Лікі 9 разьдзел
Лікі
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Антонія Бокуна
У першы месяц другога года па выхадзе з Егіпта сказаў Госпад Майсею ў пустыні Сінай, гаворачы:
І прамовіў ГОСПАД да Майсея ў першы месяц другога году пасьля выхаду з Эгіпту ў пустыні Сынай, кажучы:
«У свой час сыны Ізраэля павінны святкаваць Пасху:
«У вызначаны час сыны Ізраіля павінны спраўляць Пасху.
у чатырнаццаты дзень гэтага месяца ўвечары па ўсіх загадах і звычаях яго».
У чатырнаццаты дзень гэтага месяца вечарам справіце яе паводле ўсіх адносна яе пастановаў і звычаяў».
І загадаў Майсей сынам Ізраэля спраўляць Пасху.
І прамовіў Майсей да сыноў Ізраіля, каб яны справілі Пасху.
Яны спраўлялі свята ў свой час у чатырнаццаты дзень месяца ўвечары ў пустыні Сінай; паводле ўсяго таго, што загадаў Госпад Майсею, так і зрабілі сыны Ізраэля.
І яны спраўлялі Пасху ў чатырнаццаты дзень месяца вечарам у пустыні Сынай. Усё, што загадаў ГОСПАД Майсею, зрабілі сыны Ізраіля.
І вось, хтосьці, нячысты дзеля дакранання да нябожчыка, хто не мог у той час святкаваць Пасху, падышоў да Майсея і Аарона
І былі людзі, якія дзеля дакрананьня да нябожчыка сталіся нячыстымі і не маглі ў той дзень спраўляць Пасху, і прыйшлі яны да Майсея і Аарона,
і сказаў ім: «Мы нячыстыя дзеля дакранання да нябожчыка, і чаму нам адмаўляюць у тым, каб мы маглі сярод сыноў Ізраэля ў свой час скласці ахвяру Госпаду?»
і сказалі ім: «Мы нячыстыя дзеля дакрананьня да нябожчыка, але дзеля чаго мы пазбаўлены таго, каб сярод сыноў Ізраіля ў вызначаны час скласьці дар ахвярны ГОСПАДУ?»
Майсей ім адказаў: «Пачакайце, даведаюся, што адносна вас загадае Госпад».
І сказаў ім Майсей: «Пачакайце, і я паслухаю, што адносна вас загадае ГОСПАД».
І адказаў Госпад Майсею, гаворачы:
І прамовіў ГОСПАД да Майсея, кажучы:
«Скажы сынам Ізраэля: “Чалавек з вас ці з нашчадкаў вашых, які стаўся нячыстым дзеля нябожчыка або дзеля далёкай дарогі, павінен спраўляць Пасху
«Прамоў да сыноў Ізраіля, кажучы: “Чалавек з вас ці з нашчадкаў вашых, які стаўся нячыстым дзеля нябожчыка або дзеля далёкай дарогі, павінен спраўляць Пасху ГОСПАДА.
ў чатырнаццаты дзень другога месяца ўвечары; з прэсным хлебам і горкімі травамі хай спажываюць Пасху.
У чатырнаццаты дзень другога месяца вечарам будзе спраўляць яе. Праснакі і горкія травы няхай спажывае.
Хай не пакідаюць з яе анічога да раніцы, таксама косткі яе хай не ламаюць: хай увесь парадак Пасхі захоўваюць.
Няхай не пакідаюць з яе анічога да раніцы, і косткі яе ня будуць ламаць. Няхай спраўляюць яе паводле ўсіх пастановаў Пасхі.
Калі ж хто чысты і не ў дарозе, аднак Пасхі не спраўляе, хай вынішчана будзе душа тая з народа свайго, бо ён не склаў ахвяру Госпаду ў свой час: ён сам будзе несці грэх свой.
А калі хто чысты і не ў дарозе, а Пасхі не спраўляе, вынішчана будзе душа тая з народу свайго, бо ён не склаў дару ахвярнаго ГОСПАДУ ў свой час. Грэх свой панясе чалавек гэты.
Таксама падарожнік і чужаземец, калі б такія жылі ў вас, хай спраўляюць Пасху паводле загадаў і звычаяў яе; загад той самы будзе ў вас і для чужаземца, і для тутэйшага”».
А калі прыхадзень, які жыве ў вас, справіць Пасху паводле пастановаў і звычаяў Пасхі, парадак той самы будзе ў вас і для чужынца, і для тутэйшага на зямлі гэтай”».
Такім чынам, у дзень, у які была пастаўлена скінія, воблака накрыла скінію разам з палаткай сведчання; і ад вечара аж да раніцы заставалася над скініяй у выглядзе агню.
У дзень, у які была пастаўлена Сяліба, воблака накрыла Сялібу з Намётам Сьведчаньня, і ад вечара да раніцы заставалася над Сялібай у бляску агню.
І так было заўсёды: удзень пакрывала яе воблака, а ўночы — быццам бляск агню.
І так было заўсёды: днём пакрывала яе воблака, а ноччу — нібы бляск агню.
І калі воблака, якое пакрывала скінію, уздымалася над скініяй, тады сыны Ізраэля адпраўляліся ў дарогу, а на тым месцы, дзе воблака затрымлівалася, там станавіліся лагерам.
Калі воблака падымалася над Намётам, тады сыны Ізраіля выходзілі [ў дарогу], а на тым месцы, дзе затрымоўвалася воблака, там раскладаліся табарам сыны Ізраіля.
На загад Госпада адпраўляліся ў дарогу і на Яго загад станавіліся лагерам. Усе дні, у якія воблака стаяла над скініяй, яны заставаліся на адным і тым жа месцы.
Паводле [слова] з вуснаў ГОСПАДА выходзілі ў [дарогу] сыны Ізраіля, і паводле [слова] з вуснаў ГОСПАДА раскладаліся табарам. Усе дні, у якія воблака стаяла над Сялібай, яны стаялі табарам.
І калі здаралася, што воблака доўгі час заставалася над скініяй, сыны Ізраэля былі пад аховай Госпада і не адпраўляліся ў дарогу;
І калі воблака доўгі час [стаяла] над Сялібай, шмат дзён, сыны Ізраіля захоўвалі волю ГОСПАДА і не выходзілі [ў дарогу].
калі воблака кароткі час стаяла над скініяй, яны па загадзе Госпада зварочвалі палаткі і па Яго загадзе пакідалі гэтае месца.
І здаралася, што мала дзён [стаяла] над Сялібай, і [сыны Ізраіля] паводле [слова] з вуснаў ГОСПАДА раскладаліся табарам і паводле [слова] з вуснаў ГОСПАДА выходзілі [ў дарогу].
Калі воблака стаяла ад вечара да раніцы, а на світанні адразу ж пакідала скінію, то і яны адпраўляліся ў дарогу; а калі воблака адыходзіла праз дзень і ноч, яны зварочвалі палаткі.
І здаралася, што воблака [стаяла] ад вечара да раніцы, а раніцаю падымалася, і яны выходзілі [ў дарогу]. Або [стаяла] воблака дзень і ноч, і воблака падымалася, і яны выходзілі [ў дарогу].
А калі воблака не падымалася над скініяй два дні, або адзін месяц, або большы тэрмін, то і сыны Ізраэля заставаліся на адным і тым жа месцы і не пускаліся яны ў дарогу.
Або два дні, або месяц, або некалькі дзён [стаяла] воблака над Сялібай, і сыны Ізраіля стаялі табарам і не выходзілі [ў дарогу].
Па волі Госпада яны ставілі палаткі і па волі Яго адпраўляліся ў дарогу; і былі яны пад аховай Госпада згодна загадам, дадзеным праз Майсея.
Паводле [слова] з вуснаў ГОСПАДА яны раскладаліся табарам, і паводле [слова] з вуснаў ГОСПАДА выходзілі [ў дарогу]. Яны захоўвалі волю ГОСПАДА паводле [слова] з вуснаў ГОСПАДА праз Майсея.