Лікі 13 разьдзел
Лікі
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Антонія Бокуна
І народ выйшаў з Асэрота, паставіўшы палаткі ў пустыні Паран.
І прамовіў ГОСПАД да Майсея, кажучы:
Там сказаў Госпад Майсею, гаворачы:
«Пашлі людзей, і яны выведаюць зямлю Ханаан, якую Я даю сынам Ізраіля, па адным з кожнага пакаленьня бацькоў іхніх, вышліце ўсіх князёў сярод іх».
«Пашлі людзей, каб яны агледзелі зямлю Ханаан, якую Я маю даць сынам Ізраэля, па адным ад кожнага пакалення кіраўнікоў».
І паслаў іх Майсей з пустыні Паран паводле [слова] з вуснаў ГОСПАДА, а ўсе яны галовы сыноў Ізраіля.
Што Госпад загадаў, тое і зрабіў Майсей, і паслаў мужчын князей з пустыні Паран,
Вось імёны іхнія: з пакаленьня Рубэна — Шамуа, сын Закура;
вось імёны іх: з пакалення Рубэна — Самуа, сына Закхура;
з пакаленьня Сымона — Шафат, сын Хоры;
з пакалення Сімяона — Сафата, сына Горы;
з пакаленьня Юды — Халеў, сын Ефунны;
з пакалення Юды — Калеба, сына Ефоны;
з пакаленьня Ісахара — Ігаль, сын Язэпа;
з пакалення Ісахара — Ігал, сына Язэпа;
з пакаленьня Эфраіма — Ошэа, сын Нуна;
з пакалення Эфраіма — Осію, сына Нуна;
з пакаленьня Бэн’яміна — Пальты, сын Рафу;
з пакалення Бэньяміна — Палці, сына Рэфу;
з пакаленьня Завулёна — Гадыэль, сын Соды,
з пакалення Забулона — Гэдзіэля, сына Содзі;
з пакаленьня Язэпа, пакаленьня Манасы — Гады, сын Сусі,
з пакалення Язэпа, пакалення Манасы — Гадзі, сына Сусі;
з пакаленьня Дана — Аміэль, сын Гемальлі,
з пакалення Дана — Аміэля, сына Гэмалі;
з пакаленьня Асэра — Сэтур, сын Міхаэля,
з пакалення Асэра — Стура, сына Міхаэля;
з пакаленьня Нэфталі — Нахбі, сын Вафсі,
з пакалення Нэфталі — Нагабі, сына Вафсі;
з пакаленьня Гада — Геўэль, сын Махі.
з пакалення Гада — Гуэля, сына Махі.
Гэта вось імёны мужчынаў, якіх паслаў Майсей для выведваньня зямлі [Ханаан]. І Ошэа, сына Нуна, назваў Майсей Егошуа.
Гэта вось імёны мужчын, якіх паслаў Майсей для выведвання зямлі. І Осію, сына Нуна, назваў Майсей потым Ешуа.
І паслаў іх Майсей дзеля выведваньня зямлі Ханаан, і сказаў ім: «Ідзіце праз Нэгеў, і прыйдзеце ў горы,
Дык паслаў іх для выведвання зямлі Ханаан Майсей і сказаў ім: «Ідзіце праз Нагэб. І калі прыйдзеце ў горы,
і разгледзьце зямлю, якая яна, і народ, які жыве на ёй, ці моцны ён, ці кволы, ці нямногія лікам, ці шматлікія?
агледзьце зямлю, якая яна, і народ, жыхароў той зямлі, ці моцны ён, ці кволы, ці нямногія лікам, ці шматлікія;
І якая зямля, на якой яны жывуць, ці добрая, ці ліхая? Якія гарады, у якіх яны жывуць, ці як табар, ці з мурамі?
а сама зямля, — ці добрая, ці ліхая; якія гарады, ці абмураваныя, ці без муроў;
І якая зямля, ці ўрадлівая, ці пустая, ці [ёсьць] там дрэвы, ці няма іх? Будзьце мужныя і прынясіце пладоў той зямлі». А былі тады дні дасьпяваньня вінаграду.
ці глеба ўрадлівая, ці пустая, лясістая, ці без дрэў. Будзьце адважнымі і прынясіце нам пладоў той зямлі». А быў час, калі ўжо можна было есці ранні вінаград.
І яны пайшлі, і выведалі зямлю ад пустыні Сін аж па Рэхоб каля ўваходу ў Хамат.
І калі яны пайшлі, то разведалі зямлю ад пустыні Сін па Рагоб паблізу Эмата.
І дайшлі да Нэгеву, а адтуль прыйшлі ў Хеўрон, дзе жылі Ахіман, Шэшай і Тальмай, нашчадкі Анака. А Хеўрон пабудаваны на сем гадоў раней, чым Цаан у Эгіпце.
І дайшлі да Нагэба, і прыйшлі ў Геброн, дзе жылі Ахіман, і Сэсай, і Талмай, сыны Анака. Бо Геброн быў заснаваны на сем гадоў раней, чым Танея, горад егіпецкі.
І дайшлі яны аж да даліны Эшколь, там зрэзалі галінку з адной гронкай вінаграду, якую несьлі на жэрдцы два [чалавекі], ўзялі яблыкаў гранатовых і фігаў.
І дайшлі яны аж да даліны Нэгэлескал, зрэзалі вінаградную галінку з яе вінаградам, які неслі на жэрдцы два мужчыны. Неслі таксама яблыкі гранатавыя і фігі той мясцовасці,
І назвалі месца тое далінай Эшколь, таму што адтуль сыны Ізраіля несьлі гронку [вінаграду].
што была названа далінай Нэгэлескал, таму што адтуль сыны Ізраэля неслі вінаград.
І вярнуліся выведчыкі зямлі праз сорак дзён.
І вярнуліся выведчыкі зямлі па сарака днях, абышоўшы кожную вобласць,
І ішлі, і прыйшлі да Майсея і Аарона, і да ўсёй грамады сыноў Ізраіля ў пустыню Паран, у Кадэш. І зьвярнулі словы да іх і да ўсёй грамады, і паказалі ім плады той зямлі.
прыйшлі да Майсея і Аарона і ўсёй супольнасці сыноў Ізраэля ў пустыню Паран, што ў Кадэсе. І расказвалі ім, і паказалі плады той зямлі ўсёй грамадзе, і распавядалі, гаворачы:
І расказвалі ім, і сказалі: «Мы прыйшлі ў зямлю, у якую ты паслаў нас, якая сапраўды ацякае малаком і мёдам, і такія плады ейныя.
«Прыбылі мы ў зямлю, у якую паслаў ты нас, якая сапраўды ацякае малаком і мёдам, як можна пераканацца з гэтых пладоў.
Але народ, які жыве на ёй, дужы, і гарады вельмі вялікія і ўмацаваныя. Бачылі мы там таксама нашчадкаў Анака.
Але жыхароў мае яна найдужэйшых і гарады вялікія і абмураваныя. Бачылі мы там род Анака;
Амалекцы жывуць у зямлі Нэгеў; Хеты, Евусэі і Амарэйцы жывуць у гарах, а Хананейцы жывуць каля мора і на беразе Ярдану».
амалекцы жывуць у Нагэбе; хетэі, і евусеі, і амарэі — у гарах, а хананеі жывуць каля мора і на берагах Ярдана».
І Халеў супакойваў [абурэньне] народу супраць Майсея, і казаў: «Пойдзем і здабудзем зямлю, бо мы [можам]авалодаць ёю».
Між тым Калеб, супакойваючы абурэнне народа супраць Майсея, казаў: «Пойдзем і здабудзем зямлю, бо мы зможам авалодаць ёю».
А іншыя, якія хадзілі з ім, казалі: «Ня зможам мы ваяваць з тым народам, бо ён дужэйшы за нас».
Іншыя ж, хто быў з ім, казалі: «Ніякім чынам не зможам ваяваць з тым народам, бо ён дужэйшы за нас».
І гаварылі ліхія весткі пра зямлю, якую аглядалі, паміж сыноў Ізраіля, кажучы: «Зямля, якую мы прайшлі, каб выведаць яе, пажырае жыхароў сваіх, а ўвесь народ, які мы бачылі ў ёй, — высокага росту.
І гаварылі ліхія весткі пра зямлю, якую агледзелі, паміж сыноў Ізраэля, кажучы: «Зямля, якую мы агледзелі, пажырае жыхароў сваіх; народ, які мы бачылі, — высокага росту;
Бачылі мы там нэфілімаў, сыноў Анака, з роду нэфілімаў, і ў вачах нашых мы былі як саранча, і такімі ж мы былі ў вачах іхніх».
бачылі мы там волатаў, сыноў Анака з роду волатаўскага, і ў параўнанні з імі мы выглядалі саранчою».