Ісаі 51 разьдзел
Кніга прарока Ісаі
Пераклад Яна Станкевіча → Пераклад Антонія Бокуна
«Паслухайце Мяне вы, што гоніцеся за справядлівасьцяй, што шукаеце СПАДАРА! Паглядзіце на скалу, з каторае вы высечаны, і ў глыбіню рову, з каторага вы выцягнены.
Слухайце Мяне вы, якія імкнецеся да праведнасьці, якія шукаеце ГОСПАДА. Паглядзіце на скалу, з якой вы высечаныя, і на глыбіню ямы, з якой вы выцягнутыя.
Паглядзіце на Абрагама, айца вашага, і на Сорру, што нарадзіла вас; бо Я пагукаў яго аднаго, але дабраславіў яго і размножыў яго.
Паглядзіце на Абрагама, бацьку вашага, і на Сару, якая нарадзіла вас, бо Я паклікаў яго аднаго і дабраславіў яго, і памножыў яго.
Але, СПАДАР пацеша Сыён, пацеша ўсі разьвярненьні яго, і пустыню аберне ў рай, і сьцеп яго — у сад СПАДАРОЎ; радасьць а весялосьць будуць у ім, удзячнасьць а галоснае пяцьцё.
Бо пацешыць ГОСПАД Сыён, пацешыць усе руіны ягоныя, і зробіць Ён пустыню ягоную як Эдэм, і стэп ягоны — як сад ГОСПАДА. І будуць знойдзены ў ім вясёласьць і радасьць, дзякаваньне і голас сьпяваньня.
Прыслухайцеся да Мяне, людзе Мой, і, народзе Мой, нахіні вуха да Мяне; бо Права ад Мяне выйдзе і суд Мой на сьвятліню, люды Я супакою.
Паслухай Мяне, народзе Мой, племя Маё, прыхілі вуха да Мяне, бо Закон выйдзе ад Мяне, і суд Мой Я пастаўлю як сьвятло для народаў.
Блізка справядлівасьць Мая; вышла спасеньне Мае; рука Мая будзе судзіць люды; на Мяне абтокі будуць спадзявацца і пляча Майго будуць чакаць.
Блізка праведнасьць Мая, выходзіць збаўленьне Маё, і рамяно Маё будзе судзіць народы; на Мяне чакаюць астравы і на рамяно Маё спадзяюцца.
Узьніміце к небу вочы свае і Паглядзіце на зямлю далоў; бо нябёсы, як дым, шчэзнуць, і зямля застараецца, як адзецьце, і жыхары яе, як яны, памруць; але спасеньне Мае будзе на векі, і справядлівасьць Мая ня будзе аднята.
Узьніміце да неба вочы свае і гляньце на зямлю ўнізе, бо неба, як дым счэзьне, і зямля як адзеньне распадзецца, і жыхары ейныя як камары пагінуць, а збаўленьне Маё будзе вечным, і праведнасьць Мая ня спыніцца.
«Слухайце Мяне вы, што знаеце справядлівасьць, людзе, што маеш права Мае ў сэрцу сваім: ня бойцеся вярненьня людзкога, лаянкаў іхных не палохайцеся;
Паслухайце Мяне вы, якія ведаеце праведнасьць, народ, у сэрцы якога Закон Мой. Ня бойцеся ганьбаваньня ад людзей і не палохайцеся зьнявагаў іхніх.
Бо, як адзецьце, ізьесьць іх моль, і, як воўну, ізьесьць іх чарвяк; але справядлівасьць Мая будзе на векі, і спасеньне Мае ад пакаленьня да пакаленьняў».
Бо як адзеньне, зьесьць іх моль, і як воўну, зьесьць іх чарвяк, а праведнасьць Мая будзе вечная, і збаўленьне Маё — з пакаленьня ў пакаленьне.
Прачхніся, прачхніся, апраніся сілаю, цаўё СПАДАРОВА; прачхніся, як у старавечныя часы, за пакаленьняў вякоў. Ці ня ты тое, што расьцяло Рагаў, раніла смока?
Абудзіся, абудзіся! Апраніся ў магутнасьць, рамяно ГОСПАДА! Прабудзіся, як у дні старадаўнія, як у пакаленьнях [мінулых] вякоў. Ці ж ня Ты — Той, Які пасек Рагава, прабіў цмока?
Ці ня ты тое, што высушыла мора, воды вялікага бяздоньня, абярнула морскія глыбіні ў дарогу да пераходу выкупленых?
Ці ж ня Ты — Той, Які высушыў мора, ваду вялікага бяздоньня, глыбіні мора зрабіў шляхам, каб ішлі адкупленыя?
І адкупленыя СПАДАРОМ зьвернуцца й прыйдуць на Сыён ізь пяцьцём; вечная радасьць будзе на галавах іхных, радасьць а весялосьць яны асягнуць, і ўцякуць смутак а ўздых.
Так вызваленыя ГОСПАДАМ вернуцца і прыйдуць на Сыён са сьпяваньем; і радасьць вечная над галовамі іхнімі; і яны атрымаюць радасьць і вясёласьць, а смутак і ўздыханьне ўцякуць.
«Я, Я Сам Пацяшыцель вашы. Хто ты, што баішся людзіны сьмяротнае і сына людзкога, каторы будзе абернены ў траву?
Я, Я — Той, Які пацяшае вас! Хто ты, што баішся чалавека, які памірае, і сына чалавечага, які як трава [высыхае]?
Ты забываешся СПАДАРА, што стварыў цябе, прасьцягнуў неба, паклаў поды зямлі, і палохаешся бесьперастанку, цэлы дзень злосьці ўцісканьніка, быццам гатовага выгубіць. Але йдзе злосьць уцісканьніка?
І ты забываешся пра ГОСПАДА, Які зрабіў цябе, Які расьцягнуў неба і заснаваў зямлю, і ты ўсьцяж, кожны дзень баішся гневу прыгнятальніка, які гатовы [цябе] загубіць. Але дзе той гнеў прыгнятальніка?
Борзда вывальнены будзе палоненік, каб ён не памер у яме і ня меў нястачы хлеба свайго.
Хутка палонны будзе вызвалены і не памрэ ў яме, і ня будзе бракаваць яму хлеба.
Я СПАДАР, Бог твой, што хвалюе мора, і равуць хвалі яго; СПАДАР войскаў імя Ягонае.
Бо Я — ГОСПАД, Бог твой, Які ўзбурвае мора, і ўздымаюцца хвалі ягоныя, ГОСПАД Магуцьцяў — імя Ягонае.
І Я ўкладаю словы Свае ў вусны твае й сьценям рукі Свае пакрываю цябе, каб Імне прасьцягнуць нябёсы, і пакласьці поды зямлі, і сказаць Сыёну: "Люд Мой ты"».
І Я ўлажыў словы Мае ў вусны твае, і ў ценю рукі Маёй Я схаваў цябе, каб расьцягнуць неба і заснаваць зямлю, і сказаць Сыёну: «Ты — народ Мой!»
Прачхніся, прачхніся, устань, Ерузаліме, ты, што выпіў з рукі СПАДАРОВАЕ чару абурэньня Ягонага; ты выпіў дрожджы пары замятні й выссаў.
Абудзіся, абудзіся, устань, Ерусалім, ты, які піў з рукі ГОСПАДА келіх гневу Ягонага, выпіў фуз з келіху ап’яненьня, выпіў да дна.
З усіх сыноў, народжаных ім, няма ні воднага, што кіраваў бы яго; з усіх сыноў, выгадаваных ім, ніхто не паддзержуе рукі ягонае.
Не было нікога, хто б падтрымаў яго. З усіх сыноў, якіх ён нарадзіў, і з усіх сыноў, якіх выгадаваў, не было ніводнага, хто б падтрымаў руку ягоную.
Дзьве рэчы прыгадзіліся табе; хто мае спагаду да цябе? у часе загубы а няшчасьця, галадові а мяча кім пацешу цябе?
Вось, дзьве [бяды] спаткалі цябе, але хто пашкадуе цябе? Спусташэньне і загуба, голад і меч, і хто пацешыць цябе?
Сынове твае замлелі, ляжаць на ростанях усіх вуліцаў, як дзікі бык у сеці, поўныя гневу СПАДАРОВАГА, ганеньня Бога твайго.
Сыны твае зьнясіленыя, ляжаць на скрыжаваньнях усіх вуліцаў як сарна ў цянётах, поўныя гневу ГОСПАДА, пагрозаў Бога твайго.
Затым слухай цяпер гэта, гаротны а п’яны, але не ад віна.
Дзеля гэтага паслухай гэта, гаротны і ап’янелы, але не ад віна.
Гэтак кажа Спадар твой, СПАДАР а Бог твой, што правуецца за люд Свой: «Вось, Я ўзяў з рукі твае чару замятні й дрожджы чары абураньня Майго: ты наперад ня будзеш піць яе.
Гэта кажа Госпад твой, ГОСПАД, Бог твой, Які заступаецца за народ Свой: «Вось, Я забіраю з рукі тваёй келіх ап’яненьня, фуз з келіху гневу Майго, і ты ня будзеш больш піць яго.
Я ўлажыў яе ў руку мукараў тваіх, што гукалі душы Тваёй: "Нагніся, і пярэйдзем"; і ты зрабіла хрыбет свой бы зямлёю, і быццам вуліцаю праходзячым».
І Я дам яго ў рукі тых, якія прыгняталі цябе і казалі да душы тваёй: “Схіліся, каб мы прайшлі [па табе]!” І ты лажыў сьпіну тваю як зямлю і як вуліцу для тых, што праходзяць».