў Госпад Майсею: «Хай кіраўнікі па адным штодзень прыносяць свае дары на пасвячэнне ахвярніка».
І сказаў ГОСПАД Майсею: «Няхай кожны з князёў штодзень прыносіць дар свой на пасьвячэньне ахвярніка».
У першы дзень прынёс сваю ахвяру Наасон, сын Амінадаба, з пакалення Юды.
У першы дзень прынёс дар свой Нахшон, сын Амінадава, з пакаленьня Юды.
І ў ёй былі срэбраная міса ў сто трыццаць сікляў вагі, срэбраная чара ў семдзесят сікляў вагі, па вазе святыні, абедзве напоўнены былі пшанічнаю мукой, запраўленай алеем, на ахвяру з ежы,
Ягоным дарам ахвярным былі міса срэбная ў сто трыццаць [сыкляў] вагі, чаша срэбная ў семдзясят сыкляў, паводле сыклю сьвятыні, абедзьве напоўненыя пшанічнаю мукой, запраўленай алеем, у ахвяру хлебную,
залатая чара ў дзесяць сікляў золата, напоўненая кадзілам,
залатая чаша ў дзесяць [сыкляў], напоўненая кадзілам,
адзін бычок ад статка, баран і гадавалае ягня ў ахвяру цэласпалення,
адзін бычок, адзін баран і аднагадовае ягня ў ахвяру цэласпаленьня,
і казёл у ахвяру за грэх;
казёл у ахвяру за грэх,
і ў ахвяру прымірэння два валы, пяць бараноў, пяць казлоў і пяць аднагадовых ягнят: гэта — ахвяра Наасона, сына Амінадаба.
і ў ахвяру мірную два валы, пяць бараноў, пяць казлоў і пяць аднагадовых ягнят. Гэта дар ахвярны Нахшона, сына Амінадава.
У другі дзень прынёс Натанаэль, сын Суара, князь з пакалення Ісахара,
У другі дзень прынёс [дар]Натанаэль, сын Цуара, князь Ісахара.
місу срэбраную ў сто трыццаць сікляў вагі, срэбраную чару ў семдзесят сікляў вагі, па вазе святыні, абедзве напоўненыя пшанічнай мукой, запраўленай алеем, у ахвяру з ежы,
Ён прынёс свой дар ахвярны: місу срэбную ў сто трыццаць [сыкляў] вагі, чашу срэбную ў семдзясят сыкляў, паводле сыклю сьвятыні, абедзьве напоўненыя пшанічнай мукой, запраўленай алеем, у ахвяру хлебную,
залатую чару ў дзесяць сікляў вагі, напоўненую кадзілам;
залатую чашу ў дзесяць [сыкляў], напоўненую кадзілам;
аднаго бычка ад статка, барана і аднагадовае ягня ў ахвяру цэласпалення,
аднаго бычка, аднаго барана і аднагадовае ягня ў ахвяру цэласпаленьня,
і казла ў ахвяру за грэх;
казла ў ахвяру за грэх,
і ў ахвяру прымірэння двух валоў, пяць бараноў, пяць казлоў і пяць аднагадовых ягнят: гэта была ахвяра Натанаэля, сына Суара.
і ў ахвяру мірную два валы, пяць бараноў, пяць казлоў і пяць аднагадовых ягнят. Гэта дар ахвярны Натанаэля, сына Цуара.
У трэці дзень князь сыноў Забулона, Эліяб, сын Гэлона,
У трэці дзень [прынёс дар ахвярны] князь сыноў Завулёна Эліяў, сын Хэлёна.
прынёс місу срэбраную ў сто трыццаць сікляў вагі, чару срэбраную ў семдзесят сікляў вагі, па вазе святыні, абедзве напоўненыя пшанічнай мукой, запраўленай алеем, у ахвяру з ежы,
Ягоным дарам [былі]: міса срэбная ў сто трыццаць [сыкляў] вагі, чаша срэбная ў семдзясят сыкляў, паводле сыклю сьвятыні, абедзьве напоўненыя пшанічнай мукой, запраўленай алеем, у ахвяру хлебную,
залатую чару ў дзесяць сікляў вагі, напоўненую кадзілам,
залатая чаша ў дзесяць [сыкляў], напоўненая кадзілам,
бычка ад статка, барана і аднагадовае ягня ў ахвяру цэласпалення
адзін бычок, адзін баран і аднагадовае ягня ў ахвяру цэласпаленьня,
і казла ў ахвяру за грэх;
казёл у ахвяру за грэх,
і двух валоў, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагадовых ягнят у ахвяру прымірэння: гэта — ахвяра Эліяба, сына Гэлона.
і два валы, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагадовых ягнят у ахвяру мірную. Гэта дар ахвярны Эліява, сына Хэлёна.
У чацвёрты дзень князь сыноў Рубэна, Элісур, сын Сэдэура,
У чацьвёрты дзень [прынёс дар ахвярны] князь сыноў Рубэна Эліцур, сын Шэдэура.
прынёс місу срэбраную ў сто трыццаць сікляў вагі, срэбраную чару ў семдзесят сікляў вагі, па вазе святыні, абедзве напоўненыя пшанічнай мукой, запраўленай алеем, у ахвяру з ежы,
Ён ахвяраваў місу срэбную ў сто трыццаць [сыкляў] вагі, чашу срэбную ў семдзясят сыкляў, паводле сыклю сьвятыні, абедзьве напоўненыя пшанічнай мукой, запраўленай алеем, у ахвяру хлебную,
залатую чару ў дзесяць сікляў вагі, напоўненую кадзілам,
залатую чашу ў дзесяць [сыкляў], напоўненую кадзілам,
аднаго бычка са статка, барана і аднагадовае ягня ў ахвяру цэласпалення,
аднаго бычка, аднаго барана і аднагадовае ягня ў ахвяру цэласпаленьня,
і казла ў ахвяру за грэх;
казла ў ахвяру за грэх,
і двух валоў, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагадовых ягнят у ахвяру прымірэння: гэта была ахвяра Элісура, сына Сэдэура.
і два валы, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагадовых ягнят у ахвяру мірную. Гэта дар ахвярны Эліцура, сына Шэдэура.
У пяты дзень князь сыноў Сімяона Саламіэль, сын Сурысадая,
У пяты дзень [прынёс дар ахвярны] князь сыноў Сымона Шэлюміэль, сын Цурышадая.
прынёс місу срэбраную ў сто трыццаць сікляў вагі, срэбраную чару ў семдзесят сікляў вагі, па вазе святыні, абедзве напоўненыя мукой пшанічнай, запраўленай алеем, у ахвяру з ежы,
Ён ахвяраваў місу срэбную ў сто трыццаць [сыкляў] вагі, чашу срэбную ў семдзясят сыкляў, паводле сыклю сьвятыні, абедзьве напоўненыя пшанічнай мукой, запраўленай алеем, у ахвяру хлебную,
залатую чару ў дзесяць сікляў вагі, напоўненую кадзілам,
залатую чашу ў дзесяць [сыкляў], напоўненую кадзілам,
аднаго бычка са статка, барана і аднагадовае ягня ў ахвяру цэласпалення,
аднаго бычка, аднаго барана і аднагадовае ягня ў ахвяру цэласпаленьня,
і казла ў ахвяру за грэх;
казла ў ахвяру за грэх,
двух валоў, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагадовых ягнят у ахвяру прымірэння: гэта была ахвяра Саламіэля, сына Сурысадая.
і два валы, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагадовых ягнят у ахвяру мірную. Гэта дар ахвярны Шэлюміэля, сына Цурышадая.
У шосты дзень князь сыноў Гада Эліясаф, сын Дэуэля,
У шосты дзень [прынёс дар ахвярны] князь сыноў Гада Эліясаф, сын Дэўэля.
прынёс місу срэбраную ў сто трыццаць сікляў вагі, срэбраную чару ў семдзесят сікляў вагі, па вазе святыні, абедзве напоўненыя мукой пшанічнай, запраўленай алеем, у ахвяру з ежы,
Ён ахвяраваў місу срэбную ў сто трыццаць [сыкляў] вагі, чашу срэбную ў семдзясят сыкляў, паводле сыклю сьвятыні, абедзьве напоўненыя пшанічнай мукой, запраўленай алеем, у ахвяру хлебную,
залатую чару ў дзесяць сікляў вагі, напоўненую кадзілам,
залатую чашу ў дзесяць [сыкляў], напоўненую кадзілам,
і аднаго бычка са статка, барана і аднагадовае ягня ў ахвяру цэласпалення,
аднаго бычка, аднаго барана і аднагадовае ягня ў ахвяру цэласпаленьня,
і казла ў ахвяру за грэх;
казла ў ахвяру за грэх,
і двух валоў, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагадовых ягнят у ахвяру прымірэння: гэта была ахвяра Эліясафа, сына Дэуэля.
і два валы, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагадовых ягнят у ахвяру мірную. Гэта дар ахвярны Эліясафа, сына Дэўэля.
У сёмы дзень князь сыноў Эфраіма Элісама, сын Аміюда,
У сёмы дзень [прынёс дар ахвярны] князь сыноў Эфраіма Элішама, сын Амігуда.
прынёс місу срэбраную ў сто трыццаць сікляў вагі, срэбраную чару ў семдзесят сікляў вагі, па вазе святыні, абедзве напоўненыя мукой пшанічнай, запраўленай алеем, у ахвяру з ежы,
Ён ахвяраваў місу срэбную ў сто трыццаць [сыкляў] вагі, чашу срэбную ў семдзясят сыкляў, паводле сыклю сьвятыні, абедзьве напоўненыя пшанічнай мукой, запраўленай алеем, у ахвяру хлебную,
залатую чару ў дзесяць сікляў вагі, напоўненую кадзілам,
залатую чашу ў дзесяць [сыкляў], напоўненую кадзілам,
аднаго бычка са статка, барана і аднагадовае ягня ў ахвяру цэласпалення,
аднаго бычка, аднаго барана і аднагадовае ягня ў ахвяру цэласпаленьня,
і казла ў ахвяру за грэх;
казла ў ахвяру за грэх,
і двух валоў, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагадовых ягнят у ахвяру прымірэння: гэта была ахвяра Элісамы, сына Аміюда.
і два валы, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагадовых ягнят у ахвяру мірную. Гэта дар ахвярны Элішамы, сына Амігуда.
У восьмы дзень князь сыноў Манасы Гамаліэль, сын Падасура,
У восьмы дзень [прынёс дар ахвярны] князь сыноў Манасы Гамаліэль, сын Пэдагсура.
прынёс місу срэбраную ў сто трыццаць сікляў вагі, срэбраную чару ў семдзесят сікляў вагі, па вазе святыні, абедзве напоўненыя мукой пшанічнай, запраўленай алеем, у ахвяру з ежы,
Ён ахвяраваў місу срэбную ў сто трыццаць [сыкляў] вагі, чашу срэбную ў семдзясят сыкляў, паводле сыклю сьвятыні, абедзьве напоўненыя пшанічнай мукой, запраўленай алеем, у ахвяру хлебную,
залатую чару ў дзесяць сікляў вагі, напоўненую кадзілам,
залатую чашу ў дзесяць [сыкляў], напоўненую кадзілам,
аднаго бычка са статка, барана і аднагадовае ягня ў ахвяру цэласпалення,
аднаго бычка, аднаго барана і аднагадовае ягня ў ахвяру цэласпаленьня,
і казла ў ахвяру за грэх;
казла ў ахвяру за грэх,
і двух валоў, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагадовых ягнят у ахвяру прымірэння: гэта была ахвяра Гамаліэля, сына Падасура.
і два валы, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагадовых ягнят у ахвяру мірную. Гэта дар ахвярны Гамаліэля, сына Пэдагсура.
У дзевяты дзень князь сыноў Бэньяміна, Абідан, сын Гедэона,
У дзявяты дзень [прынёс дар ахвярны] князь сыноў Бэн’яміна Абідан, сын Гідэоні.
прынёс місу срэбраную ў сто трыццаць сікляў вагі, срэбраную чару ў семдзесят сікляў вагі, па вазе святыні, абедзве напоўненыя мукой пшанічнай, запраўленай алеем, у ахвяру з ежы,
Ён ахвяраваў місу срэбную ў сто трыццаць [сыкляў] вагі, чашу срэбную ў семдзясят сыкляў, паводле сыклю сьвятыні, абедзьве напоўненыя пшанічнай мукой, запраўленай алеем, у ахвяру хлебную,
і залатую чару ў дзесяць сікляў вагі, напоўненую кадзілам,
залатую чашу ў дзесяць [сыкляў], напоўненую кадзілам,
і аднаго бычка са статка, барана і аднагадовае ягня ў ахвяру цэласпалення,
аднаго бычка, аднаго барана і аднагадовае ягня ў ахвяру цэласпаленьня,
і казла ў ахвяру за грэх;
казла ў ахвяру за грэх,
і двух валоў, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагадовых ягнят у ахвяру прымірэння: гэта была ахвяра Абідана, сына Гедэона.
і два валы, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагадовых ягнят у ахвяру мірную. Гэта дар ахвярны Абідана, сына Гідэоні.
У дзесяты дзень князь сыноў Дана Ахіязэр, сын Амісадая,
У дзясяты дзень [прынёс дар ахвярны] князь сыноў Дана Ахіезэр, сын Амішадая.
прынёс місу срэбраную ў сто трыццаць сікляў вагі, срэбраную чару ў семдзесят сікляў вагі, па вазе святыні, абедзве напоўненыя мукой пшанічнай, запраўленай алеем, у ахвяру з ежы,
Ён ахвяраваў місу срэбную ў сто трыццаць [сыкляў] вагі, чашу срэбную ў семдзясят сыкляў, паводле сыклю сьвятыні, абедзьве напоўненыя пшанічнай мукой, запраўленай алеем, у ахвяру хлебную,
залатую чару ў дзесяць сікляў вагі, напоўненую кадзілам,
залатую чашу ў дзесяць [сыкляў], напоўненую кадзілам,
аднаго бычка са статка, барана і аднагадовае ягня ў ахвяру цэласпалення,
аднаго бычка, аднаго барана і аднагадовае ягня ў ахвяру цэласпаленьня,
і казла ў ахвяру за грэх;
казла ў ахвяру за грэх,
і двух валоў, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагадовых ягнят у ахвяру прымірэння: гэта была ахвяра Ахіязэра, сына Амісадая.
і два валы, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагадовых ягнят у ахвяру мірную. Гэта дар ахвярны Ахіезэра, сына Амішадая.
У адзінаццаты дзень князь сыноў Асэра Пэгіэль, сын Акрана,
У адзінаццаты дзень [прынёс дар ахвярны] князь сыноў Асэра Пагіэль, сын Акрана.
прынёс місу срэбраную ў сто трыццаць сікляў вагі, срэбраную чару ў семдзесят сікляў вагі, па вазе святыні, абедзве напоўненыя мукой пшанічнай, запраўленай алеем, у ахвяру з ежы,
Ён ахвяраваў місу срэбную ў сто трыццаць [сыкляў] вагі, чашу срэбную ў семдзясят сыкляў, паводле сыклю сьвятыні, абедзьве напоўненыя пшанічнай мукой, запраўленай алеем, у ахвяру хлебную,
залатую чару ў дзесяць сікляў вагі, напоўненую кадзілам,
залатую чашу ў дзесяць [сыкляў], напоўненую кадзілам,
аднаго бычка са статка, барана і аднагадовае ягня ў ахвяру цэласпалення,
аднаго бычка, аднаго барана і аднагадовае ягня ў ахвяру цэласпаленьня,
і казла ў ахвяру за грэх;
казла ў ахвяру за грэх,
і двух валоў, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагадовых ягнят у ахвяру прымірэння: гэта была ахвяра Пэгіэля, сына Акрана.
і два валы, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагадовых ягнят у ахвяру мірную. Гэта дар ахвярны Пагіэля, сына Акрана.
У дванаццаты дзень князь сыноў Нэфталі Ахіра, сын Энана,
У дванаццаты дзень [прынёс дар ахвярны] князь сыноў Нэфталі Ахіра, сын Энана.
прынёс місу срэбраную ў сто трыццаць сікляў вагі, срэбраную чару ў семдзесят сікляў вагі, па вазе святыні, абедзве напоўненыя мукой пшанічнай, запраўленай алеем, у ахвяру з ежы,
Ён ахвяраваў місу срэбную ў сто трыццаць [сыкляў] вагі, чашу срэбную ў семдзясят сыкляў, паводле сыклю сьвятыні, абедзьве напоўненыя пшанічнай мукой, запраўленай алеем, у ахвяру хлебную,
залатую чару ў дзесяць сікляў вагі, напоўненую кадзілам,
залатую чашу ў дзесяць [сыкляў], напоўненую кадзілам,
аднаго бычка са статка, барана і аднагадовае ягня ў ахвяру цэласпалення,
аднаго бычка, аднаго барана і аднагадовае ягня ў ахвяру цэласпаленьня,
і казла ў ахвяру за грэх;
казла ў ахвяру за грэх,
і двух валоў, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагадовых ягнят у ахвяру прымірэння: гэта была ахвяра Ахіра, сына Энана;
і два валы, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагадовых ягнят у ахвяру мірную. Гэта дар ахвярны Ахіры, сына Энана.
а было прынесена ад князёў Ізраэля на пасвячэнне ахвярніка, у дзень яго намашчэння: дванаццаць срэбраных міс, дванаццаць срэбраных чар, дванаццаць залатых чар,
Вось [дары] ад князёў Ізраіля пры пасьвячэньні ахвярніка, у дзень яго памазаньня: дванаццаць срэбных місаў, дванаццаць срэбных чашаў, дванаццаць залатых чашаў.
так што кожная міса важыла сто трыццаць сікляў срэбра, а кожная чара — семдзясят, гэта значыць увогуле ўсіх пасудзінаў са срэбра было дзве тысячы чатырыста па вазе святыні;
Кожная міса важыла сто трыццаць [сыкляў] срэбра, а кожная чаша — семдзясят [сыкляў]. Усяго срэбра начыньняў — дзьве тысячы чатырыста [сыкляў], паводле сыклю сьвятыні.
чар залатых, напоўненых кадзілам, было дванаццаць; кожная чара важыла дзесяць сікляў, па вазе святыні, гэта значыць было ўсяго сто дваццаць сікляў золата;
Чашаў залатых, напоўненых кадзілам, [было] дванаццаць; кожная чаша важыла дзесяць [сыкляў], паводле сыклю сьвятыні. Усяго золата чашаў [было] сто дваццаць [сыкляў].
усіх бычкоў са статка для цэласпалення было дванаццаць, дванаццаць бараноў, дванаццаць аднагадовых ягнят і ўзліванняў да іх і дванаццаць казлоў у ахвяру за грэх.
Усяго быдла для цэласпаленьня, [было]: дванаццаць бычкоў, дванаццаць бараноў, дванаццаць аднагадовых ягнят, і [належныя] ахвяры хлебныя, і дванаццаць казлоў у ахвяру за грэх.
Усіх валоў у ахвяру прымірэння было дваццаць чатыры, шэсцьдзесят бараноў, шэсцьдзесят казлоў і шэсцьдзесят аднагадовых ягнят: яны былі прынесены на пасвячэнне ахвярніка, калі ён быў намашчоны.
Усяго быдла, прызначанага ў ахвяру мірную, [было]: дваццаць чатыры валы, шэсьцьдзясят бараноў, шэсьцьдзясят казлоў і шэсьцьдзясят аднагадовых ягнят. Гэта [дары] на пасьвячэньне ахвярніка, калі ён быў памазаны.
І калі Майсей уваходзіў у палатку сустрэчы, каб гаварыць з Госпадам, чуў ён голас, што гаварыў з ім з па-над перамольні, што была над каўчэгам сведчання паміж двума херубінамі, адтуль казаў Ён яму.
І калі Майсей уваходзіў у Намёт Спатканьня, каб гаварыць з [Богам], ён чуў голас, які прамаўляў да яго з-над накрыўкі, якая была над Каўчэгам Сьведчаньня паміж двума херувімамі, і [Бог] прамаўляў да яго.