2 летапісаў 16 разьдзел

Другая кніга летапісаў
Пераклад Яна Станкевіча → Пераклад Антонія Бокуна

 
 

Трыццаць шостага году дзяржавы Асы, пайшоў Вааша, кароль Ізраельскі, на Юдэю і пачаў будаваць Раму, каб не дазволіць выходзіць ад Асы, караля Юдэйскага, ані прыходзіць.
 
У трыццаць шостым годзе валадараньня Асы пайшоў Бааша, валадар Ізраіля, супраць Юды, і пачаў будаваць Раму, каб не дазволіць выходзіць ад Асы, валадара Юды, ані прыходзіць.

І вынес Аса срэбра а золата із скарбніцаў дому СПАДАРОВАГА а дому каралеўскага, і паслаў да Вен-Гадада, караля Арамскага, што жыў у Дамашку, кажучы:
 
І вынес Аса срэбра і золата са скарбніцы Дому ГОСПАДА і дому валадара, і паслаў да Бэн-Гадада, валадара Сірыі, які жыў у Дамаску, кажучы:

«Змова хай будзе меж імною й табою, і меж айцом маім і айцом тваім; вось, я пасылаю табе срэбра а золата: пайдзі, узруш змову сваю з Ваашаю, каралём Ізраельскім, каб ён адступіў ад мяне».
 
«Запавет [ёсьць] паміж мною і табою, паміж бацькам маім і бацькам тваім. Вось, я пасылаю табе срэбра і золата. Пайдзі, паруш запавет твой з Баашам, валадаром Ізраілю, і ён адступіцца ад мяне».

І паслухаў Вен-Гадад караля Асы, і паслаў вайводцаў, што ў яго, супроці местаў Ізраельскіх, і яны заваявалі Іён а Дан а Авелмаім а ўсі сьвірны запасаў у местах Наффалімовых.
 
І паслухаў Бэн-Гадад валадара Асу, і паслаў начальнікаў войска, якія ў яго, супраць гарадоў Ізраіля, і яны зруйнавалі Іён, Дан, Абэль-Маім і ўсе сьвірны [запасаў] у гарадах Нэфталі.

І сталася, як пачуў Вааша, то пакінуў будаваць Раму і перарваў сваю работу.
 
І сталася, калі пачуў [пра гэта] Бааша, ён пакінуў будаваць Раму і спыніў працу сваю.

Аса ж кароль зьбер усіх Юдэяў, і яны вынесьлі камяні Рамы а дзервы яе, каторыя ўжываў Вааша на будоўлю, і збудаваў зь іх Ґеву а Міцпу.
 
І валадар Аса сабраў усяго Юду, і яны вынесьлі камяні з Рамы і дрэвы ейныя, якія ўжываў Бааша на будоўлю, і ён пабудаваў з іх Гіву і Міцпу.

Таго часу прышоў Ганані, відзеньнік, да Асы, караля Юдэйскага, і сказаў яму: «За тое, што ты здаўся на караля Арамскага, а ня здаўся на СПАДАРА, Бога свайго, войска караля Арамскага ўцякло з рукі твае.
 
У той час прыйшоў Ханані, відушчы, да Асы, валадара Юды, і сказаў яму: «За тое, што ты абапіраўся на валадара Сірыі, а не абапіраўся на ГОСПАДА, Бога твайго, войска валадара Сірыі ўцякло з рукі тваёй.

Ці ня былі Ефіопляне а Лібяне ізь сілаю большаю, і зь цялежкамі, і коньнікамі вельмі чысьленымі? Але як ты аперся на СПАДАРА, то Ён аддаў іх у руку тваю;
 
Ці не былі Кушане і Лібійцы войскам вялікім з калясьніцамі і вершнікамі вельмі шматлікімі? Але калі ты абапёрся на ГОСПАДА, Ён аддаў іх у руку тваю.

Бо вочы СПАДАРОВЫ аглядаюць усю зямлю, каб памагаць тым, чые сэрца дасканальнае перад Ім. Дык дурна ты зрабіў; за тое адгэтуль будуць у цябе войны».
 
Бо ГОСПАД вачыма Сваімі абыходзіць усю зямлю, каб умацоўваць тых, чыё сэрца цалкам з Ім. Дрэнна ты зрабіў. Бо цяпер будуць у цябе войны».

І зазлаваўся Аса на відзеньніка, і аддаў яго ў вязьніцу, бо ён быў злы на яго з гэтае прычыны; і ўціскаў Аса некатрых ізь люду ў тым самым часе.
 
І зазлаваўся Аса на відушчага, і кінуў яго ў вязьніцу, бо ён быў загневаны на яго з гэтай прычыны. І ўціскаў Аса [некаторых] з народу ў гэты час.

І вось, справы Асіны, першыя й апошнія, і вось, яны апісаныя ў кнізе каралёў Юдэйскіх а Ізраельскіх.
 
І вось дзеяньні Асы, першыя і апошнія, і вось, яны запісаныя ў Кнізе валадароў Юды і Ізраілю.

І захварэў Аса на ногі на трыццаць дзявятым годзе дзяржавы свае, аж ягоная хвароба дайшла да найвышшае бодкі; але ён у хваробе сваёй шукаў не СПАДАРА, але лекараў.
 
І захварэў Аса на ногі ў трыццаць дзявятым годзе валадараньня свайго, і хвароба ягоная была цяжкая, але нават у хваробе сваёй ён шукаў ня ГОСПАДА, але лекараў.

І супачыў Аса з айцамі сваімі, і памер на сорак першым годзе дзяржавы свае.
 
І супачыў Аса з бацькамі сваімі, і памёр у сорак першым годзе валадараньня свайго.

І пахавалі яго ў ягоных грабох, каторыя ён зрабіў сабе ў месьце Давідавым; і палажылі яго на ложку, што быў напоўнены пахамі й рознымі масьцямі, прыгатаванымі аптакарскім уменьням, і спалілі іх яму цяплом вельма, вельма вялікім.
 
І пахавалі яго ў магіле ягонай, якую ён выкапаў сабе ў горадзе Давіда; і палажылі яго на ложку, які быў напоўнены пахошчамі і рознымі масьцямі, прыгатаванымі работай мяшальніка масьцяў, і спалілі іх для яго агнём вельмі вялікім.