Лікі 29 разьдзел
Лікі
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Антонія Бокуна
А ў першы дзень сёмага месяца хай будзе ў вас святы сход; у той дзень не рабіце ніякай работы, бо дзень гэты — дзень трубнага гуку.
У сёмы месяц, у першы [дзень] месяца будзе ў вас сьвяты сход; ніякай працы, ніякай работы не рабіце, бо дзень гэты — дзень трубнага гуку.
І ўскладзіце ахвяру цэласпалення дзеля найпрыемнейшага паху Госпаду: аднаго быка са статка, аднаго барана і сем ягнят гадавых без плям,
І складзіце цэласпаленьне на мілы пах ГОСПАДУ: аднаго бычка, аднаго барана і сем ягнят аднагадовых без заганы,
а таксама да іх ахвяру з ежы — пшанічную муку, запраўленую алеем: тры дзесятыя [эфы] на аднаго быка, дзве дзесятыя на барана
і ахвяру хлебную: пшанічную муку, запраўленую алеем; тры дзясятыя [эфы] на бычка, дзьве дзясятыя на барана,
і адну дзесятую на кожнае ягня;
і адну дзясятую на кожнага з сямі ягнят.
і казла, як ахвяру за грэх, што прыносіцца для ачышчэння вашага,
І аднаго казла ў ахвяру за грэх, каб перапрасіць за вас.
апрача ахвяры цэласпалення ў першы дзень кожнага месяца разам з ахвяраю з ежы і апрача штодзённай ахвяры цэласпалення з ахвяраю з ежы і звычайнымі ўзліваннямі дзеля найпрыемнейшага паху Госпаду.
Апрача цэласпаленьня на пачатак месяца і яго ахвяры хлебнай і апрача цэласпаленьня заўсёднага і яго ахвяры хлебнай і ахвяры вадкай, паводле пастановы [складайце іх] на мілы пах, ахвяру агнявую ГОСПАДУ.
Таксама ў дзесяты дзень таго сёмага месяца хай адбудзецца ў вас святы сход, і засмуціце душы вашы; нельга рабіць у той дзень ніякай работы.
У дзясяты [дзень] таго самага сёмага месяца будзе сьвяты сход і будзеце ўпакорваць душы вашыя; ніякай працы ня будзеце рабіць.
У ахвяру цэласпалення дзеля найпрыемнейшага паху Госпаду ўскладзіце: аднаго бычка са статка, аднаго барана і сем гадавых ягнят без плям;
І складзіце ў ахвяру цэласпаленьня ГОСПАДУ, на мілы пах аднаго бычка, аднаго барана і сем аднагадовых ягнят без заганы,
і ў ахвяру з ежы да іх — пшанічную муку, запраўленую алеем; тры дзесятыя [эфы] на быка, дзве дзесятыя на барана,
і ахвяру хлебную: пшанічную муку, запраўленую алеем; тры дзясятыя [эфы] на бычка, дзьве дзясятыя на барана,
адну дзесятую на кожнае з сямі ягнят
і адну дзясятую на кожнага з сямі ягнят.
і казла ў ахвяру за грэх, апрача таго, што звычайна ахвяроўваюць за злачынствы на ачышчэнне і на штодзённае цэласпаленне разам з ахвярамі з ежы і ўзліваннямі да іх.
І аднаго казла ў ахвяру за грэх, апрача ахвяры за грэх дзеля перамольваньня і цэласпаленьня заўсёднага разам з яго ахвярамі хлебнымі і вадкімі.
А ў пятнаццаты дзень сёмага месяца хай адбудзецца святы сход; нельга ў той дзень рабіць ніякай работы, але трэба святкаваць сем дзён свята Госпада
А ў пятнаццаты дзень сёмага месяца будзе сьвяты сход. Ніякай працы, ніякай работы ня будзеце рабіць. Будзеце сьвяткаваць сем дзён сьвята ГОСПАДА.
і ахвяру цэласпалення складваць дзеля найпрыемнейшага паху Госпаду: трынаццаць быкоў са статка, двух бараноў, чатырнаццаць ягнят гадавых без плям;
І складзіце ў цэласпаленьне, ахвяру агнявую, на мілы пах ГОСПАДУ трынаццаць бычкоў, двух бараноў, чатырнаццаць ягнят аднагадовых без заганы,
і да іх ахвяру з ежы — пшанічную муку, запраўленую алеем: тры дзесятыя [эфы] на кожнага з трынаццаці быкоў; дзве дзесятыя на кожнага з двух бараноў
і ахвяру хлебную: пшанічную муку, запраўленую алеем, тры дзясятыя [эфы] на аднаго бычка; дзьве дзясятыя на аднаго барана,
і па адной дзесятай на кожнае з чатырнаццаці ягнят;
і адну дзясятую на кожнага з чатырнаццаці ягнят.
і казла ў ахвяру за грэх, апрача штодзённай ахвяры цэласпалення і ахвяр з ежы і іх узлівання.
І аднаго казла ў ахвяру за грэх, апрача цэласпаленьня заўсёднага і яго ахвяраў хлебных і вадкіх.
У другі дзень прынясіце ў ахвяру дванаццаць быкоў са статка, двух бараноў і чатырнаццаць аднагадовых ягнят без плям;
У другі дзень [ахвяруеце] дванаццаць бычкоў, двух бараноў і чатырнаццаць аднагадовых ягнят без заганы,
і ўрачыста прынясіце ахвяру з ежы і ўзліванні да кожнага з бычкоў, бараноў і ягнят, адпаведна іх ліку паводле парадку,
і ахвяру хлебную, і ахвяру вадкую да іх, да бычкоў, бараноў і ягнят, адпаведна да іх лічбы, паводле пастановы,
і казла ў ахвяру за грэх апрача пастаяннай ахвяры цэласпалення, ахвяры з ежы і ўзлівання да яе.
і аднаго казла ў ахвяру за грэх, апрача цэласпаленьня заўсёднага і яго ахвяраў хлебных і вадкіх.
Прынясіце ў ахвяру ў трэці дзень: адзінаццаць быкоў, двух бараноў і чатырнаццаць аднагадовых ягнят без плям,
У трэці дзень [ахвяруеце] адзінаццаць бычкоў, двух бараноў і чатырнаццаць аднагадовых ягнят без заганы,
урачыста прыносьце ахвяру з ежы і ўзліванні да кожнага з быкоў, бараноў і ягнят адпаведна іх ліку паводле парадку,
і ахвяру хлебную, і ахвяру вадкую да іх, да бычкоў, бараноў і ягнят, адпаведна да іх лічбы, паводле пастановы,
і казла ў ахвяру за грэх, апрача пастаяннай ахвяры цэласпалення і ахвяры з ежы і ўзлівання да яе.
і аднаго казла ў ахвяру за грэх, апрача цэласпаленьня заўсёднага і яго ахвяраў хлебных і вадкіх.
У чацвёрты дзень прынясіце ў ахвяру дзесяць быкоў, двух бараноў і чатырнаццаць аднагадовых ягнят без плям,
У чацьвёрты дзень [ахвяруеце] дзесяць бычкоў, двух бараноў і чатырнаццаць аднагадовых ягнят без заганы,
урачыста прыносьце ахвяру з ежы і ўзліванні да кожнага з быкоў, бараноў і ягнят, адпаведна іх ліку паводле парадку,
і ахвяру хлебную, і ахвяру вадкую да іх, да бычкоў, бараноў і ягнят, адпаведна да іх лічбы, паводле пастановы,
і казла ў ахвяру за грэх, апрача штодзённай ахвяры цэласпалення і ахвяры з ежы да яго і ўзлівання.
і аднаго казла ў ахвяру за грэх, апрача цэласпаленьня заўсёднага і яго ахвяраў хлебных і вадкіх.
У пяты дзень прынясіце ў ахвяру дзевяць быкоў, двух бараноў і чатырнаццаць аднагадовых ягнят без плям,
У пяты дзень [ахвяруеце] дзевяць бычкоў, двух бараноў і чатырнаццаць аднагадовых ягнят без заганы,
урачыста прыносьце ахвяру з ежы і ўзліванні да кожнага з быкоў, бараноў і ягнят, адпаведна іх ліку паводле парадку,
і ахвяру хлебную, і ахвяру вадкую да іх, да бычкоў, бараноў і ягнят, адпаведна да іх лічбы, паводле пастановы,
і казла ў ахвяру за грэх, апрача пастаяннай ахвяры цэласпалення, ахвяры з ежы і ўзлівання да яе.
і аднаго казла ў ахвяру за грэх, апрача цэласпаленьня заўсёднага і яго ахвяраў хлебных і вадкіх.
У шосты дзень прынясіце ў ахвяру восем быкоў, двух бараноў і чатырнаццаць аднагадовых ягнят без плям,
У шосты дзень [ахвяруеце] восем бычкоў, двух бараноў і чатырнаццаць аднагадовых ягнят без заганы,
урачыста прыносьце ахвяры з ежы і ўзліванні да кожнага з быкоў, бараноў і ягнят, адпаведна іх ліку паводле парадку,
і ахвяру хлебную, і ахвяру вадкую да іх, да бычкоў, бараноў і ягнят, адпаведна да іх лічбы, паводле пастановы,
і казла ў ахвяру за грэх, апрача пастаяннай ахвяры цэласпалення і ахвяры з ежы і ўзлівання да яе.
і аднаго казла ў ахвяру за грэх, апрача цэласпаленьня заўсёднага і яго ахвяраў хлебных і вадкіх.
У сёмы дзень прынясіце ў ахвяру сем быкоў, двух бараноў і чатырнаццаць аднагадовых ягнят без плям,
У сёмы дзень [ахвяруеце] сем бычкоў, двух бараноў і чатырнаццаць аднагадовых ягнят без заганы,
урачыста прыносьце ахвяру з ежы і ўзліванні да кожнага з бычкоў, бараноў і ягнят, адпаведна іх ліку, паводле парадку,
і ахвяру хлебную, і ахвяру вадкую да іх, да бычкоў, бараноў і ягнят, адпаведна да іх лічбы, паводле пастановы,
і казла ў ахвяру за грэх, апрача пастаяннай ахвяры цэласпалення, ахвяры з ежы і ўзлівання да яе.
і аднаго казла ў ахвяру за грэх, апрача цэласпаленьня заўсёднага і яго ахвяраў хлебных і вадкіх.
У восьмы дзень хай адбудзецца святы сход; не будзеце ніякай работы рабіць у той дзень,
У восьмы дзень будзе ўрачысты сход; ніякай працы, ніякай работы ня будзеце рабіць.
складаючы ахвяру цэласпалення дзеля найпрыемнейшага паху Госпаду: аднаго быка, аднаго барана і сем аднагадовых ягнят без плям,
І складзіце цэласпаленьне, ахвяру агнявую на мілы пах ГОСПАДУ: аднаго бычка, аднаго барана і сем аднагадовых ягнят без заганы,
урачыста прыносьце ахвяру з ежы і ўзліванні да кожнага з быкоў, бараноў і ягнят, адпаведна іх ліку паводле парадку,
і ахвяру хлебную, і ахвяру вадкую да іх, да бычкоў, бараноў і ягнят, адпаведна да іх лічбы, паводле пастановы,
і казла ў ахвяру за грэх, апрача пастаяннай ахвяры цэласпалення, і ахвяры з ежы і ўзлівання да яе.
і аднаго казла ў ахвяру за грэх, апрача цэласпаленьня заўсёднага і яго ахвяраў хлебных і вадкіх.
Гэтыя ахвяры маеце ўскладаць Госпаду ў час вашых святаў, апрача абяцанняў і добраахвотных ахвяр на цэласпаленні, на ахвяры з ежы, на ўзліванні і на ахвяры прымірэння».
Гэта маеце складаць ГОСПАДУ пад час сьвятаў вашых, апрача [таго, што ахвяруеце] паводле шлюбаваньняў вашых і як дабраахвотныя дары на ахвяры цэласпаленьня, на ахвяры хлебныя, на ахвяры вадкія, і на ахвяры мірныя”».