Абакума 3 разьдзел
Кніга прарока Абакума
Пераклад Васіля Сёмухі → Пераклад Яна Станкевіча
Малітва Абакума прарока, на сьпеў.
Малітва Гавакука прарокі подле Шыґёноф.
Госпадзе, пачуў я слых Твой і спалохаўся. Госпадзе! учыні дзею Тваю сярод гадоў, сярод гадоў яві яе; у гневе ўспомні пра літасьць.
СПАДАРУ! я пачуў ведамку Тваю, зьлякаўся. СПАДАРУ! справу Сваю сярод год ажыві, сярод год абясьці; у гневе ўспомні спагаду.
Бог ад Тэмана ідзе і Сьвяты — ад гары Фаран. Пакрыла нябёсы веліч Яго, і славаю Яго напоўнілася зямля.
Бог ідзець ад Феману і Сьвяты — ад гары Паран. Сэля. Пакрыла нябёсы слава Ягоная, і хвалою Ягонаю напоўнілася зямля.
Бляск яе — як сонечнае сьвятло; ад рукі Ягонай прамяні, і тут тайнік Яго сілы!
І яснасьць была, як сьвятліня; ён маў касулі, з рукі Свае выходзячыя, і там схоў сілы Ягонае.
Перад абліччам Яго ідзе пошасьць, а па ступаках Яго — палючы вецер.
Перад Ім ішла ліпучка, і жар ішоў перад нагамі Ягонымі!
Ён стаў — і пахіснуў зямлю; паглядзеў — і ў трымценьне ўвёў народы; векавечныя горы распаліся, першабытныя пагоркі апалі; шляхі Яго — вечныя.
Стаў — і памераў зямлю; глянуў — і спалохаў народы; і рассыпаліся вечныя горы, нахінуліся вечныя ўзгоркі; дарогі Ягоныя вечныя.
Смутнымі бачыў я намёты Эфіопскія; патрэсьліся палаткі зямлі Мадыямскай.
Я бачыў, што буданы Кушановы ў гару, дрыжэлі заслоны зямлі Мідзянскае.
Хіба ж на рэкі запалаў, Госпадзе, гнеў Твой? хіба на рэкі — абурэньне Тваё, альбо на мора — лютасьць Твая, што Ты ўзышоў на коней Тваіх, на калясьніцы Твае выратавальныя?
Ці на рэкі гневаўся СПАДАР, ці на рэкі быў Твой палкі гнеў? абурэньне Тваё на мора, што Ты ехаў на конях Сваіх, цялежкі Твае былі спасеньням?
Ты агаліў лук Твой паводле прысяжнага абяцаньня, дадзенага каленам. Ты патокамі расьсек зямлю.
Лук Твой быў чыста аголены, подле прысягі пакаленьням, нават подле слова. Сэля. Ты раськяпіў зямлю цур’ямі.
Убачыўшы Цябе, затрымцелі горы, лінулі воды; бездань дала голас свой, высока ўзьняла рукі свае;
Бачылі горы Цябе, яны дрыжэлі; паводка прайшла; глыбіні выдалі гук свой, высака паднялі рукі свае.
сонца і месяц спыніліся на месцы сваім перад сьвятлом лятучых стрэлаў Тваіх, перад зьзяньнем бліскучых дзідаў Тваіх.
Сонца, месяц адзяржаліся на месцу сваім; пры сьвятліні стрэлаў Тваіх яны йшлі, пры зьзяньню зігцячае дзіды Твае.
У гневе крочыш Ты па зямлі і ў абурэньні топчаш народы.
У вабурэньню Ты ступаў па зямлі, у вабурэньню малаціў народы.
Ты выступаеш дзеля ўратаваньня народу Твайго, дзеля ўратаваньня памазанца Твайго. Ты зьнішчаеш галаву бязбожнага дома, агаляючы яго ад асновы да верху.
Ты вышаў на спасеньне люду Свайго, на спасеньне памазанца Свайго. Ты раніў галаву з дому нягодніка, агаляючы под аж па шыю. Сэля.
Ты пранізваеш дзідамі яго галаву правадыроў яго, калі яны як віхура кінуліся разьбіраць мяне, у радасьці, нібы думаючы праглынуць гаротнага ўпотай.
Ты прабіў кіямі Ягонымі галаву вайводцаў ягоных; яны ўзьняліся, як віхор, каб разьвеяць мяне, пацяшэньням іхным было, каб пажэрці беднага патай.
Ты з конямі Тваімі праклаў дарогу па моры, праз багну вялікіх водаў.
Ты ступаў пераз мора коньмі сваімі, пераз валы вялікіх водаў.
Я пачуў — і затрапятала нутроба мая; пры вестцы пра гэта задрыжалі губы мае, боль пранік у косьці мае, і хістаецца месца пад мною; а я павінен быць спакойны ў дзень бедства, калі прыйдзе на народ мой рабаўнік яго.
Як я пачуў, задрыжэў нутр мой, на гук затрымцелі вусны мае, гніцьцё ўвыйшло ў косьці мае, і пад імною калацілася; а я меў быць супакойны ў дзень бяды, як ён настане на люд гэты, уварвецца на іх ізь вяткаю.
Хоць бы не расьцьвіла смакоўніца і ня было плоду на вінаградных лозах, і масьліна здрадзіла і ніва не дала ежы, хоць бы ня стала авечак у кашары і рагатага быдла ў стойлах,
Хоць бы фіґа не расквіцела ані было плоду віна, выраб алівы спракудзіўся, і полі не ўрадзілі еміны, авечкі былі выбіты з авечніку, і няма буйнога статку ў хлявох;
але і тады я буду радавацца ў Госпадзе і весяліцца ў Богу збавеньня майго.
Я, адылі, буду цешыцца ў СПАДАРУ, буду весяліцца ў Богу спасеньня свайго.
Гасподзь Бог — сіла мая: Ён зробіць ногі мае як у аленя і на вышыні мае ўзьвядзе мяне! (Начальніку хору).
СПАДАР — Сіла мая, і Ён зробе ногі мае, як аленія, і на вышынях маіх водзе мяне. Галоўнаму пяюну на струнных снадзях.